"Мой родны кут, як ты мне мілы" Літаратурна этнаграфічная віктарына па паэме Якуба Коласа "Новая зямля"




Дата канвертавання15.06.2017
Памер21.98 Kb.
"Мой родны кут, як ты мне мілы" Літаратурна - этнаграфічная віктарына па паэме Якуба Коласа "Новая зямля"

1. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

Памалу, мерна крок за крокам Ў сваім раздум’і адзінокім Дадыбаў бацька скора к дому. Зачуўшы татаў ход знаёмы, Малыя з хаты высыпалі, За БРАМАЙ бацьку сустракалі.

2. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

І бацька кідае відэльцы, Рукою гладзіць па КАМЗЭЛЬЦЫ, На абразы ўскідае вокам І шэптам хрысціцца набожна.

3. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

Загнаўшы ў хлеў на месца статка, Насеўся Ўладзя на аладкі, Шпурнуўшы лапці і анучы Сярод двара ў пясок сыпучы; Іх маці зараз падабрала, Нічога сыну не сказала, Пайшла ў крыніцы спаласнула, Сушыцца ўскінула на ШУЛА.

4. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

Гудуць ЦАПЫ ў гары праворна, Ідзе работа дружна, спорна, Аж падшыбае ўсіх ахвота, Бо мае свой захоп работа.

5. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

І дзядзька тут жа, распрануўшысь, Сядзеў на кукішках, сагнуўшысь, Прад ім стаяў гаршчок і міска І кошык з бульбай тут жа блізка Відзён і ЗБАН быў ПАЛІВАНЫ, Да палавіны ў дол ўкапаны, Кружочкам шчыльненька накрыты.

6. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

Было ўсё зрушана, сарвана: Крыжы з дзяжой каля паркана На час кароткі прыхілілісь; Збаны, гаршкі між іх тулілісь, І тры ЦАБЭРКІ там стаялі І чарады свае чакалі.

7. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

Стаяў хлявец якраз напроці І чуць ліпеў, як бы на плоце Гаршчок, разбіты КАЧАРГОЮ.

8. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

Услон заняў сваё ўжо места, На ім стаяла ДЗЕЖКА цеста, І апалонік то і дзела Па дзежцы боўтаў жвава, смела І кідаў цеста ў скавародкі.

9. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

Алесь хадзіў каля крынічкі, Што з лесу тут жа выцякала І дужкай хату агібала, Хадзіў, свістаў пад голас птушак, Збіраў ён ягадкі ў ГАРНУШАК.

10. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

– Хіба каровы яшчэ дома?! – Спаткаўшы Ганну, ён пытае, Ідзе ў ГУМНО і хлопцаў лае: - Вы што зашыліся ў салому? Ўставайце зараз, гультаіны!

11. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

Прапалі хусты яе, світка, Згарэлі КРОСНЫ, рад багоў І грошай сорак сем рублёў.

12. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

Пагукваў дзядзька ўжо на полі І ткаў САХОЮ кросны-ролі.

13. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

Пшавара з хаты выйшаў босы Агледзець Сёмкавы КАЛЁСЫ.

14. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову

У патайным куце КАМОРЫ, Як смерць кашчэя, пад запоры Мядок быў хітра дзесь запёрты.

15. Вызначце выяву, якая адпавядае вылучанаму слову



Прасек палонку, крыгу вынуў, Тады на бучык вока кінуў, Бярэ за палку, падымае І БУЧ на бераг выкідае.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка