Нацыянальны сход рэспублікі беларусь палата прадстаўнікоў




Дата канвертавання23.03.2019
Памер59.12 Kb.



НАЦЫЯНАЛЬНЫ СХОД
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


ПАЛАТА ПРАДСТАЎНІКОЎ

Пастаянная камісія па працы і


сацыяльных пытаннях

Дом Урада, 220010, г. Мінск


тэл./факс (017) 222 41 51, факс (017) 327 37 84

E-mail: soc@house.gov.by



НАЦИОНАЛЬНОЕ СОБРАНИЕ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ


ПАЛАТА ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ

Постоянная комиссия по труду и социальным вопросам

Дом Правительства, 220010, г. Минск
тел./факс (017) 222 41 51, факс (017) 327 37 84

E-mail: soc@house.gov.by



line 6


12.11.2018 № 13-04/236
ХХХХХХХХХХХХХХХХХХХХ

(для інфармавання зацікаўленых)

Паважаны ХХХХХХХХХХХХХХХ!

Ваш калектыўны зварот разгледжаны ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях і мяркуем магчымым адзначыць наступнае.

Рэалізацыя канстытуцыйнага права на працу забяспечваецца шляхам захавання добраахвотнасці працы (вольнага, добраахвотнага пагаднення паміж наймальнікам і работнікам аб заключэнні працоўнага дагавора), выбару бакамі працоўных праваадносін, віду працоўнага дагавора.

Віды працоўнага дагавора, якія наймальнік можа заключаць з работнікамі, вызначаны артыкулам 17 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей — ПК).

Часткай пятай указанага артыкула ПК прадугледжана, што разнавіднасцю тэрміновага працоўнага дагавора з’яўляецца кантракт, які заключаецца ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных заканадаўствам аб працы.

Кантрактная форма найму ў Рэспубліцы Беларусь сфарміравана і дзейнічае на падставе Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад


26 лiпеня 1999 г. № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны» (далей — Дэкрэт), які прымяняецца з 27 ліпеня 1999 года.

Дадзеная форма найму дазваляе наймальніку забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне рабочай сілы, дысцыпліну і парадак на вытворчасці і ў канчатковым выніку павысіць выніковасць і стабільнасць вытворчых працэсаў.

Для работніка станоўчым бокам кантракта з’яўляюцца патрабаванне аб прадастаўленні дадатковага заахвочвальнага водпуску з захаваннем заработнай платы да пяці каляндарных дзён, а таксама павышэнне тарыфнай стаўкі. Працоўным дагаворам, заключаным на нявызначаны тэрмін, такія гарантыі не прадастаўляюцца.

Кантракт можа заключацца на тэрмін ад аднаго да пяці гадоў. Канкрэтны тэрмін кантракта вызначаецца пагадненнем бакоў.

Для асобных катэгорый работнікаў прадугледжаны гарантыі па вызначэнні тэрміну дзеяння кантракта.

З заканчэннем тэрміну кантракта яго працяг магчымы толькі пры наяўнасці згоды абодвух бакоў, пры наяўнасцi згоды толькі аднаго боку працяг немагчымы. Такі падыход у поўнай меры адпавядае духу дагаварных адносін, паколькі забяспечвае захаванне правоў і законных інтарэсаў бакоў: работніка — у частцы свабоды выбару месца працы, а наймальніка — у частцы падбору найбольш кваліфікаваных кадраў з улікам спецыфікі вытворчасці.

Паколькі заканадаўства прад’яўляе асаблівыя патрабаванні да наймальніка і ўстанаўлівае павышаную адказнасць за іх невыкананне, мяркуем, што ў наймальніка павінна быць права самастойна вызначаць, з якімі работнікамі ён і далей мае намер працаваць і выконваць пастаўленыя перад ім задачы. Само па сабе недапушчэнне парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны з боку работніка не можа разглядацца ў якасці ўмовы для аўтаматычнага працягу наймальнікам кантракта або яго заключэння на максімальны тэрмін, паколькі захаванне працоўнай, выканальніцкай і вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны з’яўляецца абавязкам работніка, а не яго правам.

Такім чынам, у цяперашні час і работніку, і наймальніку прадастаўлена права выбару пры вызначэнні тэрміну працоўных адносін у канкрэтнай сітуацыі. Пры гэтым варта адзначыць, што часта работнікі не спяшаюцца заключаць працоўны дагавор на нявызначаны тэрмін, жадаючы атрымаць або захаваць прадастаўленыя ім дадатковыя гарантыі, у адпаведнасці з кантрактам.

Прапанова аб вяртанні да практыкі пераразліку пенсій (перш за ўсё датэрміновых) з улікам перыядаў работы з атрыманнем пенсіі неаднаразова з’яўлялася прадметам разгляду ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Дадзеная прапанова фактычна азначае адмену адной з мер па адаптацыі пенсійнай сістэмы да функцыянавання ва ўмовах няўхільнага росту патрэбнасці ў сродках на пенсіі, ўсё большай колькасці пажылых і адмену ўсіх паслядоўных рашэнняў, прынятых у мэтах прававога замацавання гэтай меры.

Варта адзначыць, што падыход, які замацаваны ў нацыянальным заканадаўстве і дзейнічае для ўсіх катэгорый пенсіянераў, арыентаваны на фінансавыя магчымасці пенсійнай сістэмы і ў сукупнасці з іншымі мерамі дазваляе, нягледзячы на абмежаванасць пенсійных сродкаў, усё ж захоўваць інстытут датэрміновых пенсій і не адмаўляцца ад практыкі выплаты пенсій (практычна без істотных абмежаванняў памеру) у перыяд работы атрымальніка.

Адмова ад прымянення дадзенага падыходу і вяртанне да ранейшых правіл пераразліку пенсій — з улікам перыядаў работы з адначасовым атрыманнем пенсіі — запатрабуе значных дадатковых сродкаў. Пры гэтым такое рашэнне прыйдзецца распаўсюдзіць на ўсіх пенсіянераў, якія маюць стаж працы пасля 1 студзены 1991 года, у дачыненні да якіх таксама рэалізаваны прынцып не пераразліку пенсіі за працу з атрыманнем пенсіі.

Разам з тым свабодных сродкаў у бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (далей — Фонд) не маецца. Усе паступленні абавязковых страхавых узносаў накіроўваюцца на фінансаванне бягучых пенсій. Акрамя таго, для забеспячэння выплаты пенсій у поўным аб’ёме дадаткова прыцягваюцца субвенцыі рэспубліканскага бюджэту.

Для пошуку сродкаў на рэалізацыю прапановы ў межах пенсійнай сістэмы (без прыцягнення сродкаў рэспубліканскага бюджэту), на думку зацікаўленых, спатрэбілася б звярнуцца да адной або некалькіх мер, такіх як:

павелічэнне тарыфу ўзносаў у Фонд;

адмова ад часткі пенсійных ільгот, якія прадстаўляюцца ў цяперашні час, напрыклад, па датэрміновым выхадзе на пенсію;

адмова ад індэксацыі (пераразліку) пенсій;

памяншэнне ў памеры пенсіі «цаны» аднаго года стажу (з тым, каб укласціся ў існуючыя пенсійныя сродкі ва ўмовах, калі паказчыкі стажу павялічацца ў значнай часткі пенсіянераў). У выніку ў тых, хто не змог працаваць пасля прызначэння пенсіі, памеры пенсіі адназначна паменшацца.

Разглядаючы дадзенае пытанне, варта адзначыць, што выплата ўзносаў у Фонд за працуючых пенсіянераў не з’яўляецца падставай для змены падыходу да непераразліку пенсіі за працу з адначасовым атрыманнем пенсіі. Дадзеныя ўзносы і работнікам, і наймальнікам выплачваюцца ў мэтах фінансавання пенсій усяму пакаленню пенсіянераў.

Наймальнік выплачвае ўзнос за любога работніка незалежна ад узросту (якія-небудзь ільготы ў гэтым кірунку прывялі б у першую чаргу да дэфармацыі рынку працы). Выплата ўзносаў працуючым пенсіянерам абумоўлена наяўнасцю ў яго статусу работніка з усімі вынікаючымі з гэтага статусу прававымі вынікамі (правамі, напрыклад, на атрыманне заробку, а таксама абавязкамі па выплаце падаткаў, іншых абавязковых плацяжоў).

У цэлым прапанаваная мера супярэчыць устаноўкам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016 — 2020 гады на аптымізацыю пенсійных норм і расходаў у мэтах падтрымання фінансавай стабільнасці пенсійнай сістэмы і прымальнага ўзроўню пенсій ва ўсіх атрымальнікаў. Падраздзелам 8.3 Праграмы ставяцца, у прыватнасці, задачы па павышэнню пенсійнага ўзросту, патрэбнага стажу, стымуляванні працяглай занятасці з выплатай узносаў з тым, каб ураўнаважыць перыяд працы да прызначэння пенсіі і перыяд атрымання пенсіі, а не стымуляваць працу з атрыманнем пенсіі.

З улікам выкладзенага, а таксама важнасці захавання ўжо прынятых вымушаных рашэнняў па адаптацыі пенсійнай сістэмы да новых дэмаграфічных і эканамічных рэалій і неабходнасці пазбягання росту сацыяльнай напружанасці за кошт правядзення іншых непапулярных пераўтварэнняў у галіне пенсійнага забеспячэння рэалізацыя прапановы аб пераразліку пенсіі за стаж працы пасля прызначэння пенсіі пры яе абмеркаванні падтрымана не была.

Старшыня Пастаяннай камісіі Т.П.Красоўская

13 Гошка 222 60 85





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка