Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Грынчык літаратуразнаўца, крытык, фалькларыст, педагог, даследчык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі




Дата канвертавання07.09.2018
Памер106.06 Kb.


https://upload.wikimedia.org/wikipedia/ru/6/67/grincik.jpg
Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Грынчык
літаратуразнаўца, крытык, фалькларыст, педагог, даследчык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі

Нарадзіўся 1 жніўня 1923 г. у Быцені ў вялікай па тым часе патрыярхальнай сям’і (усяго было 11 душ, а зямлі – 2,2 гектара). Жылося хоць і не заўсёды сытна, але затое весела, цікава, дружна. Пасля трэцяга вяселля засталіся без каровы – прыйшлося Міколе пасвіць малое цялятка, пакуль выгадавалі з яе маладую кароўку Лысуху.

Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе – вучоба ў чужой акупацыйнай школе была нуднай, нецікавай, цяжкай. Прыход нашых у верасні 1939 г. віталі ўсе з радасцю, не ведаючы, што гэта быў па сутнасці пачатак Другой сусветнай вайны. Гэтыя два няпоўныя гады вучыўся ў Слонімскай беларускай школе № 1, а затым перавёўся ў Косаўскую сярэднюю школу (там жыла яго цётка Марыя). 19 чэрвеня 1941 г. праводзілі свайго дырэктара ў артылерыйскі полк, які стаяў у Мерачоўшчыне ў замку Пуслоўскіх.

Партызанская барацьба, актыўнае супраціўленне ворагу на Брэстчыне, асабліва ў Белавежскай і Ружанскай пушчах, разгарнуліся з першых дзён вайны – салдаты-акружэнцы пачалі змагацца задоўга да афіцыйных дырэктыў – гэта быў часта стыхійны патрыятычны рух, абуджаны сваёй нацыянальнай свядомасцю, сваім асабістым гонарам чалавека і грамадзяніна. Да адной з іх (груп) прымкнуў Мікола восенню 1942 г., выконваў яе даручэнні па зборы трафейнай зброі на берагах Шчары, зборы інфармацыі, агітацыйнай рабоце сярод насельніцтва… Узначальваў групу Саленік Мікалай Аляксандравіч, які пазней стаў сакратаром раённага антыфашысцкага камітэта. Камандаваннем атрада “Савецкая Беларусь”, што дыслацыраваўся ў Воўчых Норах, Грынчык быў скіраваны на разведвальную работу і выконваў канкрэтныя баявыя даручэнні па сваёй партызанскай зоне (Слонім – Баранавічы - Косава).

Пасля вызвалення ў ліпені 1944 г. быў абраны сакратаром Быценскага сельскага Савета, а затым добраахвотна пайшоў на фронт, баяўся, каб без мяне, без майго ўдзелу не скончылася вайна. Паспеў у час, але пад Варшавай атрымаў цяжкае раненне ў галаву і вярнуўся інвалідам I групы. У канцы 1945 г. працаваў пэўны час загадчыкам аддзела сацыяльнага забеспячэння Быценскага райвыканкама, затым здаў экстэрнам выпускныя экзамены ў СШ і паступіў на філфак Гродзенскага педінстытута (1948). Пасля заканчэння яго атрымаў рэкамендацыю ў аспірантуру, аднак па матэрыяльных прычынах два гады працаваў у Вяліка-Бераставіцкай СШ Гродзенскай вобласці.

У 1954 г. паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР, а ў канцы 1958 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Па матэрыялах дысертацыі ў 1963 г. выйшла манаграфія “Максім Багдановіч і народная паэзія”…

Кніга “Максім Багдановіч і народная паэзія” стала першым сур’ёзным даследаваннем Мікалая Міхайлавіча. Навуковая дзейнасць захапіла маладога крытыка і літаратуразнаўца. Будучы навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1957 - 1970), затым працуючы загадчыкам кафедры беларускай літаратуры Гомельскага універсітэта (з 1970) і загадчыкам кафедры літаратуры Мінскага інстытута культуры (з 1980), адначасова – галоўным рэдактарам міжведамаснага зборніка “Беларуская літаратура” (1973 - 1985), М. М. Грынчык актыўна выступаў у друку, займаўся праблемамі народнасці літаратуры, яе ўзаемасувязі з фальклорам, вывучаў творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, М. Багдановіча, А. Куляшова, П. Глебкі і іншых пісьменнікаў. Вынікам працы сталі кнігі “Аркадзь куляшоў: Крытыка-біяграфічны нарыс”(1964), “Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі” (1969), “Шляхі беларускага вершаскладання” (1973). М. Грынчык – адзін з аўтараў “Гісторыі беларускай савецкай літаратуры” (1966), “Истории белорусской дооктябрьской литературы” (1977), падручнікаў для студэнтаў філалагічных факультэтаў педінстытутаў “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры 1917 – 1940 гг.” (1981), “Гісторыя беларускай літаратуры. XIX – пачатак XX ст.” (1982) і “Гісторыі беларускай літаратуры. Старажытны перыяд” (1985).

Плённая навуковая дзейнасць нашага земляка была высока ацэнена ў рэспубліцы. Мікалай Міхайлавіч Грынчык – доктар філалагічных навук (1970), прафесар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1971), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1977).



Працы М. М. Грынчыка


Грынчык, М. М. Шляхі беларускага вершаскладання / М. М. Грынчык. – Мн., Выд-ва ВДУ, 1973. – 264 с.

Кніга прысвечана даследванню гістарычных шляхоў развіцця беларускага верша, пачынаючы з яго пачатковых дасілабічных форм. Аналізуюцца пытанні ўсталявання ў беларускім вершы сілаба-танічных і танічных прынцыпаў у паэзіі пачатку XX ст. Асаблівасці асноўных версіфікацыйных сістэм разглядаюцца ў сувязі з фармальнымі традыцыямі і характэрнымі з’явамі суседніх славянскіх літаратур. Выяўленча-мастацкія функцыі разнастайных вершаваных форм і прёмаў раскрываюцца даследчыкам адначасова з аналізам пытанняў творчай індывідуальнасці паэта, яго эстэтычных поглядаў і грамадскай пазіцыі.

Кніга разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў, настаўнікаў сярэдніх школ і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі тэорыі і гісторыі літаратуры.





Грынчык, М. Максім Багдановіч і народная паэзія / Мікола Грынчык. – Мінск, Дзяржвыд БССР, 1963. – 211 с.
Кніга Міколы Грынчыка “Максім Багдановіч і народная паэзія” прысвечана пытанням узаемаадносін творчасці М. Багдановіча і беларускага фальклору. Тут шырока асвятляецца творчы шлях талентавітага паэта і яго роля ў барацьбе за перадавыя прынцыпы рэалізму і народнасці ў беларускай літаратуры. Ідэйна-творчыя пошукі Максіма Багдановіча разглядаюцца ў непасрэднай сувязі з характэрнымі з’явамі літаратурна-грамадскага жыцця пачатку XX стагоддзя.


Працы М. М. Грынчыка

  1. Беларуская літаратура :  Зборнiк артыкулаў /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінскн :  БДУ, 1973. Вып. 5. 1977. 168 с. 

  2. Беларуская літаратура : Зборнiк артыкулаў /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 6. 1978. 166 с. 

  3. Беларуская літаратура :  Зборнiк артыкулаў /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 7. 1979. 208 с. 

  4. Беларуская літаратура :  Зборнiк артыкулаў /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 8. 1980. 168 с. 

  5. Беларуская літаратура :  Зборнiк артыкулаў /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 9. 1981. 160 с. 

  6. Беларуская літаратура :  Зборнiк артыкулаў /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 10. 1982. 182 с. 

  7. Беларуская літаратура :  Зборнiк артыкулаў / рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 11. 1983. 191 с. 

  8. Беларуская літаратура :  Зборнiк артыкулаў /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 12. 1984. 157 с. 

  9. Беларуская літаратура :  Зборнiк артыкулаў /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 13. 1985. 160 с. 

  10. Беларуская літаратура :  Зборнiк артыкулаў /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 14. 1986. 176 с. 

  11. Беларуская літаратура :  Зборнiк артыкулаў /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 15. 1987. 192 с. 

  12. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства :  Зборнiк /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 3. 1975. 184 с. 

  13. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства :  Зборнiк /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 1. 1973. 176 с. 

  14. Беларуская літаратура і літаратуразнаўства :  Зборнiк /  рэд. кал.: М. М. Грынчык i iнш. Мінск :  БДУ, 1973. Вып. 4. 1976. 176 с. 

  15. Гiсторыя беларускай лiтаратуры :  старажытны перыяд: вучэб. дапам. для фiлал. фак. пед. ВНУ /  М. М. Грынчык, У. А. Калеснiк, У. Г. Кароткi i iнш.  Мінск :  Вышэйшая школа, 1998. 351 с. 

  16. Гiсторыя беларускай лiтаратуры :  старажытны перыяд: вучэбны дапаможнік для фiлалагічных фак. пед. ВНУ /  М. М. Грынчык [i iнш.]. Мінск : Вышэйшая школа, 1996. 351 с. 

  17. Гісторыя беларускай літаратуры :  старажытны перыяд : падручник для пед. iн-таў /  М. М. Грынчык i iнш.   Мінск :  Вышэйшая школа, 1985. 336 с. 

  18. Грынчык, М. М. Аркадзь Куляшоў :  крытыка-бiягр. нарыс /  М. М. Грынчык. Мінск :  Беларусь, 1964. 158 с.  

  19. Грынчык, М. М. Максiм Багдановiч i народная паэзiя / М. М. Грынчык. Мінск :  Дзяржвыд БССР, 1963. 211 с.  

  20. Грынчык, М. Памяці паэта – партызана : [аб партызанскім паэце В. В. Галаднове] / М. Грынчык // Івацэвіцкі веснік. 1997. 29 сакавіка. С. 2.

  21. Грынчык, М. М. Фальклорныя традыцыi ў беларускай дакастрычнiцкай паэзii  / М. М. Грынчык / АН БССР, Iн-т лiтаратуры iмя. Я.Купалы. Мінск :  Навука i тэхнiка, 1969. 295 с.

  22. Грынчык, М. М. Шляхі беларускага вершаскладання / М. М. Грынчык. – Мн., Выд-ва ВДУ, 1973. – 264 с.

  23. М. Богданович и белорусский фольклор : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук / Н. М. Гринчик. Минск, 1958. 19 с.

  24. Фольклорные традиции в белорусской дооктябрьской поэзии : автореферат монографии на соискание ученой степени доктора филологических наук : специальность 642 Литература народов СССР / Н. М. Гринчик. Минск, 1970. 65 с.

  25. Янка Купала і літаратурны працэс 20-х гадоў : М.М. Грынчык, Мінскі інстытут культуры / Беларуская літаратуры. Вып. 9. – Мн. Выд-ва БДУ, 1981. – с. 3-17.


Аб жыццi i дзейнасці М. М. Грынчыка


  1. Адамовіч, Я. Моцны духам і словам : да 80-годдзя з дня нараджэння Міколы Грынчыка / Я. Адамовіч // Роднае слова. 2003. № 7. С. 10 – 13.

  2. Грынчык Мікола : [біяграфія] // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 5 : Гальцы – Дагон / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мінск : БелЭн, 1997. С. 484.

  3. Грынчык Мікола : [біяграфія] // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : У 6 т. Т. 2 : Верабей – Іваноў / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь Беларус. Энцыкл. / пад рэд. А. В. Мальдзіса / рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. Мінск : БелЭн, 1993. С. 268 – 270.

  4. Мароз, В. Быценцы шануюць сваіх знакамітых землякоў : [пра ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі дзеячу навукі М. М. Грынчыку ў в. Быцень] / В. Мороз // Івацэвіцкі веснік. 2003. 8 жніўня. С. 2.

  5. Мароз, В. Памяці М. М. Грынчыка : [пра мемарыяльную дошку на доме, дзе жыў пісьменнік, літаратуразнаўца] / В. Мароз // Івацэвіцкі веснік. 2003. 1 жніўня. С. 2.

  6. Мікалай Міхайлавіч Грынчык : бібліягр. паказ. : да 70-годдзя з дня нараджэння) / склад. Т. А. Самайлюк. Мінск, 1993. 35 с. – (Дзеячы навукі і культуры Беларусі / Беларус.ун-т культуры, бібліятэка).

  7. Мікола Грынчык : [біяграфія] / кал. рэд. “Газеты для Вас” // Газета для Вас. 1999. 16 – 22 кастрычніка. С. 2.

  8. Мікола Грынчык : [біяграфія] // Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 1999. С. 367.

  9. Мікола Грынчык : [біяграфія] // Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск : Литература и Искусство, 2008. С. 301 – 302.

  10. Мікола Грынчык : [біяграфія] // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 260 – 261.

  11. Мікола Грынчык : [біяграфія] // Памяць : гіст.-дакум. Хроніка Івацэвіцкага р-на. Мінск : БЕЛТА, 1997. С. 446 - 447.

  12. Піскун, Л. Пад шчаслівай зоркай : да 60-годдзя з дня нараджэння М. Грынчыка / Л. Піскун // Кастрычнік. 1983. 30 ліпеня.

  13. Радзюк, Р. У Быцені друкавалася “Слово о полку Игореве”? : [пра М. М. Грынчыка, заслужанага дзеяча навукі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі] / Р. Радзюк // Івацэвіцкі веснік. 1999. 20 кастрычніка.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка