Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 27. 07. 2017 №92




Дата канвертавання14.08.2018
Памер245.73 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

27.07.2017 № 92

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце

«Замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская)» для ІХ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбны прадмет «Замежная мова» выконвае важную ролю ў фарміраванні полікультурнай асобы, здольнай выкарыстоўваць вывучаемую мову ў разнастайных сітуацыях міжкультурнай каму- нікацыі. Яго змест спрыяе павышэнню ўзроўню гуманітарнай адукацыі вучняў пры дапамозе далучэння да духоўнага багацця іншых народаў, фарміраванню гатоўнасці да ўзаемаразумення, выхаванню ў духу талерантнасці, развіццю здольнасці перадаваць падчас іншамоўных зносін уласныя думкі і пачуцці.

Вывучэнне замежнай мовы як сродка зносін у кантэксце дыялогу нацыянальных культур у спалучэнні з авалоданнем навыкамі і ўменнямі самаадукацыйнай і пазнавальнай дзейнасці на ёй абумоўлівае высокую акадэмічную, агульнаінтэлектуальную, культуралагічную і практычную значнасць прадмета.

Мэты і змест навучання замежным мовам арыентаваны на сумеснае вывучэнне моў і культур. Замежная мова выступае як сродак фарміравання і выхавання маральна адказнай асобы, як сродак зносін, пазнання, асэнсавання і інтэрпрэтацыі фактаў іншай культуры, усведамлення сваёй уласнай культуры і азнаямлення з ёй прадстаўнікоў іншамоўных згуртаванняў.

Мэты навучання замежнай мове


Стратэгічны мэтавы арыенцір навучання замежным мовам — фарміраванне полікультурнай асобы вучняў шляхам выкарыстання патэнцыялу вучэбнага прадмета для сацыялізацыі падрастаючага пакалення, з’яўлення ў яго гуманістычных каштоўнасных арыентацый, узбагачэння духоўнага свету падчас авалодання іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыяй.

Адукацыйныя мэты — авалоданне асноўнымі відамі маўленчай дзейнасці (успрыманне і разуменне іншамоўнага маўлення на слых, гаварэнне, чытанне, пісьмо і пісьмовае маўленне) і фарміраванне адпаведных моўных ведаў, маўленчых навыкаў і ўменняў; узбагачэнне моўнага, маўленчага і асобаснага вопыту вучняў пры дапамозе пашырэння кругагляду і на аснове засваення культуразнаўчых і лінгвакраіназнаўчых рэалій.

Рэалізацыя адукацыйных мэт накіравана на практычнае авалоданне замежнай мовай як сродкам зносін у адзінстве яе кагнітыўнай, камунікатыўнай і экспрэсіўнай функцый; на фарміраванне ўменняў самастойнай работы з іншамоўным матэрыялам.



Развіваючыя мэты — кагнітыўнае, камунікатыўнае і эмацыянальнае развіццё вучняў пры дапамозе авалодання спосабамі фарміравання і фармулявання думкі на замежнай мове, умацавання лінгвістычнага кампанента гуманітарнага мыслення, узбагачэння эмацыянальнапачуццёвай сферы асобы, фарміравання моўнай здольнасці ў адзінстве параджэння і ўспрымання маўлення.

Развіваючыя мэты рэалізуюцца пры дапамозе развіцця і ўдаскана- лення маўленчых механізмаў і здольнасцей, што забяспечваюць успры- манне і перадачу інфармацыі з дапамогай моўных сродкаў вывучаемай замежнай мовы на аснове атрыманых ведаў, навыкаў і ўменняў.



Выхаваўчыя мэты — сацыялізацыя асобы пры дапамозе забеспячэння гатоўнасці да міжкультурнай камунікацыі, узбагачэння духоўнага свету вучняў, выхавання ў іх культуры мыслення і маўленчых паводзін; фарміраванне гуманістычных каштоўнасных арыентацый.

Рэалізацыя выхаваўчых мэт спрыяе эфектыўнай адаптацыі асобы да іншага сацыяльнага асяроддзя, забяспечваючы самакантроль і адэкватную самаацэнку.

Мэты навучання замежным мовам дасягаюцца падчас фарміравання ў вучняў іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі ў адзінстве яе складальнікаў (маўленчага, моўнага, сацыякультурнага, кам- пенсаторнага, вучэбна-пазнавальнага).

Камунікатыўная кампетэнцыя — валоданне сукупнасцю маў- ленчых, моўных, сацыякультурных норм вывучаемай мовы, а таксама кампенсаторнымі і вучэбна-пазнавальнымі ўменнямі, якія дазваляюць выпускніку ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляць міжкультурную камунікацыю і вырашаць камунікатыўныя, адука- цыйныя, пазнавальныя і іншыя задачы.

Маўленчая кампетэнцыя — сукупнасць навыкаў і ўменняў маўленчай дзейнасці (гаварэнне, успрыманне і разуменне маўлення на слых, чытанне і пісьмо), веданне норм маўленчых паводзін; набыццё на гэтай аснове вопыту іх ужывання для пабудовы лагічнага і звязнага па форме і змесце ўласнага выказвання; а таксама для разумення і інтэрпрэтацыі выказвання іншых людзей.

Моўная кампетэнцыя — сукупнасць ведаў аб правілах функ- цыянавання моўных (фанетычных, арфаграфічных, лексічных і граматычных) сродкаў у маўленчай дзейнасці і навыкаў іх выкарыстання ў камунікатыўных мэтах.

Сацыякультурная кампетэнцыя — сукупнасць ведаў аб нацыянальнакультурнай спецыфіцы краін вывучаемай мовы, уменняў будаваць свае маўленчыя і немаўленчыя паводзіны ў адпаведнасці з гэтай спецыфікай, уменняў прадстаўляць на гэтай аснове сваю краіну і яе культуру ва ўмовах іншамоўных міжкультурных зносін.

Компенсаторная кампетэнцыя — сукупнасць уменняў выкары- стоўваць дадатковыя вербальныя сродкі і невербальныя спосабы рашэння камунікатыўных задач ва ўмовах дэфіцыту наяўных моўных сродкаў.

Вучэбна-пазнавальная кампетэнцыя — сукупнасць агульных і спецыяльных вучэбных уменняў, неабходных для ажыццяўлення самастойнай дзейнасці па авалоданню замежнай мовай, вопыт іх выкарыстання.

Дасягненню мэт навучання павінны садзейнічаць усе формы адукацыйнага працэсу.


Агульныя патрабаванні да зместу навучання


Змест моўнай адукацыі ўяўляе сабой адзінства прадметнага і эма- цыянальна-каштоўнаснага кампанентаў. Авалоданне прадметным і эмацыянальна-каштоўнасным кампанентамі зместу адукацыі прадугле- джвае набыццё вопыту, неабходнага ў міжкультурнай камунікацыі.

Эмацыянальна-каштоўнасны кампанент зместу моўнай адукацыі ўключае сукупнасць адносін асобы да сусветнай моўнай і культурнай спадчыны, а таксама да працэсу авалодання ёй у мэтах асобаснага росту. Дадзены кампанент забяспечвае набыццё вопыту іншамоўных зносін шляхам рэфлексіі, самапазнання, самавызначэння. Працэс авалодання замежнай мовай набывае для вучня асобасны сэнс. Прадметны змест моўнай адукацыі ўключае:



  • сферы зносін і прадметна-тэматычны змест маўлення;

  • віды маўленчай дзейнасці і моўны матэрыял;

  • сацыякультурныя веды: культуразнаўчыя, краіназнаўчыя і лінгвакраіназнаўчыя;

  • кампенсаторныя і вучэбна-пазнавальныя ўменні і навыкі сама- стойнай работы з іншамоўным матэрыялам;

  • авалоданне замежнай мовай як сродкам зносін, адукацыі і сама- адукацыі.

Прадметны кампанент зместу забяспечвае валоданне замежнай мовай як сродкам міжкультурных зносін.

Змест моўнай адукацыі ў адзінстве яе лінгвістычнага і экст- ралінгвістычнага кампанентаў фарміруецца з улікам псіхалагічных і псіхалінгвістычных асаблівасцей працэсу авалодання замежнай мовай.



Адбор зместу вучэбнага матэрыялу, які падлягае засваенню, ажыццяўляецца на аснове наступных метадалагічных арыенціраў:

  • накіраванасць педагагічнага працэсу на падрыхтоўку да міжкультурных зносін;

  • усебаковы ўлік узаемасувязей: мова—мысленне—культура;

  • прад’яўленне каштоўнасцей пазнавальнай культуры ў дыялогу з роднай;

  • інтэграцыя моўнага, сацыякультурнага, аксіялагічнага кампанентаў зместу навучання;

  • аўтэнтычнасць і каштоўнасная значнасць іншамоўных матэрыялаў;

  • адпаведнасць вучэбнага матэрыялу сучасным гутарковым нормам вывучаемай мовы.

Структураванне вучэбнага матэрыялу ажыццяўляецца на аснове наступных патрабаванняў:

  • бесперапыннае канцэнтрычнае прад’яўленне і назапашванне ведаў;

  • паэтапнае фарміраванне навыкаў і ўменняў;

  • пераемнасць этапаў працэсу авалодання замежнай мовай;

  • пастаянная апора на моўны, маўленчы і асобасны суб’ектны вопыт вучняў;

  • спалучанасць у авалоданні маўленнем і сістэмай мовы;

  • улік магчымасцей для фарміравання ўменняў самастойнай работы з іншамоўнымі інфармацыйнымі крыніцамі ў самаадукацыйных мэтах.

Рэалізацыя зместу моўнай адукацыі прадугледжвае паслядоўны ўлік наступных асноўных палажэнняў камунікатыўна арыентаванага навучання:

  • мадэліраванне сітуацый зносін, якія стымулююць вучняў да ра- шэння камунікатыўных задач падчас вывучэння замежнай мовы;

  • сітуатыўна абумоўленае авалоданне лексікай і граматыкай вывучаемай мовы;

  • выкарыстанне камунікатыўна-арыентаваных заданняў на аснове імітацыйных, гульнявых і свабодных зносін;

  • актыўнае ўцягванне вучняў у працэс зносін у якасці маўленчых партнёраў;

  • ажыццяўленне адукацыйнага працэсу ва ўмовах, набліжаных да рэальных зносін;

  • стварэнне матывацыйнай гатоўнасці і патрэбнасці вучняў ва ўспрыманні і засваенні вучэбнага матэрыялу ва ўмовах, набліжаных да рэальных зносін.

Сферы зносін і іх прадметна-тэматычны змест

Сацыяльна-бытавая сфера. Міжасобасныя адносіны. Здаровы лад жыцця. Свет моды.

Вучэбна-працоўная сфера. Вучоба.

Сацыяльна-культурная сфера. Сучасныя сродкі камунікацыі. Вольны час.

Сацыяльна-пазнавальная сфера. Надвор’е і клімат


Маўленчыя ўменні


Успрыманне і разуменне маўлення на слых — уменні разумець іншамоўнае маўленне ў працэсе непасрэдных зносін з субяседнікам, уменні разумець разнажанравыя аўдыя- і відэатэксты з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест.

Гаварэнне — уменне ажыццяўляць дыялагічныя, маналагічныя і полілагічныя зносіны ў адпаведнасці з мэтамі, задачамі і ўмовамі камунікацыі, з захаваннем норм маўленчага і немаўленчага этыкету.

Чытанне — уменні чытаць і разумець разнажанравыя тэксты з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест у залежнасці ад віду чытання і далейшага выкарыстання інфармацыі.

Пісьмовае маўленне — уменне прадуцыраваць розныя віды пісьмовых тэкстаў у адпаведнасці з нормамі, прынятымі ў краінах вывучаемай мовы, з улікам камунікатыўных задач і адрасата.

Моўныя веды і навыкі


Веды аб сістэме вывучаемай мовы, правілах функцыянавання моўных сродкаў (фанетычных, лексічных, граматычных) у маўленні і навыкі іх выкарыстання ў камунікатыўных мэтах.

Сацыякультурныя веды і ўменні


Веды сацыякультурнага кантэксту сваёй краіны і краін вывучаемай мовы, уменне будаваць свае маўленчыя і немаўленчыя паводзіны ў адпаведнасці з іх спецыфікай, уменне прадстаўляць сваю краіну і яе культуру ва ўмовах іншамоўных міжкультурных зносін.

Кампенсаторныя ўменні


Уменні выкарыстоўваць розныя вербальныя і невербальныя сродкі для кампенсацыі прабелаў у камунікацыі ва ўмовах дэфіцыту моўных сродкаў, недахопу маўленчага і сацыяльнага вопыту.

Вучэбна-пазнавальныя ўменні


Агульныя і спецыяльныя вучэбныя ўменні, неабходныя для ажыццяўлення самастойнай пазнавальнай дзейнасці па авалоданню іншамоўным маўленнем і культурай краін вывучаемай мовы.

Змест навучання прадстаўлены ў вучэбнай праграме праз прадметнатэматычны змест зносін, патрабаванні да практычнага валодання відамі маўленчай дзейнасці, моўны матэрыял (фанетыка, лексіка, граматыка) для кожнага класа.

У прадметна-тэматычным змесце зносін пазначаны камунікатыўныя задачы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх на вывучэнне замежнай мовы прадугледжана 105 гадзін у год — прамым шрыфтам, а для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх на вывучэнне замежнай мовы прадугледжана 175 гадзін у год — прамым шрыфтам і курсівам.

Патрабаванні да практычнага валодання відамі маўленчай дзейнасці — працягласць гучання тэксту, колькасць рэплік на кожнага субяседніка ў дыялагічным маўленні, аб’ём выказвання ў маналагічным маўленні, аб’ём тэксту для чытання, аб’ём тэксту для пісьмовага маўлення — задаюць асноўныя параметры для ўсіх відаў маўленчай дзейнасці. Дадзеныя параметры, а таксама аб’ём прадуктыўнага і рэцэптыўнага лексічнага мінімуму прадстаўлены для ўсіх тыпаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з колькасцю вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне прадмета. Напрыклад, працягласць гучання тэксту — 2—2,5 мін; прадуктыўны мінімум: 230—280 лексічных адзінак; рэцэптыўны мінімум: 200—280 лексічных адзінак; агульны аб’ём прадуктыўнай лексікі: 1510—1740 лексічных адзінак; агульны аб’ём рэцэптыўнай лексікі: 910—1360 лексічных адзінак.

Граматычны матэрыял, які падлягае вывучэнню, аднолькавы для ўсіх відаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Патрабаванні да валодання граматычным матэрыялам адрозніваюцца аб’ёмам яго прадуктыўнага засваення. Граматычныя з’ явы для рэцэптыўнага засваення, адзначаныя зорачкай(*), у гімназіях павінны быць засвоены на прадуктыўным узроўні.

Факультатыўныя заняткі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца праводзіць у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым парадку.

IX КЛАС

105/175 гадзін


Сфера зносін

Прадметна-тэматычны змест

Камунікатыўныя задачы





У канцы года вучань павінен умець




Cацыяль на-бытавая

Міжасобасн ыя адносіны

  • Расказаць і распытаць аб міжасобасных адносінах (каханне, павага, сяброўства, адказнасць, клопат);

  • расказаць аб сваіх адносінах са свая- камі, сябрамі;

  • параіць, як вырашыць праблему;

  • абмеркаваць праблему адносін паміж пакаленнямі



Здаровы лад жыцця

• Абмеркаваць карысныя і шкодныя звычкі;

• расказаць аб прынцыпах здаровага хар чавання і выказаць свае адносіны да яго;

• даць рэкамендацыі па вядзенні здаро- вага ладу жыцця;




Свет моды

  • Расказаць і распытаць аб перавагах у адзенні;

  • выказаць свае адносіны да маладзёжнай моды;

  • абмеркаваць сучасныя тэндэнцыі ў модзе

Вучэбна

-

працоўн



ая

Вучоба

  • Расказаць і распытаць аб праблемах, звязаных з вучобай;

  • даць парады/рэкамендацыі для павышэння эфектыўнасці вучобы;

  • абмеркаваць планы на будучыню;

  • прааналізаваць свой стыль вучэбнай дзейнасці

Сацыяль накультур ная

Сучасныя сродкі камунікацыі

  • Расказаць аб найбольш значных навуковых вынаходніцтвах у сферы камунікацый (камп’ютар, мабільны тэлефон);

  • абмеркаваць ролю камп’ютара/інтэрнэта ў сучасным жыцці;

  • абмеркаваць праблемы, абумоўленыя распаўсюджаннем камп’ютарных тэле камунікацый;

  • даказаць перавагу выкарыстання сучасных сродкаў камунікацыі



Вольны час

  • Расказаць і распытаць аб перавагах у сферы вольнага часу;

  • расказаць і распытаць аб наведванні музея/тэатра/кінатэатра;

  • аргументаваць сваё меркаванне на- конт перавагі ў сферы вольнага часу

Сацыяль напазнава льная

Надвор’е і клімат

  • Расказаць і распытаць аб кліматычных асаблівасцях Рэспублікі Беларусь і краін вывучаемай мовы;

  • абмеркаваць прагноз надвор’я;

  • расказаць аб стыхійных бедствах у розных рэгіёнах свету;

  • абмеркаваць узаемасувязь надвор’я, клімату, здароўя і дзейнасці чалавека

ПАТРАБАВАННІ ДА ПРАКТЫЧНАГА ВАЛОДАННЯ ВІДАМІ МАЎЛЕНЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

Успрыманне і разуменне маўлення на слых


Вучні п а в і н н ы р а з у м е ц ь на слых іншамоўныя тэксты дыялагічнага і маналагічнага характару ў прад’яўленні настаўніка, у гука- або відэазапісе, у тэмпе, набліжаным да натуральнага, з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест:

  • вылучаць асноўную інфармацыю ў тэкстах, якія змяшчаюць 2—3 % незнаёмых слоў, значэнне якіх можна зразумець з дапамогай моўнай або кантэкстуальнай здагадкі;

  • адносна поўна разумець тэксты, якія змяшчаюць 1—2 % незнаёмых слоў, аб значэнні якіх можна здагадацца.

Віды тэкстаў: апавяданне, інтэрв’ю, аб’ява, размова па тэлефоне, фрагмент радыёпраграмы, відэафільма, песня. Працягласць гучання тэксту — 2— 2,5 мін.

Гаварэнне Дыялагічнае маўленне


Вучні п а в і н н ы ў м е ц ь:

  • запытваць і паведамляць інфармацыю, вызначаную прадметнатэматычным зместам зносін;

  • выказваць сваё меркаванне і даведвацца пра адносіны субяседніка да атрыманай інфармацыі;

  • падтрымліваць або абвяргаць меркаванне субяседніка і аргументаваць свой пункт гледжання.

Віды дыялогу: дыялог-распытванне, дыялог—абмен думкамі, інтэрв’ю, дыялог—пабуджэнне да дзеяння, дыялог-разважанне.

Колькасць рэплік на кожнага субяседніка — 6—7.


Маналагічнае маўленне


Вучні п а в і н н ы ў м е ц ь:

  • рабіць падрыхтаваныя і невялікія непадрыхтаваныя паведамленні па тэме/праблеме/сітуацыі;

  • апісваць і параўноўваць прадметы, факты і з’явы;

  • расказваць пра пачутае/прачытанае/убачанае;

  • спалучаць апісанне і апавяданне з элементамі разважання і выказваннем уласнай ацэнкі.

Віды маналагічнага выказвання: апісанне, расказ, разважанне, ацэначнае меркаванне.

Аб’ём выказвання — не менш за 10—14 фраз.


Чытанне


Вучні п а в і н н ы р а з у м е ц ь тэксты з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест у залежнасці ад віду чытання:

  • разумець асноўны змест нескладаных аўтэнтычных мастацкіх і навукова-папулярных тэкстаў (азнаямленчае чытанне);

  • поўна і дакладна разумець змест нескладаных аўтэнтычных мастацкіх і навукова-папулярных тэкстаў ( вывучальнае чытанне);

  • знаходзіць неабходную/цікавую інфармацыю ў тэкстах публіцы стычнага і прагматычнага характару (праглядальнае/пошукавае чытанне);

  • ацэньваць важнасць і навізну выбранай інфармацыі і выказваць свае адносіны да яе.

Тэксты, прызначаныя для разумення асноўнага зместу (азнаямленчае чытанне), могуць уключаць да 3—4 % незнаёмых слоў, пра значэнне якіх можна здагадацца. Аб’ём тэксту — прыкладна 2600— 3500 друкаваных знакаў з прабеламі.

Тэксты для вывучальнага чытання могуць уключаць да 2—3 % незнаёмых слоў, раскрыццё значэння якіх магчыма пры выкарыстанні двухмоўнага слоўніка. Аб’ём тэксту — прыкладна 2100—3000 друкаваных знакаў з прабеламі.

Віды тэкстаў: артыкул у маладзёжным часопісе, навукова-папулярны артыкул, буклет музея, пісьмо, электроннае паведамленне, афіша.

Пісьмовае маўленне


Вучні п а в і н н ы ў м е ц ь прадуцыраваць нескладаныя віды пісьмовых тэкстаў у адпаведнасці з нормамі краіны вывучаемай мовы:

  • пісаць віншаванні, запрашэнні, асабістыя пісьмы;

  • пісаць кароткую аўтабіяграфію;

  • коратка расказваць змест праслуханага/прачытанага тэксту;

  • пісаць міні-сачыненне па прапанаванай тэме.

Аб’ём тэксту — не менш за 90—130 слоў.

МОЎНЫ МАТЭРЫЯЛ


АНГЛІЙСКАЯ МОВА

Фанетыка

Націск у вытворных словах. Выкарыстанне інтанацыі для выказвання пачуццяў і эмоцый.


Лексіка


Прадуктыўны мінімум: 230—280 лексічных адзінак.

Рэцэптыўны мінімум: 200—280 лексічных адзінак.

Агульны аб’ём прадуктыўнай лексікі: 1510—1740 лексічных адзінак.

Агульны аб’ём рэцэптыўнай лексікі: 910—1360 лексічных адзінак.

Словаўтварэнне: суфіксы назоўнікаў -ty, -ist, -ship; прыстаўкі un-, in-.

Граматыка

Граматычны матэрыял для прадуктыўнага засваення

М а р ф а л о г і я


Артыкль: артыкль перад уласнымі імёнамі (назвы тэатраў, музеяў, кінатэатраў); артыкль перад назвамі сродкаў камунікацыі (тэлефон, камп’ютар); артыкль перад абстрактнымі на зоўнікамі (love, care, friendship, responsibility).

Прыметнік: прыметнікі і прыслоўі, якія цяжка распазнаць (hard— hardly, good—well, late—lately, bad—badly).

Займеннік: абсалютныя прыналежныя займеннікі (mine); неазначальныя займеннікі (other, another).

Дзеяслоў: спосабы выражэння дзеянняў у будучым (Present Simple, Present Continuous, Future Simple).

Прыслоўе: вышэйшая і найвышэйшая ступені параўнання прыслоўяў.

Прыназоўнік: прыназоўнікі з назоўнікамі.

С і н т а к с і с


Параўнальныя сказы the morethe better. Складаназалежныя сказы з рознымі даданымі.

Граматычны матэрыял для рэцэптыўнага засваення Словаўтварэнне: прыстаўкі dis-, mis-, over-.

*Адносныя займеннікі: what, where, why, when.



М а д а л ь н ы д з е я с л о ў: can’t, could, may, might, must з рознымі відамі інфінітыва для выражэння меркавання аб магчымасці/ немагчымасці выканання дзеянняў.

І н ф і н і т ы ў: віды інфінітыва (Indefinite, Continuous, Perfect, Perfect Continuous).

Злучнік: for, since.

*Ускосная мова.

НЯМЕЦКАЯ МОВА

Фанетыка

Рытм у сказе (націскныя і ненаціскныя словы ў складаных сказах).

Інтанацыя сказаў з аднароднымі членамі. Інтанацыя сказаў з інфінітывам з часціцай zu.

Лексіка


Прадуктыўны мінімум: 230—280 лексічных адзінак.

Рэцэптыўны мінімум: 200—280 лексічных адзінак.

Агульны аб’ём прадуктыўнай лексікі: 1510—1740 лексічных адзінак.

Агульны аб’ём рэцэптыўнай лексікі: 910—1360 лексічных адзінак. Словаўтварэнне: суфіксы прыметнікаў -sam, -los.

Граматыка

Граматычны матэрыял для прадуктыўнага засваення

М а р ф а л о г і я


Назоўнік: род назоўнікаў (сістэматызацыя). Множны лік назоўнікаў (сістэматызацыя). Асобы від скланення назоўнікаў Скланенне назоўнікаў (сістэматызацыя).

Артыкль: азначальны артыкль, калі пасля назоўнікаў стаіць назоўнік у родным склоне або назоўнік з прыназоўнікам. Азначальны, неазначальны артыклі, адсутнасць артыкля (сістэматызацыя).

Прыметнік: скланенне прыметнікаў, перад якімі адсутнічае суправаджальнае слова.

Дзеяслоў:часавыя формы дзеяслова ў незалежным стане (сістэматызацыя). Часавыя формы дзеяслова ў залежным стане (Präsens Passiv i Präteritum Passiv).

Інфінітыў: інфінітыў без часціцы zu пасля мадальных дзеясловаў; дзеясловаў успрымання sehen, hören; дзеясловаў, якія абазначаюць рух (у функцыі акалічнасці); дзеяслова bleiben. Інфінітыў з часціцай zu пасля групы дзеясловаў: anfangen, beginnen, beschließien, bitten, einladen, erlauben, erinnern, gelingen, empfehlen, raten, hoffen, planen, vergessen, versprechen, versuchen, verbieten; пасля звароту es gibt; пасля прыслоўяў і прыметнікаў: es ist gesund/schlecht/höflich/interessant/leicht/schwer/(un)möglich/erlaubt/verboten; абстрактных назоўнікаў: haben + Absicht/ Angst/Grund/Lust/Möglichkeit/Problem/Schwierigkei/Zeit; пасля machen + Freude, Spaß.

Прыназоўнік: прыназоўнікі, якія патрабуюць давальнага склону (сістэматызацыя).

С і н т а к с і с

Складаназалежны сказ. Даданыя сказы мэты са злучнікам damit.


Граматычны матэрыял для рэцэптыўнага засваення


Прыметнік: скланенне прыметнікаў пасля неазначальных займеннікаў viele, einige, а таксама колькасных лічэбнікаў у назоўным і вінавальным склонах.

Дзеяслоў: канструкцыя haben/sein + zu + Infinitiv. Інфінітыўныя звароты statt/ohne…zu + Infinitiv.

М а д а л ь н ы д з е я с л о ў: у Präsens і Präteritum Aktiv для выражэння: können — дазволу, жадання; dürfen — права, паўнамоцтва; müssen — даручэння, задання, абавязку; sollen — загаду трэцяй асобе (парады, рэкамендацыі ў форме sollte).

Прыназоўнік: прыназоўнікі wegen, trotz, якія патрабуюць роднага склону. Прыназоўнік von для ўказання на носьбіта дзеяння ў пасіўных сказах.

Сінтаксіс

Сказы са злучнікам sowohl…als auch.

ФРАНЦУЗСКАЯ МОВА

Фанетыка

Інтанацыя асноўных тыпаў простага, складаназлучанага і складаназалежнага сказаў.


Лексіка


Прадуктыўны мінімум: 230—280 лексічных адзінак.

Рэцэптыўны мінімум: 200—280 лексічных адзінак.

Агульны аб’ём прадуктыўнай лексікі: 1510—1740 лексічных адзінак. Агульны аб’ём рэцэптыўнай лексікі: 910—1360 лексічных адзінак.

Граматыка

Граматычны матэрыял для прадуктыўнага засваення

М а р ф а л о г і я


Назоўнік: назоўнікі жаночага роду, якія абазначаюць прафесіі.

Артыкль: ужыванне артыкляў з абстрактнымі назоўнікамі (з’явы прыроды); ужыванне артыкляў з геаграфічнымі назвамі.

Дзеяслоў: умоўны лад le conditionnel présent; дапасаванне часоў (план цяперашняга).

Прыслоўе: асобыя формы ўтварэння ступеней параўнання.

Займеннік: адносныя займеннікі qui, que, où (паўтарэнне), адносны займеннік dont. Сістэматызацыя асабовых займеннікаў.

С і н т а к с і с


Сістэматызацыя асноўных тыпаў простага, складаназлучанага і складаназалежнага сказаў. Ужыванне часоў у даданым умовы пасля злучніка si: le présent de l’indicatif, le conditionnel présent.

Граматычны матэрыял для рэцэптыўнага засваення


Перадпрошлы час le plus-que-parfait. Безасабовая форма дзеяслова: le participe passé (у значэнні прыметніка). Ускоснае пытанне, ускосная мова.

*Абвесны лад le subjonctif présent.

*Умоўны лад le conditionnel passé.

ІСПАНСКАЯ МОВА



Фанетыка

Удасканаленне слыхавымаўленчых навыкаў вучняў на снове вывучаемага лексіка-граматычнага матэрыялу.


Лексіка


Прадуктыўны мінімум: 230—280 лексічных адзінак.

Рэцэптыўны мінімум: 200—280 лексічных адзінак.

Агульны аб’ём прадуктыўнай лексікі: 1510—1740 лексічных адзінак. Агульны аб’ём рэцэптыўнай лексікі: 910—1360 лексічных адзінак.

Словаўтварэнне: суфіксы назоўнікаў -icia, -icio; прыметнікаў -al; прыслоўяў -mente.

Граматыка

Граматычны матэрыял для прадуктыўнага засваення

М а р ф а л о г і я


Дзеяслоў: формы, значэнне і ўжыванне дзеясловаў у Pretérito Imperfecto de Subjuntivo.

Дзеепрыметнік: сістэматызацыя ўжывання форм Participio Pasado ў функцыі азначэння, канструкцыя estar + Participio Pasado.

Прыслоўе: прыслоўе спосабу дзеяння.

С і н т а к с і с


Дапасаванне часоў пры замене простай мовы на ўскосную.

Складаназалежныя сказы з даданымі ўмовы II тыпу. Граматычны матэрыял для рэцэптыўнага засваення



Дзеяслоў: формы і значэнне дзеясловаў у Pretérito Рerfecto de Subjuntivo. Potencial Simple ў мадальным значэнні.

КІТАЙСКАЯ МОВА

ПАТРАБАВАННІ ДА ПРАКТЫЧНАГА ВАЛОДАННЯ ВІДАМІ

МАЎЛЕНЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ


Успрыманне і разуменне маўлення на слых


Вучні п а в і н н ы р а з у м е ц ь на слых іншамоўныя тэксты дыялагічнага і маналагічнага характару ў прад’яўленні настаўніка, у гука- або відэазапісе, у тэмпе, набліжаным да натуральнага, з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест:

  • вылучаць асноўную інфармацыю ў тэкстах, якія змяшчаюць 2—3 % незнаёмых слоў, значэнне якіх можна зразумець з дапамогай моўнай або кантэкстуальнай здагадкі;

  • адносна поўна разумець тэксты, якія змяшчаюць 1—2 % незнаёмых слоў, аб значэнні якіх можна здагадацца.

Віды тэкстаў: апавяданне, інтэрв’ю, аб’ява, размова па тэлефоне, радыёпраграма, відэафільм, песня. Працягласць гучання тэксту — 2—2,5 мін.

Гаварэнне

Дыялагічнае маўленне


Вучні п а в і н н ы ў м е ц ь:

  • запытваць і паведамляць інфармацыю, вызначаную прадметнатэматычным зместам зносін;

  • выказваць сваѐ меркаванне і даведвацца пра адносіны субяседніка да атрыманай інфармацыі; • падтрымліваць або абвяргаць меркаванне субяседніка і аргументаваць свой пункт гледжання.

Віды дыялогу: дыялог-распытванне, дыялог-абмен думкамі, ін тэрв’ю, дыялог-пабуджэнне да дзеяння.

Колькасць рэплік на кожнага субяседніка — 6—7.


Маналагічнае маўленне


Вучні п а в і н н ы ў м е ц ь:

  • рабіць падрыхтаваныя і невялікія непадрыхтаваныя паведам-ленні па тэме/праблеме/сітуацыі;

  • апісваць і параўноўваць прадметы, факты і з’явы;

  • расказваць пра пачутае/прачытанае/убачанае;

  • спалучаць апісанне і апавяданне з элементамі разважання і выказваннем ўласнай ацэнкі.

Віды маналагічнага выказвання: апісанне, расказ, разважанне, ацэначнае меркаванне.

Аб’ём выказвання — 10—14 фраз.


Чытанне


Вучні п а в і н н ы р а з у м е ц ь тэксты, напісаныя з дапамогай іерогліфаў, з рознай паўнатой і дакладнасцю пранікнення ў іх змест у залежнасці ад віду чытання:

  • разумець асноўны змест адаптаваных мастацкіх і навукова-папулярных тэкстаў (азнаямленчае чытанне);

  • поўна і дакладна разумець змест адаптаваных мастацкіх і навуковапапулярных тэкстаў (вывучальнае чытанне);

  • знаходзіць неабходную/цікавую інфармацыю ў тэкстах публіцыстычнага і прагматычнага характару (праглядальнае/пошукавае чытанне);

  • ацэньваць важнасць і навізну выбранай інфармацыі і выказваць свае адносіны да яе.

Тэксты, прызначаныя для разумення асноўнага зместу (азнаямленчае чытанне), могуць уключаць да 3—4 % незнаѐмых слоў, пра значэнне якіх можна здагадацца. Аб’ём тэксту — 0,5—0,75 старонкі.

Тэксты для вывучальнага чытання могуць уключаць да 2—3 % незнаемых слоў, раскрыццё значэння якіх магчыма пры выкарыстанні двухмоўнага слоўніка. Аб’ём тэксту — 0,5 старонкі.

Віды тэкстаў: артыкул у маладзёжным часопісе, навукова-папулярны артыкул, буклет музея, пісьмо.

Вучні п а в і н н ы ў м е ц ь чытаць іерогліфы (250—1000).


Пісьмовае маўленне


Вучні п а в і н н ы ў м е ц ь прадуцыраваць нескладаныя віды пісьмовых тэкстаў якія напісаны з дапамогай іерогліфаў, у адпаведнасці з нормамі краіны вывучаемай мовы:

  • пісаць віншаванні, запрашэнні, асабістыя пісьмы, кароткую аўтабіяграфію;

  • коратка расказваць змест праслуханага/прачытанага тэксту;

  • пісаць міні-сачыненне па прапанаванай тэме. Аб’ём тэксту — 90—130 слоў (да 0,5 старонкі).

Вучні п а в і н н ы ў м е ц ь пісаць іерогліфы (200—750).

МОЎНЫ МАТЭРЫЯЛ



Фанетыка

Інтанацыя бяззлучнікавых сказаў


Лексіка


Прадуктыўны мінімум: 230—280 лексічных адзінак.

Рэцэптыўны мінімум: 200—280 лексічных адзінак.

Агульны аб’ём прадуктыўнай лексікі: 1510—1740 лексічных адзінак. Агульны аб’ём рэцэптыўнай лексікі: 910—1360 лексічных адзінак.

Граматыка

Граматычны матэрыял для прадуктыўнага засваення

М а р ф а л о г і я


Лічэбнік: колькасныя лічэбнікі ад 10 000.

Рэдуплікацыя назоўнікаў, лічыльных слоў, «лічэбнік – лічыльнае слова»



Дзеяслоў: пасіўны стан. Прыслоўе: 像 ,

过, 差不多, 曾经、



Прыназоўнік: 根据、对于、关于.

Выніковае дапаўненне: 上,开, 出来, 起来,下去.

Дапаўненне стану (3).

Дапаўненне патэнцыяльнасці. Злучнік: 并、、免得.

С і н т а к с і с


Бяззлучнікавыя сказы. Складаныя дапаўненні

напрамку. Сказы з把 (4)

Ускоснае маўленне.

Канструкцыі, прыназоўнікі, злучнікі: (跟…有关系, …什么的, 是…的, …有10 米高, …, 包括…, 最好, ,…开始).

Граматычны матэрыял для рэцэптыўнага засваення Прыслоўе: 将要、将来.

Злучнік: 并、并且、而、而且、不仅.

Канструкцыі, прыназоўнікі, злучнікі (既…又, 还没有…呢! 一会儿…一会儿

…,如果…那么…,不是…就…,从…以来).

Па заканчэнні навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучні школ павінны



ВЕДАЦЬ:

♦ артыкуляцыйныя нормы і асноўныя інтанацыйныя мадэлі вывучаемай замежнай мовы;

♦ асноўныя камунікатыўна значныя частотныя і стылістычна нейтральныя лексічныя адзінкі, нормы словаўжывання і тыповыя спосабы словаўтварэння;

♦ граматычныя з’явы прадуктыўнага і рэцэптыўнага мінімумаў і

асаблівасці іх утварэння і ўжывання;

♦ асноўныя звесткі аб нацыянальна-культурнай спецыфіцы краін вывучаемай мовы; нормы маўленчых і немаўленчых паводзін ва ўмовах міжкультурных зносін;

♦ асноўныя спосабы пошуку інфармацыі ў даведачных крыніцах, у

тым ліку і сеціве інтэрнэт;

♦ асноўныя вербальныя сродкі і невербальныя спосабы пераадолення цяжкасцей у час зносін (перапытванне, удакладненне, міміка, жэсты);

УМЕЦЬ:

♦ афармляць вусныя і пісьмовыя выказванні ў адпаведнасці з вывучанымі фанетычнымі, лексічнымі і граматычнымі нормамі замежнай мовы для вырашэння камунікатыўных задач у стандартных сітуацыях зносін;

♦ разумець/выбіраць інфармацыю з часткова адаптаваных тэкстаў з рознай ступенню дакладнасці, глыбіні і паўнаты пры чытанні і ўспрыманні маўлення на слых;

♦ прадстаўляць сваю краіну і яе культуру у тыповых сітуацыях іншамоўнай міжкультурнай камунікацыі; ажыццяўляць маўленчае узаемадзеянне з прадстаўнікамі краін вывучаемай мовы з улікам іх нацыянальна-культурнай спецыфікі і норм маўленчых і немаўленчых паводзін;

♦ выкарыстоўваць асноўныя вербальныя сродкі і невербальныя сродкі кампенсацыі дэфіцыту ведаў для паспяховага рашэння камунікатыўных

задач;


♦ ажыццяўляць самастойную вучэбна-пазнавальную дзейнасць па пошуку, збору і абагульненні інфармацыі ў даведачных, у тым ліку іншамоўных; крыніцах, у тым ліку у сеціве інтэрнэт;

ВАЛОДАЦЬ:

♦ фанетычнымі, лексічнымі і граматычнымі нормамі вывучаемай замежнай мовы, дастатковымі для вырашэння камунікатыўных задач у стандартных сітуацыях міжкультурнай камунікацыі;

♦ прадуктыўнымі відамі іншамоўнай маўленчай дзейнасці (гаварэнне, пісьмовае маўленне) з дастатковай ступенню рэпрадуктыўнасці, захоўваючы сацыякультурныя нормы маўленчых паводзін;

♦ рэцэптыўнымі відамі маўленчай дзейнасці (чытанне і ўспрыманне і разуменне маўлення на слых) з рознай ступенню дакладнасці, паўнаты і глыбіні разумення зместу часткова адаптаваных тэкстаў;

♦ нормамі маўленчага і немаўленчага этыкету вывучаемай замежнай мовы, дастатковымі для ажыццяўлення міжкультурных зносін;

♦ агульнымі і спецыяльнымі вучэбнымі ўменнямі для ажыццяўлення самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці па авалоданню замежнай мовай.

Па заканчэнні навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучні гімназій павінны

ВЕДАЦЬ:

♦ правілы вымаўлення і рытміка-меладычнай інтанацыі іншамоўнага маўлення;

♦ сэнс вывучаных лексічных адзінак, у тым ліку ацэначную лексіку і устойлівыя словазлучэнні, асноўныя спосабы словаўтварэння (афіксацыя, словаскладанне);

♦ граматычныя з’явы прадуктыўнага і рэцэптыўнага мінімумаў і правілы іх ужывання і распазнавання;

♦ рэаліі культуры краіны вывучаемай мовы ў рамках прадметнатэматычнага зместу праграмы; правілы маўленчага і немаўленчага этыкету;

♦ спосабы пошуку інфармацыі ў даведачных і іншых іншамоўных крыніцах, у тым ліку і сеціве інтэрнэт;

♦ асноўныя вербальныя сродкі і невербальныя спосабы пераадолення цяжкасцей у час зносін (перапытванне, удакладненне, міміка, жэсты, малюнак);

УМЕЦЬ:

♦ афармляць вусныя і пісьмовыя выказванні ў адпаведнасці з фанетычнымі, лексічнымі і граматычнымі нормамі вывучаемай мовы;

♦ ажыццяўляць маўленчае і немаўленчае ўзаемадзеянне з прадстаўнікамі краін вывучаемай мовы і прадстаўляць сваю краіну і яе культуру ва ўмовах іншамоўнай міжкультурнай камунікацыі;

♦ выкарыстоўваць вербальныя сродкі і невербальныя сродкі кампенсацыі дэфіцыту ведаў для паспяховага рашэння камунікатыўных задач;

♦ ажыццяўляць самастойную вучэбна-пазнавальную дзейнасць па пошуку, збору і абагульненні інфармацыі ў даведачных, у тым ліку іншамоўных; крыніцах;

ВАЛОДАЦЬ:

♦ фанетычнымі, лексічнымі і граматычнымі нормамі вывучаемай замежнай мовы, дастатковымі для рашэння камунікатыўных задач у стандартных сітуацыях міжкультурнай камунікацыі;

♦ прадуктыўнымі відамі іншамоўнай маўленчай дзейнасці (гаварэнне, пісьмовае маўленне) з высокай ступенню самастойнасці і ініцыятыўнасці, захоўваючы сацыякультурныя нормы маўленчых паводзін;

♦ рэцэптыўнымі відамі маўленчай дзейнасці (чытанне, успрыманне і разуменне маўлення на слых) з рознай ступенню дакладнасці, паўнаты і глыбіні разумення зместу ў залежнасці ад камунікатыўнай задачы; ♦ нормамі маўленчага і немаўленчага этыкету вывучаемай замежнай мовы дастатковымі для ажыццяўлення паспяховых міжкультурных зносін;



♦ агульнымі і спецыяльнымі вучэбнымі ўменнямі для ажыццяўлення самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці па авалоданню замежнай мовай.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка