#movadzetkam, Alena Tserashkova




Дата канвертавання05.03.2017
Памер8.28 Kb.

#movadzetkam, Alena Tserashkova





Пра варон і надвор’е. Алена Церашкова

Восень – такі час, калі надвор’е мяняецца пастаянна, таму і пагаварыць пра яго цікава. Асабліва любяць пагаварыць пра надвор’е старыя вароны. Яны сядзяць на высокіх дрэвах і перамаўляюцца на ўсю вуліцу (як?)

Варта толькі сонейку паказацца, як вароны тут жа крычаць:

- Ясна! Пагодна! Сонечна!

А калі раптам завалачэ неба аблокамі і сонейка схаваецца, вароны крычаць:

- Пахмурна! Хмарна! Шэра!

А калі пачынае капаць дожджык, тут ужо яны прымаўкаюць, каб не прастудзіць горла, і толькі самыя бурклівыя крыкнуць, бывае:

- Імжа!


А бывае, дождж ліне як улетку, сцяной, ды прамочыць варон.

- Залева! – думаюць вароны, але дзюбы не раскрываюць, каб вады не налілося. Дачакаюцца, пакуль спыніцца дождж, пакуль вецер крыху разгоніць аблокі, і тады ўжо раскрычацца:

-Хмары, прэч! Хмары, прэч!

І так было заўсёды. Але знайшлося між імі неслухмянае вараня. І стала яно крычаць усё наадварот. Убачыць сонца і каркае:

- Хмарна! Пахмурна!

А ў дождж –наадварот:



- Пагода! Спёка!

І так гэтае вараня ўсіх заблытала, што ніхто не ведаў, як апранацца і што з сабой браць.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка