Мне засталася спадчына




Дата канвертавання19.06.2018
Памер119.83 Kb.
Мне засталася спадчына

Аўтар Пуцыковiч ДзмiтрыйАляксандравiч

Кіраўнік Вільчук Алена Васільеўна
Пятровічы,Беразляны, Вілы, Кужалічын, краснае, Рылавічы… Маленькія вёсачкі Іванаўшчыны, шлях якіх пад павевам няўмольнага часу скіраваны ў нябыт, але якія па-ранейшаму застаюцца цэнтрам Сусвету для насельнікаў згаданых паселішчаў. Людзі ўкараніліся там, дзе ўскармліваліся мацярынскім малаком, дзе пачулі першае роднае слова, дзе разам з матуляй спявалі беларускія песні, дзе ў выпеставаным сонцам прысаку зблудзіліся іх сляды.

Рылавічы… Вёсачка, якая з’яўляецца маёй маленькай радзімай. Яна размешчана на шашы Пінск – Іванава як раз пасярэдзіне, але з дарогі яе не ўбачыш, вёска схавана ў густым лясочку. На ўсю вёску засталося толькі некалькі хат, а двароў, дзе яшчэ ёсць чалавечае жыццё , можна пералічыць на пальцах.

Жыццё ляціць занадта хутка… Падумаць толькі: здаецца, учора бегаў па вуліцы, вудзіў з сябрам рыбу, а ўжо зараз больш часу бываю ў Пінску, рэдка калі падаецца такая магчымасць наведаць родную вёску. Я кожны дзень вяртаюся ў думках у дзяцінства, час удач і лепшых старонак сваёй біяграфіі.

Часта гляджу былыя фотаздымкі і ведаеце, адчуваю нават водар роднай хаты, роднага двара. Я удзячны лёсу, што ў мяне ёсць і будзе што ўспомніць, параўнаць, паведаміць сваім нашчадкам, бо ў мяне ёсць багаты ўраджай мясцовага фальклору, сабраны памяццю маіх дарагіх вяскоўцаў. Асабліва я буду даражыць тым, што дасталося мне ад маёй бабулі, якая ўсё сваё жыццё пражыла ў Рылавічах, ведае гісторыю вёскі, яе традыцыі і абрады.



Каляды святкуюць з 6 да 19 студзеня. Iмi заканчваўся шасцiтыднёвы пiлiпаўскi пост. Да свята старанна рыхтуюцца. Святочная вячэра пачыналася пасля таго, як на небе з’яўлялiся зоркі. Стол засцiлаўся чыстым белым абрусам, пад якi клалi духмянае сенца. Запальвалi свечку пасярэдзiне стала i пачыналi вячэраць. Потым гэтае сена скармлiвалi жывёле. Каляды святкуюцца ў нас тры днi. На першы дзень – зранку, калi ў хату прыйдзе першым мужчына,гэта азначала, што добра год пачаўся. Вечарам на першы дзень ходзяць каляднiкi, яны стукаюць у акно i гавораць: “Добры вечар, пане гаспадару, чы велiш, чы благаславiш каляду, спявацi маладому дзiцяцi ў вясёлай хаце, спявацi цi не?” Гаспадар згаджаецца, i пачынаюць спяваць. Многiя з сабою носяць «звязду» i, калi яе круцяць за ручку, у сярэдзiне круцяцца розныя жывёлы. Праспяваўшы, каляднiкi благаслаўляць: «Дай, Божа, правесцi год ды за год даждацi, i на той год спявацi». Гаспадар адказвае: «Дай Божа». За добрыя пажаданнi i песнi гаспадары даюць гасцінцы: булку, каўбасу, грошы. Калi ж гаспадары не дазваляюць Спяваць, тады каляднiкi гавораць: «Каб на вашай хаце граблi куры лапамі». У каляднiкi ходзяць людзi розных узростаў і нават дзецi. Усе жадаюць гаспадарам шчасця, здароўя, дабрабыту.

Шчадруха. У вечары, перад старым Новым годам,спраўлялi другую куццю. Зранку стараюцца згатаваць як мага больш страў. Вераць, што на працягу года ўся сям’я будзе жыць шчодра. У гэты вечар пачынаецца «шчадраванне». У хату прыходзяць дзяўчаты цi жанчыны i пытаюць: «Добры вечар, шчодры вечар, пане-гаспадару, цi велiш, ці благаславiш, шчадруху спявацi ў вяселай хаце малому дзiцяцi, спявацi цi не?». На шчадруху песня спяваецца аднаму з членаў сям’i, таму i пытаюць, каму спяваць.Калі дзяўчыне, дык:

У нашага дзядзькi хароша дачка, святы вечар.

Хароша дачка, панна Ганначка, святы вечар.

И харошая i дародная, святы вечар.

Нарадзiлася ў тры параданькi, святы вечар.

Першая парада – вянок пярловы, святы вечар.

Другая парада – персцень залаты, святы вечар.

Трэцяя парада – пояс каваны, святы вечар.

Вянок пярловы, каб вянчацца, персцень залаты,

Каб абручацца, пояс каваны, каб азалаціцца.

Вадохрышча. Заканчвалiся каляды трэцяй куццёй. Як i першая, яна была скупой і называлася«вадзяной». Перадапошняй святой вячэрай, гаспадар рабiў крапiла з жытніхкаласкоў, браў ваду асвечаную ўцаркве i акрапляў усе пабудовы; на варотах, дзвярах, вокнах, гаспадарчых збудаваннях рабiў крыжы, маляваў iх мелам. Крыжы павiнны абараняць сям’ю ад вядзьмарскiх чараў, адганяць ад скацiны нячыстую сiлу. У гэты вечар назiралi за надвор’ем і рабілі вынікі:

Мяцелiца – добры збор грыбоў, арэхаў, ягад.

Марозны вечар сведчыў, што ў жніво будзе надта горача,а цёплы дзень абяцаў багаты ўраджай жыта.

Вадохрышча святкуюць 19 студзеня, у гэтыдзень адбывалася хрышчэнне Сына Божага – IсусаХрыста ў водах ракi Iардан, таму i спявалi:



На Iарданскай рэчцы, цiха вада стаяла.

Ой, там мацi Божа Iсуса Хрыста купала.

А скупаўшы,у шаўка спавыла,

а спавыўшы, у яселькi паклала.

А над тымi ясламi валы стаялі.

На святое дзiцятка сваiм духам дыхалi,

Пакуль Iсуса Хрыста з яселак не ўзялi.

Узялi Iсуса Хрыста, на прыстол паклалi.

А каля прыстола тры анёла ляталi.

IIсусу Хрысту святы песні спявалі.

Вадохрышчам завяршаецца калядны цыкл.



Гуканневясны у нашай вёсцы пачынаюць у сакавiку, хто на Саракi, хто на Благавещанне. Ад вясны залежыць будучы ўраджай і жыццё чалавека. Беларуская прыказка гаворыць: «Восень кажа: «Я ўраджу». Вясна кажа: «Пачакай, як дагаджу». На свята збiраецца амаль усе жыхары. На высокiм месцы распальваюць вогнiшча, спяваюць загукальныя песнi, iдуць да сеянага жыта. Перад гэтым гатавалi рытуальную ежу – пяклi з жытняга цеста розныя фiгуркi, найбольш птушак , i раздавалi дзецям. Круг карагода – сiмвал сонца, захоўвае ад злых сiл, ад бяды. Гаварылі: «Дзе карагод ходзiць, там жыта родзiць». Вясну стараюцца гукаць з высокага месца, каб навокал было чуваць песнi.

Ой, выйдзем мы на горку

Ды паклiчам Бога

Адамкнуць зямлiцу

Выпусцiць расiцу.

Вясна – пара кахання, а гуканне вясны – гэта перш заўсё свята моладзi, з гульнямi, з карагодамi, з забавамi.



Вялікдзень святкуюць у першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства i поўнi, таму гэтае свята не мае пэўнай даты. Яно можа азначацца з 4 красавiка да 8 мая. Гэта свята – адно з самых значных, азначаецца ў дзень уваскрэсення Iсуса Хрыста, сына Божага, распятага на крыжы за нашы грахі i, каб пазбавiць нас ад iх.

Вельмi важнае месца займае ежа. Выпякаюць хлеб (пасху), i калi ён спячэцца прыгожым, духмяным, дык сям’i будзе спадарожнiчаць поспех. Фарбуюцца яйкi ў чырвоны колер, гэты колер сiмвалiзуе кроў Хрыста, якую ён пралiў за наша збаўленне.

У суботу, перад Велiкаднем, у царкве iдзе ўсю ноч служба. У гэту ноч ніхто у хаце не гасіць свет. Iдуць у царкву i нясуць пасху, яйкi, мяса, хрен, у канцы ўсё гэта асвячаюць. Пасля службы ўсе садзяцца снедаць. Святкаванне Вялiкадня працягваецца тры днi. Пры сустрэчы абавязкова гавораць:«Хрыстос уваскрэсе»,а ў адказ: «Уваiсцiну ўваскрэсе». Потым бяруць яйкi i выбiваюць. На працягу ўсяго свята ходзяць адзiн да аднагоў госцi. А ў апошні дзень свята ходзяць на могiлкi , каб праведаць продкаў.

Троiца. Пасля таго, як зыйдзе сем нядзель пасля Вялiкадня, у чэрвенi, святкуецца дзень Святой Троiцы. У гэты дзень праводзiцца абрад куста. Адну з жанчын убiраюць кустом. На галаву надзяюць вянок з клёна, на адзенне прывязваюць галiнкi лiпы ці клёна. Жанчыны, якiя водзяць куста, у саматканым адзеннi, iльняных сарочках, вышываных фартухах. Яны ходзяць куста ад хаты да хаты па ўсёй вёсцы, пяюць абрадавыя песнi. Кожны гаспадар частуе жанчын. ПачынаеццаТроiца з песнi:

Водзім мы куста ад хаты да хаты,

Просім пана прыняць да хаты.

Зрабiлi куста ды з зялёнага клёну,

Просiм пана хоць па залатому.

Зрабiлi куста, ды з зялёнай лiпы

Просiм пана хоць чаравiкi.

Вядучы куста на вёсцы – жанчыны, якія ўвесь час спяваюць абрадавыя песнi.



Абрады и традыцыi – той падмурак, на якiм узвышаеццаўся гiсторыя твайго роду, тваей вескi. А яны ўвесцы вечныя, не памiраюць разам з чалавекам, а застаюцца ў памяцi iншых – яго дзяцей, тых хто панясе далей у жыцце тое, чым даражаць.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка