Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна




Дата канвертавання31.01.2017
Памер173.08 Kb.
эмблема полная.jpg
ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна”

Аддзел бібліятэказнаўства





http://ocka3ke.ru/sites/default/files/styles/large_tale/public/pero_i_chernilnica.jpeg?itok=x4md8hqd

Беларускія пісьменнікі-юбіляры

2015 года

II паўгоддзе



Мінск 2015

ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна”

Аддзел бібліятэказнаўства
Беларускія пісьменнікі-юбіляры

2015 года:


Бібліяграфічны паказальнік
II паўгоддзе

Мінск 2015

Змест

Ліпень.

Пятро Глебка ……………………………………



4

Жнівень.

Якуб Ермаловіч …………………………………



9

Верасень.

Хведар Гурыновіч ………………………………



12

Кастрычнік.

Уладзімір Паўлаў ………………………………



15

Лістапад.

Ян Скрыган ………………………………………



20

Снежань.

Іван Шуцько ……………………………………..



24

Ліпень

http://www.sb.by/images/articles/10/148/5a.jpg
Пятро Глебка

(1905–1969)



Пятро Фёдаравіч Глебка нарадзіўся 6 ліпеня 1905 г. у вёсцы Вялікая Уса Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1923 г. закончыў уздзенскую сямігодку. Пасля заканчэння сямігодкі паступіў у Мінскі белпедтэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся ў БДУ на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта. У той час у белпедтэхнікуме займаліся многія маладыя пісьменнікі – М.Лужанін, А.Александровіч, С.Дарожны, П.Трус, А.Якімовіч. Яны аказалі ўплыў на развіццё творчых інтарэсаў П.Глебкі. У 1925 г. ён стаў членам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, праз год – членам аб’яднання “Узвышша”. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1930) працаваў у рэдакцыях газеты “Калгаснік Беларусі”, часопіса “Полымя рэвалюцыі”, кансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР. У гэты час малады літаратар зблізіўся з Я.Купалам, Я.Коласам, сябраваў з К.Чорным, К.Крапівой, П.Броўкам.

У 1941-1942 гг. Глебка служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у рэдакцыях франтавых газет “За Савецкую Беларусь”, “За Свабодную Беларусь”. Пад псеўданімам Язэп Касіла друкаваў сатырычныя творы ў газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну”.

Пасля вайны Глебка загадваў сектарам лексікаграфіі ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1957 г. стаў дырэктарам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

Памёр пісьменнік 18 снежня 1969 г.

Першыя вершы былі надрукаваны ў 1925 г. Аўтар кніжак паэзіі «Шыпшына» (1927), «Урачыстыя дні» (1930), «Арка над акіянам» (паэма, 1932), «Арлянка» (паэма, 1932), «Хада падзей» (вершы, паэмы, 1932), «Чатыры вятры» (1935), «Мужнасць» (вершы, паэмы, 1938), «Пад небам бацькаўшчыны» (вершы, паэмы, 1947), «Нашай славы зара» (вершы, паэмы, 1947), «Размова аб шчасці» (1948), «У тыя дні» (паэма, 1957), «Вершы» (1975), «На спатканні дарог» (1990). Для дзяцей выдадзены зборнікі паэзіі «Пад сцягам перамог» (1952), «Прывітанне Радзіме» (1961), «Вобразы роднай краіны» (1964), «Наш сцяг» (1972), «Наш лес» (1973), «Шчаслівы май» (1985). У 1952 г. выйшлі выбраныя творы Пятра Глебкі, у 1958 г. – збор твораў у 2-х тамах, у 1969–1971 гг. – збор твораў у 3-х тамах, у 1984–1986 гг. – збор твораў у 4-х тамах.

Напісаў драматычную паэму «Над Бярозай-ракой» (1940, пастаўлена ў 1940), лібрэта оперы «Андрэй Касценя» (пазнейшая назва «Лясное водгулле», пастаўлена ў 1970), вершаваную драму «Святло з Усходу» (1957, пастаўлена ў 1957).



Мастацкія творы:
Глебка, П. Аўтабіяграфія. – У кн. Пяцьдзесят чатыры дарогі. Аўтабіягр. беларус. пісьменнікаў. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. – С. 137–148.
Глебка, П. Вобразы роднай краіны : вершы і паэмы / Пятро Глебка ; уступ. арт. М. Грынчыка. – Мінск : Нар. асвета, 1964. – 219 с.
Глебка, П. На спатканні гадоў : вершы : [для ст. шк. узросту] / Пятро Глебка. – Мінск : Юнацтва, 1990. – 95 с. – (Паэтычная б-ка).
Глебка, П. Наш лес : вершы: для мал. шк. узросту / Пятро Глебка; іл. П.В. Калініна. – Мінск : Маст. літ., 1973. – 30 с.
Глебка, П. Пад небам бацькаўшчыны : выбр. творы / Пятро Глебка. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1947. – 535 с.
Глебка, П. Чатыры вятры : вершы / Пятро Глебка. – Мінск : Дзяржвыд Беларусi, 1935. – 207 с.
Аб жыцці і творчасці
Аўрамчык, М. Такі ён быў у жыцці / Мікола Аўрамчык // Знаёмыя постаці : нарысы : для ст. шк. узросту / Мікола Аўрамчык. – Мінск : Маст. літ., 2004. – С. 171–174.

Верабей, А. Шчырая і мужная песня паэта : [творчы шлях П. Глебкі]. – Полымя. – 1985. – № 7. – С. 196–203.


Вялюгін, А. Хараство жыцця і слова : [з успамін аб жыцці і творчасці П. Глебкі]. – Полымя. – 1980. – № 7. – С. 232–239.
Гесь, А. Навуковая дзейнасць пісьменніка / Аляксандр Гесь // Краязнаўчая газета. – 2005. – № 40. – С. 1.
Іванова, Г. Сваю творчую спадчыну ён завяшчаў народу / Г. Іванова // Веды. – 2005. – 1 ліп. – С. 8.
Лис, А. Поэт – академик Петро Глебка / Арсень Лис // Нёман. – 2005. – № 11. – С. 173–176.
Максімовіч, В. “…і сябе асудзіў на пакуты”: [жыццё і творчасць Пятра Глебкі] // Роднае слова. – 1995. – № 7. – С. 3–14.
Марціновіч, А. “Мне свет увесь здаецца роднай Беларуссю” : [П.Ф. Глебка] // Марціновіч, А. Дарога ў запаветнае : нарысы, артыкулы. – Мінск, 1992. – С. 49–54.
Мураўёва, Т. “Хто верыць у сучаснае з душою…” / Таццяна Мураўёва // Роднае слова. – 2005. – № 7. – С. 6–8.

Несцяровіч, В. Б. Голас мужнасці і пяшчоты / В.Б. Несцяровіч // Пачатковая школа. – 2005. – № 7. – С. 27.


Рамановіч, Я. Паэзія драмы. – У кн.: Рамановіч Я. Знаёмыя сілуэты. Старонкі ўспамінаў. – Мінск : Маст. літ., 1974. – С. 128–138.
Шушкевіч, С. Слова пра Пятра Глебку. – У кн. Шушкевіч С. Вяртанне ў маладосць. Успаміны і нататкі. – Мінск : Беларусь, 1968. – С. 160–164.
Шырко, В. А. Дзе гамоніць Уса : [пра П. Глебку] // Шырко В. А. Дарагія мае землякі : кн. для вучняў. – Мінск, 1991. – С. 60–72.
Ялатамцава, І. Святло душы паэта : успаміны пра Пятра Глебку : пераклад з рускай мовы / Ірына Ялатамцава // Роднае слова. – 2014. – № 3. – С. 71–75.
Яскевіч, А. Імкненне да ідэалу/ Алесь Яскевіч // Полымя. – 2006. – № 2. – С. 181–184.
Жнівеньhttp://pogostupk.edu.minskregion.by/gallery/204/264688.jpg


Якуб Ермаловіч

(1910–1987)



Якуб Сідаравіч Ермаловіч нарадзіўся 7 жніўня 1910 г. у вёсцы Вяшэўка Ігуменскага павета Мінскай губерніі (цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці).

У 1929 г. ён скончыў Бярэзінскую сямігодку, а ў 1931 г. – Мсціслаўскія двухгадовыя педагагічныя курсы. Працаваў настаўнікам у вёсцы Усушак Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. З 1933 г. вучыўся ў Мінскім педінстытуце, але ў 1936 г. быў арыштаваны і асуджаны. У 1939 г. прыгавор адменены Вярхоўным судом СССР, у чэрвені 1941 г. Ермаловіч быў вызвалены з-пад следства, без судзімасці, рэабілітаваны ў 1967 г.

З верасня 1944 г. працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў гарадскім пасёлку Беразіно, затым у сярэдняй школе вёскі Пагост Бярэзінскага раёна. Адначасова вучыўся завочна ў Магілёўскім педагагічным інстытуце, які скончыў у 1959 г.

Друкавацца пачаў у 1929 г. Яго вершы і апавяданні змяшчаліся ў газетах “Беларуская вёска”, “Калгаснік Беларусі”, “Звязда” і часопісах “Маладосць”, “Беларусь”. Першая кніга апавяданняў “Над Бярозай”.



Творы
Акопы не пазарасталі / Я. С. Ермаловіч. – Мінск : Маст.літ., 1985. – 256 с.
Душа чалавека / Я.С.Ермаловіч. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1962. – 234 с.
Малады старшыня : аповесць / Я.Ермаловіч // Маладосць. – 1977. – № 11. – С. 69–113 : № 12. – С. 17–37.
Родная зямля / Я.С.Ермаловіч. – Мінск : Беларусь, 1967. – 196 с.
Сіняя птушка / Я.С.Ермаловіч. – Мінск : Маст.літ., 1980. – 299 с.
След на зямлі / Я.С.Ермаловіч. – Мінск : Маст.літ., 1977. – 255 с.
Твар у твар / Я.С.Ермаловіч. – Мінск : Беларусь, 1970. – 208 с.
Аб жыцці і творчасці
Андраюк, С. Жыць чалавекам / С.Андраюк. – Мінск, 1983. – С.109–110.

Асташ, П. Якуб (Якаў Сідаравіч) Ермаловіч : [да 75-годдзя з дня нараджэння] / П.Асташ // Полымя. – 1985. – № 8. – С. 223.


Ермаловіч Якуб // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. – Т. 2. – Мінск, 1993. – С. 427.
Мікола Ермаловіч // Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя / склад. М.Скобла ; навук. рэд. А. Пашкевіч. – Мінск : Лімарыус, 2003. – С. 365.
Якубу Ермаловічу – 75 : віншаванне // ЛіМ. – 1985. – 9 жн. – С. 7.
Верасеньбезымянный.png


Хведар Гурыновіч

(14.09.1950)


Хведар Хведаравіч Гурыновіч

нарадзіўся ў вёсцы Крывічы (тэрыторыя цяперашяга Салігорскага раёна). У 1967 г. закончыў дзесяцігодку. Пасля службы у Савецкай Арміі працаваў на будоўлі, на камсамольскай рабоце, мастаком на калійным камбінаце. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ імя У.І.Леніна ў 1981 г. Быў дырэктарам Салігорскага краязнаўчага музея, адказным сакратаром штотыднёвіка “Калійшчык Салігорска”. Паэзія Гурыновіча – гэта песня аб роднай прыродзе, аб працы хлебаробаў і шахцёраў. Паэт з’яўляецца сапраўдным патрыётам сваёй Салігоршчыны, улюбёным у родныя просторы. Выпусціў наступныя зборнікі вершаў: «Хлеб і соль» (1980), «Шматгалосая кветка» (1983), «Дачыненне» (1991), «Вішня цвіце» (1992), «Пад знакам Дзіяны» (1995), «Запрашаю пад дождж» (2000), «Пабыць аднаму» (2001), «Каханне і воля», «Сустрэнемся ля вогнішча» (2006), «Год – как жизнь, жизнь – как год» (2007; 2008); «Застаецца вера» (2010). Таксама кнігі для дзяцей «Што я ўнуку скажу? » (1995), «Пасадзім па дрэўцу» (1993), «Птушыная азбука» (1997), «Сто хрустальных родничков» (2000), «Лес на далоні» (2001).

Творы
Вішня цвіце : вершы / Х.Гурыновіч. – Мінск : Маст. літ., 1992. – 110 с.
Лес на далоні / Х.Гурыновіч. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 141 с.
Пад знакам Дзіяны / Х.Гурыновіч. – Мінск : Маст.літ., 1995. – 222 с.
Пасадзім па дрэўцу / Х.Гурыновіч. – Мінск : Юнацтва, 1993. – 64 с.
Позні яблык ; Прызнанне ; Тваё Імя / Хведар Гурыновіч // Полымя. – 2006. – № 6. – С. 29–31.
Шматгалосая кветка / Х.Гурыновіч. – Мінск : Маст.літ., 1983. – 95 с.
Аб жыцці і творчасці
Артамонава, А. Встреча с поэтом / А. Артамонава // Салігорскі веснік. – 1999. – 30 студз.
Вярба, В. Права для першай песні / В.Вярба // Беларусь. – 1981. – № 3. – С.28–29. – Рэц. на кн. : Гурыновіч, Х.Х. Хлеб і соль : вершы / Х.Х.Гурыновіч. – Мінск : Маст.літ., 1980. – 94 с.

Гаўрусёва, Т. Разумець сусвет і саміх сябе / Т.Гаўрусёва // Мін.праўда. – 1999. – 13 мая.


Гуліцкі, А. “Лес на далоні” / А.Гуліцкі // ЛіМ. – 2002. – 4 студз. – С.6.
Жванец, В. Рассказал поэт / В.Жванец // Шахцёр. – 2000. – 19 мая.
Крывіч з крывічоў : [Хведару Гурыновічу – 50] // ЛіМ. – 2000. – 15 верас. – С. 8.
Нікіціна, Г. Размова была шчырай / Г.Нікіціна // Шахцёр. – 2002. – 30 крас.
Саламаха, У. Там песні жывыя Айчыны / У.Саламаха // ЛіМ. – 2003. – 28 лют. – С. 4–5.
Кастрычнікпаўлаў уладзімір андрэевіч


Уладзімір Паўлаў

(25.10.1935)


Уладзімір Андрэевіч Паўлаў нарадзіўся 25 кастрычніка 1935 г. ў вёсцы Замошша Слуцкага раёна (цяпер Любанскі раён) Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1954 г. Уладзімір Паўлаў скончыў Дарасінскую СШ, працаваў літработнікам любанскай раённай газеты “Кліч Радзімы”. У тым жа годзе быў прызваны ў Савецкую Армію, служыў да 1957 года ў Маскоўскай ваеннай акрузе ў авіяцыйнай часці механікам. У 1957 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі (скончыў у 1962). Працаваў загадчыкам літаратуры і мастацтва, адказным сакратаром рэдакцыі газеты “Чырвоная змена” (1962-1967), адказным сакратаром кінабюлетэня “На экранах Беларусі” (1967-1971), літкансультантам СП БССР (1971-1972, 1986-1988), загадваў рэдакцыямі паэзіі, затым збору твораў і выбраных твораў выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1972-1985). З 1990 г. – намеснік старшыні СП Беларусі. Член СП СССР з 1962 г.

Першы верш надрукаваў у 1954 г. (газета “Піянер Беларусі”). Аўтар зборнікаў паэзіі “Узлётная паласа” (1960), “Далягляд” ( вершы і паэма, 1964), “Светацені” (1967), “Начная балада” (вершы і паэма, 1971), “Сонца купаецца” (вершы, паэма, 1976), “Каласы радкоў” (1979), “Сляза на вейцы” (1982), “Гадавое кальцо” ( 1986).

Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў “Годы нашы – птушкі” (1970), “Ад агню і мяча” (1973), для дзяцей “Пажарніца” (“Тайна бункера № 7”, аповесць, 1968), “Чуж-Чужаніца” ( аповесць, 1979), “Радзімкі” (1989). У 1987 г. выдадзены выбраныя творы ў 2 тамах.

Пераклаў раманы Я.Фельдэака “Чужая дачка” (1979), У.Багамолава “Момант ісціны” (“У жніўні сорак чацвёртага”, 1984), асобныя творы пісьменнікаў народаў СССР.

Жыве ў Мінску.


Творы

Бог чуе таго,хто плача // Полымя. – 2000. – № 8. – C. 3–81.


Бярозавы сок // ЛіМ. – 2003. – 7 лют. – С. 13.
Вершы // Маладосць. – 2005. – № 10. – С. 57–61.
Паўлаў, У. Ад агню і мяча : аповесць і апавяданнi / Уладзімір Паўлаў. – Мінск : Маст. літ., 1973. – 190 с.
Паўлаў, У. Выбраныя творы : у 2 т. / Уладзімір Паўлаў ; прадм. У.Гніламёдава. – Мінск : Маст. літ., 1987. Т.1. – 1987. – 383 с.
Паўлаў, У. Выбраныя творы : у 2 т. / Уладзімір Паўлаў. – Мінск : Маст. літ., 1987. Т. 2. – 1987. – 550 с.
Паўлаў, У. Гадавое кальцо : вершы / У.А.Паўлаў. – Мінск : Маст. літ., 1986. – 111 с.

Паўлаў, У. Годы нашы-птушкi : аповесцi / У.А.Паўлаў. – Мінск : Беларусь, 1970. – 207 с.


Паўлаў, У. Далягляд : вершы і паэма / Уладзімір Паўлаў. – Мінск : Беларусь, 1964. – 83 с.
Паўлаў, У. Жывіце шчаслівы / У.Паўлаў // Полымя. – 2005. – № 10. – С. 58–62.
Паўлаў, У. Згадка на дабро : вершы, забаўлянкі-пазнаванкі, загадкі, паэма-казка : для мал. шк. узросту / Уладзімір Паўлаў. – Мінск : Маст. лiт., 2004. – 110 с.
Паўлаў, У. Каласы радкоў : вершы / Уладзімір Паўлаў. – Мінск : Маст. літ., 1979. – 175 с.
Паўлаў, У. Колькі гусей убачыў Яўсей? : вершы,загадкі,казкі : для мал.шк.узросту / Уладзімір Паўлаў ; маст. А.П.Ксяндзоў. – Мінск : Юнацтва, 1994. – 65 с.
Паўлаў, У. Мама, маці, матуля... : вершы / У.Паўлаў ; [уклад. А.Канапелькі і В.Шніпа. – Мінск : Маст. лiт., 2006. – 446, [2] с.
Паўлаў, У. Начная балада : вершы, паэма / Уладзімір Паўлаў ; іл. М.Басалыгі. – Мінск : Беларусь, 1971. – 95 с.
Паўлаў, У. Пад схіленым дрэвам / У.Паўлаў // Полымя. – 1997. – № 8. – C. 3–72.
Паўлаў, У. Светаценi : вершы / Уладзімір Паўлаў. – Мінск : Беларусь, 1967. – 75 с.
Паўлаў, У. Слуцкія паэткi / У.Паўлаў // Полымя. – 1996. – № 12. – С. 179–184.
Паўлаў, У. Сляза на вейцы : вершы / Уладзімір Паўлаў. – Мінск : Маст. літ., 1982. – 86 с.
Паўлаў, У. Сонца купаецца : вершы, паэма / Уладзімір Паўлаў. – Мінск : Маст. літ., 1976. – 158 с. – (Песню бярыце ў дарогу).
Паўлаў, У. Чуж-чужаніна : аповесць : для сярэд. шк. узросту / Уладзімір Паўлаў ; маст. В.Сокалаў. – Мінск : Маст. літ., 1979. – 85 с.
Паўлаў, У. Што было на Беларусi : кн. паэзii / У.А.Паўлаў. – Мінск : Маст.літ., 1994. – 175 с.
Паўлаў, У. Яжэліха : аповесцi / У.А.Паўлаў. – Мінск : Маст.літ., 1993. – 352 с. – (Б-ка беларускай прозы).
Подзвіг чалавечага абавязку і дабрыні // Полымя. – 2009. – № 10. – С. 189–194.
Санеты // Полымя. – 1999. – № 6. – C. 105–112.
Хто знае – адгадае : вершы, забаўлянкі-пазнаванкі, загадкі, казкi / Уладзімір Паўлаў; [маст. С.В. Чарановіч]. – Мінск : Юнацтва, 1997. – 112 с.
Аб жыцці і творчасці
Аленчык, М. З "узлётнай паласы" – у зеніт творчасцi // Голас Любаншчыны. – 1995. – 11 лістап.
Аленчык, М. Яго паэзiі выток – слаўны бацькоўскі куток // Мін. праўда. – 1995. – 21 лістап.
Каткавец, В. А думкамі – у Замошшы // Голас Любаншчыны. – 2010. – 13 лістап. – С. 5.
Макаревіч, В. Узлётная паласа // Чырв. змена. – 1995. – 25 кастр.
Марозава, Н. Тут родны кут сябры і землякі... // Голас Любаншчыны. – 2000. –8 лістап.
Праславіў Замошша ў сваіх творах // Голас Любаншчыны. – 2013. – 21 снеж. – С. 3. (Дадатак).
Уладзімір Паўлаў // Роднае слова. – 2005. – № 10. – С. 91.
Лістападskryhan.jpg


Ян Скрыган

(1905–1992)



Скрыган Ян (Янка Іван Аляксеевіч; псеўд. Аўлас) нарадзіўся 16 лістапада 1905 г. у весцы Труханавічы Слуцкага пав. Мінскай губерніі (цяпер Капыльскі раён).

Пачатковую адукацыю атрымаў у Труханавіцкай царкоўна-прыходскай школе. Потым вучыўся ў Слуцку ў Беларускай гімназіі і сельска-гаспадарчым тэхнікуме, які пакінуў на 4 курсе. У 1924 паступіў працаваць у рэдакцыю слуцкай акруговай газеты “Вясковы будаўнік”, затым у рэдакцыі газеты “Чырвоная Полаччына” (1926-1927). У 1928 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ. Пасля заканчэння універсітэта (1932) працаваў у рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва” (1932-1936). Быў рэдактарам мастацкай прозы ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1955-1959), літкансультантам СП Беларусі (1959).

Літаратурную дзейнасць Ян Скрыган пачаў у 1925 вершамі, якія былі апублікаваны ў слуцкай акруговай газеце “Вясковы будаўнік” і іншых перыядычных выданнях. Вершы маладога паэта змяшчаліся ў калектыўным зборніку “Слуцкія песняры” (1926), альманах “Наддзвінне” (1926), “Росквіт” (1927) і “Зарніцы” (1928). Першае свае апавяданне “Таіса” (1927) ён напісаў пад уплывам рамантычных тэндэнцый, уласцівых для ранняй маладняковай прозы. Ян Скрыган адзін з першапраходцаў беларускага нарыса. У пачатку 1930-х гадоў апублікаваны кнігі яго нарысаў “Шугае сонца” і “Недапісаны профіль”. Выйшлі зборнікі апавяданняў, навел і аповесцей “Заток ў бурах”, “Каця Лапянкова”, “Сустрэчы”, дзе асэнсаваны падзеі імперыялістычнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі, жыццё беларускай вескі ў перыяд станаўлення савецкай улады і калектывізацыі. Пасля рэабілітацыі выдаў новыя кнігі, у якіх паказаў складаны лес свайго пакалення (“Апавяданні”, “Наталя”, “Няпрошаная сляза”, “Скажы адно слова”, “Свая аповесць”, “Кругі”). У 1975 выйшаў двухтомнік выбранных твораў Я.Скрыгана. Многія творы пераклыдзены на рускую і іншыя мовы.

Памер 18 верасня 1992 г.



Творы
Выбраныя творы :  у 2 т. / [Янка Скрыган]. – Мінск :  Маст. літ., 1985.

Т. 1. – 1985. – 430 с.


Выбраныя творы :  у 2 т. / [Янка Скрыган]. – Мінск :  Маст. літ., 1985. Т. 2. – 1985. – 453 с.
Выбраныя творы :  у 2 т. / [Янка Скрыган]. – Мінск :  Маст. літ., 1975. Т. 1. – 1975. – 415 с.
Выбраныя творы :  у 2 т. / [Янка Скрыган]. – Мінск :  Маст. літ., 1975. Т. 2. – 1975. – 382 с.
Скрыган, Я. Круг : аповесць з дасказамі :  для сярэд. і ст. шк. узросту / Янка Скрыган. – Мінск : Юнацтва, 1986. – 366 с.
Кругі. Выбранае / [Янка Скрыган]. – Мінск : Беларусь, 1969. – 382 с. – ( Бібліятэка беларускай прозы).
Мать / [Янка Скрыган] //  Беларусь. – 1998. – № 9. – C. 44.
Скрыган, Я. Наталя : апавяданні /  Янка Скрыган. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1957. – 70 с. – ( Бібліятэчка беларускага нарыса і апавядання).
Скрыган, Я. Некалькі хвілін чужога жыцця : літ. успаміны, сустрэчы, шляхі : для сэрэд. шк. узросту / Ян Скрыган. – Мінск :  Маст. літ., 1979. – 190 с., 8 л. іл.
Скрыган, Я. Ранішнія росы : літ. нататкі, успаміны, партр. / Янка Скрыган. – Мінск :  Беларусь, 1965. – 230 с.
Скрыган, Я. Руки на кленовом листе : рассказы, эссе : для ст. шк. возраста / Янка Скрыган. – Минск :  Юнацтва, 1985. – 238 с.
Скрыган, Я. Свая аповесць : апавяданні, аповесці, роздум / Янка Скрыган. – Мінск : Беларусь, 1964. – 527 с.
Скрыган, Я. Скажы адно слова : аповесці і апавяданні / Янка Скрыган. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1961. – 179 с.


Аб жыцці і творчасці

Слова пра Яна Скрыгана : успаміны / [уклад., прадм. Г. Скрыган]. – Мінск : Бел. кнiгазбор, 2005. – 215 с., [4] л. іл.



Снежань


Іван Шуцько

(1925–1984)


http://attachments-blog.tut.by/68585/files/2012/06/novyiy-risunok-61.png
Іван Цітавіч Шуцько нарадзіўся 20 снежня 1925 г. у вёсцы Гаць Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Да вайны скончыў 8 класаў у Крупках. Працаваў у Крупскім раённым камітэце радыёінфармацыі (1940-1941). У 1943 г. разам з аднавяскоўцамі вывезены фашыстамі ў канцэнтрацыйны лагер (пад Гданьск). У 1944 г. уцёк з лагера. У 1944-1946 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў брыгадзірам калгаса ў роднай вёсцы. У 1958-1961 гг. – літсупрацоўнік крупскай раённай газеты “Голас калгасніка”. У 1963 г. скончыў Вышейшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У 1963 – літсупрацоўнік, у 1964-1984 гг. працаваў фотакарэспандэнтам крупскай раённай газеты “Ленінскім курсам”.

Друкавацца пачаў у 1940 г. Выдаў кніжкі для дзяцей “Мой мяч” (вершы, 1953), “Чужая хатка” (казкі, 1958), “Лепшая сяброўка” (вершы, 1959), “Дзедава рэліквія” (апавяданні, 1960), “Першае слова” (вершы, 1964), “Дзіма хоча быць героем” (апавяданні, 1965) і зборнік вершаваных баек, мініяцюр “Са свайго пункту гледжання”.

Узнагароджаны медалямі.

Памёр 31 жніўня 1954 г.



Творы
"Усё жыццё – подзвіг" // Ленінскім курсам. – 1998. – 2 ліп. – С. 2.
Шуцько, І. Першае слова : [вершы: для малодш. узросту] / І.Шуцько ; [іл. А. Замай]. – Мінск : Беларусь, 1964. – 28 с.
Аб жыцці і творчасці
Жыбуль, С. У краі лясным / Святлана Жыбуль // Прамень. – 2014. – 20 верас. – С. 5.
Садоўскі, В. Пісьменнікі – нашы землякi / В.Садоўскі, П.Талкачоў // Ленінскім курсам. – 1996. – 29 мая.
Талкачоў, П. Памяці земляка-юбіляра / П.Талкачоў // Ленінскім курсам. – 2000. – 20 снеж.

Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2015 года:

бібліяграфічны паказальнік (II паўгоддзе)
Складальнікі: Мельнічак А.А.

Рэдактар: Законнікава Л.Р.

Адказны за выпуск: Лыка М.У.

Падпісана да друку 03.06.2015 г.

Тыраж 35 экз. Заказ № 8

Рызограф Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна


220005 г. Мінск, вул. Гікалы, 4

Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка