#movadzetkam, Alena Tserashkova




Дата канвертавання26.12.2016
Памер24.9 Kb.

#movadzetkam, Alena Tserashkova





Сяргей Міхалкоў. Дзядзька Сцёпа. (працяг гісторыі шукайце ў інтэрнэце)

Жыў у доме 7-1

Над кватэрай нашай

Малады грамадзянін

Па мянушцы “бакшта”.

Меў ён прозвішча Сцяпанаў,

Сцёпам быў для сябрукоў.

Вырас — стаў галоўны самы

З навакольных бальшуноў.

Паважалі дзядзьку Сцёпу

За такі яго памер.

Йшоў дадому дзядзька Сцёпа —

Бачылі за кіламетр.

Ліха крокі адмяралі

Вялічэзныя сандалі

Сорак восьмага памера!

(я сляды рулеткай мерыў!)

Па кашулю зойдзе ў краму:

— Мне памер вялікі самы!

А тады шукаў штаны

Фантастычнай шырыні.

Знойдзе, купіць, апранецца,

Да люстэрка павярнецца —

Толькі швы на іх трашчаць,

Долу гузікі ляцяць.

Праз любы высокі плот

Мог зірнуць ён у гарод.

Падымалі брэх сабакі:

— Лезе вор у гаспадарку!

У сталоўцы дзядзька Сцёпа

Два абеды замаўляў.

На канапу клаўся Сцёпа —

Ногі на ўслончык клаў.

Лямпачку мяняў з парога.

І заўсёды у кіно

чуў:

— Ды сядзьце на падлогу!



Вам, спадар, усё адно!

Але вось на стадыён

Без квітка праходзіў ён:

Прапускалі дзядзьку Сцёпу,

Меркавалі, чэмпіён.


Дзядзьку Сцёпу ведаў кожны.

Да яго звярнуцца можна

Ў выпадку любой бяды.

Дапаможа ён заўжды.

З дрэў не раз здымаў катоў,

Змея ратаваў з дратоў,

І таго, хто не дарос,

На парад на карку нёс:

Бачыць і дзятва павінна

Моц ваенную краіны!

Ўсе любілі дзядзьку Сцёпу,

Паважалі дзядзьку Сцёпу,

З дзядзькам Сцёпам сябравалі

Ўсе малыя са двароў.

Ён дадому паспяшае.

— Як жывеш?— дзятва гукае.

Раптам чхне — драбнеча хорам:

— Дзядзька Сцёпа, будзь здаровы!

Раніцою дзядзька Сцёпа

Хуценька з канапы ўскокваў,

Насцеж вокны адчыняў

Ды халодны душ прымаў.

А тады зубною шчоткой

Дбайна зубы шараваў.

Едзе вершнік у сядле,

Ногі цягне па траве.

Гэта едзе дзядзька Сцёпа

Па бульвары на асле.

Тут жа раяць Сцёпу людзі:

— Паспрабуйце на вярблюдзе!

На вярблюдзе ён паехаў —

Пакаціліся са смеху:

— Гэй! Замнога кашы кушаў!

— Злазь, вярблюда ты раздушыш!

— Вы відалі бальшуна?

— Лепей асядлай слана!



Практыкаванне 18

П п

Намалюй

план квартала, у якім ты хацеў бы жыць (можна на вялікім аркушы)

Што там будзе – крама, школка, стадыён, дзіцячы садок, лякарня (шпіталь), кінатэатр, парк, фантан, музей, завод, кнігарня, рамонтная майстэрня, цырк, кавярня, банк, аптэка, лазня, канцэртная заля, атэлье, паркоўка, пошта, міліцыя, адміністрацыя..?



Які транспарт ходзіць па тваім раёне?

Якія службы будуць працаваць у тваім раёне?

Чым адметны твой раён, чым жыхары могуць ганарыцца, што паказаць гасцям?

Падрыхтуйся распавесці пра гэта на занятках.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка