Моталь: гісторыя населенага пункта навуковы кіраўнік канд гіст




Дата канвертавання10.04.2017
Памер15.4 Kb.
Марзан В. С.

МОТАЛЬ: ГІСТОРЫЯ НАСЕЛЕНАГА ПУНКТА

Навуковы кіраўнік канд. гіст. навук, дац. Аніпяркоў В. В.

Кафедра філасофіі і паліталогіі

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, г. Мінск
Вёска Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці – адно з многіх паселішчаў на беларускім Палессі. Гэтая вёска, яе рэдкія гістарычныя, культурныя, прыродныя аб’екты, а таксама акружаючая тэрыторыя прывабяць увагу вандроўнікаў.

Паселішча на месцы цяперашняй тэрыторыі вёскі Моталь узнікла вельмі даўно. Сведчанне таму - выяўленыя археалагічныя стаянкі. Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з 15 ст. У 16 ст. знаходзілася ў складзе Пінскага павета Трокскага ваяводства. Паводле запісу рэвізіі 1555 г. аднесена да ліку гарадоў з самакіраваннем. У 1795 годзе падчас трэцяга падзелу Польшчы заходнія акраіны Беларусі, у тым ліку і Моталь, былі далучаны да Рускай дзяржавы. У канцы 1918 г. ўся Заходняя Беларусь перайшла пад упраўленне буржуазнай Польшчы. 18 верасня 1939 г. ў Моталі была ўстаноўлена Савецкая ўлада. 26 чэрвеня 1941 г. ў Моталь уступілі немцы. З першых дзён акупацыі мясцовыя актывісты праводзілі работу па стварэнні падполля ў Моталі. 1 жніўня 1941 года Моталь быў акружаны “эсэсаўцамі”, а 2 і 3 жніўня была ўчынена жорсткая расправа над яўрэйскім насельніцтвам. Вясною 1942 г. частка падпольшчыкаў перайшла ў лес і залажыла партызанскі лагер, пачаў стварацца партызанскі атрад. У канцы 1943 г. была створана партызанская брыгада імя Свярдлова. Іванаўскі раён быў вызвалены 16 ліпеня 1944 г. ў ходзе развіцця наступлення войск 1-га Беларускага фронту. 7 жніўня 1949 года ў Моталі быў створаны калгас. Сёння ААТ “Агра-Моталь” па многіх параметрах развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці займае вядучыя пазіцыі ў вобласці. Вёска Моталь здаўна славілася сваёй самабытнай культурай. У 1995 г. ў вёсцы быў адкрыты рэгіянальны музей народнай творчасці. На ўсю краіну і далёка за яе межамі праславіўся Моталь кулінарным фестывалем “Мотальскія прысмакі”.



Ведаць, зберагаць, памнажаць багатую духоўную і матэрыяльную спадчыну – пачэсны абавязак моладзі. Вывучэнне гісторыі сваёй малой радзімы ў кантэксце сусветнай гісторыі заўсёды будзе актуальным.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка