Мікалай Пятровіч Ярчак доктар хімічных навук, прафесар




Дата канвертавання14.08.2018
Памер10.86 Kb.


Мікалай Пятровіч Ярчак

доктар хімічных навук, прафесар

Мікалай Пятровіч Ярчак нарадзіўся 25 мая 1950 года ў вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1966 годзе скончыў Гошчаўскую сярэднюю школу і паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт на факультэт хіміі.

У 1971 годзе пасля заканчэння ўніверсітэта быў накіраваны на працу ў Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. Аднак неўзабаве па сямейных абставінах перавёўся на работу ў Рыгу, дзе паступіў у аспірантуру пры Інстытуце арганічнага сінтэзу АН Латвійскай ССР. З 1975 года да 1988 года працаваў навуковым супрацоўнікам.

Мікалай Пятровіч у 1975 годзе абараніў дысертацыю і атрымаў званне кандыдата хімічных навук.

У 1992 годзе Мікалаю Пятровічу прысвоена званне доктара хімічных навук.

З 1996 года працуе ў Брэсцкім педагагічным універсітэце.

Мае шэраг навуковых распрацовак па хіміі арганічнага сінтэзу. Зрабіў адкрыццё новага хіміка-біялагічнага элемента. Назву роднай вёскі Мікалай Пятровіч увекавечыў пры адкрыцці новага элемента, якому па яго прапанове надана назва “гошчава”. Новыя хімічныя злучэнні палучылі імя “гошчава-сілатаны”, копіі патэнтаў на гэтыя хімічныя злучэнні ўрачыста пераданы Мікалаем Пятровічам на захоўванне ў Гошчаўскую сярэднюю школу у дзень яе 150-годдзя.

Яго працы вывучаюцца ў вузах Латвіі, Беларусі, Польшчы, Нарвегіі.




Ярчак Мікалай Пятровіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Івацэвіцкага р-на. - Мн.: БЕЛТА, 1997.- С. 461



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка