Мовазнаўства ХІХ-ХХ стст. Пытанні




Дата канвертавання06.02.2017
Памер445 b.


Мовазнаўства ХІХ-ХХ стст.


Пытанні:

  • Лінгвістычная канцэпцыя Ф. дэ Сасюра.

  • Сацыялагічны напрамак у мовазнаўстве.

  • Структуралізм у мовазнаўстве.

  • Пражская лінгвістычная школа.

  • Дацкі структуралізм, або глоссемантыка.

  • Дэскрыптыўная лінгвістыка ў ЗША, або амерыканскі структуралізм.

  • Знакавая тэорыя мовы.



Ф. ДЭ САСЮР (1857-1913)

  • «Трактат аб першапачатковай систэме галосных у индаеўрапейскіх мовах» (1879)

  • «Родны абсалютны ў санскрыце» - доктарская дысертацыя ў 1880 г.

  • «Курс агульнай лінгвістыкі» - выдадзены пасля яго смерці ў 1916 г. Ш.Балі і А.Сешэ па іх запісах.



Ф. ДЭ САСЮР «КУРС АГУЛЬНАЙ ЛІНГВІСТЫКІ»

  • Разгледжаныя праблемы – мова і маўленне, сістэмнасць мовы, яе знакавы характар, сінхранія і дыяхранія, знешняя і ўнутраная лінгвістыка. Заслуга Ф. дэ Сасюра ў тым, што ён стварыў агульную тэорыю мовы, хоць і не вольную ад супярэчнасцей.

  • Асноўны метад пабудовы тэорыі – метад антыномій.



Ф. ДЭ САСЮР Антыномія мова і маўленне

  • Адштурхоўваецца ад паняцця маўленчай дзейнасці, складнікамі якой з'яўляюцца мова і маўленне. Мова неабходна, каб маўленне было зразумелым і выконвала свае функцыі. Маўленне неабходна, каб склалася мова. Мова сацыяльна, а маўленне індывідуальна.

  • Прапануе асобна вывучаць лінгвістыку мовы і лінгвістыку маўлення.



Ф. ДЭ САСЮР Антыномія сінхраніі і дыяхраніі

  • Вылучыў яшчэ адзін прынцып у вывучэнні мовы – індывідуалізм: не існуе этнапсіхалогіі, а толькі індывідуальная псіхалогія.

  • Кожны індывід мае ўласную мову.

  • Мова – гэта індывідуальная псіхафізічная дзейнасць.

  • Індывід-моўца – аб'ект даследавання младаграматыкаў. Вылучыўшы ў маўленні два бакі – фізічны і псіхічны, патрабуюць вывучэння менавіта псіхічных фактараў маўлення.



МЛАДАГРАМАТЫЗМ

  • Хоць індывідуальнае маўленне выступае выражэннем агульнанароднай мовы, прычыны змен мовы карэняцца ў зменах у псіхіцы індывіда.

  • Асноўным прыёмам лінгвістычнага даследавання служыць дакладнае апісанне асобных фактаў і фактараў маўлення.

  • Прынцып эмпірызму стаў прыметай навуковасці, дакладнасці. Філасофская база – пазітывізм.



МЛАДАГРАМАТЫЗМ

  • Былі сфармуляваны метады гістарычнага вывучэння працэсаў развіцця мовы з улікам яе фізічнага і псіхічнага характару.

  • Трэба апісваць фанетычныя законы, якія адлюстроўваюць фізіялагічны бок жыцця мовы, з іншага боку – устанаўліваць новаўтварэнні па аналогіі, заснаванай на псіхічных законах асацыяцыі.

  • Фанетычныя законы характарызуюцца рэгулярнымі гукавымі зменамі, што адбываюцца механічна і ажыццяўляюцца са строгай паслядоўнасцю, якая не ведае выключэнняў.



МЛАДАГРАМАТЫЗМ

  • Лічылася, што зменлівасць гукавога боку мовы ў цэлым заснавана на адхіленнях ад узусу ў індывідуальным маўленні. Іх распаўсюджанне вядзе да ператварэння індывідуальнага ў агульнае.

  • На працягу аднаго пакалення могуць адбыцца толькі нязначныя змены.



МЛАДАГРАМАТЫЗМ

  • Пры даследаванні фанетычных змен устанавілі і апісалі шэраг гукавых законаў (закон адкрытага склада, І і ІІ палаталізацыі, змены зычных і галосных з j у царкоўнаславянскай мове);

  • стварылі зручную сістэму для выяўлення гукавых адпаведнасцей як між асобнымі мовамі, так і ў межах адной мовы.



МЛАДАГРАМАТЫЗМ Закон аналогіі

  • Зыходзіць з прызнання актыўнага характару маўленчай дзейнасці моўцы. Заснаваны на асацыятыўнай камбінаторнай дзейнасці

  • Аналогія – моцны фактар перабудовы граматычнай сістэмы мовы, выроўнівае яе формы, але знішчыць змены ў мове аналогія не можа (больш змяняюцца значэнні).

  • Г.Паўль стварыў класіфікацыю змен у значэнні слоў.



МЛАДАГРАМАТЫЗМ

  • Прапанавалі тэзіс аб неабходнасці вывучэння жывых моў і дыялектаў, што дае магчымасць атрымаць больш дакладную карціну жыцця мовы, чым на аснове пісьмовых помнікаў.

  • Хаця на справе займаліся матэрыялам індаеўрапейскай мовы па ўдасканаленай методыцы.



МЛАДАГРАМАТЫЗМ

  • Галоўную прычыну ўнутрымоўных змен бачылі ва ўнутрылінгвістычных фактарах, у будове самой мовы як самарухаючайся сістэмы, у працэсе функцыянавання якой адбываецца яе самаразвіццё.

  • Гэта родніць мову з натуральнагістарычнымі аб'ектамі.

  • Неаднароднасць младаграматызму выявілася як у навуковым светапоглядзе, так і па распрацаванай праблематыцы розных школ.



Маскоўская лінгвістычная школа

  • На мяжы ХІХ-ХХ стст. у Маскоўскім універсітэце фарміруецца група лінгвістаў, блізкая па метадалагічных устаноўках да младаграматыкаў, але якія значную ролю адводзілі вывучэнню мовы як сацыяльнага феномену, праблеме станаўлення літаратурнай мовы.



Маскоўская лінгвістычная школа

  • Філіп Фёдаравіч Фартунатаў (1848-1914) – заснавальнік школы.

  • Віктар Карлавіч Паржазінскі (1870-1929) – выдатны кампаратывіст.

  • Аляксандр Іванавіч Томсан (1860-1935) – спецыяліст па агульным мовазнаўстве.

  • Аляксандр Мацвеевіч Пяшкоўскі (1878-1933) – выдатны граматыст.

  • Дзмітрый Мікалаевіч Ушакоў (1873-1942) – выбітны лексікограф.

  • Аляксей Аляксандравіч Шахматаў (1864-1920) – даследчык гісторыі рускай мовы.

  • Барыс Міхайлавіч Ляпуноў (1862-1943) – спецыяліст па праславянскай мове.

  • Міхаіл Міхайлавіч Пакроўскі (1869-1942) – заснавальнік параўнальна-гістарычнай семасіялогіі.



Ф.Ф.Фартунатаў

  • «Параўнальнае мовазнаўства» (1898, 1900)

  • «Параўнальная фанетыка індаеўрапейскіх моў» (1902)

  • «Параўнальная марфалогія»(1901)

  • «Лекцыі па фанетыцы стараславянскай (царкоўнаславянскай) мовы» (1919)



Ф.Ф.Фартунатаў

  • Выдатны кампаратывіст, які распрацаваў пытанні параўнальнай фанетыкі і граматыкі індаеўрапейскіх моў. З яго імем звязана апісанне І і ІІ палаталізацыі ў славянскіх мовах, распрацоўка гістарычнай акцэнталогіі, адкрыццё адначасова з Ф.дэ Сасюрам закону рухомасці націску ў балтыйскіх і славянскіх мовах.

  • Надае ўвагу пытанням агульнага мовазнаўства: суадносіны мовы і мыслення, тыпалагічная класіфікацыя моў, граматычная тэорыя.



Ф.Ф.Фартунатаў

  • Гістарызм патрабуе вывучэння фактаў мовы ў іх пераемнасці і зменах у часе з мэтай вызначэння роднасных адносін паміж асобнымі мовамі і параўнальнага вывучэння тых моў, якія ў мінулым маюць агульную гісторыю.

  • Гістарычнае вывучэння ўсіх даступных асобных моў выступае таксама абавязкова і параўнальным.



Ф.Ф.Фартунатаў

  • Адзінства чалавечай прыроды ў цэлым, агульныя фізічныя і духоўныя з'явы, уласцівыя чалавецтву, дазваляюць гаварыць аб адной чалавечай мове, якая можа быць аб'ектам мовазнаўства.

  • Вызначаючы прадмет і задачы мовазнаўства, указваў на яго цесную сувязь з філалогіяй, фізіялогіяй і псіхалогіяй.



Ф.Ф.Фартунатаў

  • Разглядаючы грамадскі бок мовы, падкрэсліваў залежнасць члянення і бытавання мовы ад развіцця адпаведнага грамадскага калектыву.

  • У сувязі з гэтым вылучае знешнюю гісторыю мовы – вызначаецца цеснай сувяззю паміж мовай і грамадствам – і ўнутраную – залежыць ад кожнага індывідума, вызначаецца індывідуальна-псіхалагічнымі суадносінамі мыслення і маўлення.



Ф.Ф.Фартунатаў

  • Развіццё мовы трэба ўяўляць толькі як драбленне на самастойныя мовы і дыялекты, але і як іх паступовую інтэграцыю. Асабліва важная роля ў гэтым працэсе адводзіцца літаратурнай мове, якая мае імкненне да аднастайнасці, якую падтрымлівае кантралюючая і ўніфікуючая дзейнасць людзей.

  • У мове існуюць знакі для выражэння думкі і пачуццяў. Не толькі мова залежыць ад мыслення, але і мысленне ад мовы.



Ф.Ф.Фартунатаў

  • Уяўленні гукаў выступаюць у мысленні замяшчальнікамі іншых уяўленняў, іншымі словамі ўвасабленнем знакаў для мыслення. Таму мысленне залежыць ад мовы, бо пасродкам слоў мы думаем.

  • Меркаванне і сказ разумелася як псіхалагічныя катэгорыі, якія ў працэсе мыслення чалавек не размяжоўвае.



Ф.Ф.Фартунатаў

  • Граматычная тэорыя яго атрымала назву фармальнага накірунку ў мовазнаўстве.

  • Граматычная форма слова разглядаецца марфалагічна – як члянімасць слова на аснову і канчатак, наяўнасць у слове гэтай члянімасці дае слову яго форму.

  • Фармальная прыналежнасць слова – пэўны афікс, асноўная прыналежнасць – аснова слова. Першая можа відазмяняць значэнне другой.



Ф.Ф.Фартунатаў

  • Вылучыў 2 тыпы форм асобных слоў у залежнасці ад функцый форм: формы словаўтварэння і формы словазмянення.

  • Вызначыў граматыку як вучэнне аб формах слова, падзяліўшы яе на марфалогію (разглядае адносіны асобных слоў паміж сабой) і сінтаксіс (даследуе формы асобных слоў у іх ужыванні ў словазлучэннях).

  • Словазлучэнне – асноўная адзінка сінтаксісу.

  • Правёў марфалагічную класіфікацыю моў свету і да 4-х тыпаў дадаў 5-ы – флектыўна-аглюцінатыўныя мовы (з унутранай флексіяй у аснове слова – семіцкія мовы).



Ф.Ф.Фартунатаў

  • Фармалізм граматычных меркаванняў, схільнасць да абстракцыі і схематызацыі аказалі ўздзеянне на станаўленне структуралізму ў мовазнаўстве.



Казанская лінгвістычная школа

  • Узнікла ў 70-80 гг. ХІХ ст. У Казанскім універсітэце. Заснавальнік – рускі і польскі мовазнаўца – Бадуэн дэ Куртэнэ.

  • Тэарэтычныя ўстаноўкі шмат у чым супадалі з младаграматызмам. Але адрозненне – у імкненні да тэарэтычных абагульненняў, вываду навуковых абстракцый, філасофскага асэнсавання моўных праблем.

  • Псіхалагізм адрозніваўся тым, што разглядаючы мовы як псіхічную з'яву, паслядоўна падкрэслівалі і яе сацыяльную абумоўленасць.



Бадуэн дэ Куртэнэ

  • «Некаторыя агульныя заўвагі аб мовазнаўстве і мове» (1871)

  • «Вопыт тэорыі фанетычных альтэрнацый» (1895)

  • «Мовазнаўства, або лінгвістыка, ХІХ стагоддзя» (1901)

  • «Лінгвістычныя нататкі і афарызмы» (1903)

  • «Уводзіны ў мовазнаўства» (1917)



Бадуэн дэ Куртэнэ

  • Акрамя Казанскай, заснаваў Пецярбургскую і польскую школу ў мовазнаўстве.

  • Яго паслядоўнікі па Пецярбургскай школе – Л.У.Шчэрба, Я.Д.Паліванаў, Л.П.Якубінскі, па польскай школе – В.Дарашэўскі, Г.Улашын, Т.Бені.



Бадуэн дэ Куртэнэ

  • Цэнтральнае месца ў навуковай спадчыне займаюць агульналінгвістычныя пытанні, праблемы сумежных з мовазнаўствам навук, асабліва псіхалогіі і фізіялогіі.

  • Мову разглядаў шырока як з'яву фізічную, фізіялагічную, псіхічную, індывідуальную і грамадскую.



Бадуэн дэ Куртэнэ

  • Моўнае жыццё індывіда ўяўляецца ў выглядзе наступнай структуры: фанацыі (вымаўлення), аўдыцыі (ўспрымання) і цэрэбрацыі (працэсаў у індывідуальным мазгавым цэнтры).

  • У анціноміі фізічнага і псіхічнага ў мове пераважае апошняе. З прычыны немагчымасці развіцця псіхікі без соцыуму варта адзначаць у мове і сацыяльны бок.



Бадуэн дэ Куртэнэ

  • Анціномія Гумбальта аб індывідуальным і сацыяльным пераасэнсавана як анціномія мовы і маўлення.

  • Нацыянальная, племянная мова з'яўляецца чыстай абстракцыяй, створанай з шэрагу індывідуальных моў, якія рэальна існуюць. Індывідуальнае маўленне – канкрэтная праява народнай мовы.



Бадуэн дэ Куртэнэ

  • Выступаў супраць універсальна-гістарычнага падыходу младаграматыкаў да вывучэння фактаў мовы, сцвярджаў «апісальнае» даследаванне, размяжоўваючы ў мове ў сувязі з гэтым

  • статыку (апісанне і даследаванне таго, што існуе без уліку зменлівасці),

  • дынаміку (даследаванне і вызначэнне ўмоў зменлівасці) і

  • гісторыю (перарывістае развіццё разнародных з'яў, перыяды якога звязаны апасродкаванай прычыннасцю; гэта канстатаванне змен у мове).



Бадуэн дэ Куртэнэ

  • Гісторыя мовы мае два бакі:

  • Знешняя гісторыя мовы – цесна звязана з лёсам яе носьбітаў, з геаграфічнымі, этнаграфічнымі, сацыяльнымі фактарамі існавання мовы.

  • Унутраная гісторыя мовы – заўсёды знаходзіцца ў сувязі з фізічнай і псіхічнай арганізацыяй народа.

  • Прычыны зменлівасці мовы – уплыў і знешніх, і ўнутраных фактараў.



Бадуэн дэ Куртэнэ

  • Адзін з першых сфармуляваў тэзіс аб мове як сістэме ўзаемазвязаных і узаемаабумоўленых элементаў, падкрэсліваючы, што ўсе элементы моўнага мыслення – фанетычныя, марфалагічныя і семасіялагічныя ўкладваюцца ў групы і разрады.

  • Сістэма мовы – катэгорыя гістарычная, з цягам часу сістэмнасць мовы павышаецца.



Бадуэн дэ Куртэнэ

  • Першы звярнуў увагу на гістарычную зменлівасць асноў скланення ў індаеўрапейскіх мовах як фанетычна, так і па аналогіі.

  • Адна з галоўных заслуг – сфармуляваў тэорыю фанемы і фанетычных чаргаванняў. Паклаў пачатак станаўленню фаналогіі і марфаналогіі як асобных раздзелаў лінгвістыкі.

  • 1-ы ў Расіі заняўся тыпалагічным вывучэннем моў.

  • Прынцыпова размяжоўваў гукавы і графічны план мовы.



Мікалай Вячаслававіч Крушэўскі

  • Распрацоўваў пытанні агульнага мовазнаўства.

  • Галоўнай задачай мовазнаўства бачыў вызначэнне законаў развіцця мовы.

  • «Нарыс навукі аб мове» (1883)

  • «Нарысы па мовазнаўстве. Антрапафоніка» (1893)

  • Шмат увагі надаваў сістэмнаму і знакаваму характару мовы, пытанням марфалагічнай структуры слова, словаўтварэння, семантычным сувязям слоў, праблемам мовы і маўлення, статыкі і дынамікі, тыпалогіі моў.



Мікалай Вячаслававіч Крушэўскі

  • Усеагульныя законы развіцця мовы заснаваў на тыпалагічным вывучэнні фанетычных сістэм, як найбольш даступных для назірання, роднасных і няроднасных моў, такім чынам выяўляючы тыпавыя ўніверсаліі.

  • Гэтыя ідэі паўплывалі на сучасныя накірункі мовазнаўства, звязаныя з вывучэннем моўных універсалій.



Васіль Аляксеевіч Багародзіцкі

  • Праводзіў супастаўляльнае вывучэнне роднасных і няроднасных моў.

  • «Нарысы па мовазнаўстве і рускай мове» (1901) – развіў вучэнне Бадуэна аб гістарычнай зменлівасці межаў паміж марфалагічнымі элементамі слова, якая адбываецца ў выніку аналогіі, дыферэнцыяцыі, апрошчання і перараскладання.



Васіль Аляксеевіч Багародзіцкі

  • У даследаваннях па параўнальнай граматыцы індаеўрапейскіх моў галоўную ўвагу адводзіў вызначэнню храналагічнай паслядоўнасці з'яў мовы, паказаў дыялектнае чляненне ў галіне фанетыкі для асобных галін індаеўрапейскай сям'і моў у дагістарычны перыяд.

  • З'яўляецца пачынальнікам эксперыментальнай фанетыкі: стварыў першую ў Расіі эксперыментальна-фанетычную лабараторыю.



Прадстаўнікі Казанскай лінгвістычнай школы

  • Вырашалі шырокае кола праблем агульнага мовазнаўства:

  • мова як сістэма;

  • знакавая тэорыя мовы;

  • псіхафізіялагічная арганізацыя мовы;

  • псіхафізіялагічная і сацыяльная абумоўленасць моўных змен;

  • законы і прычыны моўнага развіцця;

  • тэорыя фанем і марфаналагічных змен;

  • тыпалогія моў.

  • Паўплывалі на станаўленне сучасных структуралісцкіх накірункаў, новых метадаў і прыёмаў мовы.



Крытыка младаграматызму

  • У пач. ХХ ст. пачалася крытыка младаграматычнай трактоўкі мовы і метадаў яе даследавання, звязаная з перыядам крызісу ў мовазнаўстве.

  • Узніклі апазіцыйныя школы і плыні:

  • накірунак «слоў і рэчаў»;

  • школа эстэтызму

  • італьянская школа неалінгвістыкі.



Накірунак «слоў і рэчаў»

  • Аўстрыйскі лінгвіст Гуга Шухарт у артыкуле «Аб фанетычных законах (супраць младаграматыкаў)» (1885) выступіў супраць трактоўкі гукавых законаў младаграматыкамі.

  • Адмаўляў абсалютны характар дзеяння фанетычных законаў, казаў пра існаванне спарадычных фанетычных змен.



Гуга Шухарт

  • Выступіў супраць падзелу гісторыі мовы на дакладна размежаваныя храналагічныя перыяды, адмаўляў межы паміж асобнымі гаворкамі, мовамі, дыялектамі.

  • Асноўная прычына моўных змен – змешванне моў. Прапанаваў тэорыю «геаграфічнага выроўнівання» - непарыўнага пераходу адной мовы ў іншую. Роднасць моў бачыў у агульнасці псіхічнай прыроды людзей.



Гуга Шухарт

  • Значную ўвагу надаваў этымалагічным, семасіялагічным і інш. прыватным пытанням мовазнаўства.

  • Супраць эмпірызму младаграматыкаў былі накіравана палажэнне, што прыватныя факты павінны адлюстроўваць агульнае.

  • Разам з Рудольфам Мерынгерам у 1909 г. пачынаюць выдаваць часопіс «Словы і рэчы», адкуль і пайшла назва плыні.



«Словы і рэчы»

  • Ставілі мэтай вывучэнне гісторыю слоў не толькі на аснове іх лінгвістычнага аналізу, але і ў сувязі з гісторыяй рэчы, бо слова існуе толькі ў залежнасці ад рэчы.

  • Абмяжоўваліся сферай праблем этымалогіі, лексікалогіі і семасіялогіі. Мову разглядаюць як інструмент дзейнасці чалавека, цесна звязаны з сацыяльнымі і культурнымі інстытутамі.



ЛІНГВІСТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

  • Пад уплывам тэорыі «геаграфічнага выроўнівання» ў Германіі Георг Венкер і ў Францыі Жуль Жыльерон займаюцца лінгвістычнай геаграфіяй ля вытокаў якой былі Бадуэн дэ Куртэнэ і Г.Асколі.

  • У 1876 г. Венкер разаслаў настаўнікам анкету, на якую праз 10 год атрымаў 40 тыс. адказаў.

  • У выніку ў 1926-1932 гг. выйшаў 6-том. нямецкі дыялекталагічны атлас Фердынанда Врэдэ.



ЛІНГВІСТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

  • Жыльерон разам з Эдманам Эдманам выдаў 12 том. дыялекталагічны атлас (1902-1910), які рыхтаваўся шляхам дакладнага запісу ў фанетычнай транскрыпцыі адказаў на месцах 639 пунктаў апытання.

  • У 1903 г. была заснавана Маскоўская дыялекталагічная камісія ў Расіі, якая выдала ў 1915 г. працу «Дыялекталагічная карта. Руская мова ў Еўропе».



ЛІНГВІСТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

  • Лінгвагеаграфія пацвердзіла палажэнні Шухарда:

  • Дыялектныя масівы не суцэльныя, а з рознымі абласцямі распаўсюджання асобных з'яў гаворкі – слоў, форм і г.д.

  • Мова – кантынуум, неперарыўнасць.

  • Не існуе нязмешаных моў або нязмешанага маўлення, гаворкі пастаянна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой і з пісьмовай мовай.



НЕАЛІНГВІСТЫКА

  • Узнікла ў 20-я гг. ХХ ст. у Італіі.

  • Джуліа Бертоні (1878-1942) і Матэа Бартолі (1873-1946) аўтары прынцыпы плыні выклалі ў працы «Кароткі нарыс неалінгвістыкі» (1925)

  • Віторыа Пізані (нар. 1899)

  • Джуліа Банфантэ (нар. 1904) поўна выклаў тэарэтычныя палажэнні плыні ў працы «Пазіцыя неалінгвістыкі» (1947).



НЕАЛІНГВІСТЫКА

  • Метадалагічныя прынцыпы заснаваны:

  • на ідэях Гумбальта аб мове як духоўнай дзейнасці;

  • палажэннях італьянскага філосафа-інтуітывіста Бенедэта Крочэ;

  • ідэях К.Фослера аб мастацкай творчасці як рухальнай сіле моўных змен;

  • тэзісах Шухарта аб геаграфічным вар'іраванні і змяшэнні моў;

  • хвалевай тэорыі Шміта.



НЕАЛІНГВІСТЫКА

  • Пры вывучэнні мовы варта ўлічваць канкрэтныя ўмовы яго развіцця, складанасць і шматфактарнасць моўнага развіцця. Аддавалі перавагу геаграфічнаму фактару. Адзінай мовы не існуе, маецца толькі сукупнасць асобных ізаглос.

  • Прынцыпы лінгвістычнай геаграфіі прымяняюць да вывучэння індаеўрапейскай мовы.



НЕАЛІНГВІСТЫКА

  • Жыльерон увёў тэрмін «арэал» - распаўсюджанне моўнай з'явы ў пэўную эпоху на дадзенай тэрыторыі ў межах або адной мовы, або дыялекту, або групы роднасных моў або дыялектаў.

  • Адмаўляюць генетычную роднасць моў, прапануючы паняцце моўнага саюзу – моўныя аб'яднанні, што ўтварыліся ў выніку ўзаемаўплыву суіснавання моў працяглы час.



НЕАЛІНГВІСТЫКА

  • Мова – эстэтычная з'ява, выражэнне эстэтычнай творчасці, сукупнасць эстэтычных катэгорый.

  • Узнікненне і распаўсюджанне моўных новаўтварэнняў заснавана на эстэтычным адборы, залежыць ад творчай сілы індывідуума, яго сацыяльнага ўплыву, літаратурнай рэпутацыі.



Эстэтызм у мовазнаўстве

  • Узначальвае школу эстэтычнага ідэалізму (неафілалогіі) нямецкі лінгвіст-раманіст Карл Фослер (1872-1949).

  • «Пазітывізм і ідэалізм у мовазнаўстве» (1904)

  • «Мова як творчасць і развіццё» (1905)

  • «Выбраныя артыкулы па культуры мовы» (1923)

  • «Дух і культура ў мове» (1925)

  • Разглядае адносіны мовы і маўлення, мовы і рэлігіі, мовы і навукі, мовы і паэзіі.



Карл Фослер

  • Метадалагічнай асновай канцэпцыі з'яўляецца:

  • філасофія нямецкага ідэалізму;

  • погляды Б.Крочэ;

  • філасофія мовы В.фон Гумбальта.

  • Дух лічыў прычынай любой дзейнасці.

  • Ідэалізм у мовазнаўстве мае на ўвазе выяўленне прычынных сувязей паміж моўнымі фактамі, бо рухальная сіла моўных змен – дух мовы.



Карл Фослер

  • Мова – прадукт творчай інтуіцыі асобных людзей. Напачатку філалогіі – эстэтыка. Фанетыка, акустыка, артыкуляцыя, антрапалогія, этналогія, эксперыментальная псіхалогія – апісальныя дапаможныя дысцыпліны, якія паказваюць умовы, але не прычыны развіцця мовы.

  • Індывідуалізм прасочваецца ў размежаванні сінтаксісу і стылістыкі: моўнае ўжыванне, якое стала правілам, апісвае сінтаксіс, а моўнае ўжыванне як індывідуальную творчасць – стылістыка.



Карл Фослер

  • Усе з'явы мовы, зафіксаваныя ў фанетыцы, марфалогіі, словаўтварэнні і сінтаксісе сваё ісцінае канчатковае тлумачэнне атрымліваюць у вышэйшай дысцыпліне – стылістыцы. Граматыка растае ў эстэтычным разглядзе мовы.

  • Ідэалістычная сістэма мовазнаўства мае на ўвазе не толькі эстэтычны, але і эстэтыка-гістарычны разгляд мовы.

  • Апошні прызначаны групаваць моўныя формы храналагічна і геаграфічна.

  • Вынік падыходу – праца «Культура Францыі ў люстэрку яе моўнага развіцця» (1913).






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка