Метадычныя рэкамендацыі настаўнікам беларускай мовы і літаратуры




Дата канвертавання30.04.2017
Памер31.08 Kb.
Метадычныя рэкамендацыі

настаўнікам беларускай мовы і літаратуры

жнівень,2016




  1. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры выкарыстоўваць наступныя праграмы:

у V, X класах – 2015 года, у VІ, XІ класах – 2016 года, у VІІ-ІX класах – 2012 года.

  1. На 1-ым уроку ў навучальным годзе (далей – у кожнай чвэрці) праводзіць з вучнямі гутаркі па правілах бяспекі ў час правядзення заняткаў, уносіць адпаведныя запісы ў класны журнал (“Навучанне правілам бяспекі”).

  2. На ўроках беларускай мовы ў 6 класе пры вывучэнні раздзела “Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія” карыстацца вучэбным дапаможнікам «Беларуская мова : вучэб. дапам. для 5-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання: у 2 ч. Ч. 2 / В.П. Красней [і інш.]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2014».

  3. У V, VІ, X і XІ класах творы з групы “для чытання і вывучэння” вывучаць тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару. З мэтай пашырэння кола чытанняў вучняў выбіраць 1-3 творы да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка са спіса твораў для дадатковага чытання.

У VІІ-ІX класах пры вывучэнні твораў з групы “для чытання і абмеркавання” разглядаць толькі адзін аспект ідэйна-мастацкага зместу: праблема, герой і інш. Творы са спіса “для самастойнага прачытання” ў 9 класе прапаноўваць для самастойнага чытання і абмеркавання на ўроку, для падрыхтоўкі пісьмовага ці вуснага водгуку і інш.

  1. Для выканання прапанаваных у дапаможніках “Беларуская літаратура. 5 клас”, “Беларуская літаратура. 6 клас” творчых заданняў выкарыстоўваць матэрыял, размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (http://www.adu.by /)

  2. На вучэбных занятках па беларускай літаратуры для работы з тэкстамі звяртацца да серыі кніг «Школьная бібліятэка» (спіс серыі кніг «Школьная бібліятэка» размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by )

  3. Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў выкарыстоўваць праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  4. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу выкарыстоўваць прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне на 2016/2017 навучальны год.

  5. Пры выкарыстанні гатовага прыкладнага каляндарна-тэматычнага планавання ўлічваць, што

  • колькасць кантрольных работ (дадатак №4 да Метадычных рэкамендацый па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ад 06.06.2016 года) размеркаваць рацыянальна, звярнуць увагу, што ў 8 класе праводзіцца кантрольны пераказ з дадатковым заданнем;

  • у VІ–ХІ (ХІІ) класах да канца першай чвэрці, а таксама ў V класе на працягу першага паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, рэкамендаваных для папярэдняга класа. Пры наяўнасці дадатковых заданняў (не больш за 4) колькасць слоў у тэксце можа быць скарочана па меркаванні настаўніка на 10-20 слоў;

  • у першым паўгоддзі ў V класе па беларускай мове праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа;

  • у V–VIII класах пісьмовыя работы па беларускай літаратуры носяць толькі навучальны характар. Адзнакі за навучальныя работы выстаўляюцца па меркаванні настаўніка і павінны насіць стымулюючы характар. За навучальнае сачыненне адзнака выстаўляецца толькі па літаратуры;

  • у любой рабоце па беларускай мове і літаратуры выпраўляюцца ўсе памылкі, якія дапушчаны вучнямі.

  1. Арганізаваць сістэмную работу з вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяды: саставіць банк дадзеных па класах, спланаваць работу па падрыхтоўцы да другога этапу рэспубліканскай аліпіяды на працягу навучальнага года.

  2. Арганізаваць сістэмную работу па правядзенні даследчай дзейнасці з вучнямі.

  3. Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры звярнуць увагу на каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2016/2017 навучальным годзе.



Метадыст РВМК В.М. Кірпічэнка


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка