Міністэрства сельскай гаспадаркі І харчавання рэспублікі беларусь установа адукацыі “гродзенскі дзяржаўны аграрны




старонка1/3
Дата канвертавання04.09.2018
Памер0.65 Mb.
  1   2   3


МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ



УНІВЕРСІТЭТ”

Кафедра грамадскіх навук

Тэрміналагічны слоўнік

па курсу “Гісторыя Беларусі”
(для студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання

ўсіх факультэтаў і спецыяльнасцей)

Гродна, 2009
УДК 94(476)(038)

ББК 63.3(4 Беи) Я 2

Т 96

Рэцэнзент: кандыдат гістарычных навук, ст. выкладчык кафедры гісторыі Беларусі УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі КупалыА.К. Гецэвіч

Рыбак Н.А., Сцяцкевіч П.Т.
Т
Т 96
эрміналагічны слоўнік па курсу “Гісторыя Беларусі” (для студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання ўсіх факультэтаў і спецыяльнасцей) / Н.А. Рыбак, П.Т. Сцяцкевіч. – Гродна: ГДАУ, 2009. – 52 с.

УДК 94(476)(038)

ББК 63.3(4 Беи) Я 2

Рэкамендавана міжфакультэцкай метадычнай камісіяй эканамічнага факультэта і факультэта бугалтарскага ўліка УА “ГДАУ” (пратакол № 9 ад 20 мая 2009 г.).

© Рыбак Н.А., Сцяцкевіч П.Т. 2009

© УО «Гродненский государственный аграрный университет», 2009



УВОДЗІНЫ
Вывучэнню гісторыі Беларусі надаецца сёння шмат увагі. Айчынная гісторыя вывучаецца не толькі ў школе, але і на ўсіх першых курсах ВНУ Рэспублікі Беларусь. Гістарычнае мінулае беларусаў з’яўляецца іх неад’емным багаццем, важным фактарам нацыянальнай адметнасці. Веданне гісторыі аб’ядноўвае грамадзян, кансалідуе іх сумесныя намаганні ва ўмацаванні краіны. Гістарычная адукаванасць народа сведчыць пра пераемнасць маральнасці, патрыятызму і высокіх чалавечых ідэалаў.

Вялікі аб’ём матэрыялу і навуковая праблематыка нацыянальнай гісторыі патрабуюць ад студэнтаў у працэсе падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў і выніковага іспыту сістэмнага і змястоўнага падыходу. Такі падыход можа быць забяспечаны толькі пры ўмове дакладнага разумення і асэнсавання навуковай тэрміналогіі, якую змяшчае курс гісторыі Беларусі.

Неабходнасць выдання дадзенага слоўніка выклікана адсутнасцю базавага катэгарыяльнага апарату гісторыі Беларусі. Даведнік ў алфавітным парадку змяшчае асноўныя тэрміны і паняцці па айчыннай гісторыі з іх разгорнутым тлумачэннем і канкрэтнымі прыкладамі. Выданне дапаможа студэнтам актывізаваць веды, атрыманыя на лекцыях, а таксама ў выніку самастойнай працы з крыніцамі і літаратурай. Слоўнік дае шырокае ўяўленне аб гісторыі Беларусі як вучэбнай дысцыпліне і можа быць карысным не толькі студэнтам і выкладчыкам, але і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі нашай мінуўшчыны.

Прапануемы тэрміналагічны слоўнік складзены на аснове дзеючай тыпавой вучэбнай праграмы “Гісторыя Беларусі” для вышэйшых навучальных устаноў для студэнтаў негістарычных спецыяльнасцей ВНУ (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г.) і разлічаны на тое, каб аблегчыць падрыхтоўку студэнтаў няпрофільных ВНУ да семінарскіх заняткаў і экзамену па гісторыі Беларусі.



Абрадысукупнасць замацаваных звычаямі ўмоўных дзеянняў, што сімвалічна паказваюць адносіны людзей да прыроды, паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях; састаўная частка традыцыйнай бытавой культуры народа.



Аброк – від сялянскай павіннасці за карыстанне зямлёй феадала. Аброк прадуктамі (дзякла) – натуральная даніна, аброк грашыма – чынш. У X–XIII ст. збор натуральнай даніны з насельніцтва называўся палюддзем.

Абшчына устойлівая форма арганізацыі жыцця і дзейнасці людзей. Узнікла ў першабытную эпоху як родавая абшчына – арганізацыя кроўных родзічаў, якія былі звязаны агульнасцю свайго паходжання па мацярынскай або бацькоўскай лініі. У IX-XIII ст. адбываецца фарміраванне суседскай (сельскай) абшчыны, якая з’яўлялася арганізацыяй сельскага насельніцтва. Яе члены абшчына (грамада) аб’ядноўвала насельніцтва асобнай вёскі і была асабліва распаўсюджана ва ўсходніх раёнах Беларусі. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі ў дзяржаўных уладаннях уводзілася сістэма сельскага абшчыннага кіравання. Сялянская лічыліся свабоднымі людзьмі, жылі асобнымі сем'ямі, якія карысталіся асобнымі ўчасткамі зямлі (зямельнымі надзеламі) пры існаванні калектыўнага (абшчыннага) землеўладання. У славян сельская абшчына называлася «верв». 3 другой паловы XIII да канца XVIII ст. абшчына працягвала існаваць пасля адмены ў 1861 г. прыгоннага права. 3 пачатку XX ст. у ходзе Сталыпінскай аграрнай рэформы ажыццяўляўся ўказ аб выхадзе сялян з абшчыны і паступова адбываўся пераход сялян ад абшчыннага да падворнага землеўладання. У выніку суцэльнай калектывізацыі ў 30-я гг. XX ст. сялянская абшчьша была ліквідавана.

Агітацыя – вусная і друкаваная дзейнасць, якая мае на мэце палітычнае ўздзеянне на грамадскую і індывідуальную свядомасць праз распаўсюджванне розных ідэй, поглядаў, лозунгаў, перакананняў, а таксама прыцягненне людзей да актыўнай сацыяльна-палітычнай дзейнасці.

Адраджэнне, Рэнесанс – эпоха станаўлення раннебуржуазнай культуры ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў ХІV–ХVІ стст., для якой характэрна імкненне адрадзіць спадчыну эпохі антычнасці. Асноўным ідэйным зместам культуры гэтага перыяду быў гуманізм.

Адраджэнне нацыянальнае заканамернасць у гістарычным развіцці асобных народаў, якая выяўляецца ў паскораным руху да больш высокага ўзроўню грамадскага быцця, культуры і нацыянальнай свядомасці пасля застою альбо ўпадку (яго неабходна адрозніваць ад эпохі Адраджэння, альбо Рэнесансу).

Адрэзкі – землі, адабраныя памешчыкамі ў сялян пад час рэформы 1861 г.

Акупацыя (акупацыйны рэжым) – сістэма ваенных і палітыка-эканамічных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на акупіраваных тэрыторыях. Звычайна гэта здача мясцовым насельніцтвам прадуктаў харчавання, увядзенне значных падаткаў, вываз жыхароў на прымусовыя работы і г.д.

Акцябрысты (“Саюз 17 кастрычніка”) – партыя буйных памешчыкаў і гандлёва-прамысловай буржуазіі ў Расійскай імперыі, створаная ў лістападзе 1905 г., пасля апублікавання царскага маніфеста 17 кастрычніка 1905 г.

Алігархія – палітычнае і эканамічнае панаванне групы найбольш магутных асоб, рэжым, пры якім палітычная ўлада належыць вузкай групе найбольш багатых асоб.

Амністыя памілаванне, дараванне віны. Напрыклад, расійскі імператар Аляксандр I дараваў магнатам і шляхце ўдзел у вайне 1812 г. на баку французскіх войскаў пры ўмове іх вяртання з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін.

Анархізм – ідэалогія, грамадска-палітычная плынь у рэвалюцыйным руху, мэта якой – вызваленне асобы ад палітычнай, эканамічнай і духоўнай улады. Сацыяльна-філасофская аснова анархізму – індывідуалізм, суб’ектывізм і валюнтарызм.

Анексія далучэнне з дапамогай сілы або ў выніку нераўнапраўнага дагавору адной дзяржавай тэрыторыі другой дзяржавы.

Анімізм – культ духаў-ахоўнікаў.

Антрапалогія – навука аб паходжанні і эвалюцыі фізічнай арганізацыі чалавека і яго рас.

Антрапацэнтрызм – рэлігійна-ідэалістычны погляд, паводле якога чалавек – цэнтр сусвету і канчатковая мэта ўсёй светабудовы.

Антысемітызм – праяўленне варожых адносін да яўрэяў (семітаў) па нацыянальных і рэлігійных матывах.

Антытрынітарыі – прыхільнікі хрысціянскай “ерасі”, якая абвяргае догмат пра божую троіцу – 3 іпастасі Бога (Бог-айцец, Бог-сын, Бог Дух Святы).

Антыфашызм – ідэйна-палітычная плынь і грамадскі рух палітычных сіл розных светапоглядаў і ідэалогій, а таксама палітыка дэмакратычных урадаў, накіраваная супраць фашызму.

Антычнасць – грэка-рымская старажытныя цывілізацыі (гістарыя і культура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыму).

Апазіцыя – 1) супраціўленне, нязгода, процідзеянне, проціпастаўленне адных поглядаў, палітыкі іншым поглядам, палітыцы. 2) Агульная назва партый, арганізацый, грамадскіх рухаў і аб’яднанняў, дзейнасць і погляды якіх проціпастаўлены поглядам большасці або пануючай думцы.

Артадоксія – кірунак, якога неўхільна прытрымліваецца пэўнае вучэнне, светапогляд.

Археалогія навука аб старажытнасцях, якая вывучае жыццё людзей па рэчавых гістарычных крыніцах.

Архібіскуп старшы біскуп, адна з вышэйшых ступеняў у іерархіі каталіцкай царквы.

Архімандрыт старшы манаскі сан 2-й ступені свяшчэнства (перад епіскапам); звычайна гэты сан мае настаяцель мужчынскага манастыра, рэктар духоўнай навучальнай установы.

Арэнда — часовае карыстанне маёмасцю за вызначаную плату.

Асадніцтва засяленне былымі польскімі вайскоўцамі заходнебеларускіх зямель у час іх знаходжання ў складзе Польшчы (19211939).

Асветнік дзеяч, які садзейнічае пашырэнню асветы і ведаў. У гісторыі Беларусі гэта князь-кніжнік Ізяслаў, Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына, Васіль Цяпінскі і інш.

Асветніцтва – ідэалогія перыяду станаўлення капіталістычных адносін, якая сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. На Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў другой палове ХVІІІ ст. і зайшлі адлюстраванне ў філасофіі, літаратуры і мастацтве.

Асіміляцыя працэс далучэння пэўных этнічных груп да асноўнага этнасу (народу). Характэрны для гісторыі амаль што ўсіх народаў, у т. л. і беларусаў. У старажытнасці асіміляцыя адбывалася ў працэсе пранікнення (рассялення) народаў на новых тэрыторыях. Напрыклад, асіміляцыя ў VVIII ст. славянскіх і мясцовых балцкіх плямён, якая прывяла да славянізацыі (аславяньвання) некаторых балцкіх плямён.

Атамізм вучэнне аб перарывістай дыскрэтнай будове матэрыі.

Атэізм бязбожжа; гістарычна разнастайныя формы адмаўлення абвяржэння рэлігійных уяўленняў і культаў, сцвярджае самакаштоўнасць быцця свету і чалавека.

Аўтакефалія самастойная царква, арганізацыйна незалежная ад аднайменнай царкоўнай арганізацыі, што знаходзіцца ўнутры або за межамі гэтай краіны.

Аўтакратыя – сістэма праўлення, пры якой адной асобе належыць неабмежаваная вярхоўная ўлада.

Аўтаномія – самастойнае ажыццяўленне дзяржаўнай улады ці кіравання, якое дадзена канстытуцыяй якой-небудзь частцы дзяржавы. Так, напрыклад, Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) у 1906 г. выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі.

Аўтарытарызм (аўтарытарны рэжым) агульная назва палітычных (дзяржаўных) сістэм, якія вызначаюцца элементамі асабістай дыктатуры, адданасццю “аўтарытэту”, арыентацыяй на ўладу і сілу. Характэрнымі рысамі з’яўляюцца: празмерны цэнтралізм улады, апора на ваенна-карны апарат, сістэматычныя парушэнні канстытуцыі і заканадаўства, адсутнасць законнасці. Рэальная ўлада канцэнтруецца ў руках лідэра і пануючай эліты.

Ахлакратыя – улада натоўпу; сітуацыя мяцяжоў, пагромаў, буйных вулічных беспарадкаў, у якіх натоўп выступае гаспадаром становішча.

Бакалаўр1-я вучоная ступень у многіх заходнееўрапейскіх краінах.

Баграціён” – кодавая назва летняй (1944 г.) стратэгічнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі (Беларуская аперацыя, 23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г.), мэтай якой было вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



Базыльяне – манахі ордэна каталіцкай царквы з праваслаўным абрадам. У ВКЛ першы манастыр базыльян з’явіўся ў ХVІ ст. Пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. ордэн быў рэарганізаваны і значна актывізаваў сваю дзейнасць на Беларусі, Украіне і Літве. Ордэн меў школы з пачатковай і сярэдняй адукацыяй. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай пад націскам урадавай палітыкі, арыентаванай на падтрымку праваслаўнай царквы, базыльяне пачалі траціць значэнне. Канчаткова іх манастыры ліквідаваны ў Расійскай імперыі ў сярэдзіне ХІХ ст.

Бальшавізм – плынь палітычнай думкі і палітычная партыя, якая аформілася ў 1903 г. у выніку барацьбы расійскіх рэвалюцыйных марксістаў, узначаленых У.І. Леніным за стварэнне рэвалюцыйнай партыі (РСДРП). Паняцце “бальшавізм” узнікла ў сувязі з выбарамі на ІІ з’езде РСДРП кіруючых органаў партыі: прыхільнікі У.І. Леніна атрымалі большасць галасоў (адсюль – бальшавікі), а іх праціўнікі – меншасць (адсюль меншавікі).

Барбароса” – кодавая назва плана вайны фашысцкай Германіі супраць СССР, які праводзіўся пад час вядзення наступальнай аперацыі фашысцкіх захопнікаў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.



Барока – вядучы накірунак у мастацтве Беларусі ХVІ–ХVІІІ стст.. Характарызуецца кантрастнасцю, рухавасцю форм, параднасцю. Мастацкія прынцыпы – дынамічнасць кампазіцыі, кантрасты масштабаў, матэрыялаў і фактур, светлоценявыя і колеравыя эфекты, крывалінейнасць абрысаў, імкненне стварыць ілюзію бязмежнай прасторы.

Батлейка – лялечны тэатр.

Баяры служылыя людзі, феадалы, якія першапачаткова атрымлівалі зямлю (памесце) па месцы вайсковай службы, толькі пры ўмове яе выканання. Пачынаючы з XV ст. сталі выслужваць або выкупаць зямлю ў асабістую ўласнасць. 3 канца XV ст. вайскова-служылых людзей у ВКЛ сталі называць шляхтай.

Бежанцы – людзі, вымушаныя ў выніку ваенных ці іншых канфліктаў пакідаць месца свайго жыхарства. З пачаткам І сусветнай вайны сотні тысяч жыхароў заходняй часткі Беларусі рушылі на ўсход. Тысячы бежанцаў паміралі ў дарозе ад голаду і ўрад не здольны быў ім дапамагчы.

Белае духавенства – ніжэйшыя служыцелі праваслаўнай царквы ў прыходскіх цэрквах; складаецца з жанатых асоб (у адрозненне ад чорнага духавенства вышэйшага і манахаў, якім не дазваляўся шлюб).

Беларусізацыя – пераважны накірунак нацыянальнай палітыкі ў БССР у 20-я гады ХХ ст., афіційна праводзілася з 1924 г.. Паспрыяла развіццю беларускай мовы, культуры, узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў. Штучна згорнута ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг. пад выглядам барацьбы з “нацыянал-дэмакратычным ухілам”.

Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) – дзяржаўнае утварэнне, фактычна абвешчанае 9 сакавіка 1918 г. у ІІ-й Устаўной грамаце. Незалежнасць БНР абвешчана 25 сакавіка 1918 г. на пасяджэнні яе Рады і ў ІІІ-й Устаўной грамаце.У кастрычніку 1925 г. прынята рашэнне аб самаліквідацыі органаў БНР.

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР) – дзяржаўнае утварэнне, якое было абвешчана 1 студзеня 1919 г. у “Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі”. 5 студзеня 1919 г. урад БССР пераехаў з Смаленска ў Мінск.

Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) – першая сталая беларуская нацыянальная партыя. Утворана зімою 1902–1903 гг. пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада на аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай вучнёўскай і студэнцкай моладзі, якія існавалі ў Мінску, Пецярбургу, Вільні. Стваральнікі і кіраўнікі – браты І. і А. Лучкевічы, А. Пашкевіч (Цётка), А. Бурбіс, К. Кастравіцкі (К. Каганец), В. Іваноўскі і інш. БСГ выступала за звяржэнне самадзяржаўя, замену капіталістычнага ладу сацыялістычным. Для Беларусі яна патрабавала аўтаноміі з мясцовым сеймам у Вільні. Перыядычнымі выданнямі БСГ былі газеты “Наша доля” і “Наша ніва”.

Белыя” – 1) кансерватыўна-ліберальная партыя ў нацыянальна-вызваленчым руху напярэдадні і ў час паўстання 1863–1864 гг. у Польшчы, на Беларусі і Літве. Выступалі супраць узброенага паўстання, спадзяваліся праз палітычныя камбінацыі дамагчыся ўступак ад царскіх улад і аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.; 2) апазіцыя бальшавікоў, якая склалася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і вяла барацьбу супраць усталявання савецкай улады.



Берасцяныя граматы – пісьмы і дакументы ХІ-ХVІ стст., прадрапаныя на бярозавай кары – бяросце.

Бернардзінцы – манахі каталіцкага ордэна, які адгалінаваўся ад францысканцаў і меў больш строгі статут. На Беларусь праніклі з Польшчы ў 2-й палове ХV ст. і з дапамогай заможных католікаў і дзяржавы даволі хутка пашырылі сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю. Пасля далучэння Беларусі да Расіі ўплыў ордэна пачаў хутка змяншацца. У 1830 г. пачынаецца зачыненне касцёлаў і кляштараў. У сярэдзіне ХІХ ст. большасць з іх зачынена.

Брацтвы рэлігійна-палітычныя арганізацыі праваслаўнага, пераважна мяшчанскага насельніцтва ў ВКЛ, якія ўзніклі ў канцы XVI пачатку XVII ст. Займаліся асветай і кнігадрукаваннем на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах, супрацьстаялі прапольска-каталіцкай палітыцы.

Бронзавы век – перыяд у гісторыі першабытнага грамадства, калі пашырылася металургія бронзы, з якой выраблялі прылады працы, зброю, упрыгожванні. На тэрыторыі Беларусі бронзавы век пачаўся на мяжэы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да н.э. Аддаленасць ад старажытных цэнтраў металургіі была прычынай захавання тут каменных прылад працы.

«Буферная дзяржава» дзяржава, тэрыторыя якой выкарыстоўваецца ў якасці пагранічнай зоны паміж варагуючымі краінамі ў мэтах недапушчэння вырашэння іх канфлікту ўзброеным шляхам. Напрыклад, Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел), якая існавала ў 1919 г., разглядаецца гісторыкамі як «буферная дзяржава» паміж Савецкай Расіяй і Польшчай.

Бюракратыя – сістэма кіравання з дапамогай апарату ўлады, які надзелены асаблівымі функцыямі і прывілеямі, аддзелены ад грамадства і стаіць над ім.

Ваенна-прамысловы комплекс (ВПК) – сукупнасць прадпрыемстваў па вытворчасці ваеннай тэхнікі, мілітарызаванай навукі, кіраўніцтва узброеных сіл і пэўных структур дзяржаўнага апарату краіны.

Ваеннае становішча – разнавіднасць надзвычайнага становішча. Уводзіцца ў сітуацыях, пагражаючых існаванню дзяржавы. Характарызуецца перадачай агульнага дзяржаўнага кіравання ў распараджэнне ваенных, якія атрымліваюць шэраг надзвычайных паўнамоцтваў.

Ваенны камунізм” – эканамічная палітыка Савецкай дзяржавы ў гады грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1919–1921 гг. Сярод галоўных мер гэтай палітыкі: нацыяналізацыя прамысловасці, цэнтралізацыя кіраўніцтва, забарона прыватнага гандлю, увядзенне харчразвёрсткі і г.д. У 1921 г. замяняецца НЭПам.



Вайна – сацыяльная з’ява, якая ўяўляе сабой адну з формаў вырашэння грамадска-палітычных, эканамічных, ідэалагічных, а таксама нацыянальных, і іншых супярэчнасцей паміж дзяржавамі, народамі, сацыяльнымі групамі сродкамі ўзброенага насілля.

Валока мера зямельнай плошчы, роўная 21,36 га. Уся зямля наразалася на валокі паводле аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста (“Устава на валокі”, 1557).

Валюнтарызм палітычны кірунак, пры якім воля кіруючай асобы ці выканаўчых улад лічыцца вызначальнай асновай грамадскага развіцця. Валюнтарысцкай лічаць, напрыклад, палітыку масавай пасадкі кукурузы літаральна ва ўсіх раёнах Беларусі незалежна ад іх кліматычных умоў, якая праводзілася ў гады кіравання М.С. Хрушчова.

Веча – агульны сход дарослых жыхароў горада і воласці для вырашэння больш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў.

Войт – службовая асоба ў ВКЛ, якая ўзначальвала мясцовае кіраванне або самакіраванне.

Вотчына зямельнае ўладанне, якое пераходзіла ў спадчыну ад бацькі да сына.

Выбарчая сістэма – заканадаўча замацаваны парадак арганізацыі і правядзення выбараў у прадстаўнічыя ўстановы дзяржаўнай улады.

Выканаўчы орган улады орган, які павінен праводзіць у жыццё, выконваць законы. Звычайна такім органам улады з'яўляецца Кабінет (Савет) Міністраў. Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Савет Міністраў (урад).

Вытворчая гаспадарка – гаспадарка, якая забяспечвала патрэбы жыхароў дзякуючы пераважна такім заняткам, як земляробства і жывёлагадоўля, а не толькі выкарыстанню збіральніцтва і палявання.

Вялікі князь – найвышэйшы княжацкі тытул у ВКЛ, з’яўляўся кіраўніком дзяржавы, выбіраўся феадаламі, звычайна, з сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы. Прывілеі 1447 і 1492 гг. абмяжоўвалі ўладу вялікага князя.

Галасніккерамічная пасудзіна ў выглядзе жбана, якую ўмуроўвалі ў сцяну будынкаў горлам у інтэр’ер для паляпшэння акустычных якасцяў зальных памяшканняў. У беларускай архітэктуры вядомы з ХІІ ст.

Галоснасцьсвабода слова і друку; права любога грамадзяніна звярнуцца ў любы дзяржаўны орган і атрымаць адказ па сутнасці пытання.

Гаспадарчы разлік метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі (продажу) сваей прадукцыі, пакрываюць і перавышаюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі.

Геапалітыка – палітычная канцэпцыя (дактрына), якая адлюстроўвае складаную залежнасць і сувязь знешняй палітыкі дзяржавы з яе геаграфічным становішчам – кліматам, прыроднымі рэсурсамі, тэрыторыяй і г.д.

Генацыд – масавае планамернае знішчэнне мірных жыхароў па расавых, нацыянальнаых або рэлігійных матывах; адно з найцяжэйшых злачынстваў супраць чалавецтва.

Генеалогія – навука, якая вывучае гісторыю і паходжанне родаў, асобных іх прадстаўнікоў, устанаўлівае роднасныя сувязі, складае радаводы; цесна спалучана з геральдыкай і іншымі дапаможнымі гістарычнымі дысцыплінамі.

Генрыхавыя артыкулы” – распрацаваны ў 1573 г. для падпісання прэтэндэнтам на карону Рэчы Паспалітай Генрыхам Валуа (адсюль і назва) і пацвярджаліся ўсімі каралямі. У іх абвяшчалася выбарнасць пасады караля, яго абавязак склікаць сейм раз у 2 гады і без сеймавай згоды не зацвярджаць новыя падаткі і пошліны. Калі кароль дзейнічаў насуперак падпісаным артыкулам, шляхта мела права выступіць супраць яго (глядзець канфедэрацыі).



Гета – гарадскія канцэнтрацыйныя лагеры, якія ствараліся гітлераўцамі падчас ІІ сусветнай вайны (1939–1945 гг.) для знішчэння яўрэйскага насельніцтва. На Беларусі іх было створана 70.

Гетман – начальнік войска ў ВКЛ і ў Польшчы ў ХV–ХVІІІ ст. (вялікі каронны, літоўскі, яго намеснік – польны), на Украіне ў ХVІ–ХVІІ ст. – начальнік рэестравых казакоў.

Гімназія – сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова.

Гістарычная перыядызацыя – падзел адзінага гістарычнага працэсу на эпохі (вякі) і перыяды ў адпаведнасці з вылучанамі ступенямі сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства, якія паслядоўна праходзіў пэўны этнас (племя, народнасць, нацыя) або насельніцтва рэгіёна, краіны, кантынента.

Гістарычныя крыніцы – канкрэтныя носьбіты дакладнай гістарычнай інфармацыі, якія былі вылучаны і даследаваны на аснове навуковай метадалогіі з выкарыстаннем спецыяльнай гістарыяграфічнай методыкі, прайшлі праверку на дакладнасць, атрымалі атрыбутыўную класіфікацыю (вызначэнне месца, часу, культурнай, этнічнай або персанальнай прыналежнасці).

Гісторыя – 1) працэс развіцця прыроды і грамадства ў цэлым. 2) Комплекс грамадскіх навук, якія вывучаюць мінулае грамадства для пазнання, разумення яго сучаснага і перспектыў развіцця.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка