Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі, беларускі ўрач-фізіёлаг, гісторык, член Віленскай археалагічнай камісіі, літаратар, педагог




Дата канвертавання31.08.2018
Памер23.72 Kb.



Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі, беларускі ўрач-фізіёлаг, гісторык, член Віленскай археалагічнай камісіі, літаратар, педагог.

3 снежня 1791 г. ў вёсцы Белавічы Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і уніяцкага святара нарадзіўся Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі.

Першапачатковую адукацыю (да 1808 г.) атрымаў уЖыровіцкай базыльянскай павятовай школе. Адверг патрабаванні стаць уніяцкім святаром і паступіць у Жыровіцкую духоўную семінарыю.

З 1808 па 1815 г.г. вучыўся Міхаіл Лявонавіч на медыцынскім факультэце Віленскага універсітэта. Пасля заканчэння якога абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны (1815 г.).

На працягу 1816 - 27 гадоў выкладаў у гэтым універсітэце тэарэтычную фізіялогію. З 1815 года з’яўляўся членам Віленскага лекарскага таварыства, пазней яго сакратар, рэдактар яго выданняў. З 1816 года – сакратар медыцынскага факультэта, з 1819 года – ад’юнкт. З 1824 года – прафесар. Як педагог праводзіў заняткі на высокім прафесійным узроўні, вылучаўся грунтоўнымі ведамі і старанай распрацоўкай лекцыйнага курса.

З-за хваробы ў 1827 годзе Міхаіл Лявонавіч пакінуў універсітэт і заняткі медыцынай, выйшаў на пенсію.

Нейкі час Міхаіл Лявонавіч займаўся ўрачэбнай практыкай, змяшчаў артыкулы на медыцынскія тэмы ў перыядычных выданнях.

З 1830-х гадоў Міхаіл Лявонавіч распачаў вывучэнне мінулага свайго краю. Даследваў гісторыю Вільні, яе касцёлаў і цэркваў, жыццё святога Казіміра, на аснове даследавання матэрыялаў віленскіх архіваў, авалодаў ведамі палеаграфіі і археалогіі. Калі выйшла ў свет “Гісторыя Вільні” М.Балінскага (т. 1 – 3, Вільня, 1836 – 37), Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі змясціў на яе рэцэнзію з істотнымі папраўкамі і дапаўненнямі, якія значна ўзбагацілі змест твора.

Міхаіл Лявонавіч даследваў гісторыю заходніх зямель Беларусі, беларускую філалогію і археалогію. Дапамагаў А.Кіркору ў арганізацыі і прымаў удзел у яго археалагічных экспедыцыях. Шмат рэдкіх дакументаў перадаў у Віленскі музей старажытнасцей.

У 1857 годзе Міхаіл Лявонавіч выбраны членам Віленскай археалагічнай камісіі.

Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі падвергнуў вострай крытыцы 1-ы том “Гісторыі Вільні” Ю.Крашэўскага, які быў вымушаны яго перарабіць.

Міхаіл Лявонавіч займаўся літаратурнай дзейнасцю, збіраў рукапісы, кнігі. Сабраныя матэрыялы паслужылі Гамаліцкаму для напісання працы пра жыццё і дзейнасць вялікага князя літоўскага Вітаўта “Fragmenta Witoldowe”, якая, аднак, засталася ненадрукаванай.

Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі памёр 2 лютага 1661 года, пахаваны ў Вільні. Пасля смерці яго бібліятэка паступіла ў Віленскі музей старажытнасцей.





  1. Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т.5. С. 9.

  2. Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч //Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 1993. С. 154.

  3. Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Мінск, 2010. С. 152 - 153.

  4. Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч // энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 25.

  5. Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч // Асветнікі зямлі Беларускай: энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 108 - 109.

  6. Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 389.

  7. Гамаліцкі Міхаіл Лявонавіч // Памяць. Івацэвіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 64.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка