Мікалай Мікалаевіч Калінковіч




Дата канвертавання07.01.2018
Памер79.28 Kb.
Мікалай Мікалаевіч Калінковіч нарадзіўся 18 снежня 1950 года ў вёсцы Цна Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочага. Бацькі неўзабаве пераехалі ў г. Вусць-Каменагорск (Казахская ССР), але праз пяць гадоў вярнуліся на радзіму. c:\documents and settings\user\рабочий стол\img.jpg

Мікалай Калінковіч вучыўся ў Цнянскай васьмігодцы, а з 1966 года – у Лунінецкай сярэдняй школе № 2. Мікалай з удзячнасцю ўспамінаў сваіх настаўнікаў-славеснікаў Н. М. Рэзнік, М. Е. Каліўка, гісторыка Л. І. Сіманаву.

Пасля заканчэння школы (1968) некалькі месяцаў Мікалай Калінковіч настаўнічаў (выкладаў нямецкую мову) у Гаўрыльчыцкай васьмігадовай школе. Тады ж пачаў друкавацца ў лунінецкай раённай газеце “Ленінскі шлях”. У 1969–1971 гадах служыў ў Савецкай арміі (у Ленінградскай вайсковай акрузе ў ракетнай частцы). Пасля службы вучыўся на факультэте журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучобу спалучаў з працай у рэдакцыі “Сельскай газеты”. Для дыпломнай працы ўзяў тэму, звязаную з вайсковай службай рускага паэта А. А. Блока на Беларускім Палессі. У 1972 годзе стаў членам КПСС.

Пасля заканчэння ў 1976 годзе БДУ Мікалай Калінковіч працаваў карэспандэнтам брэсцкай абласной газеты “Заря”, намеснікам рэдактара лунінецкай “раёнкі”. З 1977 года – член Саюза журналістаў СССР. Выступаў як публіцыст, крытык, літаратуразнаўца, актыўна друкаваўся ў раённых, абласных, рэспубліканскіх выданнях. Свае артыкулы прысвячаў гісторыка-рэвалюцыйнай праблематыцы краязнаўчага характару. Пісаў рэцэнзіі на літаратурныя творы В. Быкава, С. Грахоўскага, Н. Мацяш, працаваў над кнігамі пра А. А. Блока і і А. С. Грыбаедава. Шмат сіл і энергіі аддаў адкрыццю краязнаўчага музея ў Лунінцы.

У 1978 годзе Міколай Калінковіч пераходзіць на працу ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі, быў накіраваны ў Туркменскую ССР. Заняткі літаратурай не спыняў, яго публікацыі вызначаюцца двухпланавай тэматыкай. Першая мае краязнаўчы характар: “Лунинец” (1981, 1990), “Палескіе дні Аляксандра Блока” (1985), “Якуб Колас у Лунінцы”. Другая тэматыка адлюстроўвае гісторыка-рэваюцыйныя падзеі ў Туркменістане: “Не обрывается земная связь” (1982), “Имя моё – Свобода” (1984), “Не должен неизвестным быть солдат” (1989) і інш. Часта Мікалай Калінковіч выступаў пад псеўданімамі, якія так ці іначай падкрэсліваюць яго сувязь з Лунінеччынай: В. Лунин, Н. Лунинецкий, Н. Цнянский, А. Полесский, В. Припятский.

У 1984–1987 гадах Мікалай Мікалаевіч вучыўся ў аспірантуры пры Вышэйшай школе КДБ СССР, жыў з сям’ёй у Маскве. У 1984 годзе стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР. Часта наведваўся ў Мінск і Ашхабад, дзе рыхтаваліся да выдання яго кнігі. Пасля заканчэння аспірантуры быў накіраваны ў Грузінскую ССР, выкладаў на вышэйшых курсах КДБ. Атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. Узнагароджаны медалямі.

Падпалкоўнік М. М. Калінковіч загінуў пры выкананні службовых абавязкаў 24 ліпеня 1990 года ў Тбілісі (Грузія). Пахаваны ў Лунінцы. Надмагілле зрабіў мінскі скульптар Мікалай Іванавіч Кандрацьеў.

Імем пісьменіка названы вуліцы ў Лунінцы і Цне. Лунінецкім райвыканкамам прынята рашэнне штогод праводзіць Дзень памяці пісьменіка-земляка М. М. Калінковіча і паэта А. А. Блока. З 1992 года адбываюцца міжнародныя літаратурныя сустрэчы, на якіх прысутнічалі госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Туркменістана. У 2000 годзе шэрагам мерапрыемстваў адзначана 10-я гадавіна гібелі М. М. Калінковіча. На вечары памяці прысутнічалі ўдава пісьменніка Святлана Паўлаўна Калінковіч, сакурснік па журфаку Павел Жукаў (Мядзель), саслужывец па Туркменістану Алесь Карлюкевіч. На будынку Цнянскай базавай школы ўстаноўлена памятная дошка.



З 2001 года у Лунінецкім раёне праводзіцца конкурс самадзейных паэтаў і чытальнікаў твораў краязнаўчай тэматэкі, прысвечаны памяці М. М. Калінковіча, з 2005 года праходзяць літаратурна-краязнаўчыя і навукова-практычныя канферэнцыі. У 2001 годзе да Дня беларускага пісьменства адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка М. М. Калінковічу каля будынка Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі (скульптар М. І. Кандрацьеў).

Творы М. М. Калінковіча

  1. Лунинец : историко-экономический очерк / В. А. Литвинчук, Н. Н. Калинкович. – Минск : Беларусь, 1981. – 62 с.

  2. Не обрывается земная связь : документальные повести и очерки / Николай Калинкович. – Ашхабад : Туркменистан, 1982. – 224 с.

  3. Имя мое – Свобода : документальные повести и рассказы / Николай Калинкович ; [вступ. ст. Н. А. Овезова]. – Ашхабад : Туркменистан, 1984. – 412 с., [8] л. ил.

  4. Палескія дні Аляксандра Блока : нарыс / Мікола Калінковіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. – 111 с. : іл.

  5. Возвращение рассветной рани : документальная повесть и очерки / Николай Калинкович. – Ашхабад : Магарыф, 1987. – 272 с.

  6. Не должен неизвестным быть солдат : документальные рассказы и очерки / Николай Калинкович. – Ашхабад, 1989.

  7. Лунинец : историко-экономический очерк / Н. Н. Калинкович. – Минск : Полымя, 1990. – 126 с. : ил. – (Города Белоруссии).

  8. Кароткі погляд на пражытае : [21 кастр. 1985 г.] / Мікалай Калінковіч / З росных сцяжын : аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі / уклад. М. Мінзер. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. С. 151–156.

  9. На палесскай зямлі : дакументальны нарыс : [Якуб Колас у Лунінцы] / Мікалай Калінковіч // Ленінскі шлях (Лунінец). 1978. 1 сакавіка; 18 сакавіка; 25 сакавіка; 1 красавіка; 11 красавіка; 13 красавіка.


Аб жыцці и творчасці М. М. Калінковіча

  1. Мікола Калінковіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдіч. Брэст : АА “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 341–343.

  2. Калінковіч Мікалай Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 7. С. 469.

  3. Калінковіч Мікалай Мікалаевіч / Алесь Карлюкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 30–31.

  4. Канапацкая, Т. “Не парываецца зямная сувязь…” / Таццяна Канапацкая // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка / укл. Т. В. Канапацкая. Мінск : Беларусь, 1995. С. 664–668.

  5. Калінковіч Мікалай / Т. М. Тарасава // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск. 1994. Т. 3. С. 111–112.

  6. Мікалай Калінковіч // Беларускія пісьменнікі : даведнік / скл. А. К. Гардзіцкі. Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. С. 250.

  7. Карлюкевіч, А. Драма аднаго жыцця // Карлюкевіч, А. Далёкія і блізкія суродзічы : з дзённіка краязнаўцы / Алесь Карлюкевіч. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. С. 154–165.

  8. Карлюкевіч, А. Дарога да святла : [пра пісьменніка М. Калінковіча] / Алесь Карлюкевіч // Беларуская думка. 2007. № 9. С. 106–109.

  9. Карлюкевіч, А. М. Дарога да святла / А. М. Карлюкевіч // Лунінецкая памяць : дадатак 4 : / укл. Т. Канапацкая. Мінск, 2010. С. 5–13.

  10. Слодинская, Д. Р. Колька по прозвищу Карандаш / Диана Романовна Слодинская // Лунінецкая памяць : дадатак 2 : / укл. Т. Канапацкая. Мінск, 2007. С. 6–8.

  11. Лунінецкая памяць : дадатак 5 : кнігі і лёсы : пятая і шостая літаратурна-краязнаўчыя і навукова-практычныя канференцыі памяці пісьменніка-земляка Мікалая Калінковіча / запіс успамінаў, рэдагаванне і ўкладанне Таццяны Канапацкай. – Мінск : Віктар Хурсік, 2013. – 288, [1] с., [8] л. іл. : іл., партр., факс.

  12. Лунінецкая памяць : дадатак 1 : першая літ.-краязн. навук.-практ. канферэнцыя памяці пісьменніка М. Калінковіча / уклад. Т. Канапацкая. – Мінск : Хурсiк, 2006. – 262 с.

  13. Канапацкая, Т. Хлопчык и чыгунка : [пра 10-ыя сустрэчы аматараў краязнаўства памяці пісьменніка М. Калінковіча] / Таццяна Канапацкая // Лунінецкія навіны. 2015. 5 января. С. 4.

  14. Конопацкая, Т. Лето – это маленькая жизнь / Татьяна Конопацкая // Лунінецкія навіны. 2013. 28 жніўня. С. 4.

  15. Канапацкая, Т. Памяць – працяг справы / Таццяна Канапацкая // ЛіМ. 2012. 6 студзеня (№ 1). С. 24.

  16. Канапацкая, Т. Далёкія і блізкія суродзічы / Таццяна Канапацкая // Лунінецкія навіны. 2012. № 94. С. 5.

  17. Канапацкая, Т. Памяці пісьменніка / Таццяна Канапацкая // ЛіМ. 2011. 21 студзеня (№ 3) С. 12.

  18. Канапацкая, Т. Лепшая памяць – працяг справы : [пра 7-ю лiтаратурна-краязнаўчую сустрэчу, прысвечаную памяцi М. М. Калiнковiча] / Таццяна Канапацкая // Лунiнецкiя навiны. 2011. 14 снежня. С. 2.

  19. Канапацкая, Т. Радкі старых кніг / Таццяна Канапацкая // Лунінецкія навіны. 2010. 9 снежня (№ 98). С. 7.

  20. Ткачоў, В. Ашхабадскія дні Міколы Калінковіча / Васіль Ткачоў // ЛіМ. 2010. 20 жніўня (№ 33). С. 4.

  21. Гринкевич, Т. Город Блока и Калинковича : [о писателе Н. Калинковиче и его книге “Полесские дни Александра Блока”] / Татьяна Гринкевич // Советская Белоруссия. 2010. 27 мая. С. 5.

  22. Зарэцкая, В. Мікола Калінковіч / Вера Зарэцкая // Информ-прогулка (Лунинец). 2008. 31 июля. С. 11.

  23. Ладуцька, К. Погляд у заўтра / Кастусь Ладуцька // ЛіМ. 2007. 30 лістапада (№ 48). С. 2.

  24. Канапацкая, Т. Зачараванне прыгажосцю жыцця : [пра ХV Дзень памяцi паэта А. А. Блока i пiсьменнiка i краязнаўцы М. М. Калiнковiча] / Таццяна Канапацкая // Лунiнецкiя навiны. 2006. 11 жніўня. С. 9.

  25. Майсак, С. Радзімазнаўства : [памяці М. Калінковіча] / Святлана Майсак // Лунінецкія навіны. 2005. 16 снежня.

  26. Карлюкевич, А. Александр Блок: “…Пинск, вроде града Китежа” : [о Н. Калинковиче, исследователе творчества А. Блока] / Александр Карлюкевич // Союз. Беларусь – Россия. 2005. 27 октября (№ 42). С. 3.

  27. Нефiдовiч, С. Міколавы вёсны : [з дзяцінства М. Калінковіча] / С. Нефідовіч // Информ-прогулка (Лунинец). 2005. 3–9 февраля. С. 9.

  28. Канапацкая, Т. Памятаць, каб жыць : [пра ХIII раённае лiтаратурнае свята ў памяць А. Блока i даследчыка яго творчасцi М. Калiнковiча] / Таццяна Канапацкая // Лунiнецкiя навiны. 2004. 6 жніўня. С. 5.

  29. Карлюкевiч, А. Свята памяцi : [пра дзень памяцi М. Калiнковiча i А. Блока ў Лунiнцы] / Алесь Карлюкевіч // ЛіМ. 2003. 12 верасня. С. 4.

  30. Пісьменніку – удзячныя землякі : [аб адкрыцці помніка М. Калінковічу ў Лунінцы] // Лунінецкія навіны. 2001. 4 верасня. С. 2.

  31. Карлюкевiч, А. Спадчына краязнаўцы чакае свайго выдаўца / Алесь Карлюкевіч // Культура. 2000. 5–11 жніўня. С. 12.

  32. Данiловiч, А. Пiсьменнiка памiналi родныя i сябры : [пра дзень памяцi М. М. Калiнковiча)] / А. Даніловіч // Лунінецкія навіны. 2000. 27 лiпеня.

  33. Харламов, А. Краевед, журналист, писатель / А. Харламов // Заря. 2000. 29 августа.

  34. Вайцяхоўская, Т. Падснежнiкi i гваздзiкi для Мiколы : [пра адкрыццё мемарыяльнай дошкi на Цнянскай базавай школе, дзе вучыўся М. М. Калiнковiч] / Т. Вайцяхоўская // Лунiнецкiя навiны. 2000. 6 красавіка.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка