Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама




Дата канвертавання08.08.2018
Памер45.94 Kb.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама

Аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Навучальна-педагагічны

комплекс Вензавецкі дзіцячы сад - сярэдняя школа»


СЦЭНАРЫЙ ТЭЛЕМОСТА

НЕ ЗМОЎКНЕ ГОЛАС ПЕСНЯРОЎ”


Аўтар: Свіб Жанна Анатольеўна,

бібліятэкар ДзУА «НПК Вензавецкі

д/с-СШ» Дзятлаўскага раёна

Гродзенскай вобласці

Тэлефон:80156331692

СЦЭНАРЫЙ ТЭЛЕМОСТА

НЕ ЗМОЎКНЕ ГОЛАС ПЕСНЯРОЎ”


(прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння славутых майстроў паэтычнага слова Якуба Коласа і Янкі Купалы).

Мэта: фарміраванне ў падлеткаў цікавасці да чытання праз прыцягненне ўвагі да жыцця і творчасці яркіх прадстаўнікоў айчыннай літаратуры Я.Коласа і Я.Купалы сродкамі інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.

Задачы:

- пабудзіць да супрацоўніцтва і сатворчасці на аснове агульнай цікавасці да жыцця і творчасці Я.Коласа і Я.Купалы; - уключыць усіх удзельнікаў круглага стала ў актыўны дыялог.



Форма правядзення: тэлемост ( віртуальны круглы стол ў рэжыме інтэрактыўнага дыялогу on-line)
Удзельнікі : педагогі і навучэнцы 9-11 класаў НПК “Вензавецкі дзяцячы сад-сярэдняя школа” і СШ №3 г.Дзятлава

Змест правядзення

Вядучы. Добры дзень, паважаныя ўдзельнікі круглага стала. Усе мы ведаем, што ў гэтым годзе святкуецца 130-годдзе з дня нараджэння славутых майстроў паэтычнага слова Якуба Коласа і Янкі Купалы. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.

У кожнага народа ёсць паэты,веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, –гэта Якуб Колас і Янка Купала.

Сёння мы з вамі зноў перагорнем старонкі жыцця мастацкай біяграфіі нашых песняроў. Абмяркуем некаторыя спрэчныя пытанні іх біяграфіі, паспрабуем адказаць на пытанні , якія часта задаюць прадстаўнікі сучаснай моладзі: ці патрэбна вывучаць творчасць беларускіх знакамітых класікаў , ці актуальныя зараз іх творы?

На белым свеце мноства таямніц і загадак.Іх досыць усім, хто жыве цяпер, хто будзе жыць у далёкай будучыні. Першае пытанне, на якое хацелася б пачуць ад вас адказ, паважаныя ўдзельнікі круглага стала, чаму Янка Луцэвіч стаў Янкам Купалам ?



(абмеркаванне on-line)

Вядучы.У жыцці Я.Купалы было дзве жанчыны . Адна — Уладзіслава Францаўна Станкевіч, шго прыняла руку і сэрца генія, другая — Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка, якая чамусьці адмовіла яму. Ядумаю, што для кожнага з нас гэта загадка : чаму?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Усе мы ведаем , што вечарам 28 чэрвеня 1942 года Янка Купала трагічна загінуў у гасцініцы “Масква”, дзе часова жыў. Існуе некалькі версій нечаканай смерці паэта . Якія з версій вы лічыце найбольш рэалістычнымі?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Не менш загадкавым з’яўляецца і лёс Якуба Коласа. Аўтабіяграфічнасць яго твораў відавочная. Як вы лічыце, у якіх вядомых творах Коласа яна знайшла найбольш яскравы адбітак?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Лёс падараваў Канстанціну Міцкевічу сустрэчу, знаёмства, каханне з адзінай жанчынай, якая на ўсё астатняе жыццё стала ягонай зоркай, натхненнем, спадзяваннем і шчасцем. Абставіны іх сустрэчьі так і засталіся для ўсіх таямніцай. Нідзе і ніколі не пісаў пра гэта Колас. Толькі сціпла расказаў, як пісаў некалі ў асобную кніжачку вершы, прысвечаныя Марыі Дзмітрыеўне.У чым жа загадка такой вернасці?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Нямногім вядома , што ў дзень смерці, 13 жніўня 1956 года, Якуб Колас занёс у ЦК партыі катэгарычнае пісьмо аб плачэўным стане ў рэспубліцы "роднай мовы". Тэкст шакіраваў партыйных кіраўнікоў і на 34 года папаў пад грыф "совершенно секретно". Ці актульна гэта пытанне ў цяперашні час ?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Якуб Колас і Янка Купала - гэта тыя славутыя постаці Беларусі, творы якіх маюць вечную каштоўнасць. Аднак , на сённяшні дзень паўстае пытанне: ці хоча сучасная моладзь сваёй душой зразумець душы нацыянальных геніяў.

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Часта ад дзяцей можна пачуць, што творы Я.Коласа і Я.Купалы ўстарэлі, нецікавыя і неактуальныя. А як вы лічыце ?

(абмеркаванне on-line)

Вядучы. Паважаныя ўдзельнікі круглага стала, наша сустрэча падыйшла да завяршэння. Яна яшчэ раз даказала нам, што як бы імкліва ні беглі гады, колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці нашай Янка Купала і Якуб Колас — выдатныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.

I яшчэ — словы ад Купалы:

Без кахання,шчасця

долі няма на зямлі.



Тварыце ж любоў! Няхай гэта пачуццё будзе ў вас узаемным, шчырым, светлым. Жадаю вам дабра ў вашых сэрцах, святла ў вашых душах, згоды з вашымі блізкімі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка