Моўны слых. Як яго развіваць?




Дата канвертавання21.02.2017
Памер14.34 Kb.

Моўны слых.

Як яго развіваць?


Моўны слых – гэта здольнасць улаўліваць і адрозніваць на слых гукі роднай мовы, а таксама разумець сэнс рознага спалучэння гукаў – слоў, фраз, тэкстаў. Моўны слых дапамагае дыферынцыраваць чалавечую мову па хуткасці, тэмбры, інтанацыі, моцнасці.

Здольнасць чуць і адрозніваць гукі не ўзнікае сама па сабе, нават калі ў дзіцяці добры фізічны слых. Гэту здольнасць неабходна развіваць з першых гадоў жыцця.

Вельмі важна не ўпусціць узросту і дапамагчы діцяці ў фарміраванні правільнага маўлення. Пры гэтым аднолькава важна не толькі правільна прагаворваць словы, але і тонка дыферынцыраваць гукі роднай мовы на слых. Гэтыя уменні спатрэбяцца дзіцяці пры навучанні грамаце.

ГЭТЫЯ ПРАКТЫКАВАННІ ВЫ МОЖАЦЕ ВЫКОНВАЦЬ З ЛЮБОГА ЎЗРОСТУ.

  1. Дыск з гукамі прыроды. Слухаць і адрозніваць разнастайныя гукі (грыміць гром, капае вада і г.д.)

  2. Малыш сядзіць на стуле. Вы станьце ззаду за ім і выдавайце розныя гукі (стукаць, шашкаць паперай, рваць і г.д.). Дзіця павінна здагадацца, што вы робіце.

  3. Пераймаць гукі жывёл. Дзіця паказвае, як мяўкае кошка, квохча курачка і г.д.

  4. Хто пазваў?” Дарослыя па-чарзе завуць дзіця. Яно павінна здагадацца, хто пазваў.

  5. Гульня ў лато. Пакажы – назаві.

  6. Слухай – выконвай! Даваць розныя заданні, якія дзіця павінна выконваць.

  7. Ядомае – не ядомае. Кідаць мяч і называць прадметы. Калі прадмет ядомы – дзіця ловіць мяч, калі не – не ловіць.

  8. З 4 гадоў неабходна праводзіць гульні на адгадванне гука ў слове. Напрыклад, дзіця падымае руку, калі чуе ў слове гук “Р”.

Калі развіваць моўны слых з ранняга ўзросту, то ў будучым вам не патрэбна будзе звяртацца да лагапеда.

УДАЧЫ ВАМ!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка