На цябе, наша моладзь, надзея!




Дата канвертавання01.01.2017
Памер43.96 Kb.
На цябе, наша моладзь, надзея!

Мэты класнай гадзіны: стварыць умовы для развіцця грамадзянскай актыўнасці вучняў; абудзіць цікавасць да гісторыі і культурнай спадчыны роднага краю; садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню, выхоўваць пачуццё гонару за сваю Радзіму, за свой народ.
Ход мерапрыемства:

Уступнае слова настаўніка. Дарагія рабяты! Вось вы падраслі, пасталелі яшчэ на 1 год, а значыць, і размаўляць з вамі можна як з сур’ёзнымі людзьмі. Тэма нашай сённяшняй сустрэчы – “На цябе, наша моладзь, надзея!”

  • Якія ў гэтым выразе ключавыя словы? (Моладзь, надзея)

  • Працягніце выраз: моладзь – гэта… (людзі ва ўзросце 15-30 гадоў). Значыць, гэты зварот будзе вельмі ў хуткім часе датычыцца і вас.

  • Якія вы сёння? (бесклапотныя, зацікаўленыя спортам, камп’тарам, танцамі, маляваннем і г.д.)

  • Чаму бесклапотныя? (усе умовы для жыцця, вучобы, адпачынку створаны вашымі бацькамі)

  • А што ж будзе далей, калі старэйшае пакаленне, пакаленне вашых бацькоў пойдзе на заслужаны адпачынак? (Неабходна будзе кіраваць дзяржавай, ствараць разнастайныя матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці)

Работа ў групах. Працягніце выраз:

Калі б я быў Прэзідэнтам краіны…

Калі б я быў міністрам культуры…

Калі б я быў мэрам г.Барысава…

Калі б я быў дырэктарам школы…

Выступленні вучняў.

Другое ключавое слова – НАДЗЕЯ. Па законах сінтаксіса неабходна далучыць да яго яшчэ штосьці: надзея, спадзяванні на што? Давайце паразважаем.



  • Пабудуюцца, адрамантуюцца дарогі;

  • навучымся перапрацоўваць бытавыя адходы – і таму не будуць расці вакол населеных пунктаў гіганцкія, ледзь не егіпецкія, піраміды;

  • лясы набудуць свой першазданы выгляд, таму што лесанарыхтоўкі будуць праводзіцца больш цывілізавана;

  • захаваецца мір у краіне;

  • беларусы будуць ганарыцца сваёй радзімай, сваёй культурай і гісторыяй.

  • і г.д.

Усе гэтыя – і не толькі гэтыя – справы рабіць ВАМ, вашаму пакаленню праз некаторы час. На жаль, далёка не ўсе разумеюць гэта, адносяцца да ўсяго па-спажывецку, больш таго – разбураюць свой мозг, сваё фізічнае здароўе наркотыкамі, цыгарэтамі, алкаголем. Такія людзі прыносяць шкоду не толькі сабе, сваёй сям’і, але і грамадству. Вельмі шмат дзяржаўных грошай ідзе на іх лячэнне, рэабілітацыю. Пра такіх людзей наўрад ці ўспомняць добрым словам.

Вучні чытаюць верш П.Броўкі “Сляды

Усё пакінуць след павінна,

Бо, як пачаўся белы свет,

Прамень,


пясчынка

і расіна


Нязменна пакідаюць след.

I птушка песняю сваёю,

I кропля, што імкне да рэк...

А колькі,

колькі за табою

Слядоў на свеце, чалавек!

Ва ўсім, што створана дагэтуль,

Твой творчы розум і рука —

След трактарыста,

след паэта,

Канструктара, будаўніка.
Але часы сатруць у гневе —

Бо сэрцы не кране ані —

I надпіс

вожыкам на дрэве,

I фарбаю — на камяні.

Вы выйшлі ўдалеч, маладыя,

Вам доўга крочыць праз гады.

Не забывайцеся ж,

якія

Вы пакідаеце сляды.



Беларуская зямля багатая на цудоўных, таленавітых людзей, якія пакінулі пасля сябе добры след на доўгія гады, якія шмат зрабілі для сваёй Радзімы. Гэта людзі, якія жылі ўчора: з многімі імёнамі вы знаёміцеся на ўроках гісторыі і літаратуры. Тут можна гаварыць і пра дзяржаўнага дзеяча Пятра Міронавіча Машэрава, і пра спевака, заснавальніка групы “Песняры” Уладзіміра Мулявіна, дзякуючы якому песні на беларускай мове загучалі і былі прыняты на “ўра” ў ЗША, і пра славутага мастака, які цудам выжыў у Асвенцыме, Міхаіла Савіцкага, і пра паэтаў Максіма Танка. Пімена Панчанку (які, дарэчы, некаторы час вучыўся ў Мсціжскай школе Барысаўскага раёна). У Панчанкі ёсць цудоўны верш, прысвечаны моладзі – “А я маладых не лаю…Зачытваецца верш. У што верыць паэт?

Гэта і людзі, якія жывуць побач з намі сёння:

літаратуразнавец і крытык, доктар філалагічных навук, акадэмік Васіль Барысенка, паэт і празаік Рыгор Хацкевіч, беларускі празаік Васіль Гігевіч.

Навучэнцамі Барысаўскага педагагічнага вучылішча былі паэты Васіль Зуёнак, Алесь Ставер, доктар педагагічных навук прафесар Анатоль Сманцар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Рыгор Старобінец. Вучыўся ў СШ №6 г.Барысава Ганаровы грамадзянін г.Мінска, прафесар, кардыёхірург Астроўскі. У нашай з вамі школе вучыліся футбаліст Ігар Стасевіч, удзельнікі дуэта “Аляксандра і Канстанцін”, Сяргей Беляковіч - акцёр Беларускага нацыянальнага тэатра імя Я.Купалы, Алеся Пухавая – актрыса кіно.

Гэта і людзі, якія будуць жыць і ствараць заўтра. Спадзяюся, у гэтым спісе будуць і вашы імёны.
Віктарына


  1. Народны мастак, скульптар, які звязаны сваімі каранямі з горадам Барысавам? (Анатоль Анікейчык)

  2. Беларускі цяжкаатлет, чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Пекіне? (Андрэй Арамнаў)

  3. Беларускі пісьменнік, крытык, аўтар тэксту гімна БССР (Міхась Клімковіч)

  4. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, мастак, вядомы пейзажыст (Валерый Шкаруба)

  5. Беларускі празаік, аўтар рамана “Доказ ад процілеглага, аповесці “Карабель”, які нарадзіўся ў г.Барысаве (Васіль Гігевіч)

  6. Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ганаровы грамадзянін г.Барысава (Леанід Козік)

  7. Які вядомы барысаўскі гурт упершыню прадстаўляў Беларусь на конкурсе “Еўрабачанне”? (дуэт “Аляксандра і Канстанцін”)

  8. Гонар г.Барысава, чэмпіёны Беларусі па футболу (каманда БАТЭ)


Заключнае слова настаўніка.

Молодость! Возьми с собой в дорогу

Самую заветную мечту,

За людей душевную тревогу,



Сердца жар и мыслей красоту.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка