На абласной студыі «Радыё-Брэст» «Мінулага цікавыя старонкі»




Дата канвертавання09.01.2017
Памер33 Kb.
Выступленне на радыё «Мінулага цікавыя старонкі» (да 450-годдзя з часу выхада ў свет трактата «Размова паляка з ліцьвінам», аднаго з першых свецкіх выданняў на тэрыторыі Беларусі.)

19 сакавіка адбыўся запіс выступлення на абласной студыі «Радыё-Брэст» «Мінулага цікавыя старонкі», прысвечанае 450-годдзю з часу выхада ў свет трактата «Размова паляка з ліцьвінам», аднаго з першых свецкіх выданняў на тэрыторыі нашай краіны.



Бібліёграф бібліятэкі – філіяла № 7 імя У. Калесніка Алена Ігнацьева расказала пра асобныя моманты дзейнасці берасцейскіх тыпаграфій.

У берасцейскай культурнай прасторы мінулы год быў адметны тым, што ў шэрагу юбілейных дат адзначалася 450-годдзе выдання Берасцейскай або Радзівілаўскай Бібліі – шэдэўра сусветнага выдавецкага мастацтва. З’яўленне такога твора ў нашым горадзе сведчыла пра тое, што выдавецкая база была на дастакова высокім ўзроўні. Ды і не магло быць па-іншаму, калі ініцыятарам стварэння друкарні ў Бярэсці сярэдзіны ХХІ стагоддзя быў адзін з найбагацейшых людзей Еўропы, канцлер Вялікага княства Літоўскага Мікалай Радзівіл Чорны, які на той час з’яўляўся старастай горада. Некалькі захадаў было зроблена для таго, каб у Бярэсці запрацаваў друкарскі станок. А вынікам яго дзейнасці стала з’яўленне на свет больш за паўсотні кніг, сярод якіх была і Радзівілаўская Біблія.

У гэтым годзе свой 450-гадовы юбілей адзначае яшчэ адно выданне берасцейскіх друкарняў «Размова паляка з ліцвінам». Яно было выдадзена ў 1564 годзе па ініцыятыве самога Мікалая Радзівіла Чорнага. Адметнасць гэтага выдання ў тым, што яно з’яўляецца адным з першых свецкіх выданняў на тэрыторыі нашай краіны. А спрыяла з’яўленню гэтага твора тое геапалітычнае становішча, у якім апынулася на той час Вялікае княства Літоўскае.

Лічыцца, што яго аўтарам быў вiленскі войт і сакратар Жыгімонта ІІ Аўгуста Аўгусцін Ратундус. Што датычыцца яго асобы, то Аўгусцін Ратундус быў высокаадукаваным чалавекам, вядомым палітычным дзеячам і публіцыстам, католікам па веравызначэнню. Ён меў даволі блізкія стасункі з Мікалаем Радзівілам Чорным, лідарам кальвіністаў ВКЛ. Аўгусцін Ратудус займаўся стварэннем наратыва «Гісторыя Літвы». Але гэты твор так і застаўся ці нявыдадзеным, ці нават ненапісаным.

У той час быў выдадзены «Quincunx» польскага публіцыста Станіслава Ажахоўскага, які ў гэтым творы падкрэсліваў перавагі дзяржаўнага і грамадскага ладу Польшчы над адпаведнымі прыкладамі з ВКЛ. Адным словам, выбарная манархія польскай «волі» супрацьпастаўлялася літоўскай «няволі» пад уладай вялікага князя, якая перадаваляся па спадчыне. Гэта рабілася для таго, каб выклікаць жаданне ВКЛ заключыць больш цесную унію з Польшчай і пераняць яе палітычны лад. А для ўмацавання гэтых ідэй аўтар прыводзіў факты з гісторыі Вялікага княства Літоўскага.

Трактат «Размова Паляка з Літвінам» быў створаны, магчыма, па ініцыятыве Мікалая Радзівіла Чорнага, як адказ польскаму публіцысту.

Твор пабудаваны ў форме дыялогу i структурна падзяляецца на дзве часткi, памiж якімі змешчаны верш «Да палякаў і літвінаў», напісаны, паводле меркаванняў даследчыкаў, палiтычным дзеячам i фiлосафам Андрэем Воланам, якога, дарэчы, некаторыя даследчыкі называюць сааўтарам гэтага твора.



Твор «Размова паляка з лiтвiнам» вызначаецца патрыятычнасцю і выкрывае захопніцкія планы польскіх феадалаў у адносінах да Вялікага княства Літоўскага. Крытыкуюцца погляды рэакцыйных польскіх шляхецкіх ідэолагаў на чалавечую асобу, дзяржаву і грамадства. Аўтар выступае супраць “шляхецкай распуты”, гвалту, самавольства феадалаў, абараняе гуманістычныя ідэалы: свабоду, роўнасць людзей перад законам, імкненне да агульнай карысці. У творы даюцца цікавыя звесткі з гісторыі і культуры Вялікага княства Літоўскага.

Трактат быў напісаны напапярэдадні Сойма 1564 года, дзе павінна было ў чарговы раз разглядацца пытанне аб уніі Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай.



Тыя палітычныя баталіі даўно засталіся ў гістарычных сховішчах часу. Вельмі многа падзей адбылося з той пары, размежаваўшы зусім па-іншаму краіны. І толькі дзякуючы трактату «Размова паляка з ліцвінам», аднаму са сведак тых падзей, можна заглянуць у тыя далёкія часы, каб уявіць сабе, як жылі нашы продкі і што іх хвалявала. Гэта выданне з’яўляецца цэнным культурным набыткам не толькі беларускага народа: яно ўзбагаціла і сусветную культурную спадчыну.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка