Мінскім напрамкам




Дата канвертавання14.02.2017
Памер157.09 Kb.
1. Працуючы над “Мінскім напрамкам” Мележ задумау напісаць твор пра родныя мясціны, пра людзей, сярод якіх ён рос з самых малых гадоу. Спачатку меркавалася что гэта будзе невялікая аповесць пра меліяратараў, пра асушэнне балот, у пасляваенны час. Потым аутар вырашыу перанесці дзеянне ў даваенны час, пачау твор ад самых вытокау з першых гадоу новага, савецкагажыцця на родным палессі

“Людзі на балоце”; “Подых навальніцы”; “завеі, снежань”; “За асакою – бераг”; “Прауда вясны”



3. Вобраз Ганны Чарнушкі Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Стварэнне паўнавартаснага жаночага вобраза звычайна звязваецца з літаратурай навейшага часу і асабліва тым перыядам яе развіцця, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вялікая роля ў гэтым належыць Івану Мележу, які ў сваёй "Палескай хроніцы" стварыў запамінальны вобраз Ганны Чарнушкі. Галоўная заслуга аўтара заключаецца ў тым, што вясковая дзяўчына паўстае перад намі не як нейкі этнаграфічна-лубачны ўзор беларускай сялянкі, а як жывы, рухомы характар. На месца жанчыны-калгасніцы, жанчыны-змагаркі (чым грашыла наша літаратура да I. Мележа) прыходзіць жанчына-маці, якая прагне чалавечага кахання і любові. І таму твор I. Мележа, які адлюстроўвае жанчыну ў яе прыроднай сутнасці, мае такі вялікі поспех.Ганна славілася на ўсё наваколле сваёй гарэзлівасцю і прыгажосцю. I. Мележ параўноўвае яе з рабінай: "I неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвык пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: "Глядзі ты!.." Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна".Прырода адарыла Ганну не толькі знешняй, бачнай кожнаму прыгажосцю, але і духоўным хараством, якое можа адкрыцца толькі блізкаму, роднаснаму чалавеку. І таму пошук гэтай роднасці душ складае асноўны напрамак яе духоўнага развіцця. У сваіх учынках Ганна не кіруецца карыслівасцю, прагматычнымі мэтамі. Яна жыве сэрцам і пазбаўлена халоднага разліку. На старонках твора Ганна часта паказваецца ў такіх сітуацыях, дзе выяўляюцца гэтыя рысы яе характару. Яна жыве па прынцыпе: "Ніколі не рабіце іншым таго, чаго не хацелі б вы, каб вам рабілі іншыя". Таму яе здольнасць чуйна адклікацца на чужы боль, падтрымліваць у цяжкую хвіліну іншых успрымаецца намі не як штосьці штучнае, напускное, а як глыбінная сутнасць характару гераіні. Магчыма, не апошнюю ролю ў гэтым адыграла яе звыкласць з маленства да цяжкай сялянскай працы, дзе ёй не было роўных. Нездарма ж яшчэ Эпікур сцвярджаў, шта чалавек працы мае самую чыстую душу. І ў рамане Ганну мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі з сярпом у руках, кала малатарні у Карчоў, у ягадах, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы.Найбольш жа яскрава раскрываецца душэўная прыгажосць Ганны ў адносінах да Васіля, якога пакахала яна пяшчотна, шчыра і самааддана. Яна марыць аб простым чалавечым шчасці — кахаць і быць каханай. Але гэтыя высокія пачуцці разбіваюцца аб халоднае каменне рэчаіснасці. Першае каханне, трапяткое, нясмелае і ў нечым сляпое (а таму і шчырае) пачуццё, з самага пачатку абразіў той, на каго яно было скіравана, — Васіль. Паверыўшы чужым языкам, а не каханай дзяўчыне, ен растаптаў усё тое светлае і прыгожае, што існавала паміж імі. І Ганна ў хвіліну нясцерпнай абразы і пякучага болю прымае рашэнне звязаць свой далейшы лёс з Яўхімам. Ганна — дачка свайго часу, і ў гэты трагічны момант яна кіруецца не голасам сэрца, а спрадвечна сялянскім "сцерпіцца — злюбіцца". Пераадоленне гэтага разрыву паміж марай і явай стварае асноўны накірунак далейшых духоўных пошукаў гераіні. Чым даўжэй яна жяве ў сям'і Глушакоў, тым большыя памеры набывае гэты разрыў і тым глыбей, выразней разумее Ганна ўсю жахлівасць свайго становішча — становішча жонкі-рабыні, якая павінна толькі працаваць ад усходу да захаду сонца, дагаджаць мужу, нараджаць дзяцей і цярпліва зносіць усе здзекі і абразы. Глухія Глушакі да ўсяго, што не тычыцца іхняй прагі да ўзбагачэння. Стары Глушак прымушае Ганну ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла і неўзабаве памерла. "Бог даў — бог узяў", — вось рэакцыя Глушакоў на смерць дзіцяці.Безумоўна, гэты жахлівы выпадак не мог не прывесці Ганну да душэўнага зрыву, надлому. Яна не можа больш жыць побач з такімі "сваякамі", нялюбым мужам. Рэчаіснасць адпомсціла Ганне за здраду светлым марам. Але жыццё не скончана, яно працягваецца, узыходзячы ва новую ступень развіцця. Ганна пакідае сям'ю Глушакоў і ідзе працаваць у школу (да настаўніцы Параскі), якая становіцца часовым прыстанішчам на яе далейшым жыццёвым шляху.Лёс Ганны склаўся нялёгка. Надзеі на вяртанне былога кахання не апраўдаліся (Васіль застаўся з зямлёй), зварот у бацькоўскую хату душэўнага спакою не прынёс, пасля сустрэч з Башлыковым засталіся прыкрасць і горкая агіда...Вобраз Ганны можна лічыць першым паўнавартасным жаночым вобразам у нашай літаратуры. Заслуга I. Мележа ў тым, што ён на першае месца вылучае духоўны свет жанчыны ва ўсіх складанасцях яго развіцця: ад радасцей першага кахання да жорсткіх рэалій рэчаіснасці.

4. Васіль Дзятлік - галоўны геройУ рамане «Людзі на балоце» I. Мележ стварыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга застаюцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з'яўляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахання, другія — вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека.Да апошніх адносіцца Васіль Дзятлік — адзін з галоўных герояў рамаыа. Калі мы ўпершы ню знаёмімся з Васілём, ён яшчэ амаль падлетак. Гэта відаць па яго паводзінах. Асабліва па тым, як злуецца ён на сваю маці за тое, што яна ўсё яшчэ лічыць яго дзіцём. А яму ж так хочацца выглядаць дарослым і быць у хаце за гаспадара! Праўда, ён і ёсць гаспадар, бо з мужчын у хаце толькі стары і ўжо знямоглы дзед ды малы брат. Адзін ужо выбіўся з сіл, а другі яшчэ іх не набраўся.Аўтар падкрэслівае незвычайную працавітасць Васіля, які зусім не ведае стомы. Хлопец правіць гаспадарку, ды не абыяк, а, калі так можна сказаць, са смакам: жывёла ў час накормлена і дагледжана, у гумне — парадак. На сенакосе Васіль таксама стараецца з усіх сіл, каб не горш за астатніх, загартаваных ў працы мужчын.На нашых вачах Васіль сталее, становіцца дужым і моцным юнаком. Цяга да працы ў хлопца не прападае. Мары застаюцца ўсё тыя ж: набыць кавалак добрай зямлі, справіць новага каня, паставіць новую хату. Самая галоўная з іх — зямля. Тады — Васіль упэўнены — спраўдзіцца і ўсё астатняе, бо ён ужо даўно засвоіў, што шчырая, да салёнага поту, праца на добрай зямлі — вось залог дабрабыту. А юнак хоча жыць багата, так, як Корч, а можа і яшчэ багацей.Калектывізацыю Васіль не прымае. Аддаць у агульнае карыстанне свайго каня, карову, не дыхаць паветрам стойла, якое яму здаецца прыемнейшым за ўсе пахі на зямлі — гэта не для Васіля. Ён хоча быць упэўнены, што яго жывёла дагледжана, ён, нарэшце, хоча адчуваць, што гэта толькі яго і больш нічыё. Гэта, на маю думку, не сквапнасць Васіля, а нармальная псіхалогія ўласніка, сапраўднага гаспадара. Другая справа, што ісці не ў нагу з усімі, хай сабе ўсе астатнія ідуць няправільна, — вельмі складана. Так сталася і з Васілём.Аднак, самая галоўная прычына таго, што Васіль у канцы твора адчувае сябе няшчасным, на маю думку, — яго разрыў з каханай дзяўчынай. Усё астатняе, да чаго хлопец імкнуўся: добрая зямля, трывалая гаспадарка, новая хата — у яго ёсць. Няма толькі шчасця. Яно адышло ад Васіля разам з Ганнай. Хто вінаваты ў тым, што дарогі іх разышліся, сказаць цяжка. Так склаліся абставіны. Бо каханне не пакідала ні аднаго, ні другога ні на хвіліну. Здавалася, яны створаны толькі адзін для аднаго. Аж, не...Пазней Васіль яшчэ будзе сустракацца з Ганнай. Тут, здавалася б, час і вырашыць усе праблемы, але Васіль па-ранейшаму моцна прывязаны да сваёй зямлі, да сваёй гаспадаркі, да сваёй уласнасці.Мае адносіны да Васіля станоўчыя. Мне няма за што папракнуць гэтага юнака. Канечне, ён — занадта пануры, зацяты, нецікавы... Дзяўчаты звычайна на такіх не звяртаюць увагу. Але ў гэтым, лічу, не яго віна, гэта — дадзены Богам характар. Галоўнае — Васіль чалавек сумленны і працавіты.

5. У раманах Мележа Башлыкоў і начальнік раённай міліцыі Харчаў гэта кіраўнікі якім часта даводзіцца вытрымліваць націск больш актыўных адміністратараў. Будучы дэлегатам сесіі ЦВК 26—29 лістапада 1929 года, ён пераканаўся, што актыўна змагацца за высокія тэмпы калектывізацыі будуць і галоўныя кіраўнікі дзяржавы. Калі б замест яго на гэтым гістарычным на той час пасяджэнні быў Башлыкоў, той не задумаўся б над вынікамі падобнай партыйнай палітыкі. Апейка — іншы чалавек. Вопытны. Па-сялянску разумны, разважлівы, асцярожны. Яго трывожаць галасы радавых выступоўцаў, якія расказваюць пра слабую матэрыяльную базу наваствораных гаспадарак, пра тое, як распадаюцца сем'і, як галадаюць работніцы на фабрыках. Аналітычна ўзважыўшы многае, пра што гаварылася ў Мінску, ён прыходзіць да трывожных думак пра залішне хуткія тэмпы калектывізацыі, немагчымасць іх своечасовага выканання. Менавіта пра гэта рупілася яму, калі ён ехаў цягніком на роднае сваё Палессе: «Не адступала адчуванне: сур'ёзная размова заменена багата ў чым святочнай. (...) гэта таксама падымае людзей; але падымае па-святочнаму, не для цярплівай і цяжкай работы». Калі я прачытала гэтыя радкі з Мележавага рамана, пачула «голас душы» любімага майго героя, дык адчула душой і сэрцам, што не пойдзе ён супроць людзей, не будзе на іх націскаць дзеля тэмпаў, дзеля рапартаў уверх пра стопрацэнтную калектывізацыю.

6. Кузьма ЧорныКузьма ЧОРНЫ, сапр.: Мікалай Карлавіч РАМАНОЎСКІ (11(24) чэрвеня 1900, маёнтак Лапацічы Слуцкага пав. Мінскай губ. (цяпер в. Борка-Бялевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.) — 22 лістапада 1944, Мінск; Псеўданімы: Максім Алешнік; М.Біруля; Ігнат Булава з-пад Турава; Вясёлы; М.Сідарэўскі; Сусед-вясёлы; Раман Талапіла; Арцём Чамярыца; Сымон Чарпакевіч; А.Чорны; Крыптанімы: Р.М.; М.Р-скі; К.Ч.), беларускі празаік, драматург, публіцыст.Скончыў Цімкавіцкае народнае вучылішча, у 1916 паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Скончыць семінарыю не ўдалося, бо ў 1919 польскія ўлады яе зачынілі. Першыя артыкулы і вершы апублікаваў у 1920. У 1923 паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, дзе правучыўся два курсы. З 1923 член літаб'яднання "Маладняк". Яшчэ студэнтам у 1924 пачаў працаваць у газеце "Беларуская вёска". У 1925 выйшлі першыя кнігі - "Апавяданні" і "Срэбра жыцця". У 1926-1931 быў старшынёй літаб'яднання "Узвышша". У 1932-1937 - галоўны літкансультант кабінета маладога аўтара пры СП БССР. Член СП Беларусі з 1934. Арыштаваны 14.10.1938. Прасядзеў у Мінскай турме 8 месяцаў, з іх 6 - у камеры-адзіночцы. Быў катаваны. Вызвалены 8.6.1939. У 1941-1944 знаходзіўся ў эвакуацыі (пераважна ў Маскве). Удзельнічаў у выданні газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Летам 1944 вярнуўся ў Мінск, працаваў у рэдакцыі часопіса "Беларусь". Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. У 2000 на Капыльшчыне адкрыты два мемарыяльныя знакі.

7. Зб. тв.: У 6 т. Мн., 1954-1955;

Зб. тв.: У 8 т. Мн., 1972-1975;

Зб. тв.: У 6 т. Мн., 1988-1990.



8. У пісьменніка быў другі погляд на чалавека які незаўсёды супадаў з афіцыйным разменнем гісторыі, хоць супрацьстаяць агульнай тэндэнцыі да прыхарашвання жыцця было складана.

Неглядзячы на гэта ў неспрыяльны для творчасці час К.Ч. не пакідаў спроб уздымаць у сваіх творах праблемы, якія заўсёды хвалявалі беларусаў: пошукі сваёй зямлі, мара пра уласны куток.

У творах ваенных гадоў загучалі гуманістычныя ідэі, занядбаныя ў сталінскі час. Не баючыся помты з боку розных органаў, пісьменнік сказаў усё, што думаў пры злачынны рыжым, для даношчыкаў, карнікаў, пра рыжым, які нішчыў нацыянальную культуру, і растаптаў мільёны чалавечых надзеі.

9. У пачатку твора перад намі паўстае каrрціна імпе-рыялістычнай вайны. Дзеці засталіся адны ў сваіх хатах, бо бацькі пайшлі на фронт. Вайна забрала іх маленства і прымусіла дачасна стаць дарослымі: весці гаспадарку, даглядаць малодшых брацікаў і сясцёр, ад-казваць самім за сваё жыццё.

Стары Нявада не загінуў. Ён кожны дзень успамінаў сваю дачку, уяўляючы яе маленькай дзяўчынкай. Баць-ка марыў аб вяртанні ў родныя мясціны і жадаў гада-ваць сваю дачку, сачыць за яе станаўленнем. У яго былі жудасныя думкі аб тым, што, мабыць, Волечкі ўжо няма ў жывых. Надышоў доўгачаканы дзень сустрэчы. Але замест маленькай дзяўчынкі Нявада ўбачыў сталую жан-чыну, падобную, як дзве крошгі вады, на сваю маці. Нява-ду ахапіла вялікае шчасце. I ў той жа час сэрца яго напоў-нілася болем, бо гады праляцелі вельмі хутка, і бацька не бачыў, як вырасла яго маленькая дачка. Нехта зло-сны і бессардэчны адабраў у яго маленства Волечкі.

Падобная гісторыя здарылася з Сымонам Ракуць-кам. Ён рана застаўся адзін, бо бацьку і сястру забілі немцы. Калі ў яго самога нарадзілася дачка, а сын Тамаш толькі пачынаў хадзіць, ішла польская вайна. Ракуцька марыў аб тым, каб з яго дзецьмі не здарыла-ся тое, што адбылося з ім, каб яны заўсёды былі побач і жылі ў шчасці і спакоі.Надышоў той страшэнны час, калі Ракуцьку прыйшлося развітацца з жонкай і дзецьмі.Ён не лічыў свае гады, але ж ведаў, што маладосць праходзіць. I калі ён убачыў сваю дачку, то зразумеў, што зусім яе не ведае. Яна вырасла без бацькі. У Ракуцькі не было шчасця трымаць яе на руках, песціць сваю маленькую дзяўчынку, назіраць за яе жыццём.Сустрэўшы Тамаша, Ракуць-ка быў вельмі здзіўлены, бо перад ім стаяў не яго ма-ленькі сыночак, а салдат чужой арміі, у якога таксама ўкралі дзяцінства.

10. у рамане «Пошукі будучыні» неаднаразова пісьменнік звяртаецца да вобраза дарогі, шляху, што значаць рух наперад, еднасць паміж рознымі часткамі свету і куткамі Беларусі. У гэтым і іншых творах падобныя вобразы сімвалізуюць сувязь паміж рознымі эпохамі, мінулым і будучым часам. Вось як, напрыклад, майстар апісвае грунтавую дарогу з Палесся на Мінск: «няроўная, выкручастая і больш ціхая, чым людная».

Вечнасць жыцця сімвалізуюць у рамане «Пошукі будучыні» парасткі таполі, якія штогод падразаюць косы для Вялікага скрыжавання, але на лета яны зноў адрастаюць, цягнуцца да сонца. I росту іх ніхто не ў стане спыніць. Больш таго, некаторыя з іх вырастаюць да дрэваў, ствараюць градкі сярод пакошы.

Вобраз скрыжавання. Скрыжаванне праходзіць недалёка ад Сумліч (прататыпам гэтага паселішча з'яўляюцца Цімкавічы ў Капыльскім раёне). Гэты вобраз праходзіць як скразны праз беларускую літаратуру да- і паслярэвалюцыйнай пары і азначае нялёгкі лёс нашай краіны, яе раскрыжаванасць на шалях гісторыі. Крыж — сімвал перасячэння на наглых землях інтарэсаў і нашага народа, і заваёўнікаў, чужынцаў. Ён сімвалізуе таксама і нашу неўміручасць.

Крыж — сімвал перасячэння на наглых землях інтарэсаў і нашага народа, і заваёўнікаў, чужынцаў. Ён сімвалізуе таксама і нашу неўміручасць. Дарэчы, тут, на скрыжаванні некалькіх дарог, знаходзяць свой канец чужакі.



13. “Журауліны крык”; “3-ракета”; “Здрада” “Альпійская балада”; “Пастка”; “Сотнікау”; “Абеліск”; “Пайсці і невярнуццА”; “знак бяды”; “аблава”; “у тумане”; “кар’ер”

14. Знакі бяды ў аповесці В. Быкава “Знак бяды” 3 даўніх часоў да нас дайшлі паданні, легенды, прык-меты, варажба. Людзі верылі ў існаванне добрых і злых духаў. Адных яны лічылі сваімі заступнікамі, а друтіх, наадварот, баяліся, рабілі ўсё магчымае, каб задобрыць. А тых, каго зараз называюць экстрасэнсамі, празорцамі, лічылі калдунамі. У сярэднія вякі іх нават спальвалі на вогнішчах. У любога чалавека ёсць нейкае больш ці менш вы-яўленае шостае пачуццё. Нездарма ў кожнай не зусім звычайнай з'яве ці сне чалавек спрабуе ўбачыць знак зверху. Знак, які прадвяшчае нешта добрае ці бяду. Калі чытаеш кнігі, часта сустракаешся з тым, што ге-роі якім-небудзь чынам адчуваюць тое, што з імі зда-рьіцца. А калі ўзяць аповесць Васіля Быкава «Знак бяды», дык ледзь не ў кожным раздзеле можна знайсці нейкі знак. Не назавеш добрым і лёгкім жыццё Сцепаніды і Петрака Багадькаў на хутары Яхімоўшчына. Як прак-лён прагучалі для іх словы пана Адольфа Яхімоўска-га: «На чужым і дармовым шчасця не будзе. Мне шкада вас». 3 таго часу ўсё пайшло не так, як трэба. У час агляду поля на Юр'еў дзень Багацькі знайшлі мёртвага жаўранка, а гэта было вельмі дрэннай прык-метай. Калі яны вярнуліся на хутар, то ўбачылі, што іх былы гаспадар павесіўся. Гэта таксама прадвяшчала нейкую бяду. Праз нейкі час не вытрымала і пала набытая ад ста-рой гаспадаркі кабылка. Шмат нагараваліся Багацькі, пакуль набылі каня. Пасля таго, як нарадзілася Феня, Сцепаніда доўгі час не магла працаваць. Пятрок адзін касіў, жаў, цягнуў усю гаспадарку, таму і надарваўся. А калі вазіў сена, яго брычка падвярнулася. Пятрок пад-ставіў плячо і зламаў ключыцу. Два месяцы ён адбыў у бальніцы. За гэты час у полі перастаяла і палегла ярына. Па восені нажалі вельмі мала, ледзь вярнулі насенне. Каб адвесці беды ад хутара, Пятрок паставіў на ўзгор-ку крыж. Ён верыў, што крыж дапаможа. Але крыж мала прастаяў. Яго спілавалі камсамольцы. Вайна не мінула хутар, і пісьменнік апісвае новыя знакі бяды. Напрыклад, надвор'е заўсёды было халод-нае, шэрае. Вецер гнаў рваныя хмары. Сонца паказва-лася вельмі рэдка. Амаль тыдзень кожную раніцу на хутар прылятала чорная варона. Яна садзілася на плот і прарэзліва каркала. Накрычаўшыся, птушка сціхала, а пасля ляцела ў гай. Гаспадарам сніліся дрэнныя сны. У адным сне Пят-рок убачыў нейкіх чарвей. Яны варушыліся, абкруч-валіся адзін вакол другога, паўзлі па нагах Петрака. Пазней ён убачыў пацука, які хаваўся ад яго. I на пра-цягу сну Пятрок спрабаваў забіць яго. Сцепаніда сніла, што яна карабкаецца на нейкую гару і валачэ за сабой цяжкі груз. Гэты цяжар цягне яе ўніз. Рукамі не было за што ўчапіцца. Але ўсё роў-на Сцепаніда паўзла, тым больш, што верх быў ужо блізка. Ёй патрэбны былі сілы хоць яшчэ на два крокі. А раней, яшчэ да вайны, Сцепаніда часта сніла, што гарыць Яхімоўшчына. Не падманулі знакі. Спачатку на хутар прыехалі паліцаі, затым немцы. Пасля збілі Сцепаніду так, што яна не магла ўстаць. Забралі і забілі Петрака. Нарэш-це, згарэла Яхімоўшчына, а ў агні загінула Сцепаніда.

15. «Знак бяды» Васіль Быкаў - "Свае" і чужыя ў аповесці Васіля Быкава Аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія". Таму ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх. Зразумела, што здрадніцтва не можа нарадзіцца далёка ад нас, саміх сябе. Яно найбольш праяўляецца ў часы цяжкіх выпрабаванняў, калі чалавек стаіць на мяжы выбару паміж жыццём і смерцю. Адны выбіраюць жыццё і тым самым здраджваюць сабе, радзіме, народу, пачынаюць прыслужваць іншаму рэжыму, прыстасоўваюцца да выгаднай для сябе сітуацыі. Другія (напрыклад, Сцепаніда) з першых дзён не мірацца з новымі парадкамі, свядома канфліктуюць з няпрошанымі гасцямі, змагаюцца з ворагам да апошняга ўздыху. "Сваімі" і адначасова чужымі ў аповесці паказаны Гуж, Каландзёнак і Недасека. Сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю вылучаўся Гуж, які яшчэ да вайны, пасля раскулачвання бацькі, з абрэзам паляваў на людзей. У перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу. Упіваючыся неабмежаванай уладай, Гуж здзекаваўся з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення. З лютай нянавісцю спрабаваў ён адпомсціць за даўнюю крыўду. Яшчэ больш небяспечным (з-за сваёй затоенасці, непрадказальнасці ўчынкаў) з'яўляецца Каландзёнак - "няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка - паскуда адна". У гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам новых змен, дапамагаў адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцкі данос нават быў узнагароджаны рэквізаванымі ботамі. З прыходам фашыстаў ён з лёгкасцю і спраўна стаў служыць фашысцкай сістэме так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе. В. Быкаў, удзяляючы ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытвасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспечнасць, чым у заведама адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. Немцам-захопнікам В. Быкаў у аповесці адводзіць не так многа ўвагі. З імі мы сустракаемся толькі тады, калі яны некалькі дзён жылі ў хаце Сцепаніды і Петрака. Але і гэтага дастаткова, каб упэўніцца ў тым, што перад намі заваёўнікі, якія ўсімі магчымымі сродкамі будуць імкнуцца да панавання і знішчэння існуючага ладу. Фашысты з'яўляюцца адкрытымі ворагамі, і ад іх нельга чакаць асаблівай павагі, міласэрнасці. Горшыя за іх з-за сваёй затоенасці, скрытнасці, непрадказальнасці дзеянняў паліцаі, якія не часова, а ўжо назаўсёды сталі чужымі для аднавяскоўцаў і якім ніколі не давяралі ворагі. Такім чынам, чужых у аповесці "Знак бяды" можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: чужыя, якія адначасова з'яўляюцца ворагамі-захопнікамі, і былыя свае людзі, якія з-за здрады і прадажнасці сталі чужымі для свайго народа. Аўтар сцвярджае, што свае "чужыя" больш страшныя за адкрытага ворага, яны здольны служыць любому злу, якое знаходзіцца пры ўладзе. Вайна - тая крытычная сітуацыя ў жыцці герояў твора, калі выяўляецца іх сапраўдная сутнасць: сутнасць чалавечая або звярыная, дзікунская. На жаль, праблема сваіх - "чужых" застаецца актуальнай і для нашага часу.

17. «Знак бяды» Васіль Быкаў - Пятрок і Сцепаніда тыповыя прадстаўнікі свайго пакалення Я лічу, што Васіль Быкаў - вельмі шчыры беларускі пісьменнік. Яго творы адлюстроўваюць прыгажосць і магутнасць нашай роднай мовы. Гэтаму пісьменніку давялося зведаць усе жахі Вялікай Айчыннай вайны. Васіль Быкаў змагаўся супраць фашыстаў, быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. Ён бачыў, як паміраюць людзі. Васіль Быкаў піша пра вайну, паказвае яе такой, якой яна была на самай справе: жорсткай, бязлітаснай. Яго творы перакладзены больш чым на пяцьдзесят моў свету. У 1982 годзе пабачыла свет аповесць "Знак бяды". Галоўнымі героямі сталі Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Я лічу, што яны тыповыя прадстаўнікі таго часу. Іх лёс закранула рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна. Усё жыццё героі працавалі, але так і не пабудавалі свайго шчасця. Сцепаніда і Пятрок на пражыццё зарабляюць потам і крывёй. Калі яны былі маладыя, то марылі мець сваю зямлю. Пасля рэвалюцыі ім дастаецца невялікі надзел. Раней гэта зямля належала пану Яхімоўскаму. І Сцепанідзе неяк няёмка браць тое, што належала другому, бо "на чужым і дармовым шчасця не будзе". Сумленне не дае Петраку і Сцепанідзе спакою. Яны працуюць ад ранку да позняга вечара, але лёс не мае літасці. Сцепаніда і Пятрок маюць розныя характары, на аднолькавыя падзеі яны рэагуюць па-рознаму. Сцепаніда - звычайная беларуская сялянка. Яна вельмі актыўны чалавек. Пасля рэвалюцыі стала членам камітэта беднаты. Сцепаніда прагне ведаў, паважае адукаваных людзей, лічыць, што яны дапамагаюць яе вёсцы. Жанчына мае чулае сэрца і душу. Яна заўсёды дапаможа чалавеку ў бядзе. Калі раскулачвалі Лявона Багацьку, Сцепаніда збірала подпісы ў яго абарону, паслала мужа ў Мінск да Чарвякова, каб той дапамог. Але старшыня ЦВК Беларусі памёр. Яна выступае супраць насілля. Калі пачалася вайна, Сцепаніда адразу вырашыла змагацца з фашыстамі і паліцаямі. Яна не вельмі здзівілася, калі даведалася, што некаторыя з яе аднавяскоўцаў перайшлі на бок немцаў. Сцепаніда крадзе ў фашыстаў вінтоўку, не дае ім малака. Хаця яе могуць забіць, яна чым можа перашкаджае ворагу. У адрозненне ад сваёй жонкі, Пятрок - ціхі і набожны чалавек. Ён ніколі не зробіць дрэннага другому. У час вайны Пятрок спрабуе прыстасавацца да немцаў і паліцаяў. Ён гоніць самагон для сваіх "аднавяскоўцаў", дагаджае фашыстам. Не, Пятрок не сўпрацоўнічае з ворагам, гэта не здрада Радзіме. Ён хоча выжыць. Але ў выніку герой не вытрымаў. Ён гаворыць паліцаям усё, што думае пра іх. Хоць Пятрок слабахарактарны, але ў апошнюю хвіліну знаходзіць у сабе сілы выказаць свае пачуцці, крыўду, гонар. На прыкладзе жыцця Петрака і Сцепаніды Васіль Быкаў адлюстраваў лёс цэлага пакалення беларусаў. Кожны чацвёрты беларус загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны... Шмат было гераічнага... Але ў сваёй аповесці пісьменнік паказаў нам звычайных сялян без зброі ў руках.

20. «Каласы пад сярпом тваім» — адзін з найболып] вядомых твораў Уладзіміра Караткевіча. Гэта гіста-рычны раман. Падзеі ў ім адбываюцца напярэдаді паўстання 1863 года. Зразумела, што сам пісьменнік не мог пры іх прысутнічаць. Яму былі вядомы толькі гістарычныя звесткі пра становішча ў краіне напярэ-дадні паўстання, пра само паўстанне, пра людзей, якія ў ім удзельнічалі. Але ўсё гэта дае вельмі агульную карціну, не паказваючы нічога канкрэтнага. Таму аўта-ры гістарычных раманаў вымушаны змяшчаць рэаль-ных персанажаў гісторыі ў абставіны, якія створаны фантазіяй пісьменніка.
Раман «Каласы пад сярпом тваім» не з'яўляецца выключэннем. Большасць персанажаў у ім, нават галоўны герой твора Алесь Загорскі, наўрад ці існавалі на самай справе. А такія рэальныя гістарычныя асобы, як Каліноўскі, Урублеўскі, Сыракомля, Дунін-Марцінкевіч і Шаўчэнка не маглі ўдзельнічаць у здарэннях, што апісваюцца ў рамане. I зараз мы дакладна не ведаем, якія яны мелі характары, ці рабілі такія ўчынкі, ці падобныя яны на вобразы, што былі створаны Караткевічам. Аднак гэтага і не патрабуецца. Мэтай аўтара, які піша гістарычны раман, не з'яўляецца дакументальнае апісанне гістарычных падзей. Тым больш, што зрабіць гэтае немагчыма. Нават чалавек, які быў іх сведкам, не зможа дакладна назваць матывы і прычыны ўчынкаў людзей, ведаць іх думкі і пачуцці. У гістарычным рамане аўтар стараецца перадаць людзям сваё разуменне падзей, што некалі адбываліся. А таксама ён ставіць перад чытачамі самыя розныя пытанні і праблемы, як і ў любых іншых творах.

24. Задума напісання рамана ўзнікла 7 жміўня 1959 года. Да рэалізацыі задуманага прыступіў у 1962 годзе, вярнуўшыся з вучобы ў Маскве на радзіму. У сям’і Караткевіча збіралася памяць пра прадзеда, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года, камандаваў атрадам паўстанцаў і быў растраляны на западзе мураўёва. Раман Караткевіча дазваляў чытачам знарумець прычыны паўстання 1863 года, яго нацыянальна-вызваленчы характар, знаёмиў з прадстаўнікамі розных сацыяльны’ слаёў, палітычных сіл, якія прымалі удзел у барацьбе. Пісьменнік хацеў сказаць, што паўстанне было выстпленнем за волю і долю, за вяртанне беларусаў да гістарычнага жіцця ў свеце. Пярэдадзень паўстання быў пераломным момантам ператварэння беларусаў у нацыю. Акрамя таго Каратвевіч падкрэсліў, што важная і галоўная роля ў гэтым паўстанне належыла шляхце, што шло ў разрэз з афіцыйным меркаваннем


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка