Націск, або акцэнталагічныя нормы літаратурнай мовы




Дата канвертавання28.12.2016
Памер37.74 Kb.
НАЦІСК,

АБО АКЦЭНТАЛАГІЧНЫЯ НОРМЫ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ

НАЦІСК

ЗВЯЗАНЫ

(ФІКСАВАНЫ, АДНАМЕСЦАВЫ, СТАЛЫ)


СВАБОДНЫ

(НЕФІКСАВАНЫ, РАЗНАМЕСЦАВЫ)


націск, замацаваны за пэўным складам у словах той або іншай мовы

  • на першы склад – чэшская, славацкая, эстонская, латышская, фінская, венгерская, мангольская, чэчэнская:

lakki (шапка), poikani (сын)

  • на другі лезгінская

  • на перадапошні польская, грузінская і большасць інданезійскіх моў:

przystanek (прыпынак)

jedenas´cie (адзінаццаць)

  • на апошні французская, армянская, турэцкая:

bonjour (добры дзень)

mesange (сініца)

націск, не замацаваны за пэўным складам

беларуская, руская, украінская, балгарская, сербская, харвацкая, нямецкая, англійская, іспанская



der Schriftsteller (пісьменнік)

das Geschichte (апавяданне)


У беларускай мове існуе акцэнталагічная варыянтнасць некаторых слоў: лIтасцівы – літасцIвы,лАскавы – ласкАвы, лЁтаць – лятАць, сУпраць – супрОць, цЯжкі – цяжкІ. Часам націск у рэальным маўленні не супадае з кадыфікаваным у нарматыўных даведніках. Параўн. замацаваная норма

(спІна, індУстрыя, металУргія) і маўленчая паўсядзённасць (спінА, індустрЫя, металургІя).

Ад пастаноўкі націску ў некаторых словах залежыць лексічнае значэнне слова:

кАра – карА

вАраны – варанЫ

мАрыць – марЫць

Атлас – атлАс

пАмяць – памЯць

сУшыць – сушЫць

мУзыка – музЫка

прЫмус – прымУс (прЫмус – ‘прыбор для награвання і прыгатавання ежы з помпай, якое падае гаручае (газу) у гарэлку’)

галІна – галінА

спЯчы – спячЫ



Заданне. Пастаўце націск у словах:



грамадзянін

выпадак


індустрыя

металургія

пурпур

імя


мармур

тварОг ці твОраг

алкаголь

адзінаццаць

гліняны

нАвалачка ці навалОчка



накрыўка

пасланец


камбайнер

дыспансер

туфель

фарфор


каталог

тузін


каўчук

фартух


кулінарыя

статуя


статут

стары


хабар

бульбяны


дачыста

дзеяч


загадзя

занятасць

ільняны

ярына


крапіва

каштарыс (‘фінансавы дакумент для вызначэння і планавання выдаткаў і прыбыткаў’; рус. смета)

маленькі

маркетынг

мысленне

мышленне


прыяцель

прыяцелька

спіна

рымлянін


хрысціянін

чатырнаццаць

таварыскі

аб’інець


абутнік

абагульненне

абагульніць

блытаніна

вусы

рэмень


вЕрба ці вярбА

жыхар


іканапіс

каменны


кашляць

крыху


упрысядкі

касцяны


ліставы

парубка


нафтавы

тарфяны


наспех

супавы


дасыта

цяжар


сліна

хаос


генезіс

факсіміле (‘дакладнае ўзнаўленне рукапісу, дакумента, подпісу і пад. пры дапамозе фотамеханічнай рэпрадукцыі’)



людскі

буйны


сівы


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка