Метадычныя рэкамендацыі па вывучэнні беларускай літаратуры ў vi–viіі І хi класах




Дата канвертавання28.04.2017
Памер30.16 Kb.
Метадычныя рэкамендацыі па вывучэнні беларускай літаратуры ў VIVIІІ і ХI класах
Вывучэнне беларускай літаратуры ў VI–IХ і ХI класах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з «Вучэбнай праграмай для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. V–XI класы» (Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012). З мэтай рэалізацыі асобасна арыентаванага падыходу да арганізацыі адукацыйнага працэсу і ўзмацнення выхаваўчага ўздзеяння вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» настаўнік мае права пры планаванні работы і размеркаванні вучэбнага часу ўлічыць наступныя метадычныя рэкамендацыі:

для VІ класау раздзеле І «Мой род. Родная зямля. Народ» твор Ю. Свіркі «Верны крэўнаму брацтву» дазваляецца не вывучаць. Верш змешчаны ў спісе для чытання і вывучэння разам з чатырма іншымі творамі, таму яго выключэнне з праграмы не будзе ўплываць на засваенне вучнямі акрэсленага вучэбнай праграмай матэрыялу. Пры разглядзе твора У. Ліпскага «Ад роду да народу» можна скараціць два абзацы: ад слоў «Праз пэўны час...» да слова «Дзеці»;

для VІІ класау раздзеле ІІІ «Паэзія. Разнастайнасць ідэйна-эстэтычнага пафасу паэтычных твораў» твор Р. Барадуліна «Мы – беларусы» дазваляецца перанесці са спісу для чытання і вывучэння ў спіс для чытання і абмеркавання і не прапаноўваць для завучвання на памяць. Замест яго для завучвання на памяць можна выкарыстаць твор М. Танка «Дрэвы паміраюць». Гэты верш (як твор з рубрыкі «Для чытання і абмеркавання») мэтазгодна разглядаць ва ўзаемасувязі з творам А. Вярцінскага «Рэквіем па кожным чацвёртым». Адна гадзіна, якая вызваляецца пры гэтым, можа быць перанесена ў раздзел V «Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі»;

для VІІІ класау раздзеле ІІ «Лірычныя жанры» дазваляецца не вывучаць творы Л. Дайнекі «За крокам крок і дзень за днём...», С. Грахоўскага «Як я жыў без цябе?..», П. Верлена «Шарая гадзіна». У сувязі з магчымасцю выключэння з праграмы названых твораў мэтазгодна паказаць своеасаблівасць філасофскай, інтымнай і пейзажнай лірыкі на прыкладзе тых твораў, якія пазначаны ў рубрыках «Для чытання і вывучэння» і «Для чытання і абмеркавання»;

для ХІ класау раздзеле «Беларуская літаратура перыяду 1966–1985 гадоў» твор А. Дударава «Чорная панна Нясвіжа» дазваляецца перанесці са спісу для чытання і вывучэння ў спіс для самастойнага чытання, а твор Г. Бёля «Дом без гаспадара» дазваляецца не вывучаць. У раздзеле «Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў)» дазваляецца не разглядаць творы В. Карамазава «Бежанцы», І. Пташнікава «Алімпіяда», У. Бутрамеева «Страсці па Аўдзею». Творчасць А. Дударава будзе вывучацца на аснове падрабязнага асэнсавання п’есы «Князь Вітаўт», а п’еса «Чорная панна Нясвіжа» можа быць прапанавана вучням для самастойнага чытання і выканання разнастайных творчых заданняў. Дзве гадзіны, якія вызваляюцца ў выніку выключэння з праграмы твора Г. Бёля «Дом без гаспадара», мэтазгодна пераразмеркаваць наступным чынам: па 1 гадзіне дадаць на вывучэнне творчасці В. Быкава і І. Шамякіна.

Нагадваем, што распрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура», дзе прапануецца прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах. Настаўнік можа выкарыстоўваць прапанаванае планаванне без змен. У той жа час ён мае права ў межах вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне прадмета, уносіць у каляндарна-тэматычнае планаванне змены з улікам асаблівасцей класа і пазнавальных магчымасцей вучняў, а таксама распрацоўваць уласнае каляндарна-тэматычнае планаванне, якое ў такім разе зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка