Міфапаэтычны свет позняй драматургіі У. Шэкспіра П’есы для абмеркавання




Дата канвертавання05.03.2018
Памер64.91 Kb.
СЕМІНАР Ііа

Міфапаэтычны свет позняй драматургіі У. Шэкспіра
П’есы для абмеркавання: «Цымбелін» (Cymbeline, 1609 – 1610, паст. 1611), «Зімовая казка» (The Winter's Tale, 1611), «Бура» (The Tempest, 1611).
План:

  1. Жанравы сінкрэтызм позніх п’ес (рысы трагікамедыі, пастаральнай драмы, алегорыі, утопіі, рамантычнай казкі).

  2. Фальклорная аснова позніх п’ес У. Шэкспіра. Змяшанне фантастыкі і рэальнасці. Паэтыка сну. Лірыка-гераічны пачатак. Рамантыка выключнай падзеі. Умоўнасць месца дзеяння.

  3. Прататыпічныя крыніцы п’есы «Цымбелін»Праблемна-тэматычнае поле і паэтыка. Елізавецінскае Адраджэнне ў эпоху Якава і яго адлюстраванне ў п’есе.

  4. Фальклорныя і літаратурныя крыніцы п’есы «Зімовая казка». Сімволіка назвы і праблема жанравага вызначэння (змрочная камедыя, драма-казка і інш.). Агульная характарыстыка твора ў кантэксце позняй творчасці У. Шэкспіра. Вобраз Часу ў філасофскім змесце п’есы.

  5. «Бура» – вынік творчасці У. Шэкспіра. Жанравая своеасаблівасць (трагікамедыя, п’еса-сімфонія, п’еса-маска, рамантычная казка і др.). Сінтэз стыляў, матываў, ідэй творчасці У. Шэкспіра ў трагікамедыі.

  6. Эстетыка маньерызму. Асаблівасці кампазіцыі п’есы “Бура”. Сістэма вобразаў. Духоўная метамарфоза герояў як дамінанта п’есы. Тэмы індывідуальнай, духоўнай і палітычнай свабоды, унутранай духоўнай сілы і ўлады (power). Ідэя кампрамісу паміж мастацтвам і рэчаіснасцю, фантазіяй і рэальнасцю, цывілізацыяй і прыродай, пачуццём і абавязкам. Матыў музыкі і дысгармоніі быцця. Асаблівасці мастацкай мовы. Скразныя метафары.


Пытанні да тэкставага аналізу. П’еса “Бура”

Prosper – знаходзіцца ў стане росквіту, дзеіць дабро

Да ўсёй п’есы:


  1. Назавіце літаратурныя і іншыя крыніцы п’есы “Бура”.

  2. Вызначце жанравую прыроду п’есы “Бура”. Пракаменціруйце наступныя жанравыя вызначэнні п’есы:

А. Смірноў – драма прымірэння і адрачэння.

В. Узін – п’еса пра неабходнасць актыўнага ўмяшальніцтва ў жыццё.

А. Анікст – утопія пра перавыхаванне людзей, сцвярджэнне ў жыцці высокіх гуманістычных паняткаў.

Якую ролю ў п’есе адыгрывае маска?



  1. Кампазіцыя. Прывядзіце прыклады падваення, патраення асобных матываў і сюжэтных хадоў у п’есе.

  2. Як у п’есы развіваюцца яе асноўныя тэмы:

  1. праблема суаднесенасці прыроды і цывілізацыі;

  2. духоўная метамарфоза;

  3. рэальнасці і ілюзіі ў цеснай сувязі з сутнасцю мастацтва;

  4. праблема зменлівасці чалавечай прыроды пад уплывам неабмежаванай улады;

  5. У чым спецыфіка расстаноўкі дзейных асоб у п’есе (героі двайнікі, ментар  – неафіт, і інш.)?

  6. Якую ролю ў разуменні тэксту п’есы адыгрывае сімволіка лічбаў?

  7. Якія казачныя матывы выкарыстаны ў п’есе?

  8. Адной з асноўных тэм п’есы з’яўляецца тэма свабоды. Яе семантычнае абазначэнне прысутнічае ў лексіцы твора. Карыстаючыся арыгінальным тэкстам, запішыце 10 выпадкаў ужывання словаў free, freedom, discharge, liberty (і вытворных). Прывядзіце хаця бы 2 выпадкі, у якіх у рускіх перакладах слова freedom адсутнічае, але семантычна неабходнае для разумення п’есы.

  9. Якія канцэпцыі свабоды прапануюцца ў творы?

  10. Назавіце ключавыя/скразныя метафары п’есы.

  11. Якую ролю адыгрывае ў п’есе салярна-хтанічная сімволіка “нараджаючай смерці”?

  12. Якую ролю ў п’есе адыгрывае паэтыка сну?

  13. Развіце тэму рабства і ўлады (power) як адваротнага боку свабоды*.

Пытанні да І акта.

  1. Колькі год было Мірандзе, калі яна патрапіла на востраў, што яна памятае пра тыя падзеі?

  2. Колькі год прайшло з таго часу, як Проспера і Міранда патрапіла на востраў?

  3. Кім быў Проспера да таго, як патрапіў на востраў?

  4. Што прывяло Проспера і яго дачку на востраў?

  5. Проспера сцвярджае, што “ў сваім падступным браце ён абудзіў зло, якое спала ў ім”. Прывядзіце гэты радок у арыгінале. Чаму англійскае nature больш важнае для разумення п’есы?

  6. Прывядзіце цытату, з якой вынікае, што тэма размытасці паміж тым, што ёсць і тым, што здаецца, для У. Шэкспіра і ў гэтай п’есе ў прыватнасці застаецца надзвычай надзённай. Параўнайце з арыгіналам, вызначыўшы спецыфіку англійскага тэксту.

  7. Што падштурхнула Антоніа да падступства?

  8. У які час дня адбылося пазбаўлення Проспера ў п’есе? Якую ролю ў п’есе адыгрывае змена дня і ночы?

  9. Навошта Проспера выклікаў буру?

  10. Чаму карабель Алонза і Антоніа апынуўся ля вострава Проспера?

  11. Як называе Арыэль Проспера? А Проспера Арыэля?

  12. Як паводзілі сябе людзі падчас буры на караблі?

  13. Чаго жадае Арыэль ад Проспера?

  14. У сувязі з чым у 1сцэне згадваецца Фартуна?

  15. Пры якіх абставінах у п’есе ўпершыню згадваецца Сікаракса?

  16. Чым Проспера паграджае Арыэлю ў выпадку непадпарадкавання?

  17. Што вядома пра ўзаемадачыненні Сікараксы і Арыэля?

  18. Як называе Проспэра Калібана? Якія азначэнні выкарыстоўвае?

  19. Як ставіцца Міранда да Калібана?

  20. У чым Калібан абвінавачвае Проспера? Зрабіце падрадковы пераклад урыўка “This island’s mine by Sycorax my mother which thou tak’st from me...”

This island’s mine, by Sycorax my mother,
Which thou tak’st from me. When thou camest first,
Thou strok’dst me, and mad’st much of me; wouldst give me
Water with berries in’t; and teach me how
To name the bigger light, and how the less,
That burn by day and night: and then I lov’d thee
And show’d thee all the qualities o’ th’ isle,
The fresh springs, brine-pits, barren place, and fertile.
Cursed be I that did so!—All the charms
Of Sycorax, toads, beetles, bats, light on you!
For I am all the subjects that you have,
Which first was mine own king; and here you sty me
In this hard rock, whiles you do keep from me
The rest o’ th’ island.


  1. Чаму навучыў Калібана Проспера?

  2. Якую ролю ў п’есе адыгрывае музыка?

  3. Як называе Міранда Фердынанда (і Фердынанд – Міранду), пабачыўшы ўпершыню?

  4. За што Проспера гатовы даць волю далікатнаму Арыэлю?

  5. З якой мэтай Проспера стварае перашкоды для кахання Міранды і Фердынанда?

  6. Што азначае свабода для Фердынанда?

  7. Чаму Проспера ўвесь час адкладвае вызваленне Арыэля?

АКТ ІІ

  1. Як размовы герояў, выратаваных у выніку караблекрушэння, на пачатку ІІ акта (1 сцэна) карэлююць з асноўным зместам п’есы?

  2. Якая падзея прымусіла Себастыяна і яго спадарожных кіравацца ў Афрыку?

  3. Якія антычныя вобразы згадваюцца ў акце, у сувязі з чым?

  4. Што мы ведаем пра дзяцей Алонза, Неапалітанскага караля?

  5. Якое дзяржаўнае ўладкаванне прапануе Ганзала? Прывядзіце яго словы ў арыгінале і зрабіце падрадковы пераклад. У чым адметнасць арыгінальнага тэксту.

  6. Што азначае сон для герояў п’есы і якую функцыю ён выконвае? Чаму сон ахоплівае не ўсіх?

  7. Прывядзіце прыклады хіязмаў у гэтым акце?

  8. Пры якой умове, згодна з Антоніа сон мог бы ўзвысіць Себастыяна?

  9. Знайдзіце радкі, у якіх сон параўноўваецца са смерцю?

  10. Прывядзіце эпізоды, якія даказваюць, што ў п’есе злачынствы чсыняцца, калі героі спяць.

  11. Хто з герояў Шэкспіра любіў разглядаць аблокі? Хто іх апісвае ў “Буры”?

  12. У сувязі з чым у п’есе згадваецца Англія?

  13. Каго Калібан гатовы назваць сваім Богам і за што?

  14. Як сустракае Калібан Стэфана? Чым абумоўленая гэтая сустрэча?

  15. Як Калібан называе Проспера?

  16. Які гімн свабодзе спявае Калібан?

  17. Чаму імкнучыся скінуць аднаго гаспадара, Калібан адразу шукае сабе іншага?

АКТ ІІІ

  1. Якія заданні выконвае Фердынанд па загаду Проспера? Прааналізуйце іх у кантэксце казачнай традыцыі.

  2. Чаму Фердынанд радуецца свайму добраахвотнаму рабству? І чаму Міранда гатовая служыць Фердынанду? Адшукайце адпаведныя радкі.

  3. Як называе Калібан Стэфана?

  4. Знайдзіце радкі, у якіх найбольш поўна адлюстраваная рабская псіхалогія Калібана.

  5. Якім чынам Калібан раіць Стэфана забіць Проспера? У чым сіла Проспера? Прывядзіце адпаведны маналог Калібана з падрадковым перакладам.

  6. У чым праступае свабода думкі для Калібана?

  7. Хто выконвае песню Трынкула?

  8. Чаму самае паэтычнае апісанне вострава належыць менавіта Калібану. Прывядзіце яго на мове арыгінала з падрадковым перакладам

the isle is full of noises,
Sounds and sweet airs, that give delight and hurt not.
Sometimes a thousand twangling instruments
Will hum about mine ears, and sometime voices
That, if I then had waked after long sleep,
Will make me sleep again: and then, in dreaming,
The clouds methought would open and show riches
Ready to drop upon me that, when I waked,
I cried to dream again.

  1. Якое пакаранне для злачынцаў прапануе Арыэль? Што можа выратаваць іх ад праклёну?

  2. Пра каго Ганзала гаворыць: “All three of them are desperate/ Their great guilt? Like a poison given to work a great time after? Now ‘gins to bite the spirits”/

Акт IV

  1. Як называе Проспера Арыэля ў гэтым акце? Якую службу просіць саслужыць?

  2. Якую функцыю выконвае ў п’есе маска? Якія элементы маскі відавочна праступаюць ў п’есе у аўтарскіх каментарах? Чаму менавіта Юнона, Ірыда і Цэрэра абраныя ў якасці дзейных асоб?

  3. З чаго, паводле Проспера, створаны людзі? Прывядзіце цытату на мове арыгінала.

  4. У якіх радках Проспера разумее, што Калібана яму не прыручыць? Прывядзіце цытату на мове арыгінала. Якія важныя для разумення творчасці Шэкспіра словы змяшчае арыгінал?

Акт V

  1. У які час закончыць свае справы Проспера? Чаму гэта важна для разумення п’есы?

  2. Ад чаго адмаўляецца Проспера ў сваім маналозе? Запішыце арыгінал з падрадковым перакладам.

  3. З дапамогай чаго лечыць вар’ятаў Проспера?

  4. Чаму пакідаючы востраў, Проспера адмаўляецца ад сваіх чарадзейных прадметаў і кніг?

  5. Як Проспера называе Ганзала? Чаму?

  6. У якім эпізодзе вар’яцтва атаясамліваецца са сном?

  7. У апошнім акце адшукайце моманты, якія яскрава сведчаць, што перад намі маньерысцкі твор?

  8. Раскрыце сімволіку пячоры – палаца Проспера.

  9. У якую гульню гуляюць Фердынанд і Міранда ў пячоры?

  10. Што, паводле Ганзала, знайшлі/ здабылі героі на востраве?

  11. Пра які сон распавядае боцман?

  12. Што ў 5 акце становіцца вядома пра Сікараксу?

  13. Запішыце і зрабіце падрадкоўнік эпілога. Як вы разумеце апошнія радкі п’есы. Ад чаго вызвалены Проспера?

Ці мажлівая свабода Проспэра, калі на свабодзе Арыэль? Абгрунтуйце сваю думку.



У чым канфлікт Арыэля і Проспэра?


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка