Мікалай Запрудзкі




Дата канвертавання05.05.2018
Памер66.54 Kb.
Адукацыйнае падарожжа ў Прагу

Мікалай Запрудзкі

На працягу пяці дзён беларуская група работнікаў адукацыі мела сустрэчы ў Міністэрстве школаў моладзі й спорту з дарадцам Міністра, з намесьнікам дырэктара НДШ пэдагогікі. Мы наведалі Карлаў універсітэт, цэнтры падвышэньня кваліфікацыі работнікаў адукацыі, цэнтры падрыхтоўкі мэнэджэраў адукацыі й падвышэньня кваліфікацыі настаўнікаў АСІС, мультыкультурнай адукацыі «Варыянты», iнтэграцыі ў чэскае грамадства прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў «Новая школа», дзьве базавыя школы й інш.

Асабліва хвалюючым было наведваньне у Празе мясьцінаў, якія зьвязаныя зь Беларусьсю, і ўдзел ва ўрачыстй падзеі ўручэньня В. Гавелам прэміі «Нашай ніве».

Сустрэчы з работнікамі адукацыі рознага роўню, наведваньне ўстановаў адукацыі, вывучэньне «Белай кнігі» дазваляюць зрабіць высновы пра тое, што для адукацыі Чэхіі ў апошнія гады характэрнымі зьяўляюцца наступныя рысы:



  • сыстэмнасць працэсаў рэфармаваньня;

  • дэцэнтралізацыя кіраваньня;

  • дэідэалагізацыя адукацыі;

  • уключэньне ў зьмест адукацыі ключавых кампетэнцыяў;

  • экспэрыментальная апрабацыя новаўвядзеньняў (55 школаў, якiя рэформу пачалі на некалькі гадоў раней за іншых);

  • школы самі ствараюць навучальныя пляны, у якіх ёсць дзяржаўны кампанэнт, інспэктары правяраюць выкананьне школамi плянаў;

  • усе базавыя школы зьяўляюцца муніцыпальнымі, усе школы – юрыдычныя асобы;

  • вялікая ўвага надаецца гісторыі й культуры сваей краіны,

кампутарызацыі школ, абменам вучняў са школамі замежжа;

  • падвышэньнем кваліфікацыі займаюцца 14 рэгіянальных цэнтраў (яны, у асноўным, выконваюць арганізацыйныя функцыі), пэдагагічныя факультэты унівэрсітэтаў (зрэдку) і мноства недзяржаўных арганізацыяў. Усе яны праходзяць адпаведную акрэдытацыю ў Міністэрстве адукацыі.

Асноўным дакумэнтам, які носіць рамачны характар і вызначае стратэгію, шляхі й сродкі ажыцьцяўленьня рэформы, зьяўляецца «Белая кніга». Яе аўтары – супрацоўнікі Міністэрства адукацыі, НДІ педагогікі, дырэктары школаў і прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў.

На падставе гэтай кнігі падрыхтаваны новы закон аб адукацыі.
У першай главе «Белай кнігі» вызначаныя й тлумачацца мэты адукацыйнай сыстэмы краіны:


  • разьвіцьцё чалавечай індывідуальнасьці;

  • перадача гістарычна ўзніклай культуры грамадства;

  • выхаваньне асобы ў духу аховы навакольнага асяродзьдзя;

  • узмацьненьне кансалідацыі грамадства;

  • падтрымка дэмакратыі й грамадзянскай супольнасьці;

  • выхаваньне партнэрства, супрацоўніцтва й салідарнасьці з эўрапейскай і глябальнай супольнасьцю;

  • павелічэньне канкурэнтнай здольнасьці эканомікі й пасьпяховага разьвіцьця грамадства;

  • павелічэньне занятасьці.

У другой главе дадзеная характарыстыка зьменаў у грамадстве й іх вынікаў. Выкладзеная канцэпцыя «Бесьперапынная адукацыя для ўсіх”, пададзеныя прынцыпы дэмакратычнай адукацыйнай палітыкі, прадстаўленыя стратэгічныя кірункі адукацыйнае палітыкі ў Чэскай Рэспубліцы:



  • задаволіць адукацыйныя патрэбы дзяцей, моладзі й дарослых;

  • дасягнуць новай якасьці й функцыянальнасьці адукацыі;

  • дабудаваць сыстэму ацэнкі дзейнасьці адукацыйных інстытутаў;

  • разьвіваць аўтаномію, інавацыйны патэнцыял і матэрыяльную базу школаў, іх адкрытасьць да грамадства;

  • падтрымліваць зьмены ў разуменьні эфэктыўнасьці пэдагагічнай дзейнасьці ва ўсіх адукацыйных інстытуцыях;

  • увесьці ў грамадскую практыку дэцэнтралізаванае рэгуляваньне адукацыйнай сфэры з дапамогай дзяржаўных органаў, органаў самакіраваньня й сацыяльнага партнэрства.

У гэтай жа главе названыя адкрытыя пытаньні й рызыкі пры рэалізацыі рэформы.
У трэцяй главе прадстаўлены кіраваньне й фінансаваньне адукацыйнай сыстэмы ў новых умовах. Тут ідзе размова пра задачы цэнтру, а таксама ніжніх узроўняў кіраваньня, пра прынцыпы фінансаваньня. Вызначаныя прыярытэты фінансавай палітыкі.
Чацьвертая глава. Тут дадзены дэмаграфічны й эканамічны прагноз развіцьця адукацыйнае сыстэмы.
У пятай главе пададзена апісаньне эўрапейскага й міжнароднага супрацоўніцтва ў адукацыі: з Эўрапейскім зьвязам, арганізацыяй па гаспадарчаму супрацоўніцтву й разьвіцьцю, Радай Эўропы, ААН, ЮНЭСКА. Названыя праекты рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Падаецца карысным і цікавым параўнаць тыя адметнасьці й тэндэнцыі, якія праяўляюць сябе ў адукацыйных сыстэмах Беларусі й Чэхіі:


Пазыцыі для параўнаньня

Беларусь

Чэхія

Нарматыўная база функцыянаваньня адукацыі й яе рэформы

Даволі поўна й дэталёва рэгламентуе дзейнасьць адукацыйнае сфэры, адукацыйных інстытутаў і суб’ектаў.

Закон аб адукацыі і дзяржаўна-грамадскі дакумэнт “Белая кніга” рамачна вызначаюць прыярытэты развіцьця адукацыі. Асабліва значнае мейсца займае сувязь адукацыі краіны з адукацыяй у Эўропе.

База эксперыменту па рэформе

19 сярэдніх школаў

55 сярэдніх і базавых школаў

Сыстэмы кіраваньня адукацыяй

Узрастае цэнтралізацыя ў кіраваньні; установы адукацыі амаль ня маюць аўтаноміі; рэдкія зь іх маюць статус юрыдычнай асобы. (Дзеля справядлівасьці адзначым, што праект закону аб агульнай сярэдняй адукацыі ўводзіць норму, што ўсе школы – юрыдычныя асобы).

Праяўляюць сябе тэндынцыі дэцэнтралізацыі; адукацыйныя ўстановы (асабліва ўніверсітэты) маюць вялікую самастойнасьць.

Усе ўстановы ёсьць юрыдычнымі асобамі.



Ідэалёгія ў навучальных установах

Узмацняецца ідэалягізацыя й палітызацыя дзейнасьці й зьместу адукацыі; прыярытэтным ёсьць ськіраванасьць на безальтэрнатыўнасьць поглядаў суб’ектаў навучальна-выхаваўчага працэсу.

Адбываецца дэідэлягізацыя й дэпалітызацыя навучальных установаў.

Узбуйненьне школаў

Адбываецца за кошт ліквідацыі малакамплектных школаў; мясцовыя органы імкнуцца выканаць устаноўкі па ліквідацыi малых школаў.

Адбываецца за кошт ліквідацыі малакамплектных школаў; мясцовыя органы супрацьдзейнічаюць аптымізацыі сеткі школаў.

Зьмест адукацыі

Міністэрства вызначае базавы кампанент зьместу адукацыі (каля 85%), астатняе – сама школа

Дамінуе ўяўленьне пра зьмест адукацыі як суму ведаў і прадметных уменьняў.



Міністэрства вызначае мінімальную колькасьць прадметаў і дае вялікую самастойнасьць школе.

Пашыраецца за кошт уключэньня ў зьмет адукацыі ключавых кампетэнцыяў.



Тэхналёгіі й мэтады навучаньня

Дамінуе камбінаваны ўрок з тлумачальна-ілюстратыўнымі мэтадамі навучаньня.

Шырока прымяняюцца актыўныя мэтады навучаньня.

Кампутарызацыя навучаньня

Пашыраецца, але значная частка гарадскіх школаў і амаль усе вясковыя ня маюць сучаснай тэхнікі; толькі некалькі працэнтаў школаў маюць выхад у інтэрнэт.

Амаль усе школы забясьпечаныя сучаснай ЭВТ,большасць мае выхад у інтэрнэт. Плянуецца да 2006 года ўсе школы падключыць да інтэрнэту.

Фінансаваньне школ

Зь дзяржаўнага бюджэту. Апошнім часам легалізуецца фінансавая й матэрыяльная дапамога школам шляхам дзейнасьці апякунскіх радаў.

Бюджэт школы залежыць, у асноўным, ад колькасьці настаўнікаў. Падручнікі набываюцца за кошт бацькоў. Харчаваньне дзяцей фінансуецца недастаткова, шмат з гурткоў у пазашкольных установах зьяўляюцца платнымі.



Базавыя школы – са сродкаў мясцовага самакіраваньня, сярэднія – з дзяржбюджэту. Рамонт, газ і электразабесьпячэньне – за кошт муніцыпалітэту. Зарплата й сродкі навучаньня фінансуе Міністэрства праз рэгіянальныя ўлады. Бюджэт школы залежыць ад колькасьці вучняў. Падручнікі да 15 гадоў вучні атрымліваюць бясплатна. Фінансуецца харчаваньне дзяцей і заняткі ў пазашкольных установах. Школам істотна дапамагаюць розныя фонды й прадстаўнікі бізнэсу.

Падвышэньне кваліфікацыі настаўнікаў і кіраўнікоў школаў

Амаль манаполія дзяржавы, адбываецца ў АПА й абласны (Мінскім гарадскім ІПК); раз у пяць гадоў настаўнікі праходзяць курсы. Не вітаецца дзейнасьць недзяржаўных арганізацыяў па навучаньню пэдагогаў. Навучаньне, як правіла, бясплатнае – за кошт дзяржбюджэту.

Прыкладна ў аднолькавай ступені падвышэньнем кваліфікацыі займаюцца дзяржаўныя пэдагагічныя цэнтры й недзяржаўныя арганізацыі (раз у два гады першыя й другія праходзяць дзяржаўную акрэдытацыю). За навучаньне плацяць навучальныя ўстановы, у якіх працуюць настаўнікі (дырэктар школы вырашае, колькі сродкаў ён аддасьць на павышэньне кваліфікацыі пэдагогаў). Своесаблівымі цэнтрамі павышэньня кваліфікацыi становяцца 55 экспэрыментальных школаў.

Залежнасьць зарплаты пэдагогаў ад стажу й кваліфікацыйнай катэгорыі

Залежыць і ад стажу, і ад катэгорыі, але ў малой ступені.

Залежыць толькі ад стажу ў значнай ступені.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка