Міністэрства сельскай гаспадаркі І харчавання рэспублікі беларусь




старонка1/10
Дата канвертавання18.11.2017
Памер1.37 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ




ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ

СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»

Кафедра рускай беларускай мо


БЕЛАРУСКАЯ МОВА
ФАНЕТЫКА. АРФАЭПІЯ. АКЦЭНТАЛОГІЯ. АРФАГРАФІЯ. МАРФЕМІКА. СЛОВАЎТВАРЭННЕ. ЛЕКСІКА. МАРФАЛОГЯ
Ч а с т к а 1
Вучэбна-метадычны дапаможнік

Для слухачо факультэта даўніверсітэцкай падрыхтокі

Горк 2011

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ

СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»

Кафедра рускай беларускай мо


БЕЛАРУСКАЯ МОВА


ФАНЕТЫКА. АРФАЭПІЯ. АКЦЭНТАЛОГІЯ. АРФАГРАФІЯ. МАРФЕМІКА. СЛОВАЎТВАРЭННЕ. ЛЕКСІКА. МАРФАЛОГЯ
Ч а с т к а 1
Вучэбна-метадычны дапаможнік

Для слухачо факультэта даўніверсітэцкай падрыхтокі

Горк 2011

Рэкамендавана метадычнай камсяй факультэта па мжнародных сувязях і рабоце з замежнымі навучэнцамі 26.04.2011 (пратакол № 9).

Склалі: Г.. МАЛЬКО, П.. МАЛЬКО, Т.І. СКІКЕВЧ.

Адказны за выпуск Г.І. Малько




З М Е С Т
Уводзіны ............................................................................................................................3

1. Фанетыка. Арфаэпія. Акцэнталогія .............................................................................4

2. Арфаграфія……………………………………………………………………………..7

3. Марфеміка. Словаўтварэнне ......................................................................................25

4. Лексіка і фразеалогія…………………………………………....................................28

5. Марфалогія. Правапіс часцін мовы ...........................................................................31

6. Практыкаванн для патарэння .................................................................................57

Каротк арфаграфчны слонк ......................................................................................61

УДК 808. 26(072)
Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Акцэнталогія. Арфаграфя. Марфеміка. Словаўтварэнне. Лексіка. Марфалогя. Частка 1. Вучэбна-метадычны дапаможнік / Беларуская дзяржаная сельскагаспадарчая акадэмя; Скл. Г. . М а л ь к о, П. . М а л ь-

к о, Т. І. С к і к е в ч. Горк, 2011. 72 с.


Вучэбна-метадычны дапаможнік складзены адпаведнасц з патрабаванням праграмы па беларускай мове для сярэдняй школы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтокі УА БДСГА. Прызначаны для практычных занятка па беларускай мове. Заданні дапаможніка могуць быць выкарыстаны для бягучага кантролю веда.

Для слухачо факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

Рэцэнзент Н.С. Шатраўка, дацэнт, кандыдат філалаг. навук.
Складанне. Г. . Малько, П. . Малько,

Т. І. Скікевч. 2011.

Установа адукацыі

“Беларуская дзяржаная сельскагаспадарчая

акадэмя”, 2011.

УВОДЗІНЫ
Вучэбна-метадычны дапаможнік для слухачо факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі змяшчае разнастайны дыдактычны матэрыял да практычных занятка па фанетыцы, арфаэпіі, акцэнталогіі, арфаграфіі, марфеміцы, словаўтварэнні, лексіцы марфалог.

Адбор матэрыялу праводзся адпаведнасц з праграмай па беларускай мове для сярэдняй школы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі УА БДСГА і новымі правіламі арфаграфіі і пунктуацыі. Для гэтага выкарыстовался урык з твора мастацкай лтаратуры, матэрыял падручнкаў вучэбных дапаможнкаў для сярэдняй школы ВНУ.

Фактычны матэрыял падаецца выглядзе асобных сло, словазлучэння, сказа звязных тэкста. Мэта практыкавання – дапамагчы навучэнцам патарыць, замацаваць паглыбць тэарэтычныя веды, павысць культуру малення на беларускай мове.

Падабраны практыкаванн рознага характару рознай ступен цяжкасц. Гэта дае магчымасць выкарыстоваць матэрыял пры ндывдуальным групавым навучанн, а таксама для бягучага кантролю веда.

Звязныя тэксты для патарэння могуць быць выкарыстаны якасц дыктанта, як праверачных, так кантрольных.

Каротк арфаграфчны слонк, змешчаны канцы, дапаможа наву-чэнцам больш паспяхова справцца з выкананнем задання.



Распрацок могуць быць выкарыстаны вучням сярэдняй школы абтурыентам для патарэння матэрыялу падрыхток да ступных экзамена у тэхнкумы ВНУ.

1. ФАНЕТЫКА. АРФАЭПІЯ. АКЦЭНТАЛОГІЯ


З а д а н н е 1. Выпішыце словы, у якіх усе зычныя гукі звонкія.

Вернісаж, нараджэнне, барацьба, бумеранг, віяланчэль, сасна, май, разбег, экзамен, пажаданне, рукзак, наледзь, вакзал, абяззброіць, сцізорык, аэрадром, абрыкос, полудзень, дажынкі, далечыня, баразна, асяроддзе, выратаванне, абагульненне.

З а д а н н е 2. Выпішыце словы, у якіх усе зычныя гукі глухія.

Папрок, адпіска, пешаход, канчатак, скрыпка, адзначыць, сцежка, сведчыць, пясчаны, шаптаць, выхад, поезд, сход, сказаць, зубкі, скрыпач, фестываль, пусташ, памфлет, прыказка.

З а д а н н е 3. Выпішыце словы, у якіх: а) усе зычныя гукі глухія; б) усе зычныя гукі звонкія.

Хуценька, пяць, магазін, падказваць, вежавы, раён, церам, млын, мабільны, антонаўка, уздзеянне, дзівосны, сшытак, яблыня, крылле, мяцельны, жаніцьба, футбол, просьба, малацьба, здароўе, спісаць, зігзаг, шыпячы, экзэмпляр, чуецца, спяшацца, хадзьба, чыесьці.

З а д а н н е 4. Вызначце, якімі гукамі адрозніваюцца пары слоў.

Мець – медзь, рэзкі – лескі, шолаг – полаг, верад – нерат, радон – раён, садзіць – сядзіць, рыбка – рэпка, маяк – марак, час – раз, дроб – кроп, год – рот, здор – здзёр, золкі – зёлкі, сват – спад.

З а д а н н е 5. Выпішыце словы, у якіх пры вымаўленні адбы-ваецца асіміляцыя зычных гукаў па мяккасці.

Сківіца, светлы, сфера, нясвіжскі, схіліцца, злева, цвёрды, звінець, згінуць, каменне, аб’ява, восеньскі, сцякаць, цвісці, лесвіца, скінуць, радасць, дзверы, схітрыць, абедзве, сям’я, з’езд, вечнасць, скеміць, расцерабіць, інтэрв’ю, дзвесце.

З а д а н н е 6. Выпішыце словы, у якіх пры вымаўленні адбы-ваецца 1) аглушэнне зычных гукаў; 2) азванчэнне зычных гукаў.

Сведчыць, жаніцьба, пераносчык, хадзьба, адцадзіць, пад дзірваном, падчапіць, барацьба, дарожка, гандбол, рукзак, пераход, малацьба, паводка, разьба, ручка, касьба, разбіць, вакзал, зацьменне, гнуткі, гудкі, баскетбол, жалезка, лазняк, дубкі, зычлівец, бразгат, паланэз, лагчына, снег, хустка, экзэмпляр, зігзаг, грозьба, абсяг, мог, фартух, быльнёг, горад, стог, футбол.

З а д а н н е 7. Выпішыце словы з гукамі [дз] і [дз’].

Падземны, дзынкаць, раздзерці, надзіманы, адзвінець, абедзве, над-звычай, подзвіг, пэндзаль, ксяндзы, адзавецца, падзадорыць, дзверы, Дзвіна, падзорны, падзівіцца, падзагаловак, падзейнічаць, падзенне, падзакусіць, падзываць, падзішах, аддзячыць, падзолісты, падзяка, падзарабіць, адзёр, адзіны, адзаліць, адзінота, адзваніць, дзіцячы, паджылкі, дажджы.

З а д а н н е 8. Выпішыце словы, у якіх ёсць гук [г] выбухны.

Германія, герцаг, гузік, Гомель, цуглі, узгорак, пагодлівы, швагер, глядач, мазгі, цагліна, агрэст, годнасць, гусак, гонта, пагібель, нягеглы, гуз, гонар, гербарый, ігрэк, гарызонт, геркулес, грэйдар, рэзгіны, пагоня, гучанне, Аргенціна, галіна, грабар, пагроза, геалогія, гарызонт.

З а д н н е 9. Выпішыце словы з падоўжаным гукам [ч].

Кулямётчык, дождж, ноччу, шчасце, наводчык, сястрычцы, дачцэ, падчарка, аб’ездчык, хутчэй, камітэтчык, у бочцы, уночы, ноччу, перакладчык, на печцы, пры матачцы.

З а д а н н е 10. Выпішыце словы, у якіх літары е, ё, ю, я маюць гук [й].

Салют, маёр, ёлка, мадзьяр, зялёны, шчаўе, салавей, сям’я, куп’ё, льецца, археолаг, пасьянс, яма, паяльнік, перыяд, палёт, акіян, ад’езд, кар’ер, пюрэ, на яліне, пад яблыняй, заехалі, балерына, здароўе, з’яўленне, аб’ёмісты, двух’ядзерны, пад язык, на яхце, праява, цялё, патрыёт, сур’ёзны, плеяда, сюрпрыз, у яе, трыяда, фразеалогія, прыезд.

З а д а н н е 11. Адзначце словы, дзе вымаўленне не супадае з напісаннем.

Талент, матчына, лёгкі, экзамен, вучышся, прароцтва, скеміць, пяшчота, ткацкі, канадскі, слёзы, згінаць, вільгаць, праз жыта, цяжкі, каўказскі, адвячорак, ландшафт, вішанька, збярэшся, дзяўчына, падземны, схітрыць, паджылкі, спісаць, горад.

З а д а н н е 12. Растлумачце несупадзенне ў словах колькасці гукаў і літар.

Пяць, украінскі, юбілей, дзіця, кассё, дзядзька, папярэджаны, смецце, чамусьці, ружжо, надвор’е, ззаду, галлё, пагалоўе, успуджаны, уз’язджаць, Сібір’ю, аб’ездчык, навагрудскі, вучышся, у лодцы.

З а д а н н е 13. Знайдзіце словы з памылкамі ў транскрыпцыі, выпраўце памылкі.

Аб’ява – [аб’ава], дыета – [дыйэта], здароўе – [здароўйе], вераб’і – [в’ераб’йі], фізкультура – [ф’ізкул’тура], гладыёлус – [гладыйёлус], гісторыя – [гісторыйа], піянер – [п’ійан’ер], шчасце – [шчасц’э], выйсце – [выйс’ц’е], сляды – [сл’ады], скіраваць – [с’к’іравац’].

З а д а н н е 14. Размяркуйце словы па двух слупках: а) з фанетычным падаўжэннем; б) з марфалагічным падваеннем.

Падстрэшша, аддаленасць, палонны, паўналецце, насенне, звесься, павуцінне, каменны, гадзіннік, чуллівы, вучыцца, меддзю, пераменны, ладдзя, дзесяццю, пападдзя, паддзімаць, Палессе, рассакрэціць, раззброіць, ззяць, сёння, форменны, ралля, даваенны, юннат, клятвенны, мільённы, эскадрылля, малітвенны, зацішша, двукоссе, пакаленне, смяяцца, злуюцца, прыбярэжжа, пераапранацца, мыецца, палоззе, ванна, замужжа, зарэчча, злуецца, злавацца, аддзел, збожжа, здаравенны, карэнны, маліннік, стагоддзе, мяккі, бясспрэчны.

З а д а н н е 15. Выпішыце словы з націскам на другім складзе.

Кашляць, рубель, жалюзі, алфавіт, касцяны, дазіметр, мезенец, дакумент, ільняны, брыдкі, каменны, дыспансер, знахар, дзясяцера, прасціна, загадзя, чатырнаццаць, фартух, цяжар, выпадак, наспех, арышт, рэмень, красавік, камбайнер, вусы, цяжкі, абапал, буслы, жальба, агрэст, занятасць, накрыўка, гліняны, цэмент, хабар, фурман, красавік, крапіва, маленькі, паведаміць, сапраўды, цяжкі, імя.

З а д а н н е 16. Пастаўце націск у словах.

Тапінамбур, арахіс, аер, бітум, агент, азбест, атлет, мысленне, апрануты, атрыманы, блакіраваць, дзеячы, тарантул, грунтовы, прасяны, прэміраваць, закіданы, садавіна, адзінаццаць, буйны, спаянасць, пасланец, шэсцьдзясят, індустрыя, металургія, занятасць, экскурс, цьмяней, накрыўка, украінец, цяжар, меніск, зубры, закляты, наспех, навіна, абутнік, беларусы, велізарны, некаторыя, нянавісць, стары, таварышы, фурманка, супавы.

З а д а н н е 17. Вызначце, у якіх парах націск служыць для адрознення сэнсу, а ў якіх – для адрознення граматычных форм.

Засыпáць – засыпаць, бáцькі – бацькі, кáпаць – капáць, дрáжніць – дражніць, кавáлі – кавалі, стрýны – струны, навіны – навіны, дарýчыць – даручыць, прызнáюся – прызнаюся, лічыць – лічыць, рýкі – рукі, мýкі – мукі, скáзаў – сказáў, любіць – любіць, рáды – рады, пáмяць – памяць, плáціна – плаціна, развіты – развіты, зімы – зімы, завáрыць – заварыць, дýгі – дугі, спыніць – спыніць.

З а д а н н е 18. Вызначце, у якіх парах націск служыць для адрознення сэнсу, а ў якіх – для адрознення граматычных форм.

Вымераць – вымярáць, дзядзькі – дзядзькі, нáшу – нашý, дόўгі – даўгі, гаварыць – гавόрыць, любы – любы, тýга – тугá, выразаць – выразáць, дόбра – дабрό, стáла – сталá, крáты – краты, слýжыць – служыць, крýціць – круціць, пáра – парá, прыклад – прыклáд, мáзалі – мазалі, нáсып – насып, карáлі – каралі, кáса – касá, вáзы – вазы, заўвáжаць – заўважáць, старшыні – старшыні.

З а д а н н е 19. Складзіце словазлучэнні з парамі слоў, якія адрозніваюцца націскам.

Бáцькаўскі – бацькόўскі, бýйны – буйны, выгадны – выгόдны, валавы – валόвы, ветраны – ветраны, відны – відны, зáмкавы – замкόвы, людскі – людскі, немы – нямы, саляны – саляны, удáлы – удалы, вáраны – вараны.

З а д а н н е 20. Знайдзіце словы з няправільным націскам. Напішыце правільны варыянт.

Вýсы, рэмéнь, цяжар, вярбá, гваздзікі, імя, знáхар, жыхáр, спінá, крэмéнь, аркýш, маляр, фáртух, дэфіс, дакумéнт, квáртал, зáнятасць, экспéрт, цэмéнт, укрáінец, кáмбала, дыспáнсер, áзбест, алфáвіт, мысленне, індýстрыя, артыкул, бармéн, кáўчук, мýляр, сталяр, рáбы, стáры, беларýсы, прадзéд, калігрáфія, каталόг, кулінáрыя, кáшляць, паведаміць, заінець, кідáць, латáць, вýдзіць, прэміравáць, падпарáдкаваць.

З а д а н н е 21. Знайдзіце словы, якія адрозніваюцца месцам пастаноўкі націску ад слоў у рускай мове.

Асака, вогненны, дачыста, пазвала, алфавіт, аргумент, веянне, назвала, маладосць, абруч, маленькі, мезенец, дакумент, снягі, сабрала, цыганы, гліняны, летапіс, медыкаменты, праспала, берагі, латаць, адазвала, наспех, шчаслівыя, набок, крапіва, інструмент, брала, берагавы, прагнала, знахар, перапіс, пашпартны, чатырнаццаць, пяцёра, нарвала, простыя, арахіс, галасы, загіб, родныя, хрысціянін, набрала, магазін, шквалісты, занятасць, заспала, прасвет, старыя.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка