Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Філіял «Прафесіянальна-тэхнічны каледж» Установы адукацыі




Дата канвертавання09.10.2017
Памер127.37 Kb.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Філіял «Прафесіянальна-тэхнічны каледж»

Установы адукацыі

«Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі»






(Свята, прысвечанае 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)

Мінск 2009


Анатацыя
Прадстаўлены матэрыял з вопыта працы Перапёлкінай Настассі Віктараўны, выкладчыка прадмета “Гісторыя Беларусі”, куратара вучэбнай групы, кіраўніка праекта “Спадчына”, 220070, г. Мінск, вул. Ваўпшасава, 23, тэл. (017) 296 38 92, 296 35 25, E-mail ptk@ripo.unibel. by

Свята “Векапомныя дні”, прысвечанае 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дапамагло вучням глыбей пазнаёміцца з гераічнай гісторыяй барацьбы беларускага народа за сваю незалежнасць, лёсамі гасцей-ветэранаў. Вучні набылі скарб, які ніхто і ніколі адабраць не зможа, – гэта любоў да Айчыны, яе гісторыі, пачуццё гонару за свой народ.

У ходзе падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства ішло фарміраванне сацыяльна актыўнай асобы. Свой вольны час вучні правялі з глыбокай карысцю.

Матэрыял можа быць выкарыстаны куратарамі для правядзення выхаваўчых гадзін, выкладчыкамі прадмета “Гісторыя Беларусі” і іншымі.



Уводзіны

Свята «Векапомныя днi» рыхтавалася i праводзiлася да 65-цi годдзя з дня вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Хвалявалiся вучнi гр.851,таму што iх свята завяршала чаргу мерапрыемстваў, якiя праводзiлiся ў навучальнай установе да гэтай светлай даты. Важным было ўсе да дробязей: як данесцi свой расказ да слухачоў, як скласцi кампутарную прэзентацыю i г.д.

Але найбольш хвалюючым момантам нашага свята былi ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, бо хацелася, каб iм было ўтульна ў нашай зале i каб яны змаглi раскрыць сваiмi словамi i сэрцамi той вельмi цяжкi, гераiчны час у гiсторыi i лёсе беларускага народа.

У ходзе падрыхтоўкi  i правядзення мерапрыемства арганiзатары i ўдзельнiкi свята cтавiлi перад сабой мэты:

– праз засваення прадстаўленага гiстарычнага матэрыяла паглыбiць веды вучняў пра гераiчную гiсторыю свайго народа ў гады Вялiкай Айчыннай вайны;

– аддаць данiну павагi тым людзям, якiя не шкадавалi свайго жыцця, каб абаранiць нашу Радзiму ад фашыстаў;

– вучыцца ў ветэранаў патрыятызму, мужнасцi i мудрасцi ў адносiнах да жыцця i свайго народа;

– садзейнiчаць выхаванню патрыётаў Айчыны, якiя маюць пачуццё гонару за свой народ.

Свята прайшло на высокiм узроўнi. Задаволенымi засталiся не толькi вучнi-удзельнiкi мерапрыемства, але па асаблiваму цёплымi былi адозвы ветэранаў. Iх словы і слёзы задавальнення былi каштоўнымі для ўсiх прысутных у зале.

Сцэнарый

свята “Векапомныя дні”,

прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі

ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Зала ўпрыгожана. На сцэне кветкі, шары, плакаты. На пярэднім плане сцэны столік, слулы для ветэранаў. Кветкі на століку. 2-а мікрафоны на стойцы. 1-ін – на стойцы, каля століка ведучага. Экран, на якім прадстаўляюцца прэзентацыі мерапрыемства. У зале гучыць музыка часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гучыть прыпеў песні “Паклонімся вялікім тым гадам”. Выходзяць 4-ы вядучыя.

Памяць пра вайну

Амаль 65 гадоў мінула з дня пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны і ужо праз некалькі дзён адзначае беларускі народ 65-годдзе вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. Зямля залячыла нанесеныя ёй раны. Але людзі помняць вайну. Яна і сёння жыве ў сэрцах і справах пакаленняў. Неўміручая слава герояў, адстаяўшых свабоду і незалежнасць Айчыны. Яна жыве ў памяці народнай. Іх подзвігі ўвекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі.

Ва ўсіх рэспубліках былога Савецкага Саюза ўзведзена больш за 100 тыс. помнікаў і мемарыялаў. Усе яны — сведчанне вялікай трагедыі і вялікай славы нашага народа. Hа беларускай зямлі няма такога месца, якое не было б сведчаннем народнага подзвігу. Помнікі, мемарыялы, абеліскі... 3 імёнамі тых, хто не вярнуўся з вайны, і без імёнаў. У нашай рэспубліцы іх каля 8,5 тыс. Пад імі спяць вечным сном сыны Айчыны — воіны, партызаны, падпольшчыкі, мірныя жыхары, расстраляныя і закатаваныя гітлераўцамі.

Увекавечванне памяці загінуўшых у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пачалося яшчэ ў ваенныя гады. Кожны загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага заканчваўся словамi: «Вечная слава героям, якія палі ў баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы!». Увекавечыць памяць аб важнейшых бітвах імкнуліся перш за ўсё самі воіны. Так, першы помнік героям Сталінграда быў устаноўлены 12 снежня 1943 г. воінамі 19-й танкавай брыгады ў г.Калач.

У сакавіку 1944г. СНК БССР прыняў пастанову «Аб ахове і выкарыстанні гістарычных і архітэктурных помнікаў і ўвекавечванні памятных месц і падзей, якія звязаны з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Пасля заканчэння вайны, у ліпені 1945 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб азнаменаванні перамогі і ўвекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза». Дзень 3 ліпеня, гаварылася ў законе, кожны год адзначаць як усенароднае свята Перамогі і вызвалення беларускага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; устанавіць помнік Перамогі ў горадзе Мінску, помнікі на магілах воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам; увекавечыць памяць паўшых абаронцаў Радзімы ў песнях, паэмах, творах культуры; арганізаваць шэфства над магіламі загінуўшых патрыётаў.

У 1966г. урад рэспублікі прыняў рашэнне аб узвядзенні помніка 9200 беларускім вёскам, якія былі знішчаны фашыстамі. Такім помнікам стаў Хатынскі мемарыял, адкрыты 5 ліпеня 1969 г.

Асобае месца ў гераічнай барацьбе савецкага народа займае Брэсцкая крэпасць-герой. Яе справядліва называюць універсітэтам мужнасці. Велічны мемарыял крэпасці-герою быў адкрыты 25 верасня 1971г. Ён адлюстраваў бяспрыкладны гераізм савецкіх людзей у першыя гадзіны і дні Вялікай Айчыннай вайны. Крэпасць абаранялі прадстаўнікі 33 нацыянальнасцей былога Савецкага Саюза. Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля з'яўляюцца галоўны манумент «Мужнасць» — скульптура воіна і штык-абеліск. 3 манументам арганічна звязаны трох'ярусны некропаль, дзе пахаваны астанкі 850 абаронцаў крэпасці. Побач з руінамі былога Інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь Славы. Перад ім — адлітыя з бронзы словы: «Стаялі насмерць, слава героям!».

Пры актыўным удзеле насельніцтва (прымала ўдзел звыш мільёна чалавек) узведзены і 5 жніўня 1969г. адкрыты Курган Славы — даніна ўдзячнасці беларускага народа сваім вызваліцелям — воінам Чырвонай Арміі. У Беларусі насыпана больш за 100 курганоў Славы з мемарыяльнымі архітэктурнымі ці скульптурнымі надбудовамі, якія ўвекавечваюць подзвіг нашага народа.

Помнікі танкістам установлены ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродна, Магілёве, Барысаве, Бабруйску і іншых гарадах.

Як сімвал неўміручай славы савецкіх воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, узвышаецца ў Мінску на плошчы Перамогі велічны помнік-абеліск. Перад ім гарыць Вечны агонь — жывы напамін аб незабыўных подзвігах патрыётаў, аддаўшых жыццё за Радзіму. Творчасцю саміх працоўных з'яўляецца помнік «Мінск — горад-герой».

Сярод слаўных старонак, упісаных беларускім народам у нашу Вялікую Перамогу, самая значная па размаху, бяспрыкладная па мужнасці з'яўляецца трохгадовая партызанская барацьба з гітлераўскімі акупантамі. Барацьба, якая ва ўсім свеце выклікала павагу і захапленне гераічнай рэспублікай-партызанкай. Адным з самых значных помнікаў народным мсціўцам з'яўляецца мемарыял «Прарыў», які створаны ў 1971г. паблізу гарадскога пасёлка Ушачы ў гонар прарыву 5 мая 1944г. варожай блакады партызанамі 16 брыгад у ходзе Полацка-Лепельскай бітвы. На вяршыні ўзгорка ў разрыве бетоннай глыбы бронзавая 9-метровая фігура партызана, нахіленая наперад. Побач умураваны 33 надмагільныя пліты з імёнамі герояў прарыву.

Шматлікія помнікі і мемарыялы землякам — удзельнікам вайны ўзведзены практычна ва ўсіх гарадах і пасёлках, шматлікіх вёсках нашай рэспублікі. На многіх з іх пералічаны прозвішчы загінўшых, каля падножжа– Вечны агонь.

Імёны воінаў, партызан, падпольшчыкаў увекавечаны таксама ў назвах паркаў, плошчаў, праспектаў, вуліц гарадоў і гарадскіх пасёлкаў. У гэтых адносінах характэрна сталіца Беларусі — Мінск. Яе вуліцы сталі своеасаблівымі помнікамі славы героям Вялікай Айчыннай вайны.

Своеасаблівым летапісам народнага подзвігу стала кніга «Навечна ў памяці народнай», у якой сабраны біяграфіі больш за 2 тыс. Герояў Савецкага Саюза, прадстаўнікоў 42 нацыянальнасцей, якія змагаліся за вызваленне Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

Праяўленнем глыбокай павагі і светлай памяці воінаў, партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, расстраляных і спаленых жывымі, ўляецца 146-томнае выданне гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», якое завершана да 60-годдзя Вялікай Перамогі. У гэтых унікальных кнігах на ўзроўні кожнага горада і раёна нашай рэспублікі пададзены ўсе асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёнах, паймённа названы ўсе воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі пры абароне і вызваленні Беларусі; воіны-землякі, партызаны, падпольшчыкі, загінуўшыя на вайне, а таксама мірныя жыхары кожнага горада, пасёлка, вёскі, расстраляныя і закатаваныя нямецка-фашысцкімі акупантамі.

Ніхто не забыты, нішто не забыта — гераічнае мінулае навекі ў памяці народнай. Яно адчувальна жыве ў сённяшнім дні. Славай ветэранаў, несуцешным болем страт. Жыве гэтае мінулае ў свядомасці і сэрцах не толькі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія не ведалі жахаў вайны. Жыве і вучыць жыць па самых высокіх мерках патрыятызму і маралі. Вучыць ненавідзець вайну, цаніць і абараняць мір.

Не магло быцъ інакш: на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў беларусы і да гэтага зведалі не адну жахлівую і змрочную навалу ваенных падзей і страт. Але ж выжылі, не зніклі з твару зямлі, не страцілі чалавечай годнасці, не ператварыліся ў жорсткае, агрэсіўнае супольніцтва ваяроў-захопнікаў альбо, наадварот, у аморфнае, падуладнае рабскаму лёсу, абыякавае да сваёй гісторыі і зямных каранёў племя.

3 моманту з'яўлення першага следу нямецка-фашысцкага бота, гусеніцы гітлераўскага танка, на нашай святой зямлі, сэрца кожнага беларуса запалала гневам і няскоранасцю. Ужо ў найцяжэйшы для ўсіх 1941 год факелы людской мужнасці беларусаў зліліся ва ўсеабдымнае полымя іх гераічнай барацьбы з захопнікамі. Полымя, якое дзень за днём шырылася, дзень за днём мацнела, ахоплівала гарады і вёскі, пранікала ў самыя аддаленыя, затоеныя хутарочкі сярод прыхільных сэрцу беларусаў лясоў ці балот. I не маглі ўжо загасіць гэта полымя ні рэгулярныя, ні спецыяльныя карныя войскі фашыстаў, ні агідныя дзеянні здраднікаў, ні катаванні і пакуты нашага люду ў гестапаўскіх засценках, ні кулямётныя чэргі альбо аўтаматныя стрэлы ды чорныя дымы лагераў смерці. Бо быў, ёсць і будзе беларускі народ – міралюбівы, спокойны, адданы Радзіме і ласкавы да сваей зямлі, добразычлівы ў адносінах з усімі блізкімі і далёкімі суседзямі і адначасова рашучы і самаахвярны ў ліхія часы варожых нашэсцяў.

1400 дзён і начэй знаходзілася наша Беларусь пад фашысцкай акупацыяй. Не змаўкала барацьба народа супраць навалы “Карычневай чумы”.

Паспяховая перамога Чырвонай Арміі пад Курскам стварыла ёй спрыяльныя магчымасці для агульнага контрнаступлення на германска савецкім фронце.

23 верасня 1943г. 13-я армія Цэнтральнага фронту фарсіравала Дняпро і вызваліла 1-ы раённы цэнтр Беларусі – Камарын.

У выніку наступальных аперацый Чырвонай арміі з верасня 1943г. па красавік 1944г. была вызвалена прыкладна пятая частка тэрыторыі Беларусі.

Паспяховыя аперацыі Чырвонай арміі ў 1943г. дазволілі стварыць спрыяльныя ўмовы для далейшага наступлення, хаця армія Германіі была яшчэ дастаткова моцнай. На савецка-германскім фронце вораг меў каля 4,9 млн.салдат і афіцэраў, звыш 5 тыс. танкаў і самаходных ўстановак, 3 тыс. самалётаў.

Галоўнай задачай летня-асенняй кампаніі Чырвонай арміі ў 1944г. было выгнанне фашысцкіх захопнікаў з ўсёй тэрыторыі СССР ад Баранцава да Чорнага мора.

Галоўны удар усёй кампаніі 1944г. ажыццяўляўся Чырвонай Арміяй у Беларусі і ў паўночна-заходняй частцы Украіны.

Фашысцкая група армій “Цэнтр” была яшэ моцнай. Абарона ворага добра арганізавана і складалася з невялікіх рубяжоў і распрасціралася ўглыб на 250-270 км.

Планам аперацыі “Баграціён”, зацверджаным стаўкай Вярхоўнага галоўнакамандуючага 30 мая 1944г., прадугледжвалася нанесці магутныя наступальныя ўдары па фашысцкай групе армій “Цэнтр” сіламі 4-х франтоў: 1-га Прыбалтыйскага, 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх (камандуючыя-генералы: І.Х.Баграмян, К.К.Ракасоўскі, Г.Ф.Захараў, І.Д.Чарняхоўскі), Дняпоўскай ваеннай флатыліі, а таксама 1-ай арміяй Войска Польскага і авіяцыяй далёкага дзеяння.

Важная роля надавалася ўдзелу ў бітве беларускіх партызан. У гэты час у тыле ворага знаходзілася 150 партызанскіх брыгад і 49 асобна дзеючых атрадаў.

БШПР распрацаваў план сумесных дзеянняў з камандаваннем ўсіх 4-х франтоў. Галоўная задача партызан – зрыў перавозак ворага на чыгунцы, шасейных і грунтовых дарогах, разгром складаў, штабоў, асобных гарнізонаў, а таксама ахова мясцовага насельніцтва.

Напярэдадні аперацыі, 20 чэрвеня, беларускія партызаны і спецпадраздзяленні чырвонай Арміі ў тыле нямецкай групы армій “Цэнтр” ажыццявілі больш за 12 тыс. акцый: узарвалі масты, чыгуначнае палатно, электрастанцыі, перарэзалі тэлефонныя і тэлеграфныя правады фашыстаў.

Усяго за тую ноч партызаны Беларусі ўзарвалі звыш 40 тыс. рэек: гэта аперацыя паклала пачатак трэцяму этапу “Рэйкаваай вайны”. Удар быў настолькі магутным, што ў выніку яго многія чыгуначныя магістралі гітлераўцы не змаглі аднавіць да канца аперацыі “Баграціен”.

Аперацыя “Баграціен” ахоплівае час з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944г. У выніку таленавіта праведзенай аперцыі 3 ліпеня 1944г. Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Больш 150 тыс. салдат і афіцэраў вермахта апынулася ў гіганцкім катле. 17 ліпеня 1944г. у Маскве па Садоваму кальцу, у саправаджэнні канвоя, правялі 57тыс. нямецкіх салдат і афіцэраў, узятых у палон у Беларусі.

У выніку аперацыі “Баграціён” на беларускіх землях была разгромлена адна з мацнейшых груповак немцаў – група армій “Цэнтр”.

Для гітлераўцаў гэта бітва стала не меншай катастрофай, чым паражэнне іх пад Сталінградам.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала магчымым дзякуючы мужнасці, стойкасці, самаахвярнасці ўсяго савецкага народа ў тыле і на фронце , байцоў, камандзіраў Чырвонай Арміі, таленту палкаводцаў: Маршалаў СССР А.М.Васілеўскага і Г.К.Жукава, камандуючых франтамі: І.Х.Баграмяна, К.К.Ракасоўскага, Г.Ф.Захарава, І.Д.Чарняхоўскага; партызан і падпольшчыкаў Беларусі

Звыш 1500 савецім воінам за вызваленне Буларусі было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза, 402тыс. чалавек узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Вядучы: Сення на нашым свяце, у гэтай зале – тыя, хто вёў гераічную, самаахвярную барацьбу з ворагам у далекія для нас ваенныя гады 1941-1945.

Вядучы: На сцэну мы запрашаем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны:

Буйкевич Валентина Петровна, партизанка, связная, разведчица десантной разведывательно-диверсионной группы «Родные». Награждена орденом Красной звезды, орденом отечественной войны II степени, орденом «Знак почёта»;

Почётными грамотами Президента Верховного Совета БССР.



Волкова Лидия Кондратьевна, медсестра отдельного медицинского усиления № 27, старшина медицинской службы. Имеет правительственные награды, за участие в Висло-Одерской операции и за взятие Берлина имеет благодарности В.И.Сталина

Морозов Виталий Дмитриевич, командир пулемётного взвода, лейтенант, сейчас – полковник в отставке. Доктор философских наук, профессор. Награждён Орденами Красной Звезды и Отечественной Войны I степени, многими медалями, в том числе и за освобождение Варшавы!

Имеет почётное звание Заслуженного работника высшей школы!

Вядучы: У зале прысутнічае

Романовская Регина Степановна, председатель ветеранской организации Партизанского района, Ветеран труда и награждена медалью «Мастер связи СССР», 5-ю юбилейными медалями, Почётными грамотами различных ведомств и общественных организаций.

Вядучы: Паважаныя госці, для Вас спявае Альберт Скараход. “Жди меня

Вядучы: Паважаны Виталь Дзмітрыявіч

Вы ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі на фронце. Запрашаем Вас да мікрафона і жадаем пачуць ад непасрэднага ўдзельніка тых ваенных падзей расказ пра векапомныя дні. Як гэта было сапраўды? (а не па кніжках і кіно).



Абвяшчаецца “Мінута маўчання”. Хлопцы выходзяць са свечкамі. Святло ў зале прыцямняецца, гучыць “Мінута маўчання”.

Вядучы: Паважаная Валянціна Пятроўна, Вы вызвалялі нашу Беларусь будучы партызанкай. Якія падзеі ўспамінаеце Вы? Што для Вас азначаюць далекія векапомныя дні? Калі ласка, вазьміце мікрафон.



Ідзе расказ партызанкі

Вядучы: Дзякуй за Ваш расказ. Для Вас, паважаныя ветэраны, Александр Змачынскі спявае песню “Беларусь”

Вядучы: Лідзія Кандратаўна! Мы ведаем, што найбольш вядомая прафесія на вайне для жанчын – гэта медыкі. Падзяліцеся сваімі ўспамінамі аб тых ваенных падзеях.

Пасля выступлення ветэрана гучыць музыка, і Віталій Котаў выконвае песню “Дзень Перамогі”. На апошні запеў усе удзельні выходзяць на сцэну і спяваюць песню.

Вядучы: Са Святам – Днём вызвалення Беларусі і Днём Перамогі!

Вядучы: Вам, паважаныя ветэраны, – моцнага здароўя, даўгалецця, павагі і любові родных, усіх жыхароў Беларусі і свету.

Вядучы: Няхай ніхто і ніколі не зведае ваеннага ліхалецця.

Вядучы: Светлага мірнага Вам неба!

Вядучы: Слава тым, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны гераічна змагаўся з ворагам!

Вядучы: Дзякуй тым, хто яе перажыў і дажыў да сённяшніх Святаў Вызвалення і Перамогі!

Вядучы: Ухвала тым, хто шануе памяць аб перажытым!



Вядучы: Са святам Вас – з 65-ай гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

(Вучні ўручаюць кветкі ветэранам.

Зноў гучыць прыпеў “Дзень Перамогі”, усе спяваюць)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка