Метадычныя рэкамендацыі па запаўненні формы Улік




Дата канвертавання01.04.2019
Памер182.73 Kb.

Метадычныя рэкамендацыі



па запаўненні формы “Улік

устаноў дашкольнай адукацыі”

(далей - форма “Улік УДА)

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дакументаваную інфармацыю па форме «Улік УДА» прадстаўляюць юрыдычныя асобы ў арганізацыйна-прававой форме ўстановы, асноўнай функцыяй якіх з´яўляецца ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці: установы дашкольнай адукацыі, іншыя ўстановы адукацыі і іншыя арганізацыі, якім згодна з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, пры рэалізацыі імі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.

Дакументаваную інфармацыю па форме «Улік УДА» па ўстановам дашкольнай адукацыі, якiя з’яўляюцца адасобленымі падраздзяленнямі юрыдычнай асобы, прадстаўляюць юрыдычныя асобы, у структуры якiх яны знаходзяцца, альбо самi ўстановы дашкольнай адукацыі, упаўнаважаныя на гэта ва ўстаноўленым парадку.

2. Прадстаўленне дакументаванай інфармацыі ажыццяўляецца з выкарыстаннем спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, якое размешчана разам з неабходнымі інструктыўнымі матэрыяламі па яго ўстаноўцы і выкарыстанні на афіцыйным сайце ўстановы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» у Інтэрнэце http://giac.unibel.by.

3. Да ліку ўстаноў дашкольнай адукацыі адносяцца:

яслі, яслі-сад, дзіцячы сад, санаторны яслі-сад, санаторны дзiцячы сад, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці;

навучальна-педагагічныя комплексы – яслі-сад – школа, дзіцячы


сад – школа;

спецыяльныя ўстановы дашкольнай адукацыі – спецыяльны яслі-сад, спецыяльны дзіцячы сад, рэспубліканскі цэнтр для дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху.

4. Дакументаваная інфармацыя складаецца па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года.

5. Справаздачны перыяд – гэта перыяд з 5 верасня мiнулага навучальнага года па 4 верасня бягучага навучальнага года.

6. Усе паказчыкi ў дакументаванай інфармацыі запаўняюцца на падставе даных першасных уліковых дакументаў: кнiг загадаў i распараджэнняў, асабістых спраў работнiкаў, медыцынскіх справак дзяцей, журналаў рэгiстрацыi iнфекцыйных захворванняў, табеляў улiку штодзённых наведванняў, тэхнiчных пашпартоў і іншых.

7. Установы дашкольнай адукацыі, якія пачалі дзейнічаць у справаздачным перыядзе, складаюць дакументаваную інфармацыю за перыяд сваёй фактычнай дзейнасці ў справаздачным перыядзе.

8. Установы дашкольнай адукацыі, якія зачыніліся на капiтальны рамонт у справаздачным перыядзе, запаўняюць у дакументаванай інфармацыі паказчыкi, якiя характарызуюць іх дзейнасць у справаздачным перыядзе да пачатку капiтальнага рамонту: табліцы 1–6, 14-17,19-40. Пры гэтым у табліцы 24 радкі 01 і 05 не запаўняюцца, па радках 03 і 04 у графе 4 паказваецца плошча памяшканняў да пачатку капітальнага рамонту, у табліцах 32-33, 35-40 паказваюцца звесткі аб загадчыку.

9. Установы дашкольнай адукацыі, якія з прычыны капiтальнага рамонту не працавалі ў справаздачным перыядзе, і ўстановы дашкольнай адукацыі, якія маюць адмiнiстрацыю, але не ўкамплектаваны дзецьмi, у тым ліку ўстановы-новабудоўлі (на 100%), запаўняюць у дакументаванай інфармацыі толькi табліцы 1–6 і табліцы 24-40.

10. Табліца 1 “Агульныя звесткі” і табліца 2 “Від установы дашкольнай адукацыі” запаўняюцца на падставе існуючага рашэння раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якi ўстанавiў месца знаходжання установы дашкольнай адукацыі і яе від. Пры гэтым абавязкова павінна быць запоўнена графа 2 ці графа 3 табліцы 1, акрамя таго можа запаўняцца графа 4 гэтай табліцы. Напрыклад, калі дашкольная ўстанова размешчана ў сельскім населеным пункце, які ў тым ліку з’яўляецца аграгарадком ці населеным пунктам, які падлягае пераўтварэнню ў аграгарадок, тады ў справаздачы запаўняюцца графы 3 і 4 табліцы 1;

у графах 2 і 3 табліцы 3 “Коды органа кіравання і формы ўласнасці” код органа кіравання і код формы ўласнасці паказваюцца на падставе дзеючага рашэння заснавальніка ўстановы дашкольнай адукацыі і павінны быць запоўнены абавязкова. Код органа кіравання паказваецца ў адпаведнасці з пералiкам дзяржаўных органаў і іншых арганізацый згодна з дадаткам да дадзеных метадычных рэкамендацый;

табліцу 6 “Іншыя звесткі аб установе дашкольнай адукацыі” запаўняюць установы дашкольнай адукацыі, якія маюць адасобленыя падраздзяленні на даму і (або) структурныя падраздзяленні – сямейныя групы (акрамя тых груп, якія адносяцца да новых форм);

у табліцы 8 “Працягласць работы ўстановы дашкольнай адукацыі” па радку 01 у графе 2 паказваюцца даныя толькі калі ўстанова дашкольнай адукацыі мае ў сваім складзе ўсе групы або большую колькасць груп з працягласцю работы 24 гадзіны;

у табліцы 9 “Колькасць груп, якія дзейнічаюць на пастаяннай аснове, па працягласці іх работы” паказваюцца даныя аб групах, якія дзейнічаюць на пастаяннай аснове і ўключаны ў структуру ўстановы дашкольнай адукацыі; даныя па радку 01 у графе 2 табліцы 9 павінны быць роўныя даным па радку 01 у графе 3 табліцы 12 і даным па радку 01 у графе 3 табліцы 18.

11. У табліцы 10 “Звесткі аб колькасці дзяцей”:

па радку 01 у графе 3 паказваецца колькасць дзяцей, якiя лічыліся ў спiсе ўстановы дашкольнай адукацыі на пастаяннай аснове на 5 верасня бягучага навучальнага года, незалежна ад таго, наведвалi яны ў гэты дзень дашкольную ўстанову цi не;

па радках 02–10 узрост дзяцей вызначаецца па ліку поўных гадоў


на 1 верасня бягучага года;

сумма даных па радку 01 у графах 6, 7 (агульная колькасць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) павінна быць роўная суме даных па радку 12 у графе 4 табліцы 12 і па радках 01, 12, 14, 19 і 20 у графе 3 табліцы 13 “Звесткі аб карэкцыйнай рабоце” за выключэннем выпадкаў, калі дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця па аднаму дыягназу наведвае спецыяльную групу, а па другому атрымлівае карэкцыйную дапамогу ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі альбо калі ва ўстанове дашкольнай адукацыі не створаны ўмовы для атрымання спецыяльнай адукацыі і карэкцыйнай дапамогі (напрыклад, у некаторых сельскіх дашкольных установах);

у графе 8 паказваецца толькі колькасць дзяцей, якія пражываюць у раенах, што прылягаюць да гарадоў раённага (абласнога) падпарадкавання, і наведваюць установы дашкольнай адукацыі, якія знаходзяцца ў гэтых гарадах;

сума даных па радках 02–10 павінна быць роўнай даным па радку 01 па ўсіх графах;

па радку 11 паказваецца толькі колькасць дзяцей, якім па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года споўнілася 6 гадоў, але яны па розных прычынах не залічаны на ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі і праходзяць другі год навучання па адукацыйнай праграме дашкольнай адукацыі (раздзел праграмы ад 6 да 7 гадоў);

па радку 12 паказваецца агульная колькасць дзяцей, якія навучаюцца ў пачатковых класах, якія арганізаваны на базе ўстановы дашкольнай адукацыі, і ўваходзяць у склад груп, якія ўключаны ў структуру ўстановы дашкольнай адукацыі;

сума даных па радках 13–16 павінна быць роўнай даным па радку 12;

сума даных па радках 17–20 павінна быць роўнай даным па радку 12.

12. У табліцы 11 “Звесткі аб аздараўленні і льготах па аплаце за харчаванне дзяцей”:

па радках 02–03 паказваецца колькасць дзяцей, якія ахоплены аздараўленчымі мерапрыемствамі, якія былі арганізаваны ў справаздачным перыядзе ў адпаведнасці з рашэннямі раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта;

па радку 04 паказваецца колькасць дзяцей, бацькі якіх вызвалены ад платы за харчаванне дзяцей поўнасцю;

па радку 05 паказваецца колькасць дзяцей, бацькі якіх аплачваюць 70% кошту за харчаванне дзяцей;

па радку 06 паказваецца колькасць дзяцей, бацькі якіх аплачваюць 50% кошту за харчаванне дзяцей, пры гэтым даныя па радку 06 у графе 3 павінны быць роўнымі суме даных па радках 07-11;

даныя па радках 04-06 паказваюцца ў адпаведнасці з загадам кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі;

па радку 12 паказваецца колькасць дзяцей, якія карыстаюцца транспартнымі маршрутамі, спецыяльна арганізаванымі мясцовымі органамі ўлады (у выпадку непрадстаўлення месца ва ўстанове дашкольнай адукацыі па месцы жыхарства).

13. У табліцы 12 “Звесткі аб колькасці груп і дзяцей” колькасць груп i дзяцей у іх паказваецца па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года;

даныя па радку 01 павінны быць роўныя суме даных па радках 03, 04, 12, 21 і 22 ва ўсіх графах;

даныя па радку 01 у графах 3 і 4 павінны быць роўныя даным па радку 01 у графах 3 і 4 табліцы 18 “Звесткі аб мовах, на якіх вядзецца работа ў групах”;

па радку 02 паказваюцца даныя аб групах кароткачасовага знаходжання, якія дзейнічаюць на пастаяннай аснове. У графе 4 па гэтаму радку паказваецца толькі колькасць дзяцей, якія наведваюць групы кароткачасовага знаходжання на пастаяннай аснове. Даныя аб гэтых групах паказваюцца таксама ў табліцы 21 “Звесткі аб новых формах арганізацыі дашкольнай адукацыі”;

даныя па радку 02 у графе 3 павінны быць роўныя даным па радку 01 у графе 6 табліцы 9;

па радку 21 да груп iнтэграванага навучання і выхавання адносяцца групы, у якіх разам са здаровымi дзецьмi выхоўваецца нязначная колькасць дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця;

па радку 22 паказваюцца даныя аб групах для дзяцей, якія навучаюцца па адукацыйнай праграме пачатковай адукацыі ў 1-4 класах;

даныя па радку 22 у графе 3 павінны быць роўныя даным па радку 12 у графе 3 табліцы 10 , а таксама даным па радку 01 у графе 13 табліцы 18;

даныя па радку 23 у графе 3 павінны быць роўныя даным па радку 01 у графе 3 табліцы 9;

14. У табліцы 13 “Звесткі аб карэкцыйнай рабоце”:

радкі 11-15 запаўняюць установы дашкольнай адукацыі, пры якiх адкрыты пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

радок 16 запаўняюць установы дашкольнай адукацыі, у якiх няма пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, але ёсць дзецi, якiя наведваюць заняткi ў пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі пры iншых установах адукацыі (напрыклад, пры дзіцячым садзе – школе).

15. У табліцы 14 “Звесткі аб наведванні дзецьмі ўстановы дашкольнай адукацыі ў справаздачным перыядзе” колькасць праведзеных i прапушчаных чалавека-дзён вызначаюць на падставе табеля ўлiку штодзённых наведванняў шляхам падліку колькасцi дзяцей, якiя, адпаведна, наведвалi або прапускалi дашкольную ўстанову, за кожны дзень справаздачнага перыяда.

Пры падлiчэнні колькасці праведзеных дзецьмі дзён у групах трэба ўлiчваць таксама тыя днi, у якiя дашкольная ўстанова працавала часткова (не з поўнай нагрузкай, частку дня). Незалежна ад працягласці знаходжання дзiцяцi ва ўстанове дашкольнай адукацыі на працягу сутак, яго наведванне ўлiчваюць як адзiн дзень. Адпаведна паказваюць колькасць прапушчаных дзён.

Сума даных па радках 03 i 04 павiнна быць роўнай даным


па радку 02.

16. Па радку 01 табліцы 15 “Колькасць дзён работы ўстановы дашкольнай адукацыі ў справаздачным перыядзе” паказваецца колькасць усiх дзён у справаздачным перыядзе, у якія ўстанова дашкольнай адукацыі прымала дзяцей. У колькасць дзён работы не ўключаюць выхадныя, святочныя днi, нерабочыя днi ў летнi перыяд (калi дашкольная ўстанова закрыта на гэты перыяд), нерабочыя днi з прычыны капiтальнага рамонту, розных аварый i iншых тэхнiчных прычын.

Калi дашкольная ўстанова пачала працаваць пазней за 5 верасня мінулага года, тады колькасць дзён работы ў такой установе вызначаюць з дня першага прыёму дзяцей.

Даныя па радку 01 табліцы 15, памножаныя на даныя па радку 01 табліцы 17 павінны быць роўныя суме даных па радках 01 і 02 у графе 3 табліцы 14.

17. У табліцы 16 “Звесткі аб колькасці выпадкаў захворванняў у дзяцей” паказваюцца ўсе выпадкi захворванняў, траўм i атручванняў, з прычыны якiх дзiця адсутнічала адзiн дзень i больш ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў справаздачным перыядзе.

Коды ў графе 2 адпавядаюць Міжнароднай статыстычнай класіфікацыі хвароб і праблем, звязаных са здароўем дзясятага перагляду, прынятай у 1989 годзе сорак трэццяй сесiяй Сусветнай асамблеі аховы здароўя.

18. Па радках 01 і 02 табліцы 17 “Звесткі аб сярэднегадавой колькасці дзяцей” сярэднегадавая колькасць дзяцей вызначаецца шляхам падліку іх спiсачнай наяўнасцi на першы дзень кожнага месяца, пачынаючы з 1 кастрычніка мінулага года, i дзялення атрыманай сумы на колькасць адпрацаваных установай дашкольнай адукацыі месяцаў.

Установа дашкольнай адукацыі, зачыненая на капітальны рамонт у справаздачным перыядзе, вызначае сярэднегадавую колькасць дзяцей за час яе работы ў справаздачным перыядзе да яе закрыцця.

19. У табліцы 18 “Звесткі аб мовах на якіх вядзецца работа ў групах”:

даныя па радку 01 павiнны быць роўныя суме даных па радках 02-04 ва ўсіх графах;

даныя па радку 01 у графах 3 і 4 павінны адпавядаць даным па радку 01 у графах 3 і 4 табліцы 12;

даныя па радку 04 павiнны быць роўныя суме даных па радках 05-09 ва ўсіх графах;

даныя ў графе 4 павiнны быць роўныя суме даных
у графах 5-13 па ўсіх радках.

20. У табліцы 20 “Звесткі аб гуртках па інтарэсах” паказваецца фактычная колькасць груп, якія працавалі ў розныя месяцы з 1 верасня мінулага года па 31 жніўня бягучага года, і колькасць дзяцей, якія іх наведвалі. Паказваецца колькасць груп па інтарэсах, у тым ліку і на бясплатнай аснове, якія былі арганізаваны ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў справаздачным перыядзе. Не паказваюцца даныя аб групах па інтарэсах, якія дзейнічаюць ва ўстанове дашкольнай адукацыі, але арганізаваны ўстановай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

21. Пры запаўненнi табліцы 20 неабходна выконваць наступныя патрабаваннi:

калi група аднаго напрамку падзяляецца на дзве групы, з якiмi займаецца адзiн педагагічны работнік, які атрымлівае аплату за дзве групы, то паказваюцца даныя аб дзвюх групах;

калi адзiн i той жа выхаванец займаецца ў некалькiх групах рознага напрамку, то звесткi аб iм паказваюцца столькi разоў, у колькiх групах ён займаецца;

сярэдняя колькасць дзяцей у адной групе па інтарэсах, якая разлічваецца шляхам дзялення даных у графе 5 на даныя у графе 3 (даных у графе 6 на даныя у графе 4) па ўсіх радках не павінна быць больш за 12.

22. У табліцах 21 “Звесткі аб новых формах арганізацыі дашкольнай адукацыі” і 23 “Колькасць груп з працягласцю работы ад 2 да 7 гадзін” паказваюцца звесткі аб групах, якія працавалі ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў справаздачным перыядзе як на пастаяннай аснове, так і часова з рэжымам работы ад 2 да 5 разоў у нядзелю і ад 2 да 7 гадзін у дзень і якія наведвалі як дзеці, якія залічаны ва ўстанову дашкольнай адукацыі на пастаяннай аснове, так і тыя, хто яе наведвае часова.

даныя па радку 01 у графе 3 табліцы 21 павінны быць роўныя даным па радку 01 у графе 2 табліцы 23;

даныя па радку 01 у графе 7 табліцы 21 павінны быць роўныя даным па радку 01 у графе 3 табліцы 22 “Колькасць дзяцей у групах кароткачасовага знаходжання (ад 2 да 7 гадзін)”;

даныя па радку 01 у графе 10 табліцы 21 павінны быць роўныя суме даных па радках 04 і 05 у графе 3 табліцы 22;

даныя па радку 01 у графах 2 –8 табліцы 23 павінны быць больш або роўныя даным па радку 01 у адпаведных графах 6–12 табліцы 9.

23. Па радках 01 і 02 табліцы 24 “Звесткі аб плошчы і колькасці памяшканняў установы дашкольнай адукацыі” колькасць месцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі вызначаецца ў адпаведнасці з нормамі напаўняльнасці груп з улікам іх накіраванасці і ўзросту дзяцей:

па радку 01 – па групах, якія фактычна функцыянуюць ва ўстанове дашкольнай адукацыі;

па радку 02 – па групах, якія паказаны ў праектнай дакументацыі або акце прыёмкі аб’екта, завершанага будаўніцтвам, рэканструкцыяй. 

24. Па радках 03 і 04 табліцы 24 паказваецца плошча памяшканняў установы дашкольнай адукацыі ў квадратных метрах у цэлых лічбах на падставе тэхнiчнага пашпарта будынка.

Па радку 03 паказваецца агульная плошча ўсіх памяшканняў, у якую ўключаецца плошча занятых i свабодных пакояў для размяшчэння дзяцей, плошча кабiнетаў загадчыка i ўрача, плошча дапаможных памяшканняў, кухнi, калiдораў, раздзявальняў, умывальных пакояў, вестыбюляў, а таксама плошча той часткі падвалаў i паўпадвалаў, якая выкарыстоўваецца для патрэб установы дашкольнай адукацыі. Не ўключаецца ў агульную плошчу свабодная плошча падвалаў i паўпадвалаў, плошча, занятая пад склады, а таксама плошча лесвiчных клетак, санвузлоў i надворных пабудоў (хлявоў, гаражоў).

Калi ў дзiцячым садзе-школе ёсць памяшканнi, якiя выкарыстоўваюцца як школай, так i дашкольнай установай (напрыклад, актавая зала), тады плошча гэтых памяшканняў у справаздачы ўстановы дашкольнай адукацыі не паказваецца.

Па радку 04 паказваецца плошча групавых памяшканняў, якiя ўключаюць памяшканнi прыёмнай, пакоя для гульнi, спальнi, туалетных i буфетных пакояў.

Даныя па радку 04 павiнны быць менш за даныя па радку 03.

25. Даныя па радку 05 у графе 3 табліцы 24 павінны быць роўнымі даным па радку 01 у графе 3 табліцы 12.

26. Па радку 08 табліцы 24 паказваецца колькасць iзалятараў. Пад iзалятарам маецца на ўвазе асобнае памяшканне, у якiм знаходзяцца хворыя дзецi да размяшчэння iх у стацыянары, або да таго, як іх забяруць з установы дашкольнай адукацыі дадому.

27. Даныя па радках 01 і 02 табліцы 26 “Тэхнiчны стан памяшкання ўстановы дашкольнай адукацыі” паказваюцца на падставе акта (заключэння) ці складзенага ва ўстаноўленым парадку іншага дакумента, які характарызуе стан памяшкання.

28. Па радку 05 табліцы 26 ставяць:

«не» – калі ў дашкольнай установе пячное ацяпленне;

«так» – калі дашкольная ўстанова абаграваецца ад сваёй дамавой кацельні, групавой (квартальнай), аб’яднанай ці раённай кацельні, ад цеплаэлектрацэнтралі, а таксама ад лакальных, дэцэнтралізаваных, маламетражных ацяпляльных катлоў, якія працуюць на газавым ці цвёрдым паліве.

29. Табліцу 29 “Від і хуткасць падключэння да Інтэрнэту” запаўняюць толькі ўстановы дашкольнай адукацыі, якія маюць доступ да Інтэрнэту:

па радках 01-05 адлюстроўваецца выкарыстанне ўстановай адпаведнага віду (магчыма больш за адзін) падлучэння да Інтэрнэту;

па радку 01 прастаўляецца «так» пры наяўнасці мадэмнага падключэння праз камутаваную тэлефонную лінію. Мадэм дазваляе ажыццяўляць абмен дадзенымі паміж аддаленымі камп’ютарамі з выкарыстаннем існуючых тэлефонных ліній;

па радку 02 прастаўляецца «так» пры наяўнасці ISDN-сувязі.
ISDN – гэта лічбавая сетка з інтэграванымі паслугамі, якая аб’ядноўвае перадачу мовы, даных і малюнкаў. ISDN забяспечвае доступ да Інтэрнэту па камутаванай тэлефоннай сетцы агульнага карыстання з выкарыстаннем абсталявання падтрымкі ISDN;

па радку 03 прастаўляецца «так» пры наяўнасці лічбавай абаненцкай лініі (тэхналогія xDSL і гэтак далей). Тэхналогія лічбавых абаненцкіх ліній забяспечвае высакахуткасную шырокапалосную сувязь па стандартных медных правадах, што выкарыстоўваюцца для тэлефоннай сувязі;

па радку 04 прастаўляецца «так» пры наяўнасці іншай кабельнай сувязі (уключаючы вылучаныя лініі, аптавалакно і іншае);

па радку 05 прастаўляецца «так» пры наяўнасці бесправадной сувязі – спадарожнікавай, радыёсувязі, мабільнага тэлефона і гэтак далей;

па радках 06-08 паказваецца інтэрвал максімальнай хуткасці перадачы даных праз Інтэрнэт. Максімальная хуткасць перадачы даных праз Інтэрнэт паказваецца па самым хуткадзейным відзе падключэння да Інтэрнэту, які выкарыстоўваецца дашкольнай установай.

30. Па радку 03 табліцы 30 “Звесткі аб наяўнасці адраса электроннай пошты і вэб-сайта ў Інтэрнэце” паказваюцца даныя аб наяўнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі электронных сродкаў для навучання і кіравання (навучальных электронных выданняў, якія могуць быць выкананы на любым электронным носьбіце, а таксама апублікаваны ў электроннай камп’ютарнай сетцы).

31. Табліцу 31 “Звесткі аб сродках, атрыманых у справаздачным перыядзе” запаўняюць толькі ўстановы дашкольнай адукацыі дзяржаўнай формы ўласнасці.

У табліцы 31:

па радку 01 паказваецца колькасць сродкаў (у рублях), якія атрыманы ад платных адукацыйных паслуг, аказаных як грамадзянам Рэспублікі Беларусь, так і замежным грамадзянам;

па радку 02 паказваецца колькасць сродкаў, якія атрыманы ад платы за харчаванне дзяцей, у памеры ўстаноўленым заканадаўствам;

па радку 03 паказваецца колькасць сродкаў, якія атрыманы ад дабраахвотных узносаў і з іншых крыніц фінансавання, не забароненых заканадащствам, залічаных на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы дашкольнай адукацыі.

32. У табліцы 32 “Звесткі аб валоданні педагагічнымі работнікамі інфармацыйнымі тэхналогіямі”:

па радку 01 паказваецца колькасць педагагічных работнікаў, якія маюць як мінімум адзін з сертыфікатаў карыстальніка інфармацыйных тэхналогій, якія пералічаны па радках 02 – 04. Калі педагагічны работнік мае некалькі сертыфікатаў, ён паказваецца як адзін чалавек;

даныя па радку 01 павінны быць не больш (меньш або роўныя) за суму даных па радках 02-04.

33. У табліцы 33 “Звесткі аб колькасці пасад па штатным раскладзе і фактычна занятых пасадах” паказваюцца даныя аб наяўнасцi ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўсiх пасад па штатным раскладзе - графа 3 i даныя аб запоўненых пасадах – графа 4. Даныя паказваюцца з двума знакамі пасля коскі. Напрыклад, калi ва ўстанове дашкольнай адукацыі па штатным раскладзе дзве пасады медыцынскiх сясцёр, але фактычна працуе адна медсястра на 1,5 стаўкi, тады па радку 26 у графе 3 паказваюць 2,00, а ў графе 4 – 1,50.

Калi работнiк знаходзiцца ў адпачынку па доглядзе за дзiцём да дасягнення iм узросту 3 гадоў, а на яго пасадзе працуе iншы работнiк, тады паказваюць адну пасаду, а не дзве.

Калі ў дзiцячым садзе-школе замест пасады загадчыка ўведзена пасада дырэктара, звесткi аб гэтай пасадзе паказваюцца па радку 04.

У табліцы 33 даныя аб медыцынскім персанале запаўняюць тыя ўстановы дашкольнай адукацыі, у штаце якіх ён ёсць.

Установы дашкольнай адукацыі, у штаце якіх няма медыцынскіх работнікаў, запаўняюць табліцу 34 “Звесткі аб колькасці медыцынскіх работнікаў”, у якой паказваецца колькасць медыцынскіх работнікаў арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу дашкольнай установе (у цэлых лiчбах).

34. У табліцах 35-40 паказваецца колькасць педагагічных работнікаў з улікам сумяшчальнiкаў у цэлых лiчбах.

У табліцы 36 “Дадатковыя звесткі аб педагагічных работніках” сума даных па радках 01 – 05 у графе 3 павінна быць роўнай даным па радку 09 у графе 3 табліцы 35 “Склад педагагічных работнікаў (з улікам сумяшчальнікаў)”.

У табліцы 38 “Размеркаванне колькасці маладых педагогаў па стажы педагагічнай работы” паказваецца колькасць маладых педагогаў:

па графам 3,4,5 паказваюцца маладыя спецыялісты, якія з'яўляліся выпускнікамі, атрымалі адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі і выпускнікі, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю I ступені, навучанне якіх не меньш за палову тэрміну фінансавалася за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў і ажыццяўлялася ў дзённай форме атрымання адукацыі (за выключэннем асоб, якія на момант размеркавання навучаліся ў вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі і якія працуюць па атрыманай спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці, спецыялізацыі), а таксама тых, хто навучаўся на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі (па графе 3 колькасць тых, хто мае стаж педагагічнай работы да 1 года; па графе 4, колькасць тых, хто мае стаж педагагічнай работы 1 год; па графе 5, колькасць тых, хто мае стаж педагагічнай работы 2 гады);

па графе 6 паказваюцца маладыя педагогі, якія засталіся ва ўстанове дашкольнай адукацыі пасля абавязковай адпрацоўкі і маюць стаж педагагічнай работы 3 гады.




Дадатак

да метадычных рэкамендацый па запаўненню формы «Улік УДА»


Пералiк дзяржаўных органаў і іншых арганізацый





Код

Назва дзяржаўных органаў і іншых арганізацый

1

2

01012

Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

02100

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

02150

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

02230

Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

02250

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

02260

Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь

03070

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

03130

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь

07010

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09030

Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці

09040

Беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці

09100

Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі

09170

Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам»

13000

Мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы

18900

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

99000

Юрыдычныя асобы без ведамаснай падпарадкаванасці




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка