Метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2015/2016 навучальны год




старонка1/3
Дата канвертавання13.04.2017
Памер403.2 Kb.
  1   2   3
ЗАЦВЕРДЖАНА

Пратакол


педагагічнага савета

28.08.2015 №1




ПЛАН

работы метадычнага аб’яднання

настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

на 2015/2016 навучальны год
Раздзел I. Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры за 2014/2015 навучальны год
План работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры выкананы поўнасцю.

У 2014/2015 навучальным годзе настаўнікі працавалі над метадычнай тэмай “ Сучасныя метадычныя патрабаванні да рэалізацыі прадметнага зместу на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры”.

Метадычная работа з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры строілася на дыягнастычнай основе як цэласная сістэма прафесійнай адаптацыі, станаўлення, развіцця і самаразвіцця настаўнікаў на аснове асобасна арыентаванага падыходу. Планаванне работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры улічвае канкрэтныя патрабаванні педагогаў, поспехі кожнага настаўніка, актывізуе ўсе віды і формы метадычнай вучобы і накіравана на ажыццяўленне самааналіза дасягненняў педагога. Спланаваная сумесная дзейнасць дазволіла павысіць прафесійны ўзровень педагогаў шляхам арганізацыі серыі індывідуальных кансультацый па адпрацоўцы разнастайных методык самадыягностыкі, самааналіза і карэкцыі дзейнасці настаўніка. Выкарыстанне калектыўных, групавых і індывідуальных форм работы дазволіла кожнаму настаўніку беларускай мовы і літаратуры вызначыць асабісты шлях развіцця па ўдасканаленні педагагічнага майстэрства.

Дзейнасць метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прадстаўляла сабой комплекс практычных мерапрыемстваў, якія базіруюцца на дасягненнях навукі, педагагічнага вопыту і накіраваны на ўсебаковае павышэнне кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства настаўніка. Эфектыўная работа з педагогамі садзейнічала павышэнню ўзроўня навучання вучняў і якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Выкарыстоўваюцца разнастайныя формы правядзення паседжанняў: семінар-практыкум, круглы стол, методычны дыялог, метадычны рынг, творчая майстэрня.

Пры правядзенні паседжанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры абмяркоўваліся пытанні:

* факультатыўныя заняткі як фактар павышэнняя адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры;

* арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры;

* выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання на ўроках і факультатыўных занятках;

* актывізацыя дзейнасці вучняў шляхам выкарыстання разнастайных форм і прыёмаў работы на ўроку;

* формы, метады і прыёмы работы пры падрыхтоўцы вучняў да прадметнай алімпіяды;

* фарміраванне арфаграфічных уменняў і навыкаў на аснове ведаў фанетыкі, лексікі, словаўтварэння, граматыкі;

* фарміраванне пунктуацыйных уменняў і навыкаў на аснове ведаў марфалогіі;

* формы, метады і прыёмы работы пры падрыхтоўцы вучняў да выпускных экзаменаў і ЦТ;

* арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці вучняў па беларускай мове і літаратуры;

* праверка дамашняга задання на ўроках беларусскай мовы і літаратуры як адзін з прыёмаў павышення эфектыўнасці ўрока.


Гэтыя пытанні з’яўляюцца актуальнымі, так як цесна звязаны з праблемай установы адукацыі і іх разгляд садзейнічае прафесійнаму росту і ўдасканаленні прафесійнага майстэрства настаўніка. У 2014/2015 навучальным годзе Дзядкоўская І.М., Шорап Н.І. здалі экзамен і атрымалі сертыфікат карыстальніка камп’тарнымі тэхналогіямі. Валатоўскі Л.С., Вяракса Г.А., Шорап Н.І., Глушко В.У., Заборшчыкава Л.П., Занкевіч Л.Ф., Дзядкоўская І.М. прадставілі практычны вопыт па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды, выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання, навукова-практычных канферэнцый і конкурсаў. Дадзены вопыт садзейнічае далейшаму ўкараненню ў практыку работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры эфектыўных метадаў, прыёмаў і відаў дзейнасці з вучнямі.

Настаўнікі актыўна выкарыстоўваюць сучасныя педагагічныя тэхналогіі, тэставыя і рознаўзроўневыя заданні, інтэграцыю з іншымі прадметамі, ствараюць на ўроку практычную, праблемную сітуацыю, педагагічныя ўмовы для актывізацыі ўзаемадзеяння настаўніка і вучня, надаюць вялікую ўвагу зместу ўрока, прадумана і правільна арганізоўваюць сістэму кантролю ведаў і дасягненняў вучняў, працуюць са слабапаспяваючымі вучнямі і вучнямі з высокай матывацыяй да навучання. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры вялікую ўвагу надаюць павышэнню эфектыўнасці адукацыйнага працэсу. Педагогі выкарыстоўваюць цікавыя формы і прыёмы работы, якія дазваляюць падтрымліваць увагу і актыўнасць вучняў на працягу ўсяго ўрока, фарміруюць у іх навучальна-інтэлектуальныя навыкі.


Узровень навучання вучняў па беларускай мове ў 2014/2015 навучальным годзе склаў: 64% вучняў навучаюцца на 6-10 балаў, што 3% вышэй вынікаў вучэбнай дзейнасці ў 2013/2014 навучальным годзе. На 7-10 балаў навучаецца 47,5% вучняў, што на 2,5% вышэй вынікаў вучэбнай дзейнасці ў 2013/2014 навучальным годзе. Павысіўся ўзровень навучання вучняў у Дзядкоўскай І.М., Занкевіч Л.Ф., Заборшчыкавай Л.П. Панізіўся ўзровень навучання вучняў у Вяраксы Г.А. з 54% да 53%, Шорап Н.І. з 53% да 52%, Валатоўскага Л.С. з 70% да 65%, Глушко В.У. з 60% да 58%. Вяраксе Г.А., Шорап Н.І., Глушко В.У., Валатоўскаму Л.С. у 2015/2016 навучальным годзе прадумаць шляхі павышэння ўзроўню навучання вучняў, індывідуалізаваць і дыферэнцыраваць адукацыйны працэс, праводзіць стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі з вучнямі.


Аналіз выпускных экзаменаў па беларускай мове ў 9 класах паказаў, што на 1% павысіўся працэнт вучняў, якія здалі экзамен на 6-10 балаў (з 63% да 64%). Аднак на 13% панізіўся паказчык вучняў, якія здалі экзамен на 7-10 балаў (з 56% да 43%).

Аналіз выпускных экзаменаў па беларускай мове ў 11 класах паказаў, што

на 41% павысіўся працэнт вучняў, якія здалі экзамен на 6-10 балаў (з 52% да 93%). На 29% павысіўся паказчык вучняў, якія здалі экзамен на 7-10 балаў (з 41% да 70%).


Узровень навучання вучняў па беларускай літаратуры ў 2014/2015 навучальным годзе склаў: 83% вучняў навучаецца на 6-10 балаў, што засталося на ўзроўні вынікаў вучэбнай дзейнасці ў 2013/2014 навучальным годзе. На 7-10 балаў навучаецца 71% вучняў, што на 3% ніжэй вынікаў вучэбнай дзейнасці ў 2013/2014 навучальным годзе. Павысіўся ўзровень навучання вучняў у Заборшчыкавай Л.П., Дзядкоўскай І.М., Занкевіч Л.Ф. Знізіўся узровень навучання ў Валатоўскага Л.С. з 95% да 93%, Шорап Н.І. з 79% да 73%, Вяраксы Г.А. з 78% да 67%, Глушко В.У. з 78% да 77%.


Павышэнне эфектыўнасці работы па выяўленні і развіцці таленавітых і адораных вучняў з’яўляецца важнейшай задачай сучаснай школы. На працягу навучальнага года настаўнікі беларускай мовы і літаратуры праводзяць работу па падрыхтоўцы вучняў да рэспубліканскай і абласной алімпіяд.

У 2014/2015 навучальным годзе вучні атрымалі толькі 2 дыпломы ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды, 1 дыплом у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды. У 2013/2014 навучальным годзе вучні атрымалі 6 дыпломаў. Дыпламантаў падрыхтавала Глушко В.У. (3 дыпломы). Вынікі ўдзелу вучняў у алімпіядным руху сведчаць аб слабай арганізацыі мэтанакіраванай работы з інтэлектуальна адоранымі вучнямі, выяўляюць якасць падрыхтоўкі вучняў па беларускай мове і літаратуры.

Не падрыхтавалі пераможцаў алімпіяд Занкевіч Л.Ф., Валатоўскі Л.С., Заборшчыкава Л.П., Вяракса Г.А., Шорап Н.І. Гэтым настаўнікам у наступным навучальным годзе належыць праводзіць больш якасную работу з інтэлектуальна адоранымі вучнямі шляхам індывідуалізацыі, дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу і выкарыстання эфектыўных форм, метадаў і прыёмаў работы.

Пад кіраўніцтвам Шорап Н.І., Дзядкоўскай І.М., Глушко В.У. вучні праводзяць навукова-даследчую работу, выступаюць з тэзісамі і дакладамі ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі «Крок у будучыню» і Гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі па гуманітарна-сацыяльным напрамку “Пошук” і атрымалі 3 дыпломы 2 ступені і падзяку. Настаўнікі і вучні прымаюць удзел у раённых, абласных публіцыстычных і творчых конкурсах:


  • раённыя чытанні, прысвечаныя з’яўленню цудатворной іконы Божай Матеры Юравічскай «Міласэрная» (Дзядкоўская І.М., Шорап Н.І.);

  • раённыя чытанні, прысвечаныя святочным датам у гісторыі Мазырскага Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора (Шорап Н.І., Вяракса Г.А., Заборшчыкава Л.П.);

  • раённы і абласны этапы рэспубліканскага конкурса дзіцячай творчасці «Здравствуй мир!» (намінацыя «Тэатральная творчасць» (мастацкае слова) (Шорап Н.І.);

  • Купалаўскія чытанні (Шорап Н.І., Вяракса Г.А., Заборшчыкава Л.П., Дзядкоўская І.М., Занкевіч Л.Ф., Валатоўскі Л.С., Глушко В.У.);

  • беларускі маладзежны эпісталярны конкурс сачыненняў (раённы і абласны этапы) (Валатоўскі Л.С.);

  • рэспубліканскі конкурс творчых работ «Мая мова, мая культура, я» (Дзядкоўская І.М., Валатоўскі Л.С., Заборшчыкава Л.П., Шорап Н.І.);

  • раённы конкурс чытальнікаў «Вясёлка над Сожам» (Вяракса Г.А., Шорап Н.І., Дзядкоўская І.М., Заборшчыкава Л.П.);

  • раённы конкурс дзіцячых казак аб сучаснай Беларусі (Валатоўскі Л.С.);

  • раённы конкурс рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску» (Вяракса Г.А., Заборшчыкава Л.П.);

  • конкурс камп’ютарнай графікі і дызайна «В краю моём—судьба моя» (Шорап Н.І., Дзядкоўская І.М.);

  • раённы вечар аматараў беларускай мовы і літаратуры (Шорап Н.І., Вяракса Г.А., Заборшчыкава Л.П., Дзядкоўская І.М., Занкевіч Л.Ф., Валатоўскі Л.С., Глушко В.У.).

Па выніках удзелу ў конкурсах вучні атрымалі 22 дыпломы і 5 падзяк.


У 2014/2015 навучальным годзе 23 вучні 11 класаў прынялі ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове. Сярэдні бал ЦТ 2015 года па беларускай мове складае 47,25, што на 5,75 балаў вышэй вынікаў 2014 года. Па выніках ЦТ па беларускай мове школа займае 3 месца ў раёне. Трэба адзначыць, што Дзядкоўская І.М. праводзіла мэтанакіраваную работу па падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання, так як яе сярэдні бал складае 54,32. Сярэдні бал Заборшчыкавай Л.П. складае ўсяго 20,4 і гэты вынік з’яўляецца вельмі нізкім. Настаўнік неэфектыўна праводзіў падрыхтоўчую работу да цэнтралізаванага тэсціравання.

У 2014/2015 навучальным годзе настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі 33 адкрытых урокаў і 18 пазакланых мерапрыемстваў. Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры цесна супрацоўнічае з Гомельскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. У 2014/2015 навучальным годзе для слухачоў інстытута праведзена чатыры ўрокі (Валатоўскі Л.С., Вяракса Г.А., Шорап Н.І., Глушко В.У).

Валатоўскі Л.С., Вяракса Г.А., Глушко В.У., Дзядкоўская І.М., Занкевіч Л.Ф., Шорап Н.І., Заборшчыкава Л.П. дасканала валодаюць прыёмамі і сродкамі навучання, на ўроках выкарыстоўваюць розныя метады працы з вучнямі, аптымальныя сродкі арганізацыі навучальнай дзейнасці, ствараюць атмасферу творчасці. Сваю галоўную задачу як педагога бачаць у тым, каб сфарміраваць у вучняў актыўную жыццёвую пазіцыю, весці іх да высокіх ідэалаў, дапамагчы творча самавыявіцца, дасягнуць поспехаў, адчуць задавальненне ад самастойных пошукаў, працы і першых уласных здзяйсненняў. Шмат увагі ўдзяляюць настаўнікі развіццю вуснага і пісьмовага маўлення, імкнуцца зацікавіць вучняў беларускай мовай і літаратурай.

Валатоўскі Л.С., Вяракса Г.А., Глушко В.У., Дзядкоўская І.М., Занкевіч Л.Ф. шырока практыкуюць стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі для ліквідацыі недахопаў у ведах вучняў і падрыхтоўцы да алімпіяды па беларускай мовы і літаратуры.

Шорап Н.І., Глушко В.У., Заборшчыкава Л.П. у сваёй педагагічнай дзейнасці вельмі важным лічаць выхаванне словам, фарміраванне ўнутранай культуры вучняў. Яны імкнуцца на кожным уроку і падчас пазакласнай працы стварыць такія ўмовы, каб вучні змаглі праявіць сябе, ракрыць свае здольнасці.

Шмат ўвагі настаўнікі беларускай мовы і літратуры надаюць рабоце з адоранымі вучнямі, дбаюць і клапоцяцца пра развіццё іх творчых здольнасцей, развіццё вуснага маўлення і пісьмовага выказвання.

Валатоўскі Л.С., Вяракса Г.А., Глушко В.У., Дзядкоўская І.М., Занкевіч Л.Ф., Шорап Н.І., Заборшчыкава Л.П. выкарыстоўваюць пры правядзенні ўрокаў індывідуальныя заданні, разнастайныя формы і прыёмы тлумачэння новага матерыялу, патрабуюць ад вучняў поўных, доказных адказаў, вывадаў. На працягу ўсяго ўрока дыферэнцыруюць вучэбны матэрыял, праводзяць работу па развіцці творчага патэнцыялу і здольнасцей вучняў, развіццю вуснай маналагічнай мовы, ствараюць на сваіх уроках сітуацыю поспеху для кожнага вучня, вучаць параўноўваць, аналізаваць. Валатоўскі Л.С., Вяракса Г.А., Глушко В.У., Дзядкоўская І.М., Занкевіч Л.Ф., Шорап Н.І., Заборшчыкава Л.П. эфектыўна выкарыстоўваюць на ўроках нагляднасць, раздатачны і дыдактычны матэрыял. На ўроках праводзіцца работа з інтэлектуальна адоранымі і слабапаспяваючымі вучнямі: індывідуальнае дамашняе заданне, індывідуальная картка на ўроку, творчыя заданні, рознаўзроўневыя заданні. Настаўнікі ўдала адбіраюць аптымальныя методы і формы навучання, зыходзячы з канкрэтнага класа, канкрэтнага вучня. Вялікую ўвагу настаўнікі надаюць фарміраванню арфаграфічнай і пунктуацыйнай зоркасці вучняў: праводзяцца слоўнікавыя дыктанты, праверачныя і тлумачальныя дыктанты з абавязковым графічным абазначэннем арфаграм і пунктаграм.

Творчы патэнцыял і актыўная жыццёвая пазіцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры выяўляецца і ў пазаўрочнай дзейнасці. Арганізавана праходзіць ў пачатку верасня тыдзень беларускага пісьменства і друку. Першыя ўрокі пачынаюцца расповедамі пра слынных людзей нашай зямлі і іх стваральную дзейнасць, пра культурныя дасягненні і духоўныя здабыткі, пра нацыянальнае свята кнігадрукароў і мясціну, дзе яно наладжваецца. У школе праводзяцца мерапрыемствы, мэта якіх пазнаёміць вучняў з гісторыяй беларускай кнігі, з вытокамі беларускага кнігадрукавання, абудзіць цікавасць да паэтычнай спадчыны, прапаганда дасягненняў беларускай пісьменнай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі, фарміраванне ў вучняў такіх якасцяў асобы як мэтанакіраванасць, адданасць сваёй справе, беражлівыя адносіны да роднай зямлі і яе багаццям.

Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры праведзена 14 прадметных тыдняў, прысвечаных пісьменнікам-юбілярам. Мэтай мерапрыемстваў з’яўляецца павышэнне цікавасці вучняў да твораў класікаў беларускай літаратуры, пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхаванне пачуцця калектывізму, узаемападтрымкі, любові да роднай мовы. Былі аформлены насценныя газеты і стэнды “Радасць творчых адкрыццяў” і “Творчасці зярняткі залатыя“, праводзіліся займальныя конкурсы, гульні, віктарыны, літаратурна-музычныя кампазіцыі, вечарыны, вячоркі і падарожжа ў краіну роднай мовы. Усе мерапрыемствы праведзены на высокім метадычным узроўні, садзейнічаюць самавыражэнню і самарэалізацыі вучняў, абуджэнню іх творчых здольнасцяў.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры адказна і творча адносяцца да пазакласнай работы. Кожны год папаўняецца матэрыял папак “Пазакласная работа”.

Валатоўскі Л.С., Вяракса Г.А., Глушко В.У., Дзядкоўская І.М., Занкевіч Л.Ф., Шорап Н.І., Заборшчыкава Л.П. эфектыўна выкарыстоўваюць інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі і электронныя сродкі навучання ў адукацыйным працэсе. З выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і электронных сродкаў навучання праведзена 225 вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў.

З мэтай павышэння свайго прафесійнага майстэрства настаўнікі беларускай мовы і літаратуры вялікую ўвагу надаюць узаеманаведванню вучэбных заняткаў. Педагогі наведалі 123 адкрытых вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў у рамках тыдняў і дэкад педагагічнага майстэрства. Такая работа спрыяе абмену вопытам, далейшаму ўдасканаленню педагагічнага масйтэрства.



Ва ўстанове адукацыі праводзілася работа па павышэнні самаадукацыйнага ўзроўню педагогаў:

  • метадычныя тыдні адкрытых урокаў маладых нстаўнікаў «Эфектыўнасць сучаснага ўрока – вынік арганізацыі актыўнай дзейнасці вучняў і педагагічнага майстэрства настаўніка», «Урок у сучасным адукацыйным асяроддзі»;

  • дэкады і тыдні педагагічнага майстэрства «Пераемнасць у навучанні як фактар павышэння якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 5 класах», «Педагагічная творчасць як фактар камфортнага і эфектыўнага адукацыйнага асяроддзя», «Прафесійнае майстэрства і творчасць у рабоце настаўніка як фактар развіцця асобы вучня і павышэння якасці адукацыі», «Павышэнне якасці і эфектыўнасці ўрока на аснове сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу», «Эфектыўнае выкарыстанне тэставых і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці пры падрыхтоўцы вучняў 9 і 11 класаў да выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання», «Разнастайныя і эфектыўныя формы і метады навучання як фактар актывізацыі і развіцця пазнавальнай дзейнасці і творчага патэнцыялу вучняў».

  • навукова-практычныя семінары «Бібліятэка ў сучаснай школе як культурна-інфармацыйны цэнтр», «Сучаснае тэхнічнае абсталяванне на ўроку як фактар фарміравання і развіцця адукацыйнага асяроддзя школы», «Даследчая дзейнасць—творчасць вучня і майстэрства педагога»;

  • метадычная панарама «Удасканаленне арфаграфічнай і пунктуацыйнай адукаванасці вучняў на ўроках беларускай мовы”.

Дадзеныя формы работы спрыяюць павышэнню самаадукацыйнага ўзроўню настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, удасканаленню прафесіяналізму і педагагічнага майстэрства, што дазволіла павысіць якасць і эфектыўнасць арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў трох кабінетах беларускай мовы і літаратуры. Кабінеты забяспечаны вучэбным абсталяваннем і сродкамі навучання ў сярэднім на 87%. Аформлены пашпарты вучэбных кабінетаў. У кабінетах беларускай мовы і літаратуры ёсць усё неабходнае для арганізацыі заняткаў і пазакласнай работы: навуковая, метадычная, мастацкая літаратура, часопісы, галерэя партрэтаў пісьменнікаў, дыдактычныя матэрыялы, тэставыя і рознаўзроўневыя заданні. Аформлены стэнды: “Сёння на ўроку”, “Рыхтуемся да экзамену”, “Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання”, “Сучасны беларускі правапіс”, “Творчасці зярняты залатыя”, “Інфармацыйны веснік”, “Нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў”, “Прадметная газета”. Аформлены папкі: “Нарматыўныя дакументы па беларускай мове і літаратуры”, “Вучэбныя праграмы па вучэбнаму прадмету”, “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, “Практычны матэрыял. Падрыхтоўка да экзаменаў”, “Творчыя работы вучняў”, “Падрыхтоўка да прадметнай алімпіяды”, “Работа са слабапаспяваючымі вучнямі”, “Слоўнікавыя дыктанты”, “Апорныя канспекты па беларускай мове”, “Рознаўзроўневыя заданні. 5-11 класы”, “Тэставыя заданні”.

У кабінетах ёсць электронныя сродкі навучання па беларускай мове і літаратуры.



У маі 2014/2015 навучальнага года праводзілася анкетаванне педагогаў з мэтай ацэнкі і самаацэнкі дзейнасці, па выніках якой быў сфарміраваны вывад аб ступені эфектыўнасці метадычнай работы і ажыццяўленні яе планавання. Згодна анкетавання 100% рэспандэнтаў адзначылі, што ва ўстанове адукацыі эфектыўна арганізавана і ажыццяўляецца метадычная работа, кожны настаўнік бачыць яе выніковасць на практыцы, мэты і задачы метадычнай работы аб’ектыўныя і актуальныя, змест метадычнай работы спрыяе росту прафесійнага майстэрства. Настаўнікі адзначылі, што метадычная работа вучыць аналізаваць, ацэньваць і удасканальваць педагагічную дзейнасць, планаваць, уключацца ў педагагічны пошук, творчасць.

Самымі актуальнымі і прыярытэтнымі праблемамі ва ўдасканаленні прафесійнага майстэрства настаўніка з’яўляюцца: выкарыстанне ў адукацыйным працэсе інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання; павышэнне самаадукацыйнага ўзроўню педагога; развіццё аналітычнай дзейнасці настаўніка.

Настаўнікі могуць падзяліцца вопытам работы па такіх пытаннях як: работа са слабапаспяваючымі вучнямі; работа са здольнымі вучнямі і падрыхтоўка да алімпіяд; падрыхтоўка і правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і электронных сродкаў навучання.

Дзякуючы сумесным намаганням педагогаў і адміністрацыі удаецца вырашаць задачу па стварэнню ўмоў для развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу настаўніка, па стварэнню ўмоў для самаразвіцця і самаўдасканалення педагога. У цэлым дзейнасць метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры была накіравана на развіццё прафесійных якасцяў педагога, фарміраванее ў яго ўніверсальных спосабаў педагагічнай дзейнасці, павышэнне ўзроўню творчасці і магчымасці самарэалізацыі.

Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры паказаў, што патрэбна вызначыць асноўныя напрамкі работы на 2015/2016 навучальны год:
1. Арганізаваць метадычнае забеспячэнне павышэння кваліфікацыі і прафесійнага росту педагога, садзейнічаць яго самаадукацыі, самаразвіццю і самарэалізацыі.

2.Развіваць і фарміраваць прафесійна-значымыя якасці асобы педагога, уменні і навыкі, неабходныя для работы з вучнямі і такім чынам арганізаваць дзейнасць па падрыхтоўцы вучняў да прадметнай алімпіяды, інтэлектуальных і творчых конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый, цэнтралізаванага тэсціравання.

3. Паглыбіць веды педагогаў па прымяненні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе.

4. Садзейнічаць падрыхтоўцы педагогаў да атэстацыі на прысваенне і падцвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

5.Выяўляць, абагульняць і распаўсюджваць перадавы педагагічны вопыт творча працуючых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Метадычная тэма
Рэалізацыя прынцыпаў дыферэнцаванага навучання беларускай мове і літаратуры ва ўмовах пераходу на профільнае навучанне
Мэта: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры як фактар павышэння якасці адукацыі ва ўмовах дапрофільнай і профільнай падрыхтоўкі вучняў
Задачы:
1. Арганізаваць метадычнае забеспячэнне павышэння кваліфікацыі і прафесійнага росту педагога, садзейнічаць яго самаадукацыі, самаразвіццю і самарэалізацыі.

2.Развіваць і фарміраваць прафесійна-значымыя якасці асобы педагога, уменні і навыкі, неабходныя для работы ва ўмовах профільнага навучання.

3. Арганізаваць мэтанакіраваную дзейнасць па падрыхтоўцы вучняў да прадметнай алімпіяды, інтэлектуальных і творчых конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый, цэнтралізаванага тэсціравання.

4. Садзейнічаць актыўнаму і эфектыўнаму прымяненню інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе.

5. Садзейнічаць падрыхтоўцы педагогаў да атэстацыі на прысваенне і падцвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

6.Выяўляць, абагульняць і распаўсюджваць педагагічны вопыт творча працуючых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.


Раздзел II. План работы з маладымі педагогамі
У складзе метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры няма маладых педагогаў.

Раздзел III. План правядення прадметных тыдняў па беларускай мове і літаратуры





Дата правядзення

Тэма


Адказныя

1

01.09.-06.09.2015

Тыдзень беларускага пісьменства і друку

Шорап Н.І.

Педагогі


2

09.11.-13.11.2015

Прадметны тыдзень, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча

Шорап Н.І.

Педагогі


3

23.11.-27.11.2015

Прадметны тыдзень, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння А. Макаёнка

Шорап Н.І.

Педагогі


4

11.01.-

15.01. 2016



Прадметны тыдзень, прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Я. Сіпакова

Шорап Н.І.

Педагогі


5

18.01.-22.01.2016

Прадметны тыдзень, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння І. Шамякіна

Шорап Н.І.

Педагогі


6

08.02.-12.02.2016

Прадметны тыдзень, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння І. Мележа

Шорап Н.І.

Педагогі


7

14.03.-18.03.2016

Прадметны тыдзень, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння К. Крапівы

Шорап Н.І.

Педагогі


8

04.04.-08.04.2016

Прадметны тыдзень, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння З. Бядулі

Шорап Н.І.

Педагогі


9

06.06-10.06.2016

Прадметны тыдзень, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння Г. Далідовіча

Шорап Н.І.

Педагогі


10

04.07.-

08.07.2016



Прадметны тыдзень, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Цёткі (Э. Пашкевіч)

Шорап Н.І.

Педагогі


11

11.07.-15.07.2016

Прадметны тыдзень, прысвечаны 165-годдзю з дня нараджэння Я. Лучыны

Шорап Н.І.

Педагогі


12

21.02.2016

Міжнародны дзень роднай мовы

Шорап Н.І.

Педагогі


13

03.03.2016

Сусветны дзень пісьменства

Шорап Н.І.

Педагогі


14

21.03.2016

Сусветны дзень паэзіі

Шорап Н.І.

Педагогі


15

27.03.2016

Міжнародны дзень тэатра

Шорап Н.І.

Педагогі


16

02.04.2016

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

Шорап Н.І.

Педагогі


17

18.05.2016

Сусветны дзень музеяў

Шорап Н.І.

Педагогі

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка