Мiнicтэрства антыманапольнага рэгулявання I гандлю




Дата канвертавання15.11.2017
Памер31.58 Kb.

МIНICТЭРСТВА АНТЫМАНАПОЛЬНАГА РЭГУЛЯВАННЯ I ГАНДЛЮ

РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ


вул. Kipaвa, 8, корп.1, 220030, г.Miнск

тэл.: (+375 17) 327 61 21, факс: (+375 17) 327 24 80

e-mail: mail@mart.gov.by

mintrad@mailgov.by





МИНИCТЕРСТВО АНТИМОНОПОЛЬНОГО РЕГУЛИРОВАНИЯ И ТОРГОВЛИ

РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

тел.: (+375 17) 327 61 21, факс: (+375 17) 327 24 80

ул. Кирова, 8, корп.1, 220030, г.Минск

e-mail: mail@mart.gov.by

mintrad@mailgov.by


.07.2017 № 10-68-7/583

на №________от ___________

ХХХХХХХХХХХХХХХ
Накіроўваецца па электроннай пошце


Аб выкарыстанні беларускай мовы на этыкетках прадукцыі ААТ “Лідскае піва”



Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь разгледзела Ваш зварот аб выкарыстанні беларускай мовы на этыкетках прадукцыі і ў межах сваёй кампетэнцыі паведамляе наступнае.

Паводле артыкула 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мовы.

У адпаведнасці з артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь от 26 студзеня 1990 года “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” на транспарце, у гандлi, ў сферы медыцынскага i бытавога абслугоўвання ўжываецца беларуская або руская мова, а пры неабходнасцi – iншыя мовы.

У адпаведнасці з артыкулам 9 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2002 года “Аб абароне правоў спажыўцоў” інфармацыя аб прадукцыі даводзіцца да ведама спажыўцоў на спажывецкай тары (упакоўцы), этыкетках на беларускай або рускай мове.

Акрамя таго, адпаведна асноўным прынцыпам грамадзянскага заканадаўства, замацаваных у артыкуле 2 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

усе ўдзельнікі грамадзянскіх адносін, у тым ліку дзяржава, яе органы і службовыя асобы, дзейнічаюць у межах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прынятых у адпаведнасці з ёй актаў заканадаўства;

удзельнікі грамадзянскіх праваадносін набываюць і ажыццяўляюць свае грамадзянскія правы сваёй воляй і ў сваіх інтарэсах;

умяшанне ў прыватныя справы не дапушчаецца.

Такім чынам, суб'ектам гаспадарання ў пералічаных сферах заканадаўствам надаецца магчымасць выкарыстоўваць па выбары беларускую ці рускую мову.

ААТ “Лідскае піва” самастойна вырашае, на якой з дзяржаўных моў даводзіць інфармацыю да спажыўцоў.

У адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных ліц” адказ на ваш зварот Вы можаце абскардзіць у суд у парадку, ўстаноўленым заканадаўствам.


Намеснік Міністра І.А. Фамін

10 Гаўрыльчык 200 15 60



Адказы на звароты/Грамадзяне/Мова/Семіжон


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка