Н. М. Антановіч Дадатковы вучэбны матэрыял




Дата канвертавання06.01.2017
Памер97.35 Kb.
Н. М. Антановіч

Дадатковы вучэбны матэрыял

да падручніка “Беларуская мова” (аўтар В. І. Свірыдзенка) для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання


Раздзел “Гукі і літары
Галосныя гукі [о], [э] — [а].

Правапіс слоў з літарамі о, эа


  1. Прачытайце верш.

Хто сáмы вусаты?

Запытаўся сом у мамы:

– Хто ў рацэ вусаты сáмы?

Адказала мама:

– Мы,

Тата, я і ты – самы´.



Міхась Пазнякоў

Вымавіце выдзеленыя словы. Чым яны адрозніваюцца?

Знайдзіце і выпішыце пару слоў, у якіх пры змяненні націску замест о пішацца а.


  1. Прачытайце тэкст. Якія змены адбываюцца ў прыродзе зімой?

Зіма

Моцна скаваў м..роз г..лую зямлю. Х..лодная кара лёду леʹгла на р..ку і в..зера.

Пап..ўзлі па небе снегавыя хмары. Закружыўся ў паветры белы пушок. Снег нячутна лёг на хаты, пл..ты.

Паводле Якуба Коласа



плот – рус. забор

Устаўце прапушчаныя літары ў словы. Растлумачце іх правапіс.


  1. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Вызначце ў іх націск.


http://i-komok.narod.ru/linki/demiart.ru/forum/uploads/post-13689-1161430942.jpghttp://i-komok.narod.ru/linki/demiart.ru/forum/uploads/post-13689-1161430942.jpghttp://i-komok.narod.ru/linki/demiart.ru/forum/uploads/post-13689-1161430942.jpghttp://i-komok.narod.ru/linki/demiart.ru/forum/uploads/post-13689-1161430942.jpg

У лесе раслі _____________. На __________ сядзела птушка.



http://cliparts.co/cliparts/8ie/boq/8ieboqk8t.pnghttp://cliparts.co/cliparts/8ie/boq/8ieboqk8t.pnghttp://cliparts.co/cliparts/8ie/boq/8ieboqk8t.png


http://cliparts.co/cliparts/8ie/boq/8ieboqk8t.png
______________ захоўваюць у чахлах. ____________ трапіла ў цэль.

http://hair-secrets.ru/wp-content/uploads/2015/01/traditsionnyie-i-originalnyie-variantyi-prichesok-na-dlinnyie-volosyi-s-kosami-3.jpg

У Паліны доўгая ___________. Маці расчасала валасы


http://hairdos.by/wp-content/uploads/2014/01/kosichka-korzinka-2.jpg

дачушкі і запляла ў ___________.




  1. Прачытайце словы. Змяніце іх так, каб яны абазначалі адзін прадмет.

Стрэхі, горы, рэкі, норы, косы.

Запішыце ўтвораныя словы. Пастаўце націск.
Д 5. Прачытайце. Чаму так гавораць?

Зім..вы дзянёк, што к..мароў н..сок.



Спішыце. Устаўце літару о або а. Растлумачце свой выбар.
Правапіс слоў з літарамі е, ёя
1. Устаўце ў словы літару е або я. Растлумачце іх правапіс.

зел..нь в..сковы

л..снік пац..мнець

з..лёны пев..нь

л..снікі ц..мнаваты
2. Прачытайце сказы. Выразна вымавіце словы, у якіх прапушчаны літары.

В..рбы часта растуць каля рэк. Каля хаты расла старая в..рбá.

Пчолы збіралі м..д з палявых кв..так. Над кв..цістым лугам стаяў м..довы пах.

Дз..ці спяшаліся ў школу. Маці паклікала дз..цей дадому.

Надыходзіў халодны зімовы в..чар. В..чэрні змрок апускаўся на зямлю.
Узор: квеʹтак – квяціʹстым.
Выпішыце словы з прапушчанымі літарамі парамі. Устаўце патрэбныя літары. Пастаўце ў гэтых словах націск.
3. Прачытайце верш.

З л..сной цішы зав..йнай

Руплівы Дзед М..роз

Нам ёлачку на свята

В..сёлую прын..с.

Уладзімір Карызна



Якія літары трэба ўставіць на месцы пропускаў? Растлумачце свой выбар.

Спішыце словы, у якіх у першым складзе перад націскам замест е пішацца я. Вусна змяніце выдзеленае слова так, каб замест е трэба было напісаць я.
4. Прачытайце. Растлумачце правапіс слоў з літарамі е, я.

На зямлю падае сняжок. Мікіта і Тоня зляпілі снегавіка.



Запішыце сказы пад дыктоўку настаўніка.


  1. Прачытайце. Перакладзіце словы на беларускую мову. Ці супадае вымаўленне слоў у беларускай і рускай мовах?

Весна, ленок, гнездо, слеза, земля.
Д 6. Прачытайце. Чаму так гавораць?

Якія літары трэба ўставіць у словы? Растлумачце.

Б..ражы нос у в..лікі м..роз.



Спішыце. Устаўце прапушчаныя літары. Абазначце ў словах націск.
Зычныя гукі [т] — [ц’]


  1. Прачытайце лічылку. Якую добрую справу рабілі дзеці? Чаму неабходна садзіць дрэвы?

Хто будзе памагаць?

Міша, Вова, Галя, Надзя

Грады ўскопваюць у садзе.

Садзяць дрэўцы і кусты,

Памагаць ім

Будзеш ты!

Міхась Пазнякоў

Назавіце словы, у якіх ёсць гукі [т], [ц’]. Спішыце словы з гукам [ц’].


  1. Прачытайце тэкст. Для каго садзіў дзед яблыні? Пра што гэта сведчыць?

Дзед і яблыні

Дзед са..іў яблыні. Яму сказалі: “Навошта ..абе яблыні? Доўга чака..ь з гэтых яблынь пла..оў, і ты не з’ясі з іх яблычкаў”. Стары адказаў: “Я не з’ем – іншыя з’яду..ь, мне падзякую..ь”.

Леў Талстой

Дапішыце ў словы прапушчаныя літары, растлумачце іх правапіс.


  1. Прачытайце прыказку. Якую літару трэба ўставіць у словы? Растлумачце свой выбар.

Сады садзі і ў маладос..і, і ў старас..і.

Запішыце прыказку па памяці. Назавіце словы, якія адрозніваюцца адным гукам. Падкрэсліце літары, якімі гэтыя гукі абазначаюцца на пісьме.


  1. Прачытайце. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Змяняйце словы так, як патрабуе сэнс.

Паштоўку даслалі ў _______________ .

Верш надрукавалі ў _______________ .

Падручнікі ляжаць на ______________ .

Словы для даведкі: парта, канверт, газета.

Падкрэсліце літару, якой на пісьме перадаецца гук [ц’].


  1. Прачытайце словы, запісаныя па-руску.

Катя, тень, том, Тихан, Тамара, мостик.

Запішыце словы па-беларуску. Падкрэсліце словы, якія аднолькава вымаўляюцца і пішуцца па-руску і па-беларуску.
Д 6. Успомніце назвы лічбаў ад 1 да 10. Запішыце назвы тых лічбаў, у якіх ёсць гук [ц’].
Падоўжаныя зычныя гукі.

Іх абазначэнне на пісьме


  1. Прачытайце верш. Якія пачуцці выклікае вясна ў аўтара верша?

Выберыце літары, якія трэба ўставіць у словы. Растлумачце іх правапіс.

Запазнілася вясна

Запазнілася вясна,

Як у хмур(н/нн)ы дзень –

Світа(н/нн)е,

Ды прынесла нам яна

Радасць і замілава(н/нн)е.

Міхась Сазончык

Выпішыце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі, падзяліце іх для пераносу.


  1. Пачытайце тэкст. Якія змены ў прыродзе адбываюцца вясной?

Жы..ё абуджаецца пасля зімовага сну. Навако..е напаўняецца чароўным водарам. Птушкі будуюць жы..ё. Яны збіраюць су..а для гнёздаў.

Якія літары трэба ўставіць у словы? Якія гукі яны абазначаюць?

Спішыце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі.


  1. Прачытайце словы. Змяніце іх па ўзоры.

Узор: завязь – завяззю.

гразь – …

слізь – …

мазь – …


Назавіце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі. Падкрэсліце літары, якімі на пісьме перадаюцца падоўжаныя зычныя гукі.

c:\users\admin\appdata\local\microsoft\windows\temporary internet files\content.word\калоссе.jpgc:\users\admin\appdata\local\microsoft\windows\temporary internet files\content.word\калоссе.jpg


  1. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі.

У полі калыхалася спелае _____________ .

Зімой дарогі пасыпаюць пяском і____________ .

На полудзень дзеці елі __________ .http://www.ko-volga.ru/images/_009m.jpg

http://coollib.net/i/1/267201/pic_46.jpg

Падкрэсліце літары, якімі на пісьме абазначаюцца падоўжаныя зычныя гукі.


  1. Прачытайце назвы вёсак. Як вы лічыце, чаму вёскі маюць такія назвы?

Зале(с, сс)е, Зарэ(ч, чч)а, Запо(л, лл)е, Падлу(ж, жж)а.

Назавіце падоўжаныя зычныя гукі ў словах. Якімі літарамі іх трэба абазначыць на пісьме?

Запішыце словы пад дыктоўку настаўніка.
Д 6. Прачытайце тэкст. Якія літары трэба ўставіць у словы? Растлумачце іх правапіс.

Паводка

На Пале..і пачалася паводка. Вада прыйшла ўжо на ўзле..е. На лясных пралесках – разво..е і бездаро..а. Затоплена ра..я. У блакітным паднябе..і спявае жаўрук. Для людзей падаро..а ў гэты час небяспечнае.



Спішыце словы з падоўжанымі зычнымі гукамі. Падзяліце іх для пераносу.
Апостраф () і раздзяляльны мяккі знак (ь)


  1. Прачытайце. Што трэба ўставіць у словы на месцы пропускаў?

Мадэл..ер, п..еса, пад..ём, брыл..янт, п..яўка, Дзям..ян.

Запішыце словы ў два слупкі: у першы слупок з раздзяляльным мяккім знакам, у другі – з апострафам.


  1. Назавіце адным словам. Злучыце кожны сказ з адпаведным словам з правага слупка. Устаўце ў словы патрэбны раздзяляльны знак.

Зброя старажытных воінаў.


Стан атмасферы ў пэўны час у пэўным месцы.
Гутарка з карэспандэнтам па пытаннях.
Уваход у будынак.
Упрыгожванне з каштоўных камянёў з падвескамі спераду.



пад..езд
інтэрв..ю

надвор..е

кал..е


кап..ё

Падзяліце вертыкальнымі лініямі для пераносу словы з раздзяляльнымі знакамі.


  1. Да прапанаваных слоў падбярыце словы, блізкія па значэнні.

Майстэрня, __________.

Перашкода, __________.

Яма, _____________.

Словы для даведкі: бар..ер, атэл..е, кар..ер.

Што трэба ўставіць у словы замест пропускаў?

Спішыце словы парамі.


  1. Прачытайце прыказку. Чаму так гавораць?

Прыгожая птушка пер..ем, а чалавек вучэннем.

Што трэба ўставіць на месцы пропуску? Запішыце прыказку пад дыктоўку настаўніка.


  1. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі.

З раніцы ________ дождж. Пасля дажджу _________ і ____________ пайшлі ў грыбы. Яны назбіралі _______________. Бабуля _____________ зварыла суп.

Словы для даведкі: Іл..я, шампін..ёнаў, Мар..яна, л..е, Лук..ян.

Растлумачце, што трэба ўставіць у словы замест пропускаў: раздзяляльны ь ці апостраф.
Д 6. Прачытайце і адгадайце загадку.

Невялікае, без..языкае: а ы

Не есць, не п..е, р ё

А гаворыць і пяе. д



З народнага

Які раздзяляльны знак трэба ўставіць у словы? Запішыце загадку разам з адгадкай.
Выкарыстаная літаратура


  1. Буся : чытанка-маляванка для дашкольнікаў. – 2015. – № 3.

  2. Вясёлка : дзіцячы літ.-маст. часопіс. – 2010. – № 3; 2011. – № 12.

  3. Залаты клубочак : загадкі, лічылкі, скорагаворкі / уклад. У. А. Васілевіч; маст. Т. П. Беразенская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 95 с.

  4. Мудрасць жыцця : прыказкі, прымаўкі / уклад. А. І. Гурскі ; маст. Т. П. Беразенская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 94 с.

  5. Пазнякоў, М. П. У родным краі : для дзяцей мал. шк. узросту / М. П. Пазнякоў ; маст. С. Волкаў. – Мінск : Литература и Искусство, 2009. – 144 с.


Выкарыстаныя інтэрнэт-рэсурсы


Малюнак

Крыніца

сасна

https://yandex.by/images/search?img_url=http%3A%2F%2Fi-komok.narod.ru%2Flinki%2Fdemiart.ru%2Fforum%2Fuploads%2Fpost-13689-1161430942.jpg&text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D1%81%D0%BE%D1%81%D0%BD%D0%B0&noreask=1&pos=5&lr=157&rpt=simage)

страла

https://yandex.by/images/search?text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B5%D0%BB%D0%B0&img_url=http%3A%2F%2Fwww.clker.com%2Fcliparts%2Fs%2Fr%2Fc%2FB%2Fm%2Fh%2Farrow-hi.png&pos=6&rpt=simage

каса

https://yandex.by/images/search?p=2&text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D0%B4%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87%D1%8C%D1%8F%20%D0%BA%D0%BE%D1%81%D0%B0&img_url=http%3A%2F%2Fhair-secrets.ru%2Fwp-content%2Fuploads%2F2015%2F01%2Ftraditsionnyie-i-originalnyie-variantyi-prichesok-na-dlinnyie-volosyi-s-kosami-3.jpg&pos=66&rpt=simage

косы

https://yandex.by/images/search?text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D1%83%20%D0%B4%D0%B5%D0%B2%D0%BE%D1%87%D0%BA%D0%B8%20%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%B5%D0%BD%D1%8B%20%202%20%20%D0%BA%D0%BE%D1%81%D1%8B&img_url=http%3A%2F%2Fhairdressers-all.com%2Fimage%2Fstylist-793.jpg&pos=1&rpt=simage

калоссе

https://yandex.by/images/search?text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%81%D1%8C%D1%8F&img_url=http%3A%2F%2Fpreviews.123rf.com%2Fimages%2Fwikki%2Fwikki1106%2Fwikki110600138%2F9716620-Spike-of-wheat-Stock-Vector-wheat-rye-bread.jpg&pos=23&rpt=simage

соль

https://yandex.by/images/search?text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D1%81%D0%BE%D0%BB%D1%8C&img_url=http%3A%2F%2Fpda.coollib.com%2Fi%2F1%2F267201%2Fpic_46.jpg&pos=1&rpt=simage

пячэнне

https://yandex.by/images/search?p=1&text=%D1%80%D0%B8%D1%81%D1%83%D0%BD%D0%BE%D0%BA%20%D0%BF%D0%B5%D1%87%D0%B5%D0%BD%D1%8C%D0%B5&img_url=http%3A%2F%2Fwww.ko-volga.ru%2Fimages%2F_009m.jpg&pos=31&rpt=simage




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка