Мінск Выдавецтва «Про Хрысто»




Дата канвертавання18.11.2017
Памер346.05 Kb.
КрыжовЫ
шлях

РАЗВАЖАННІ

для ДЗЯЦЕЙ

Мінск


Выдавецтва «Про Хрысто»

2005


Крыжовы

шлях


ласкі божай


У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Уступная малітва
Я папрашу ў Цябе спакою,

я не скаруся перад страхам —

о Пане Езу, за Табою

хачу ісці Крыжовым шляхам.


Хачу ў душы я сёння мець

глыбокі сэнс Тваёй навукі.

Хачу адчуць і зразумець

Твае ўсе жудасныя мукі.


Высокая цана збаўлення!

Ці заслужыў наш грэшны люд

Твайго вялікага цярпення,

Тваіх усіх зямных пакут?


Увесь я ў думках, што ў палоне.

Хоць крышачку, хаця ледзь-ледзь

дапамажы мне, Езу, сёння,

Твае ўсе ласкі зразумець.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

Стацыя 1


Езус асуджаны
на смерць
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
За што асуджаны Ты быў,

асуджаны, як нейкі вораг?

Ты шкадаваў, Ты так любіў,

Ты ратаваў калекаў, хворых.


Ты нашы душы ратаваў,

бярог ад пекла і пакутаў...

З Сабою браў, з Сабою зваў,

ды не была Любоў пачута.


У сэрцы сёння смутку шмат,

шчымлівая у сэрцы скруха.

Скажы, спалоханы Пілат,

чаму не тых людзей паслухаў?


Прысуд дрыжачаю рукой

ты падпісаў — хай кат балюе...

Нявінны Езус, нада мной

Ты злітуйся — Цябе люблю я.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 2

Езус бярэ крыж


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Які вялікі, цяжкі крыж!

Пакуты ён нясе якія!

Няхай сабе ён цяжкі — ці ж

цяжэйшы за грахі людскія?


Грахі заўжды цяжэй, люцей,

чым проста крыж драўляны нечы.

О Езу, ўсе грахі людзей

Ты узлажыў сабе на плечы.


Ты ледзьве на нагах стаіш,

цяжар адчуўшы над сабою.

О Езу, свой уласны крыж

хачу я несці за Табою.


Я абяцаю — я ж не хлус,

што з дапамогай Божай ласкі

я панясу вялікі груз

сваіх штодзённых абавязкаў.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 3

Езус падае пад крыжам


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Свайму бяссіллю даць як рады,

сцярпець пад крыўдаю чужой?

І я, бывала, часам падаў

і целам, і слабой душой.


Несправядлівым свет здаваўся,

хоць і была віна мая.

Не толькі на сябе злаваўся —

на цэлы свет злаваўся я.


Вялікі боль Ты, Езу, чуеш,

ды злосць Цябе не ўскалыхне.

Ты супраць крыўды не бунтуеш,

бо церпіш Ты дзеля мяне.


Ты дзеля нашага збаўлення

прыняў пакут чарговы круг.

Твае маўклівыя падзенні

мацуюць мой нястойкі дух.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 4

Езус сустракае


Маці Балесную
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
І стаўся боль у нас сумесным,

нам разам трэба слёзы ліць.

Але Табе, маёй Балеснай,

найболей за усіх баліць.


Для здзекаў страшных Сын узяты,

за людства мусіць несці Крыж.

Крычала б: «Сын невінаваты!».

Але пакутліва маўчыш.


Ты ў сэрцы гасіш утрапенне,

хоць смуткам зойдзешся ўначы.

О Маці Боскага цярпення,

быць міласэрным навучы.


Каб я жыццё не бавіў марна,

як Езус, — так людзей любіў.

Для іншых быў самаахвярным,

спагадлівым для іншых быў.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 5

Сымон Кірынэец дапамагае


Езусу несці крыж
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Сымоне, ўсцешся, акрылёны...

Які ты дужы, пакажы.

А Езус — глянь, які стамлёны...

Яму крыж несці памажы.


Хоць памагаеш з неахвотай,

не знаючы, што крыж той — дар...

І можа, думаеш употай:

«Нашто ён мне — такі цяжар?».


Ішоў бы з Сынам Чалавечым —

з Табой ішоў бы, Пан мой, Бог,

я з радасцю б падставіў плечы —

Табе б, о Езу мой, памог.


Бацькі, сябры і проста людзі —

я абяцаць усім магу:

калі вам надта цяжка будзе —

абавязкова памагу!


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 6

Вераніка выцірае


твар Езуса
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Уся аддаўшыся жальбе,

ў любові да Цябе вялікай,

о Езу, збітага Цябе

пашкадавала Вераніка.


Без мітусні і лішніх слоў

к Табе прыпала на хвілінку.

І з твару пыл, і пот, і кроў

старанна выцерла хусцінкай.


І гэты вось душы парыў

камусьці недарэчным здаўся,

бо навакол натоўп вірыў

і злосна над Табой смяяўся —


самаздаволены сабой

і разгарачаны ад крыку...

О Езу змардаваны мой,

я так зраблю, як Вераніка.


Бяда людзей — бяда мая,

няўдачы іх — мае няўдачы.

Усіх заўжды суцешу я,

хто моцна жу2рыцца і плача.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 7

Езус падае другі раз


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Жаўнеры так Цябе даймаюць,

а Ты сцярпець гатоў за нас.

Цябе ўжо сілы пакідаюць —

Ты падаеш чарговы раз.


Тваім бяздушным паганятым

карціць Цябе ізноў збіваць.

Як хочацца тым жорсткім ка2там

хутчэй Цябе укрыжаваць.


Мой грэх — заўжды Табе абраза,

перад Табою я ў даўгу.

Грашу — і падаю адразу,

а вось падняцца не магу.


О Езу, дай жа мне уменне,

каб Тваю ласку не згубіць,

уберагчыся ад падзення

і добрым Тваім вучнем быць.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 8

Езус суцяшае ерузалемскіх


жанчын
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
І хоць для слёз былі прычыны —

Твой Крыж як сэрца не кране?! —

казаў Ты сплаканым жанчынам:

«Дарма вы плачаце па Мне!».


Сказаў, хоць быў на цэлым свеце

такі пакінуты ў той міг:

«Вы плачце па сабе і дзецях

сваіх — падумайце пра іх...».


Я ж часта думкі меў пустыя

і толькі думаў пра сябе,

а побач гаравалі тыя,

хто быў у смутку, у жальбе.


Знайду я, веру непарушна,

ад дабрыні знайду ключы.

О Езу, быць велікадушным

мяне Ты сёння навучы.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 9

Езус трэці раз падае


пад крыжам
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Як хочацца мне крыкнуць: «Годзе!

Гэй, ка2ты, супыніцца час!».

Твае ўжо сілы на зыходзе —

Ты падаеш у трэці раз.


Няўжо ў Цябе ўспамін не блісне:

«Шчаслівы час... куды ён збег?».

І крыж цяпер страшэнна цісне,

нібы людскі смяротны грэх.


Не тры разы — я падаў болей,

мая віна ў душы гарчыць.

О Езу, загартуй мне волю,

каб не асмеліўся грашыць.


Не будзе да грахоў вяртання,

уцехай стану для радні...

Я знаю, крыж Твой лёгкі стане,

як будзем жыць у дабрыні.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 10

З Езуса здзіраюць


адзенне
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Што робяць бессаромна ка2ты!

І гвалт ніяк не спыняць свой.

Усе Твае святыя шаты

з Цябе здзіраюць, Езу мой.


А Ты ні ў чым не вінаваты,

Цябе, мой Пане, шкода мне.

А тое, што зрываюць шаты, —

то робяць па маёй віне.


Бо неаднойчы давялося

мне прапусціць Тваю Імшу.

І колькі раз Табе прыносіў

не вельмі чыстую душу.


Даруй, што, можа, у нядзелю

не так паводзіў я сябе.

Хоць і стаяў я у касцеле,

а быў далёка ад Цябе.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 11

Укрыжаванне Езуса


C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
О Езу мой, Збавіцель мой,

о Езу мой укрыжаваны.

Павіс Ты Постаццю нямой,

а як баляць святыя раны!


Зноў над Табою чыняць здзек,

хоць і да кры2жа Ты прыкуты.

Праўдзівы Бог і Чалавек,

апошнія бярэш пакуты.


Які Ты пераносіш боль,

мой Пан, Пакутнік нечуваны!

І ўсе грахі мае — як соль,

што на Твае трапляе раны.


І Ты ўжо дыхаеш ледзь-ледзь

і больш не просіш піць прынесці.

Так навучы мяне цярпець,

як давядзецца крыж свой несці.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 12

Езус памірае на крыжы


C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
І болей жыць не стала сілы.

Ты сіратой зрабіў зямлю...

Укрыжаваны Езус мілы,

Ты знаеш, як Цябе люблю!


Няўжо Цябе сягоння страціў?

Навошта Ты памёр ад ран?

Не ўмею так любіць, як Маці

ці як любіў апостал Ян.


Каля Цябе стаяць да змогі,

маліцца з іншымі людзьмі

і цалаваць святыя ногі,

іх абмываючы слязьмі.


Мог не такую мець Ты долю

і жыць без гэткага канца.

Але хацеў Ты споўніць волю

Свайго любімага Айца.


І я тут, на зямлі, не вечны,

уберагчы б душу сваю.

Хінуся да Цябе штовечар,

каб ласку атрымаць Тваю.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 13

Езус зняты з крыжа


C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Смерць расчыніла насцеж дзверы,

і смутак выйшаў на дазор.

А я зусім, зусім не веру,

што Ты, мой Божанька, памёр.


І хоць Ты — боль вялікай страты,

Ты — вечны, не часовы госць.

Ты сёння проста з крыжа зняты.

Ты быў, але й цяпер Ты ёсць!


Ты ёсць! Няхай не плачуць людзі,

адчуўшы горкі смак бяды.

О Езу мой, Ты вечна будзеш,

Ты з намі будзеш назаўжды.


Для нас жывым Ты Хлебам станеш,

Цябе не хочам мы згубіць.

Ты з мёртвых велічна паўстанеш,

каб нас у радасці любіць.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 14

Пан Езус пакладзены


ў грабніцу
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Навокал сонейка іскрыцца,

сінее неба пышны храм.

Ляжыш Ты, Езу, у грабніцы —

самотна нам і горка нам.


І хоць ёсць смутак расставання,

шчымлівы смутак небыцця,

Ты — знак жывы змёртвыхпаўстання,

наш сімвал вечнага жыцця.


Ці трэба плакаць над памерлым —

лунае радасць над журбой.

Цябе палюбім і паверым —

і будзем вечна жыць з Табой.


За тых, хто ўжо адбараніцца

не змог ад смерці, рукі склаў —

штодзённа буду я маліцца,

каб Ты іх да Сябе узяў.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Малітва на заканчэнне
Я зведаў жаль, я зведаў страх

і я паверыў у бяссмерце.

Крыжовы шлях, Крыжовы шлях,

цябе прайшоў я ўласным сэрцам.


І хоць я ўсё ж застаўся цэлым

і я Тваіх не маю ран —

Твой боль увесь уласным целам

адчуў я, мой цярплівы Пан.


Мы ўсе б тады маглі прапасці,

надзея б згінула мая

на вечнае людское шчасце,

калі б не Мука й Смерць Твая.


Ты нам прынёс выратаванне,

нас ашчаслівіў Ты Адзін —

наш міласэрны, добры Пане,

самаахвярны Божы Сын.

Крыжовы

шлях


божай

любові



У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Стацыя 1

Езус асуджаны


на смерць
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Гэта быў дзень перад святамі Пасхі. Дзень, калі хадзілі на кірмаш, прыбіралі ў ха­це, рыхтавалі святочны стол. Усе вельмі спяшаліся, бо да вечара трэба было скончыць усялякую працу.

Усю ноч і раніцу ворагі Езуса рыхтавалі смяротны прысуд для Яго. Пасля білі Яго бічамі, на якіх былі замацаваны кавалачкі жалеза. Потым на галаву Езуса ўсклалі цярновы вянок, нібы карону. Пілат, які мог абараніць Езуса, выдаў Яго на крыжовую смерць, бо побач з будынкам суда падкупленыя людзі крычалі: «Укрыжуй Езуса! Такога Бога не хочам! Прэч такога караля!».

Але я зраблю інакш. Я веру менавіта ў такога Бога і не буду крычаць супраць Яго.
Не буду біць нікога бічамі. Не буду рабіць так, каб камусьці балела. Стану ў абарону асуджанага. Нікому не буду жадаць смерці, бо так мяне вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 2

Езус бярэ крыж на свае


плечы
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
На плечы Езусу ўсклалі цяжкі крыж. На шыю павесілі таблічку, што гэта цар жыдоў­скі, асуджаны на смерць.

Я нікому не буду ўскладваць на плечы цяжкі крыж знявагі. Не буду насміхацца над іншымі, гаварыць пра іх дрэнныя словы,


бо так мяне вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 3

Езус першы раз падае


пад цяжарам крыжа
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Можа, Езуса хтосьці піхнуў са злосці. Мо­жа, штурхнулі Яго на каменне дзеля забавы, каб пасмяяцца з Яго.

Я не буду такім. Нікога не буду штурхаць,


ні з кім не буду сварыцца і біцца, бо так мяне вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 4

Езус сустракае сваю


Маці
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
За жаўнерамі ішла Маці Езуса. Яна была поўная суму, цярпела разам са сваім Сынам. Ёй было вельмі балюча, хоць і ведала, што Яе Сын, Езус, памірае за грахі ўсіх людзей. Езус глядзеў у Яе заплаканыя вочы.

Я таксама пагляджу ў вочы маёй матулі, калі будзе ёй прыкра, калі яна будзе сумнай, калі будзе плакаць, бо так мяне вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 5

Сымон Кірынэец дапамагае


Езусу несці крыж
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Сымона, які вяртаўся з працы ў полі, жаўнеры прымусілі несці крыж Езуса. Чаму Сымон адразу не хацеў дапамагчы Езусу? Ці ж не ведаў ён Езуса? Ці ж не чуў, што Езус прыйшоў з неба на зямлю?

Я хацеў бы несці крыж Езуса. Я хацеў бы дапамагчы кожнаму стомленаму чалавеку, бо так мяне вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 6

Вераніка выцірае


твар Езусу
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Раптам адна жанчына, якую звалі Веранікай, хуценька падбегла да Езуса. Чыстай хустай выцерла Яго скрываўлены, апля­ваны твар. На белай хусціне засталіся кроп­лі крыві.

Я хацеў бы таксама падбегчы да маіх бліжніх, да маіх сяброў і сябровак. Хацеў бы выцерці слёзы з твараў сумных і хворых людзей. Хачу мець адвагу, каб прыходзіць на дапамогу тым, хто пакутуе, плача, бо так мяне вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 7

Езус другі раз падае


пад цяжарам крыжа
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Спякотны поўдзень... Знямоглы Езус падае, як ссечанае дрэва. Падае ў другі раз.
Ні­хто на гэты раз Яго не штурхнуў. Ён, знясі­лены, ляжыць на дарозе, а навокал столькі абыякавых твараў...

Я буду дапамагаць людзям, якія ўпалі. Нават, калі ніхто не захоча ім дапамагчы, калі будуць смяяцца з мяне і з іх, бо так мяне вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 8

Езус суцяшае


ерузалемскіх жанчын
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Езус толькі што мінуў ерузалемскіх жанчын з грамадкаю дзяцей. Жанчыны горка плакалі і галасілі. Езус, звярнуўшыся да іх, заба­раніў ім плакаць. Плач зараз ужо не па­трэбны! Езус не хоча гэтага плачу. Няхай яны плачуць найперш па сабе і па сваіх дзецях, бо ніхто не ведае, што з іх вырасце.

Не буду плакаць без патрэбы, не буду дакучаць бацькам, пастараюся знайсці ў сабе сілы, каб прыняць заслужанае пакаранне.


І сваімі паводзінамі не давяду нікога да плачу, бо так мяне вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 9

Езус трэці раз падае


пад цяжарам крыжа
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Калі б Езус быў толькі Богам, ніколі б
не ўпаў. Але Езус быў яшчэ і чалавекам. Меў такое самае цела, як і мы. Таму не ўтрымаўся на стомленых нагах. Хто ведае, колькі разоў Ён падаў падчас свайго крыжовага шляху? Можа, толькі тры разы, можа, пяць, а можа дзесяць разоў… Але, нягледзячы ні
на што, Ён падымаўся і ішоў далей. Не ўпа­даў у роспач.

І я буду, як Езус, цярплівы і моцны. Не буду падаць духам у працы, у вучобе, не буду ленавацца, калі мае сябры і сяброўкі працуюць, бо так мяне вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 10

З Езуса зрываюць


адзенне
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
На гары Кальварыя, месцы пакаранняў, сабралася шмат людзей. Жаўнеры, не зважаючы на натоўп, зрываюць з Езуса адзенне... Езусу давялося зносіць позіркі бессаромных людзей.

У сваім жыцці я пастараюся ўнікаць бессаромных учынкаў, не буду глядзець дрэнныя фільмы, разглядаць непрыстойныя часопісы, малюнкі. Буду глядзець на маіх сяброў і сябровак чыстымі і нявіннымі вачыма, бо так мяне вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 11

Езуса прыбіваюць


да крыжа
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Жаўнеры прыбіваюць Езуса да крыжа. Тоўстымі цвікамі прыбіваюць спачатку Яго рукі, потым — ногі.

Узгадваючы пра добрыя рукі Езуса, падумаю, што я магу зрабіць у гэтую хвіліну. Магу ўчыніць знак крыжа і гэтым ушанаваць прабітыя рукі і ногі Езуса. Магу таксама ўшанаваць рукі маёй маці і майго таты. Езус асвя­ціў рукі чалавека. Яны не для таго, каб рабіць зло, але каб чыніць дабро, бо так мяне вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 12

Езус памірае на крыжы


C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Прыбітага да крыжа Езуса жаўнеры ўзні­маюць угару. Езуса ўкрыжавалі як злачынцу. Без аніякай віны. Несправядліва асу­дзілі. Езус аддаў сваё жыццё за ўсіх людзей. Ахвяроўваючы самога сябе, паказаў, што азначаюць словы «любіце адзін аднаго».

Зараз і я магу выказаць сваю любоў. І я магу кожны дзень свайго жыцця прысвячаць Богу. Ён не хоча грошай, не хоча пры­смакаў ці забаваў. Ён прагне, каб мы былі


з Ім, каб я быў з Ім. З гэтага моманту я магу стаць сапраўдным сябрам Езуса, калі толькі захачу, калі буду памятаць пра Яго словы «Любіце адзін аднаго».
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 13

Цела Езуса здымаюць


з крыжа
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Езус памірае на крыжы пасля трох гадзін пакутаў. Памірае, як кожны чалавек. Яго це­ла з пашанаю знялі сябры, абмылі ад крыві
і пылу і, накрыўшы белым палатном, па­клалі ў грабніцу. Ніхто не прамовіў ні слова. Усім было вельмі сумна.

І я хачу шанаваць памерлых, іх магілы. Хачу шанаваць светлую памяць аб памерлых, бо так мяне вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 14

Езус пакладзены


ў грабніцу
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Цела Езуса паклалі ў грабніцу. Езус памёр. Але Ён уваскрэсне. Гэта адбудзецца ў ноч
з суботы на нядзелю. Жаўнеры, якія вартавалі грабніцу, спалоханыя тым, што сталася, уцяклі. Бо іх апанаваў страх, калі яны ўбачылі пустую грабніцу. Праз тры дні тыя, хто асудзіў Яго, даведаюцца, што Езус ёсць Богам, што Ён перамог смерць.

Цяпер Езус чакае кожнага з нас і хоча, каб я таксама атрымаў збаўленне і вечнае шчасце. Ён любіць мяне, любіць усіх нас


і радуецца, калі мы імкнемся шанаваць і лю­біць адзін аднаго. Таму пададзім адзін аднаму рукі, бо так нас вучыць Езус: «Любіце адзін аднаго».
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Малітва на заканчэнне

Пане Езу! Я разважаў пра Твой крыжовы шлях і Тваю смерць. Я хацеў бы належаць да тых людзей, якія праявілі спагадлівасць да Цябе на Тваім крыжовым шляху. Ты даў нам новую запаведзь, каб мы любілі адзін аднаго. Дапамажы мне любіць людзей. Дапамажы мне жыць паводле запаведзі любові. Амэн.


Крыжовы


шлях

збаўлення




У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Уступная малітва

Пане Езу! Хачу iсцi за Табою гэтым Крыжовым шляхам. Хачу разважаць пра Тваю Муку і Смерць. Чаму Ты згадзіўся на гэтае цярпенне? Які яго сэнс? Чаму менавіта такой была цана нашага збаўлення? Чаму хочаш навучыць мяне падчас гэтага Крыжовага шляху?

Дамажы мне, Езу, знайсці адказы на гэтыя пытанні.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 1

Езус асуджаны


на смерць
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Адны людзі гаварылі пра Цябе, што Ты рабіў усім толькі дабро. Іншыя называлі Цябе ворагам і жадалі, каб Пілат асудзіў Цябе на смерць. Таму крычалi: «Укрыжуй Яго!». А Пiлат, спалохаўшыся гэтага крыку, падпiсаў смяротны прысуд.

Езу мой бязвінны! Я ведаю цяпер, якім я павінен быць. Я буду заўсёды справядліва ацэньваць маіх бацькоў, настаўнікаў, сяброў.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 2

Езус бярэ крыж


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Гэты крыж цяжкі, але большы цяжар для Езуса — грахі ўсіх людзей і мае грахі таксама. Ведаю, што Хрыстус узяў на сябе ўсе на­шы грахi. Ён — наш Адкупіцель.

Езу мой! Больш не буду наракаць ні на якія цяжкасці! Мужна знясу цяжар кожнага дня: не буду прапускаць заняткі ў школе і па рэлігіі, буду пунктуальны, не буду ўнікаць цяжкай працы.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 3

Езус падае


пад крыжам
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Падзенні бываюць розныя: фізічныя, маральныя. І я не адзін раз падаў! Хоць і сам быў часам вінаваты, але боль ці цярпенні гэтых падзенняў прымаў неахвотна.

Езу мой! Ты падаеш, але не адмаўляешся ад цярпення. Церпіш дзеля мяне і майго збаўлення. Я шчыра каюся ва ўсіх сваіх грахах і сардэчна перапрашаю. Веру, што мая сiла — у Тваiх падзеннях.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 4

Пан Езус сустракае


Мацi Балесную
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Мацi Балесная! Ты хочаш быць разам
з Езусам, асабліва тады, калі Яму цяжка. Глядзіш на цярпенні свайго Сына з вялікаю пакораю. Не супраціўляешся? Іншая б маці крычала: «Мой сын не вінаваты!». Але Ты церпіш у маўчанні. Ведаеш, што ўсё гэта неабходна для збаўлення свету. Ты церпіш разам са сваім Сынам.

Марыя, дапамажы мне, калі не буду мець сілы. Зрабі так, каб я клапаціўся не толькі пра ўласнае збаўленне, але дапамагаў ін­шым дасягнуць жыцця вечнага.



С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 5

Сымон Кiрынэец дапамагае


Пану Езусу несцi крыж
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Пане, я стаю бездапаможны i спалоханы. Я баюся крыжа. Сымоне, навучы мяне несцi мой крыж.

Цяжар лягчэй несці ўдваіх. Але Ты, Езу, напэўна, не быў цалкам задаволены дапамогаю Сымона, бо яго прымусілі дапамагаць Табе. Я паспрабую паступіць іначай. Дабравольна, без спадзявання на ўзнагароду, дапамагу слабейшаму сябру ў вучобе, старэйшым — у працы.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 6

Веранiка выцiрае


твар Езуса
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Веранiка, ты вельмi смелая. Я здзіўляюся тваёй адвазе. Натоўп насміхаецца і здзекуецца з Цябе, Езу, а яна не саромеецца свайго жадання падтрымаць Цябе. Не магла дапамагчы інакш і таму выцерла Твой твар
ад пылу, поту і крыві.

Калі сустрэну таго, хто церпіць, паспрабую зрабіць так, як Вераніка. Суцешу засмучанага, таго, хто плача, ці хоць прыязна ўсміх­нуся яму. Падзялю з ім яго цярпенне.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 7

Езус падае другi раз


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Што ж мне рабiць? Не ўмею дапамагчы Табе, Пане. Падаю сам. Малю Цябе, дапамажы мне падняцца.

Жаўнеры спяшаюцца, каб хутчэй укрыжаваць Цябе. Езу, Ты губляеш сілы, яшчэ раз падаеш. Жаўнеры спаганяюць на Табе сваю злосць, а Ты церпіш.

Як мне прыкра, што падчас кожнай святой споведзі я абяцаю выправіцца, але не станаўлюся лепшым. Хачу суцешыць Цябе, Езу. Таму буду настойліва змагацца са сваімі слабасцямі і грахамі.

С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 8

Езус суцяшае


ерузалемскіх жанчын
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Езу, Ты гаворыш жанчынам, каб яны плакалі не па Табе, але па сабе і па сваіх дзецях. Ты просіш іх, каб сваёй дабрынёю і клопатам яны атулілі найперш сваіх дзяцей.

Колькі разоў я думаў толькі пра сябе, хоць побач ёсць людзі, якім бывае значна горш, чым мне. Навучы мяне, Езу, быць ве­лікадушным.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 9

Пан Езус трэцi раз падае


пад крыжам
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Цяпер Табе цяжэй падняцца, бо крыж становіцца ўсё больш цяжкім. Добра ведаю, што гэтым невыносным цяжарам з’яўляецца кожны наш смяротны грэх.

Колькi разоў я ўжо падаў — не злiчу. А Ты, Езу мiласэрны, заўсёды прабачаеш мне.

Узгадваючы Тваё трэцяе падзенне, па­станаўляю, о Езу, што ў далейшым сваім жыцці я буду пазбягаць усяго, што вядзе
да граху.

Езу, давяраюся Табе!


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 10

З Езуса здзiраюць


адзенне
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Не саромейся, Пане. Ты для мяне заўсёды святы. А ўсё, што робяць з Табою, Ты цер­піш за бессаромнасць людзей.

Езу, Ты жывеш у сваім Касцёле. Колькі разоў я адмаўляў Твайму Касцёлу ва ўсім, што ў ім Боскае, святое, асабліва тады, калі дрэнна паводзіў сябе падчас святой Імшы, гучна размаўляў у Тваёй святыні, смеціў у ёй. Прабач мне, Пане!



С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 11

Укрыжаванне Езуса


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Цалую Твае святыя раны, Пане мой укрыжаваны. Злiтуйся нада мною.

Злыя людзі яшчэ больш дадаюць Табе бо­лю. Вельмі жорстка здзекуюцца з Цябе, а Ты маўчыш.

Мне вельмі прыкра, што я часам наракаў на нязначны боль, на нейкую малую дра­пінку. Цяпер я буду моўчкі цярпець разам
з Табою, Пане.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 12

Езус памiрае на крыжы


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Я не ўмею любiць Цябе так, як Твая Мацi, апостал Ян… Разам з Марыяй Магдаленай
я цалую Твае ногi i абмываю iх слязьмi.

Езу Хрыстэ, Ты мог бы жыць даўжэй, навучаць, тварыць цуды і радаваць сваю Маці. Аднак згадзіўся на смерць, бо найважнейшым было для Цябе выкананне волі свайго Айца.

Нягледзячы на свой узрост, я павінен быць заўсёды падрыхтаваны да смерці. Таму кожны вечар, укленчыўшы падчас малітвы перад Тваім крыжам, пытаю сябе: «Ці захаваў я Тваю ласку, Пане?».
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 13

Езус зняты з крыжа


С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Тады магло здавацца, што на гэтым усё скончылася. І многія так думалі. Аднак Езус сказаў, што Ён паўстане з мёртвых. Я веру
ў гэта! Хутка надыдзе час змёртвыхпаўстання і Яго хвалы.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 14

Езус пакладзены


ў грабнiцу
С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Кожнае пахаванне і кожная магіла вы­клі­каюць сум. Так думаюць людзі. Аднак Езус вучыў, што Ён з’яўляецца змёртвыхпаўстаннем і жыццём, і кожны, хто верыць у Яго, хоць і памрэ, жыць будзе.

Не забуду пра маіх памерлых родных, буду штодзённа маліцца за іх, каб як мага хутчэй яны сустрэліся з Табой, Езу, у Тваім Валадарстве.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Малітва на заканчэнне

Пане Езу! Падчас гэтага Крыжовага шляху я зразумеў, што Твая Мука і Смерць былі патрэбныя для збаўлення людзей. Чалавек ніколі не здолеў бы перапрасіць Бога за свае грахі. Толькі Ты, Пане, мог гэта зрабіць як Бо­жы Сын.

Крыжовы

шлях


штодзённых

абавязкаў



У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.
Уступная малітва

Пане Езу, Ты наш Збавіцель і найлепшы Настаўнік! Разам з маімі сябрамі і сяброўкамі я распачынаю Крыжовы шлях. Ідучы ад стацыі да стацыі, буду ўзгадваць і разважаць над падзеямі апошніх дзён Твайго жыцця на зямлі. Дапамажы мне, Езу, зразумець глыбіню Тваіх пакутаў і навучы мяне рабіць дабро людзям.


С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

Стацыя 1


Езус асуджаны
на смерць
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Пілат выдаў загад укрыжаваць Езуса.
Лю­дзі, што сабраліся на плошчы, крычалі: «Укры­жуй, укрыжуй Яго!». Не распазналі
ў Ім свайго Збаўцу, не захацелі ўшанаваць Яго святое імя.

А я? Ці шаную я Пана Бога? Колькі разоў у жартах, у злосці, у гневе вымаўляў без пашаны імя Езус, Бог, Марыя, Юзаф, а таксама імёны іншых святых? (Хвіліна цішыні).


За адсутнасць пашаны да імені Пана Бога
і да імёнаў святых у размовах дзяцей пера­прашаем Цябе, Езу.
Усе: Перапрашаем Цябе, Езу!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 2

Езус бярэ крыж


C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Жаўнеры падрыхтавалі крыж. Езус пакорна бярэ яго на свае плечы. Гэты крыж цяжкі, бо ў ім — усе грахі людзей. І мае таксама.

Езу нявінны! Ты без нараканняў нёс крыж і памёр на крыжы. Але многія дзеці


не разумеюць сэнсу Тваёй смерці, не ша­нуюць крыжа. Некаторыя хлопцы, прахо­дзячы каля крыжа, не здымаюць шапак, дзяўчынкі абы-як робяць знак крыжа. Многія ў сваіх кватэрах не маюць крыжа, бо саромеюцца прызнацца, што яны хрысціяне. Яны забываюць, што гэта — сімвал нашай веры, што Ты, Езу, памёр менавіта на крыжы дзеля таго, каб нас збавіць. За адсутнасць пашаны да святога Крыжа перапрашаем Цябе, Езу.
Усе: Перапрашаем Цябе, Езу!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 3

Езус падае першы раз


C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Знясілены, Пан Езус падае. Жаўнеры смяюцца з Яго. Ніхто не дапамагае Яму ўстаць.

Вельмі часта здараецца ў школе, што сяброўка ці сябар атрымлівае дрэнную адзнаку. Ім вельмі прыкра, яны нават плачуць.


А мы, як тыя жаўнеры і бязлітасны натоўп, насміхаемся з іх няшчасця замест таго, каб падтрымаць іх і суцешыць. За тое, што дакучалі сябрам і сяброўкам, насміхаліся
з людзей старэйшых і хворых, перапрашаем Цябе, Езу.
Усе: Перапрашаем Цябе, Езу!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 4

Езус сустракае сваю


Маці
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Сярод шумнага натоўпу на ерузалем­скай вуліцы Марыя адшукала свайго Сына. Езус, акружаны злоснымі жаўнерамі, нёс крыж. Убачыўшы Маці, затрымаўся на хві­ліну і паглядзеў на Яе. Ён заўсёды любіў Яе і шанаваў.

А як я адношуся да сваіх бацькоў? Яны клапоцяцца пра мяне. Стараюцца зрабіць усё, каб мне было добра. Аднак вельмі часта здараецца, што я іх не слухаю, не дапамагаю ім у хатняй працы. Са школы прыношу дрэнныя адзнакі. За непаслухмянасць сваім бацькам перапрашаем Цябе, Езу.


Усе: Перапрашаем Цябе, Езу.
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 5

Сымон Кірынэец дапамагае


Езусу несці крыж
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Езус ужо моцна стаміўся, несучы крыж. Было б добра, каб хтосьці дапамог Яму. Сымон Кірынэец якраз вяртаўся з поля дадому. Па дарозе яго затрымалі жаўнеры і загадалі дапамагчы несці крыж Езусу.

Хтосьці з нас дапамог бабулі прынесці цяжкія сумкі дадому, дапамог перайсці вулі­цу сляпому, прыбраў у пакоі хворай бабулі... За дапамогу Сымона Кірынэйца і дабрыню дзяцей да людзей старэйшых і хворых дзякуем Табе, Езу.


Усе: Дзякуем Табе, Езу!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 6

Вераніка выцірае


твар Езуса
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Падчас дарогі на Кальварыю Езус быў вельмі змучаны. Па Яго пакрытым потам тва­ры сцякалі кроплі крыві. Бачыла гэта святая Вераніка. Падбегла да Езуса і хустай выцерла Яму твар. За добры ўчынак Езус узнагародзіў Вераніку — пакінуў на яе хус­ціне адбітак свайго Святога Аблічча.

А дзяўчынкі з нашага класа адведалі хворую настаўніцу. Занеслі ёй кветкі і расказалі, што было ў школе. За добры прыклад святой Веранікі, за ахвярную працу і добразычлівасць многіх дзяцей дзякуем Табе, Езу.


Усе: Дзякуем Табе, Езу!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 7

Езус падае другі раз


C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Езус быў ужо блізка ад вяршыні гары Кальварыя. Змучаны, Ён падае на камяні.
Да крыві збівае калені і рукі.

Я часам грашу. І хоць хаджу часта да споведзі, але мае грахі дадаюць цяжару крыжу, пад якім Езус падае чарговы раз. За грахі, якія мы ўчынілі, і за тое, што не імкнёмся іх вы­праўляць, перапрашаем Цябе, Езу.


Усе: Перапрашаем Цябе, Езу!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 8

Езус суцяшае ерузалемскіх


жанчын
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Падчас крыжовага шляху Езус сустрэў жанчын, якія плакалі. Не разумелі яны, чаму Езуса вялі на ўкрыжаванне. Ён жа не зрабіў нічога дрэннага: лячыў хворых, карміў галодных і ўваскрашаў памерлых. За што хочуць Яго ўкрыжаваць? Збаўца сказаў жанчынам, каб плакалі не па Ім, але па сабе і па сваіх дзецях.

Бацькі хочуць мяне добра выхаваць. Дзеля гэтага робяць усё, пасылаюць таксама мяне ў касцёл на сустрэчу з Богам на занятках па рэлігіі. Ці за апошні месяц я быў на ўсіх гэтых занятках? За прапушчаныя заняткі па рэлігіі перапрашаем Цябе, Езу.


Усе: Перапрашаем Цябе, Езу!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 9

Езус падае трэці раз


C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Было вельмі горача. Полудзень... Езус, стомлены, падае пад крыжам ужо трэці раз. Ніхто з прысутных не прынёс Збавіцелю нават кубка вады. Хрыстус настолькі нас лю­біць, што без ваганняў прыняў на сябе такія страшныя мукі. Падаючы пад крыжам, Езус звяртаецца да нас: «Глядзіце, як моцна Я вас люблю, колькі цярплю за вас. Прыходзьце на святую Імшу, каб разам са Мною складаць Богу ахвяру за грахі лю­дзей». За тое, што без прычыны прапускалі святую Імшу ў нядзелю і святы, перапрашаем Цябе, Езу.
Усе: Перапрашаем Цябе, Езу!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 10

З Езуса здзіраюць


адзенне
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Ужо вяршыня гары Кальварыя. Пачынаецца ўкрыжаванне. Жаўнеры бязлітасна здзіраюць з Езуса вопратку, якая прысохла да зраненага цела.

Мой Збавіцель адчуваў страшны боль. Стоячы без вопраткі, саромеўся перад людзь­мі за нашыя нясціплыя думкі, словы


і ўчынкі. За брыдкія словы, учынкі, думкі,
малюнкі, жарты перапрашаем Цябе, Езу.
Усе: Перапрашаем Цябе, Езу!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 11

Укрыжаванне Езуса


C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Збавіцель, бачу, як жаўнеры выцягваюць Твае рукі, прыціскаюць да крыжа і прыбіваюць іх вялікімі цвікамі. На Тваёй галаве — карона з церняў, а рукі і ногі — прабіты цві­камі. Ты моцна любіш нас, таму згадзіўся
на такія мучэнні.

Некаторыя дзеці не любяць адзін аднаго, сварацца, б’юцца, здзекуюцца з жывёлы. За дрэнныя паводзіны гэтых дзяцей пера­прашаем Цябе, Езу.


Усе: Перапрашаем Цябе, Езу!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 12

Езус памірае на крыжы


C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
У самы поўдзень, каля дванаццатай га­дзіны, жаўнеры паднялі крыж з прыбітым целам Езуса. Праз тры гадзіны Хрыстус памёр. Перад самай смерцю Езус усклікнуў: «Айцец, прабач ім, бо яны не ведаюць, што робяць!». Гэтымі словамі Збавіцель прабачыў усім людзям, нават сваім мучыцелям.

А я ведаю, што дзве сяброўкі пасварыліся паміж сабой. Не хочуць адна адну пера­прасіць. Так шмат людзей жывуць у нязго­дзе, ваююць, не хочуць прабачыць крыўды, таму сеюць паўсюль разлад і гора.

Пане Езу, дапамажы нам сваёю ласкаю, каб усе людзі імкнуліся да спакою, жылі
ў згодзе і любові. За дзяцей, якія сварацца паміж сабою, перапрашаем Цябе, Езу.
Усе: Перапрашаем Цябе, Езу!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 13

Езуса здымаюць


з крыжа
C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Адзін з жаўнераў прабіў дзідаю сэрца Езуса. З прабітага боку выцекла кроў і ва­да. «Ён ужо не жыве», — сцвердзіў жаўнер.

Добры Нікадэм і апостал Ян знялі з крыжа цела Збавіцеля. Марыя трымала яго


на сваіх руках. Успомніла словы прарока Сі­мяона: «І Табе самой меч праніжа душу».

Перад смерцю Езус прасіў апостала Яна, каб ён апекаваўся Марыяй. З таго часу Марыя стала Маці ўсіх людзей. Хто любіць Ма­рыю, той моліцца да Яе, з пашанаю но­сіць медалік, чытае Ружанец.

А я? Ці люблю Маці Езуса, якая з’яўляецца таксама і маёй Маці? Маці Хрыста і наша Маці, апякуйся намі.
Усе: Апякуйся намі!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Стацыя 14

Пахаванне Езуса


C.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!
Каля гары Кальварыя знаходзілася новая грабніца, выбітая ў скале. Туды паклалі цела Езуса. Жаўнеры прывалілі да ўваходу цяжкі камень і паставілі варту. Баяліся, каб ніхто не ўкраў цела Езуса. Адбывалася ўсё гэта
ў Вялікую пятніцу.

У памяць пра смерць Езуса дарослыя посцяць у пятніцу, не ядуць мяса.

Якую ахвяру зраблю я сёння для ўша­навання Мукі і Смерці Езуса? Можа, адмоў­лю­ся ад ласункаў, можа, хоць адзін вечар
не пагляджу тэлевізар? Праз Тваю смерць
і змёртвыхпаўстанне выбаў нас, Езу.
Усе: Выбаў нас, Езу!
С.: Які за нас цярпеў ад ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Малітва на заканчэнне

Пане Езу, прымі гэты час, прысвечаны разважанню Твайго крыжовага шляху. Гэ­та — наша ахвяра, выраз нашай любові


да Цябе. Дапамажы нам, Езу, каб святыя рэкалекцыі і споведзь у часе Вялікага посту садзейнічалі нашаму ўзрастанню ў Тваёй ласцы. Дапамажы, Езу, каб мы пасля споведзі былі верныя сваім пастановам і вы­правілі свае грахі і памылкі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка