Музейны комплекс культуры і па справах гісторыі і культуры моладзі Аршанскага раённага Аршаншчыны




Дата канвертавання25.02.2017
Памер31.42 Kb.
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА

Начальнік аддзела Дырэктар установы

ідэалагічнай работы, культуры “Музейны комплекс

культуры і па справах гісторыі і культуры

моладзі Аршанскага раённага Аршаншчыны”

выканаўчага камітэта

____________У.В.Кузубаў

_____________Г.А.Святлова



Да 950-годдзя Оршы
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні гарадскога конкурсу творчых работ

"Орша – мой родны горад, мая спрадвечная маці…»

на лепшую прэзентацыю твораў У.С.Караткевіча аб Оршы


  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ:

1.1 Сапраўднае Палажэнне рэгламентуе статус і парадак правядзення конкурса творчых работ (далей − Конкурс), патрабаванні да ўдзельнікаў і конкурсных работ, парадак прадастаўлення работ на Конкурс, тэрмін правядзення Конкурсу і дзейнічае да заканчэння Конкурсных мерапрыемстваў.

1.2. Заснавальнікі і арганізатары:

- аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аршанскага райвыканкама;

- аддзел адукацыі, спорта і турызма Аршанскага райвыканкама;

- Аршанскі музей У.С.Караткевіча – філіял установы культуры “Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны”;

- Літаратурнае аб’яднанне Аршаншчыны “Дняпроўскія галасы”;

1.3. Мэты і задачы

- пошук і падтрымка юных таленавітых аўтараў, прадастаўленне ім магчымасці набыцця новых стасункаў у творчым асяроддзі аднадумцаў, якія цікавяцца літаратурай;

- павышэнне ўзроўню цікавасці моладзі да літаратуры, заахвочванне да асабістай творчай дзейнасці;

- развіццё творчага патэнцыяла і актыўнасці маладога пакалення Аршаншчыны;

- прапаганда патрыятызму, любові і павагі да роднага горада праз літаратурную творчасць;

- пошук і падтрымка таленавітых аўтараў.


2. НАМІНАЦЫІ КОНКУРСА

2.1. Конкурс праводзіцца па творах У.С.Караткевіча: раман “Чорны замак Альшанскі”, эсэ “Рша камен…”, верш “У горадзе без тралейбусаў…” і ў наступных намінацыях:

- лепшае тэатралізаванае прадстаўленне (працягам да 15 хвілін);


  • лепшы верш (аб’ём прэзентацыі не абмежаваны);

  • лепшы буктрэйлер (відэаролік, працягам да 2 хвілін) ці лепшая прэзентацыя (зробленая ў POWER POINT);

  • лепшае эсэ (не болей 1 старонкі);

  • лепшая ілюстрацыя.

2.2. Для ўдзелу ў Конкурсе неабходна накіраваць заяўку з указаннем

імя і прозвішча аўтара ці ўдзельнікаў творчага калектыву, месца працы ці вучобы, назвы творчай работы.

2.3. Патрабаванні да афармлення Конкурсных работ: эсэ, вершаваны твор – папера стандартнага фармата А4 (210 х 297 мм), палі: левае – 30 мм, верхняе – 20 мм, правае – 15 мм, ніжняе – 20 мм, арыентацыя – кніжная, шрыфт: Times New Roman, памер шрыфта – 14, інтэрвал паміж радкоў – 1,15; выяўленчыя работы неабходна аформіць у рамку са шклом. Тэатралізаваныя прадстаўленні трэба зняць на відэакамеру ў фармаце MP4, AVI, 3GP. Заяўкі на удзел разам з творчымі работамі адсылаць ці прыносіць да 15 мая ў Аршанскі музей У.С.Караткевіча па адрасу: вул. Леніна, д. 26; e-mail: muzejkaratkevicha@yandex.by; тэлефон для даведак: 51-18-49, 53-35-59.


  1. АРГАНІЗАЦЫЯ КОНКУРСУ:

3.1. На Конкурс прымаецца не больш адной работы ад ўдзельніка ў кожнай намінацыі;

3.2. Конкурс праводзіцца ў адзін тур з 6 лютага да 15 мая 2017 года. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 20 чэрвеня 2017 года.

3.3. Кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем Конкурсу ажыццяўляе аргкамітэт, які вызначае тэрмін, умовы правядзення, склад журы, інфармуе ўдзельнікаў аб выніках. Аргкамітэт пакідае за сабой права на выкарыстанне і выданне матэрыялаў конкурсу.

3.4. Журы конкурсу фарміруецца аргкамітэтам. Журы самастойна вызначае колькасць лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу па намінацыях.


4. УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ

4.1. Удзельнікамі могуць быць асобныя грамадзяне, творчыя калектывы, навучэнцы ўстаноў адукацыі горада Оршы.

4.2. Узрост удзельнікаў не абмежаваны.




  1. ПАРАДАК ПАДВЯДЗЕННЯ ВЫНІКАЎ

5.1. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 20 чэрвеня 2017 года.

5.2. Аўтары твораў, прызнаных лепшымі, будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі. Лепшыя работы будуць дэманстравацца падчас правядзення культурна-забаўляльнага праекта “Ноч у музеі”, прысвечанага Міжнароднаму Дню музеяў. Творы пераможцаў будуць апублікаваны на старонках “Аршанскай газеты” і “Телеком-экспресс”, абласных і рэспубліканскіх газет, змешчаны на старонках гарадскіх парталаў.




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка