Міховіч П. І. Доктар лекарскіх навук сімяон полацкі




Дата канвертавання13.01.2017
Памер14.03 Kb.
Міховіч П. І.

ДОКТАР ЛЕКАРСКІХ НАВУК СІМЯОН ПОЛАЦКІ

Навуковы кіраўнікь ст. выкл. Ратынская Н. В.

Кафедра беларускай і рускай моў

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, г. Мінск
Не кожны сёння ведае, что Сімяон Полацкі ўвайшоў у гісторыю не толькі як славуты беларускі і расійскі пісьменнік, асветнік і філосаф, а і як Францішак Скарына цікавіўся медыцынай і меў тытул “доктар лекарскіх навук”. У яго творчасці ёсць сатырычныя і павучальныя вершы, дзе ён выказвае свае стаўленне да дзікіх расійскіх забабонаў, п’янства і харчавання.

Сімяон быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу, ён займаўся асветніцкай і навуковай дзейнасцю ў Маскве. Востры дэфіцыт у той час у Расіі адукаваных людзей прывеў да таго, што Полацкі займаўся навучаннем царскіх дзяцей, стаў першым прафесійным пісьменнікам і перакладчыкам. Сімяон Полацкі напісаў праект першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы, стаяў ля вытокаў першага тэатра.



Сімяон Полацкі ўсе жыцце цікавіўся медыцынай. Выступаючы супраць чараўнікоў і шаптуноў, ён паважліва ставіўся да традыцыйных народных сродкаў. "Естественных врачеств не пренебрегайте" - вучыў ён і з сімпатыяй пісаў пра мудрую лекарку, што ратавала хворых настоенымі на віне зёлкамі. Чалавека асветнік параўноўваў з горадам, які - па колькасці органаў пачуццяў - мае пяць брамаў. Сімяон прапаноўваў рацыянальную сістэму харчавання, раіў не злоўжываць тлушчамі, але не ўсхваляў і пастоў, бо " в плоти изнемогшей ум не добр бывает". У "Поучении против суеверий" паэт абураўся такой папулярнай маскоўскай методай, як мазанне дзяцей граззю ад сурокаў.

Сімяон Полацкі не шкадаваў сябе ў працы, часта хварэў, і 25 жніўня 1680 года Маскву абляцела вестка пра яго смерць. Памер вялікі філосаф, асветнік, паэт, які намнога апераджаў свой час. У Сімяона было сваё асабістае стаўленне да навукі, паэзіі і да медыцыны.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка