Міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках снд




Дата канвертавання25.11.2017
Памер31.93 Kb.
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў РАМКАХ СНД
Курыла Д.М., 2 курс, ДКП

Навуковы кіраўнік: Саракавік І.А., к.г.н., дацэнт
Міжнародныя зносіны – сукупнасць палітычных, эканамічных, дыпламатычных, ваенных, культурных, навукова-тэхнічных сувязей і ўзаемаадносін паміж народамі, дзяржавамі і аб’яднаннямі дзяржаў.

Для нашай краіны праблема фарміравання прыярытэтаў міжнароднай палітыкі вельмі актуальная, бо Беларусь - цэнтр Еўропы. Наша рэспубліка знаходзіцца на мяжы праваслаўя і каталіцтва, на стыку Усходняй і Заходняй цывілізацый.

Распад СССР стварыў умовы для выхаду Рэспублікі Беларусь на міжнародную арэну ў якасці новай незалежнай дзяржавы, якая валодае ўласнымі нацыянальнымі інтарэсамі.

Сёння наша краіна апынулася паміж дзвюма магутнымі эканамічнымі і палітычнымі сіламі: Еўропай і СНД. Шмат у чым менавіта гэтыя акалічнасці вызначаюць вектары міжнародных адносін Беларусі.

Адным з асноўных знешнепалітычных і знешнеэканамічных прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца развіццё двухбаковых зносін з краінамі СНД. Беларусь імкнецца да пабудовы з імі ўзаемавыгадных зносін. Пры гэтым найважнейшай сферай супрацоўніцтва з’яўляецца гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне [1].

Сярод краін СНД асноўнымі партнёрамі Беларусі з’яўляюцца Расія, Украіна, Казахстан, Азербайджан, Туркменістан і Малдова.

Рэспубліка Беларусь і Украіна маюць перспектывы далейшага паглыблення супрацоўніцтва праз развіццё вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі, пашырэнне ўзаемадзеяння ў аграпрамысловым комплексе, у сферы транспарту, навукі, культуры, адукацыі, спорту і турызму [1].

Ужо стала традыцыйным тое, што Казахстан займае трэцяе месца па аб’ёму знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД, пасля краін-суседзяў і асноўных гандлёвых партнёраў Расіі і Украіны.

У апошні час істотна актывізавалася супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай па ўсіх напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Дыпламатычныя зносіны паміж краінамі ўстаноўлены 11 чэрвеня 1993 года. З 2006 года адбылося чатыры афіцыйных візіта на вышэйшым узроўні [1].

На якасна новы ўзровень выйшла і двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана. Найбольш значным сумесным праектам з’яўляецца будаўніцтва беларускімі спецыялістамі «пад ключ» горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў (магутнасцю 1,4 млн. тон у год) на базе Гарлыкскага радовішча калійных солей. Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы: у цяперашні час у беларускіх ВНУ ўжо навучаецца каля 5 тыс. туркменскіх студэнтаў [1].

Паступальна развіваецца палітычны дыялог, двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдовай.

Але ўсе гандлёва-эканамічныя зносіны не могуць быць пабудаваны без нарматворчай і дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва.

Гэтыя акты могуць рэгуляваць зносіны ў рамках усяго СНД або некалькіх краін-удзельніц. Напрыклад, у верасні 1993 г. кіраўнікамі дзяржаў Садружнасці быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Эканамічнага саюза для фарміравання агульнай эканамічнай прасторы, заснаванай на свабодным перамяшчэнні тавараў, паслуг, рабочай сілы, капіталаў; выпрацоўкі ўзгодненай грашова-крэдытнай, падатковай, цэнавай, мытнай, знешнеэканамічнай палітыкі; збліжэння метадаў рэгулявання гаспадарчай дзейнасці, стварэння спрыяльных умоў для развіцця прамых вытворчых сувязяў.

У 1995 г. былі падпісаны Пагадненне аб паглыбленні інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарнай сферах чатырох краін (Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі) і Пагадненне аб стварэнні Супольнасці суверэнных Рэспублік ў складзе Беларусі і Расіі са стварэннем адпаведных каардынацыйных органаў.

У верасні 2003 г. чатырма краінамі – Беларуссю, Казахстанам, Расіяй і Украінай было падпісана пагадненне аб фарміраванні АЭП (Адзінай эканамічнай прасторы).

Як адзначалася вышэй, важную ролю адыгрывае двухбаковае супрацоўніцтва паміж краінамі. На гэтай падставе таксама падпісваюцца розныя дагаворы і пагадненні.

Такім чынам, асноватворнымі дакументамі, якія рэгулююць двухбаковае палітычнае і эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Украіны, з’яўляюцца Дагавор аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве, Пагадненне аб свабодным гандлі.

Дагаворна-прававая база супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан на сённяшні дзень змяшчае больш за 60 міжнародных дагавораў і дакументаў [1].

Нягледзячы на тое, што гісторыя Садружнасці незалежных дзяржаў існуе нядоўга, затое яе члены прадуктыўны ў сваіх дзеяннях. Краіны-удзельніцы, дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву, развіваюцца па прыкладу многіх развітых краін свету.

Літаратура



1. Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http:www.mfa.head.by/bilateral/cis. – Дата доступу: 23.11.2011.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка