Мэта: Разгледзець І сістэматызаваць некаторыя аспекты атмасфернага коду (на прыкладзе навальніцы, грому І маланкі), адлюстраваныя ў беларускіх народных прыкметах, павер’ях, легендах І паданнях. Задачы




Дата канвертавання05.02.2017
Памер444 b.



АКТУАЛЬНАСЦЬ: Нераспрацаванасць шырокага кола праблем знакавай арганізацыі свету, сярод інструментаў якой (колерны, лічбавы, дэндралагічны (раслінны) коды і інш.) вылучаецца атмасферны код; неабходнасць больш глыбокага разумення агульнаславянскага пласта ўяўленняў пра розныя аспекты светабудовы, у першую чаргу ўяўленняў пра космас і чалавека, зафіксаваных, сярод іншага, і ў атмасферным кодзе; назапашванне адпаведнага багатага фактычнага матэрыялу, які патрабуе грунтоўнага сістэмнага вывучэння паводле новых распрацовак у галіне фалькларыстыкі, семіётыкі, этналінгвістыкі, культуралогіі і іншых гуманітарных навук.

  • АКТУАЛЬНАСЦЬ: Нераспрацаванасць шырокага кола праблем знакавай арганізацыі свету, сярод інструментаў якой (колерны, лічбавы, дэндралагічны (раслінны) коды і інш.) вылучаецца атмасферны код; неабходнасць больш глыбокага разумення агульнаславянскага пласта ўяўленняў пра розныя аспекты светабудовы, у першую чаргу ўяўленняў пра космас і чалавека, зафіксаваных, сярод іншага, і ў атмасферным кодзе; назапашванне адпаведнага багатага фактычнага матэрыялу, які патрабуе грунтоўнага сістэмнага вывучэння паводле новых распрацовак у галіне фалькларыстыкі, семіётыкі, этналінгвістыкі, культуралогіі і іншых гуманітарных навук.

  • МЭТА: Разгледзець і сістэматызаваць некаторыя аспекты атмасфернага коду (на прыкладзе навальніцы, грому і маланкі), адлюстраваныя ў беларускіх народных прыкметах, павер’ях, легендах і паданнях.

  • ЗАДАЧЫ: Выявіць версіі генезісу (паходжання) навальніцы, грому і маланкі і паказаць магчымасці “выкарыстання” першага веснавога грому ў лячэбна-прафілактычнай і апатрапеічнай (ахоўнай) магіі; акрэсліць напаўненне і значэнне складнікаў прасторавай і часавай сфер (паводле вертыкальнай і гарызантальнай структур) прыкмет пра навальніцу і першы веснавы гром; сістэматызаваць прадпісанні па абароне супраць негатыўных наступстваў навальніцы, грому і маланкі, а таксама вызначыць функцыянальную ролю святочнай рэчыўнай атрыбутыкі ў гэтых прадпісаннях.



  • Самым непасрэдным чынам земляробча-гаспадарчая дзейнасць селяніна залежала ад прыроды, таму кожную яе з’яву, сярод якіх можна вылучыць навальніцу, гром і маланку, ён імкнуўся “выкарыстаць” для забеспячэння свайго дабрабыту (умацавання здароўя, засцярогі ад няшчасных выпадкаў, паляпшэння стану гаспадаркі). Значная колькасць беларускіх народных легенд (у якіх больш элементаў фантастыкі, казкі) і паданняў (успрымаюцца як рэалістычны аповяд пра сапраўдныя падзеі) мае этыялагічны, тлумачальны змест: яны, як і творы іншых фальклорных жанраў, найперш павер'і, што імкнуцца “асвятліць невядомы факт, наіўна растлумачыць паходжанне незразумелай з’явы, параіць ці засцерагчы, <...> грунтуючыся выключна на вобразна-сімвалічных асацыяцыях, містычных сувязях ці проста на прымхлівасці, выдумцы, фантазіі” [Зямля стаіць пасярод свету.. Беларускія народныя прыкметы і павер’і: у 3 кн. / укл. У.Васілевіч. – Мінск, Маст. літ., 1996. – Кн. 1, с. 7–8]), па-свойму адказваюць на пытанні, што ўзнікалі на працягу жыцця земляроба.

  • АБ’ЕКТ: Малыя празаічныя жанры (прыкметы і павер’і) і няказачная проза (легенды і паданні).

  • ПРАДМЕТ: Умоўна інструментам мадэліравання міфалагічнай свядомасці на аснове яе пазнання, ацэнкі і апісання мы называем атмасферны код, а складнікам коду – “адмысловы вобраз, які разумецца як вынік і ідэальная форма прадметна-пачуццёвага, цэласнага, эмацыйнага адлюстравання прадметаў і з’яў матэрыяльнага свету” [Швед, І. Космас і чалавек у дэндралагічным кодзе беларускага фальклору: манаграфія / І.Швед; навук. рэд. І.Чарота. – Брэст : Выд.-ва БрДУ, 2006, с. 10].



Міфалагічная свядомасць – гэта “сукупнасць уяўленняў, арыентацый, установак, стэрэатыпаў мыслення, якія склаліся пад прамым ці апасродкавваным уплывам міфалогіі, яе найбольш пашыраных сюжэтаў, вобразаў, персанажаў, матываў” [Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. / рэд. кал. Г.Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2005–2006, с. 160].

  • Міфалагічная свядомасць – гэта “сукупнасць уяўленняў, арыентацый, установак, стэрэатыпаў мыслення, якія склаліся пад прамым ці апасродкавваным уплывам міфалогіі, яе найбольш пашыраных сюжэтаў, вобразаў, персанажаў, матываў” [Беларускі фальклор: энцыклапедыя: у 2 т. / рэд. кал. Г.Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2005–2006, с. 160].

  • Узнікнуўшы ў глыбокай старажытнасці, міфалагічная свядомасць характарызуецца адчуваннем непарыўнай сувязі чалавека з навакольным асяроддзем і, як вынік, канкрэтна-пачуццёвай формай спасціжэння свету (метафарычнасцю, сімволікай, антрапамарфізмам і арыентацыяй на мысленне ў катэгорыях супрацьпастаўлення (т.зв. бінарных апазіцый), сутнасць якога – дуалістычнасць светабачання і светаразумення, характэрная для ўсяго чалавецтва).

  • “Фальклор у сваіх адносна развітых жанрах быў і застаецца гістарычна першай формай выяўлення народнай свядомасці і чалавечай духоўнасці наогул. <...> Міфалогія, як першы светапогляд чалавецтва, міфалагічная свядомасць, як першапачатковы спосаб асваення свету, як асаблівая сімвалічная сістэма, у тэрмінах якой нашы продкі тлумачылі свет, праяўляецца менавіта ў фальклоры” [Казакова, І.В. Міфалагічна-фальклорная спецыфіка беларускай традыцыйнай культуры: аўтарэф. дыс. ... д-ра філал. навук: 10.01.09 / І.Казакова; Ін-т мастацтв-ва, этн-фіі і фальк-ру імя К.Крапівы НАН Беларусі. – Мінск : БОФФ, 2000, с. 1].



Знаёмства чалавека з акаляючым светам не заўсёды абапіралася на вопыт папярэдніх пакаленняў, таму няўменне растлумачыць невядомае і незразумелае (таямніцы прыроды і жыцця) магло прывесці да ўстанаўлення асацыятыўных сувязей, алегарычнага, сімвалічнага асэнсавання свету, нябачных, аднак па-свойму лагічных аналогій паміж рэальнай падзеяй і магчымым яе вынікам, паміж фактам і яго тлумачэннем.

  • Знаёмства чалавека з акаляючым светам не заўсёды абапіралася на вопыт папярэдніх пакаленняў, таму няўменне растлумачыць невядомае і незразумелае (таямніцы прыроды і жыцця) магло прывесці да ўстанаўлення асацыятыўных сувязей, алегарычнага, сімвалічнага асэнсавання свету, нябачных, аднак па-свойму лагічных аналогій паміж рэальнай падзеяй і магчымым яе вынікам, паміж фактам і яго тлумачэннем.

  • На разгледжаным матэрыяле выяўляюцца хрысціянская і язычніцкая інтэрпрэтацыі паходжання грому і маланкі, а таксама сінтэз гэтых інтэрпрэтацый. Названыя атмасферныя з'явы выступаюць атрыбутамі вышэйшых нябесных сіл (Госпада, Іллі, Перуна), напрыклад, следам калясніцы, гукам яе руху, вынікам трэння і ўдараў адзін аб адзін перуновых жорнаў, светачам, зброяй (стралой), пры дапамозе якой ажыццяўляецца пакаранне грэшнікаў і нячыстай сілы. Так, функцыі і атрыбутыка язычаскага Перуна перайшлі да хрысціянскіх персанажаў, перш за ўсё да прарока Іллі, але працягваў існаваць і паўнавартасны вобраз Перуна як Божага памочніка.

  • Прафілактычнае выкарыстанне святочнай рэчыўнай атрыбутыкі ў абароне супраць негатыўных наступстваў стыхіі ўключала шэраг магічна-рытуальных захадаў, што адлюстроўвае вераванне сялян у набыццё прадметамі магічных уласцівасцей (і захаванне гэтых здольнасцей на працягу года, што робіць магчымым іх выкарыстанне пры першай патрэбе ў любы час) у пэўныя пераломныя моманты гадавога каляндарнага цыклу.



У прыкметах пра першы веснавы гром важным з’яўляецца праторавая і часавая арыентацыя зыходзячай інфармацыі, якая рэалізавана ў супрацьпастаўленнях поўнач – поўдзень, дзень – ноч, што адпавядае структуры Сусветнага дрэва паводле вертыкалі і гарызанталі.

  • У прыкметах пра першы веснавы гром важным з’яўляецца праторавая і часавая арыентацыя зыходзячай інфармацыі, якая рэалізавана ў супрацьпастаўленнях поўнач – поўдзень, дзень – ноч, што адпавядае структуры Сусветнага дрэва паводле вертыкалі і гарызанталі.

  • Агульны сэнс прадпісанняў па абароне супраць негатыўных наступстваў ад маланкі: захаванне цішыні і спакою, зварот да Бога (так, патрэбна было хрысціцца і маліцца, каб адвесці ад сябе менавіта чорта (а не маланку), які, хаваючыся, мог стаць прычынай удару маланкі ў будынак або чалавека). Калі падчас першага веснавога грому дрэва і камень выкарыстоўвалі для ўмацавання здароўя, то ў любы іншы час нельга было мець з імі дачынне (у сувязі з навальніцай, громам і маланкай), бо падчас змагання вышэйшых сіл з нячысцікам маланка магла забіць і чалавека. Здольнасць нячысціка хавацца пад чалавека магла стаць прычынай смерці апошняга, але загінуўшага ад удару маланкі лічылі шчаслівым, бо ён загінуў падчас змагання Бога з нячыстай сілай.

  • Засохлае ад удару маланкі дрэва лічылася месцам, дзе быў забіты нячысцік, і яго нельга было чапаць, у той час як незасохлае дрэва выкарыстоўвалі нават для абароны ад удару маланкі і яе негатыўных наступстваў. Неадназначныя адносіны былі да т.зв. «грамавых стрэл» (лічылася, што яны маглі і адводзіць, і прыцягваць маланку). Дуалізмам адзначаюцца адносіны да агню: калі ён ад Бога – як актыўны, творчы і ачышчальны пачатак, калі ён ад нячыстага – як усёзнішчальная стыхія, пякла. Процілеглымі былі меркаванні адносна прычыны пажару: або на гэтым месцы нячысцік быў забіты, або ён здолеў выравацца і падпаліў будынак; хоць прыкметай перамогі над злым духам магла быць і адсутнасць пажару.



Падмуркам, на якім базіруюцца даследаванні розных кодаў беларускага фальклору, сталі працы калектыву вучоных, аб’яднанага пад кіраўніцтвам акадэміка М.Талстога. Практычнае ўвасабленне іх ідэй – этналінгвістычны слоўнік традыцыйнай народнай культуры славянскіх народаў “Славянские древности» (Т. 1 (1995), 3 (2004)). Такія працы ў пэўнай ступені з’яўляюцца ўзорам сістэматызацыі матэрыялу, але з прычыны асаблівасцей канцэпцыі даследавання і абмежавання аб’ёму слоўнікавага артыкула фальклорныя крыніцы выкарыстоўваююцца вельмі сцісла, а беларускія вусна-паэтычныя творы і ў гэтым кантэксце сустракаюцца эпізадычна.

  • Падмуркам, на якім базіруюцца даследаванні розных кодаў беларускага фальклору, сталі працы калектыву вучоных, аб’яднанага пад кіраўніцтвам акадэміка М.Талстога. Практычнае ўвасабленне іх ідэй – этналінгвістычны слоўнік традыцыйнай народнай культуры славянскіх народаў “Славянские древности» (Т. 1 (1995), 3 (2004)). Такія працы ў пэўнай ступені з’яўляюцца ўзорам сістэматызацыі матэрыялу, але з прычыны асаблівасцей канцэпцыі даследавання і абмежавання аб’ёму слоўнікавага артыкула фальклорныя крыніцы выкарыстоўваююцца вельмі сцісла, а беларускія вусна-паэтычныя творы і ў гэтым кантэксце сустракаюцца эпізадычна.

  • Фрагментарна звесткі пра атмасферныя з’явы, зафіксаваныя ў творах беларускага фальклору сустракаюцца ў наступных выданнях: “Поэтические воззрения славян на природу” (Т. 1, 1994 (перавыданне)) А.Афанасьева, “Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў” (1998, перавыданне) А.Сержпутоўскага, “Белорусский сборник. Сказки космогонические и культурные” (вып. 4 (1891)) Е.Раманава, зборнік “Зямля стаіць пасярод свету... Беларускія народныя прыкметы і павер’і” (кн. 1 (1996)), які ўяўляе сабой збор тэкстаў, зафіксаваных даследчыкамі, якія стаялі ля вытокаў фалькларыстыкі як навукі, М.Нікіфароўскім, П.Шэйнам, П.Шпілеўскім і інш.



Даследаванне міфалагічнай свядомасці немагчыма без комплекснага вывучэння генезісу і функцыянавання разнастайных кодаў і іх элементаў (інструментарыя мадэліравання міфалагічнай свядомасці), адлюстраваных у беларускай вуснай народнай творчасці. Сярод усяго мноства кодаў мы лічым неабходным правесці аналіз атмасфернага коду беларускага традыцыйнага фальклору, які патрабуе перш за ўсё вывучэння не ізаліраваных складнікаў коду, а іх сукупнасці (акрэсленай сістэмы адносін).

  • Даследаванне міфалагічнай свядомасці немагчыма без комплекснага вывучэння генезісу і функцыянавання разнастайных кодаў і іх элементаў (інструментарыя мадэліравання міфалагічнай свядомасці), адлюстраваных у беларускай вуснай народнай творчасці. Сярод усяго мноства кодаў мы лічым неабходным правесці аналіз атмасфернага коду беларускага традыцыйнага фальклору, які патрабуе перш за ўсё вывучэння не ізаліраваных складнікаў коду, а іх сукупнасці (акрэсленай сістэмы адносін).

  • У кнізе І.Казаковай «Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў» (1995) упершыню робіцца спроба разгляду міфалагічнай свядомасці і некаторых рыс этнапсіхалогіі беларусаў. Першым і адзіным на дадзены момант грунтоўным даследаваннем спецыфікі мадэліравання архаічных уяўленняў пра чалавека і акаляючы яго свет праз раслінны код з’яўляецца манаграфія І.Швед «Космас і чалавек праз дэндралагічны код беларускага фальклору». Пытаннем рэканструкцыі міфалагічнай свядомасці славянскіх народаў (у першую чаргу беларусаў) таксама займаюцца даследчыкі Т.Шамякіна, А.Ненадавец, В.Новак, А.Лозка, У.Васілевіч.



Сучаснае грамадства ўсё больш арыентуецца на духоўныя агульначалавечыя каштоўнасці, што захаваліся ў нацыянальных культурах, падмуркам якіх з’яўляецца менавіта міфалагічнае светабачанне і светаразуменне. Міфалагічная свядомасць уплывае на фарміраванне жыццёвых ідэалаў, маралі, вызначае чалавечыя ўчынкі, дзеянні (яна жыве ў падсвядомасці, рэлігіі, мастацтве).

  • Сучаснае грамадства ўсё больш арыентуецца на духоўныя агульначалавечыя каштоўнасці, што захаваліся ў нацыянальных культурах, падмуркам якіх з’яўляецца менавіта міфалагічнае светабачанне і светаразуменне. Міфалагічная свядомасць уплывае на фарміраванне жыццёвых ідэалаў, маралі, вызначае чалавечыя ўчынкі, дзеянні (яна жыве ў падсвядомасці, рэлігіі, мастацтве).

  • На матэрыяле беларускіх народных прыкмет, павер’яў, легенд і паданняў, у якіх фігурыруюць навальніца, гром і маланка, выяўляюцца некаторыя аспекты атмасфернага коду: версіі генезісу (паходжання) гэтых з’яў, магчымасці “выкарыстання” першага веснавога грому ў лячэбна-прафілактычнай і апатрапеічнай (ахоўнай) магіі; напаўненне і значэнне складнікаў прасторавай і часавай сфер прыкмет пра навальніцу і першы веснавы гром; прадпісанні па абароне супраць негатыўных наступстваў навальніцы, грому і маланкі, а таксама функцыянальная роля святочнай рэчыўнай атрыбутыкі ў гэтых прадпісаннях.



  • ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка