Метадычныя рэкамендацыі па выкананню абавязковай кантрольнай работы па дысцыпліне «Беларуская мова. Прафесійная лексіка»




Дата канвертавання10.04.2017
Памер120.57 Kb.
Канцэрн Беллегпрам

Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны каледж легкай прамысловасці ім. В.Я. Чарнышова»



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

___________ С.Н. Гізун

Метадычныя рэкамендацыі па выкананню абавязковай кантрольнай работы

па дысцыпліне «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» для завочнага аддзялення.


Распрацавала выкладчык дысцыпліны “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”: Дзёміна Ю.Ю.

Разгледжаны і адобраны на

Пасяджэнні цыклавой камісіі

«Мовы і літаратуры»

Пратакол № __________ад ______________

Старшыня прадметнай камісіі ______________ Аўрамава М.М.

Баранавічы

2016г.


Тлумачальная запіска

Беларуская мова (прафесійная лексіка) – вучэбная дысцыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамовамі і інш.



Асноўныя мэты выкладання вучэбнай дысцыпліны:

- выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага

карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

- развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і

правільнасцю мовы;

- пашыраць і ўзбагачаць прафесійны лексічны запас будучых спецыялістаў,

выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

- фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі

ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;

- выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай

спадчына беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Задачы вывучэння вучэбнай дысцыпліны:

- сфарміраваць у студэнтаў разуменне неабходнасці ведаць і карыстацца

беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;

- даць студэнтам неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;

- дапамагчы студэнтам усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні нацыі;

- садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытычна думаючых спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.



У працэсе вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен ведаць:

-ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыяльных зносін,

-функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыяльнай культуры,

-месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў,

- сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы,

- поўны набор прафесійнай лексікі,

- тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навуковапрафесійнай дзейнасці.

У працэсе вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен умець:

- граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай,

- адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую

Беларуская мова (прафесійная лексіка) інфармацыю,

- перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты,

- складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць

навуковыя і публічныя выступленні.

У працэсе вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен валодаць:

- уменнем ствараць звязнае выказванне з улікам задач і сферы камунікацыі,

- уменнем карыстацца тэрміналагічнымі слоўнікамі.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

1.Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В.У.Азарка, А.С.

Васілеўская, М.М.Круталевіч – Мінск: БДПУ, 2007. – 207 с.

2.Азарка, В.У. Беларуская мова (спецыяльная лексіка): заданні для самастойнай Беларуская мова (прафесійная лексіка)

працы: дапаможнік / В.У.Азарка, А.С.Васілеўская, А.Г.Міхалевіч, Н.Р.Мордас. – Мінск: БДПУ, 2005. – 27 с.

3.Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па педагагічных спецыяльнасцях / Пад рэдакцыяй Д.В.Дзятко. – Мінск: Беларусь, 2012. – 230 с.

4.Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску: Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А.Каўрус. – Мінск: Беларусь, 1994. – 160 с.

5.Ляшчынская, В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны

дапаможнік / В.А.Ляшчынская. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001. – 256 с.

Дадатковая

6.Арашонкава, Г.У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г.У.

Арашонкава, А.М.Булыка, А.М.Люшцік, У.В.Палужны. – Мінск: Беларуская навука, 1999. – 175 с.

7.Беларуская мова: энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. – Мінск: БелЭн,

1994. – 654 с.

8.Буракова, М.У. Анамастыка, тэрміналогія і фразеалогія: вучэб.-метад. дапам. / М.У.Буракова, В.А.Ляшчынская. – Мінск: РІВШ, 2011. – 166 с.

9.Зразікава, В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка: вучэб. дапам. / В.А.

Зразікава, А.В.Губкіна. – Мінск: Изд-во Гревцова, 2010. – 216 с.

10.Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В.А.Ляшчынская. – Мінск: ІВЦ Мінфіна, 2003. – 243 с.

Слоўнікі

1.Беларускі арфаграфічны слоўнік / Пад рэд. А.А.Лукашанца. – Мінск:

Беларуская навука, 2009. – 695 с.

2.Булыка, А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т./ А.М.Булыка– Мінск:

Беларуская энцыклапедыя, 1999.– Т. 1.– 735 с; Т.2– 735 с.

3.Кароткі руска-беларускі слоўнік па выяўленчым мастацтве / Магіл. дзярж. ун-т, уклад. В.І.Казлоў, А.С.Лаўшук. – Магілёў, 1998.

4.Лазука, Б.А. Слоўнік тэрмінаў: архітэктура, выяўл. і дэкаратыўн.-прыклад.

мастацтва: дапам. для вучняў / Б.А.Лазука. – Мінск: Беларусь, 2001. – 158 с

5.Руска-беларускі слоўнік: у 3 т.– 4-е изд., испр. и доп. -Мінск: БелЭн, 1993.

6.Слоўнік беларускай мовы / Навуковыя рэдактары: А.А.Лукашанец, В. П.Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2012. – 916 с.

7.Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т.–Т.1-5.– Мінск: БелСЭ імя

Петруся Броўкі, 1977-1984.

8.Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. – Мінск, 1984-1987.

Метадычныя рэкамендацыі па вывучэнню дысцыпліны
Тэма 1. Мова – духоўны скарб народа

Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма

нацыянальнай культуры беларусаў.

Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Старабеларуская

літаратурная мова ХІV – ХVІ ст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі.

Новая (сучасная) беларуская мова XIX –XX ст. Месца беларускай літаратурнай мовы ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.



Пытанні для самакантролю

1. Што вы ведаеце пра сутнасць і прыроду мовы?

2. Пералічыце асноўныя функцыі мовы ў грамадстве, растлумачце іх

сутнасць.

3. Дзе і як узнікла мова?

4. Якая роля мовы ў сацыяльнай і навуковай дзейнасці чалавека? Пералічыце

моўныя патрэбы сучаснага грамадства.

5. Назавіце асноўныя формы існавання мовы, ахарактарызуйце іх.

6. Якія мовы адносяцца да славянскай групы моў? На якія падгрупы дзеляцца

славянскія мовы?

7. Пералічыце прычыны падабенства і адрознення паміж усходнеславянскімі

мовамі.


8. Раскажыце пра асаблівасці гістарычнага развіцця беларускай мовы.

Тэма 2. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і

запазычаная) і сферы ўжывання. Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы:

актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання.

Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай

літаратурнай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Паняцце тэрміна. Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.

Тэрміналогія ў сферы прафесійнай дзейнасці спецыяліста.

3 гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Тыпы слоўнікаў.

Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

Пытанні для самакантролю

1. Як фарміраваўся лексічны склад беларускай мовы?

2. Якія словы з’яўляюцца спрадвечна беларускімі?

3. Як трэба ставіцца да ўжывання запазычаных слоў?

4. Якія змены адбываюцца ў лексічнай сістэме беларускай мовы?

5. Што такое лексіка абмежаванага ўжытку?

6. Хто карыстаецца спецыяльнай лексікай?

7. Чым адрозніваюцца тэрміны ад прафесіяналізмаў?

8. Што такое тэрмін?

9. На якія дзве вялікія групы падзяляюцца слоўнікі?

10. Якія вы ведаеце тэрміналагічныя слоўнікі?

11. Раскажыце пра сістэму падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных

слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

Тэма 3. Функцыянальныя стылі маўлення

Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў

(навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны).

Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікненне

стыляў.

Асаблівасці мастацкага і гутарковага стыляў, форма рэалізацыі, моўныя



сродкі.

Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, , навукова-

папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Функцыі навуковага стылю і яго адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці. Моўныя сродкі навуковага стылю (насычанасць тэрмінамі, перавага абстрактнай лексікі, пераважнае ўжыванне назоўнікаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблівая функцыя займенніка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, пашыранасць складаназалежных сказаў з аднароднымі членамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі і інш.).

Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат,

анатацыя, рэзюме і інш.), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны). Функцыі афіцыйна-справавога стылю і яго характэрныя асаблівасці. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, у тым ліку з прэфіксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, пашыранасць інфінітыва, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, расшчапленне выказніка, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі. Выкарыстанне безасабовых канструкцый).

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія,

дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракг, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення.

Пераклад на беларускую мову прафесійна арыентаваных тэкстаў.
Пытанні для самакантролю

1. Што называецца стылем мовы? Ахарактарызуйце асноўныя

функцыянальныя стылі паводле выкарыстання, функцый, моўных

асаблівасцей.

2. Назавіце асноўныя функцыянальныя стылі беларускай мовы.

3. Якую функцыю выконвае гутарковы стыль?

4. Калі і з якой мэтай карыстаюцца публіцыстычным стылем?

5. Ахарактарызуйце асноўныя падстылі навуковага стылю?

6. Вызначыце функцыі навуковага стылю і яго адметныя лексічныя,

марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

7. Па якіх моўных сродках звычайна вызначаюць навуковы стыль?

8. Дзе карыстаюцца афіцыйна-справавым стылем?

9. Вызначыце функцыі афіцыйна-справавога стылю і яго адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

10. Па якіх моўных сродках звычайна вызначаюць афіцыйна-справавы стыль?

11. Назавіце віды афіцыйна-справавых тэкстаў.

Тэма 4. Культура прафесійнага маўлення

Мова і маўленне. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя

якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце

(разнастайнасць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя,

акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя). Тыповыя

маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.

Прафесійна арыентаванае маўленне.

Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі

паспяховага выступлення. Узаемадзеянне вербальных і невербальных (жэсты, міміка, рухі) сродкаў маўленчай дзейнасці.

Маўленчы этыкет і культура зносін.

Пытанні для самакантролю

1. Што называецца мовай? Маўленнем?

2. У чым выражаецца сувязь паміж мовай і маўленнем?

3. Назавіце асноўныя якасці культуры маўлення, ахарактарызуйце іх.

4. Назавіце асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.

5. Што такое правільнасць маўлення? Назавіце асноўныя нормы правільнасці. Прывядзіце прыклады.

6. Якія тыповыя маўленчыя памылкі сустракаюцца найбольш часта?

7. Назавіце асноўныя этапы падрыхтоўкі да публічнага выступлення.

8. Для чаго патрэбна ведаць правілы маўленчы этыкету?

9. Узгадайце беларускія формулы ветлівасці, якія вы ўжываеце даволі часта.



Метадычныя рэкамендацыі да выканання абавязковай кантрольнай работы

Адной з форм працы навучэнца-завочніка з’яўляецца выкананне абавязковай

кантрольнай работы, якая дае магчымасць вызначыць веды, уменні, навыкі

навучэнцаў, паколькі яна дазваляе праверыць тэарэтычныя веды студэнта, іх

практычнае прымяненне.

Каб правільна выканаць заданні абавязковай кантрольнай работы, патрэбна

пазнаѐміцца з тэарэтычным матэрыялам, бо многія заданні маюць тэарэтычны характар(напрыклад, указаць асаблівасці стылю, выпісаць словы-тэрміны, знайсці запазычаныя словы і г д ).

Развіццю маўленчай мабільнасці, адчуванню слова, удасканальванню

навыка дакладнасці выбару слова ў адпаведнасці з кантэкстам садзейнічае

пераклад. Пераклад патрэбна рабіць з захаваннем настрою, зместу, з улікам

спалучальнасці слоў у пэўным кантэксце. Так пры перакладзе з некалькіх

магчымых слоў важна выбраць тое, якое адпавядае дадзенаму кантэксту, яго

стылѐвай накіраванасці.

Пытанні


  1. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.

  2. Публіцыстычны стыль маўлення. Асаблівасці.

  3. Асаблівасці мастацкага і гутарковага стыляў.

  4. Навуковы стыль. Моўныя сродкі навуковага стылю.

  5. Афіцыйна-дзелавы стыль. Моўныя сродкі афіцыйна-дзелавога стылю.

  6. Тыпы маўлення.

  7. Жанры стыляў (навуковага, публіцыстычнага, мастацкага, гутарковага, афіцыйна-дзелавога).

  8. Культура прафесійнага маўлення. Асноўныя якасці культуры маўлення.

  9. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.


Метадычныя рэкамендацыі па вывучэнню тэмы

Тэма 1. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і

запазычаная) і сферы ўжывання. Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы:

актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання.

Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай

літаратурнай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Паняцце тэрміна. Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.

Тэрміналогія ў сферы прафесійнай дзейнасці спецыяліста.

3 гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Тыпы слоўнікаў.

Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

Пытанні для самакантролю

1. Як фарміраваўся лексічны склад беларускай мовы?

2. Якія словы з’яўляюцца спрадвечна беларускімі?

3. Як трэба ставіцца да ўжывання запазычаных слоў?

4. Якія змены адбываюцца ў лексічнай сістэме беларускай мовы?

5. Што такое лексіка абмежаванага ўжытку?

6. Хто карыстаецца спецыяльнай лексікай?

7. Чым адрозніваюцца тэрміны ад прафесіяналізмаў?

8. Што такое тэрмін?

9. На якія дзве вялікія групы падзяляюцца слоўнікі?

10. Якія вы ведаеце тэрміналагічныя слоўнікі?

11. Раскажыце пра сістэму падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных



слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка