Нам трэба некалі вяртацца…




Дата канвертавання27.05.2018
Памер42.43 Kb.
Літаратурная гасцёўня “Нам трэба некалі вяртацца…”

(Да Сусветнага дня паэзіі)



Вядучы: Добры дзень, дарагія сябры! Шаноўныя госці! Сёння мы запрашаем вас у літаратурную гасцёўню “Нам трэба некалі вяртацца”. Наша мерапрыемства праходзіць у адпаведнасці з планам работы занальнага цэнтра па арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў шостага школьнага дня. А прымеркавана яно да Сусветнага дня паэзіі.

У якасці эпіграфа да сённяшняй сустрэчы мы абралі словы П. Панчанкі: Кожны з нас прыпасае Радзімы куток,

Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны.

Няцяжка здагадацца, што сёння мы звернемся да вершаў, прысвечаных малой радзіме. Аўтарамі паэтычных твораў з’яўляюцца нашы землякі.

А напачатку я хачу прапанаваць вашай увазе песню пра наш слаўны пасёлак. Песня прагучыць у выкананні хора ветэранаў, які арганізаваны пры Ружанскім Цэнтры культуры і вольнага часу.

(Гучыць песня ў запісе)



Вядучы: Наш першы аўтар – Валянцін Міхайлавіч Семяняка. Нарадзіўся Валянцін Міхайлавіч 10 ліпеня 1963 года ў вёсцы Лыскава. Дзіцячыя гады прайшлі ў вёсцы Цяглевічы Зэльвенскага раёна – на радзіме бацькоў.

Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1985 год), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003 год). Працаваў настаўнікам, дырэктарам у школах на Зэльвеншчыне, начальнікам раённага аддзела адукацыі. Цяпер – намеснік старшыніЗэльвенскага райвыканкама.

Друкаваўся ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Настаўніцкай газеце”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, калектыўным зборніку “Зоры над Зальвянкай”. У 2013 годзе выйшаў зборнік “Зорка залатая”.

Паслухайце, калі ласка, верш Валянціна Міхайлавіча Семянякі “Нам трэба некалі вяртацца”.



Чытальнік: В.М. Семяняка “Нам трэба некалі вяртацца”.

Вядучы: Наступная наша старонка прысвечана творчасці Уладзіміра Міхайлавіча Шымановіча. Некаторы час Уладзімір Міхайлавіч жыў у вёсцы Зеляневічы, вучыўся ў Зеляневіцкай сярэдняй школе. Тут прайшло яго дзяцінства. Пра гэты час у яго самыя светлыя і цёплыя ўспаміны. Зараз ён жыве ў Дзяржынску. Да свайго 50-годдзя выдаў першы паэтычны зборнік “Памяць”. Часта наведвае сваю малую радзіму. А гэты зборнік ён падараваў у ліпені 2013 года Алегу Аркадзьевічу Вішнявецкаму – свайму земляку.

Давайце паслухаем верш Уладзіміра Шымановіча “Асэнсаванне”.



Чытальнік: У. Шымановіч “Асэнсаванне”.

Вядучы: Паслухайце, калі ласка, верш Уладзіміра Шымановіча “Гаромнія”.

Вядучы: І яшчэ адзін твор гэтага ж аўтара – “Параўнанне”.

Вядучы: Яшчэ адзін наш зямляк. Канстанцін Ціханавіч Здановіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Шэйпічы. У 1980 годзе закончыў Зеляневіцкую сярэднюю школу і паступіў у Мінск у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Пасля заканчэння гэтай навучальнай установы працаваў на Магілёўшчыне, Слонімшчыне па абранай спецыяльнасці. Праз некаторы час вярнуўся на радзіму і ўладкаваўся на працу ў Зеляневіцкае лясніцтва – памочнікам, намеснікам ляснічага, дзе працуе і зараз, а жыве ў вёсцы Зеляневічы. Вершы піша даўно. Друкуецца ў “Раённых буднях”, а таксама ў абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях. Вершы ў яго рознай тэматыкі. Ёсць у яго і паэма, прысвечаная Міхалу Забэйдзе-Суміцкаму. Але сёння мы прапануем вам паслухаць верш “Казка дзяцінства”. Перш чым прагучыць гэты твор, хачу патлумачыць, што ў ім сустракаецца назва Выгода. Так называўся апошні (з існуючых на той час, у 70-х гадах) хутар паблізу вёскі Шэйпічы.

Чытальнік: К. Здановіч “Казка дзяцінства”.

Вядучы: А зараз паслухайце яшчэ адзін твор гэтага аўтара “Даруй, хата”. Ён гучыць як крык адчаю, крык душы па роднай бацькоўскай хаце, якая засталася без гаспадароў сіратой.

Чытальнік: К. Здановіч “Даруй, хата”.

Вядучы: Наступны наш аўтар – жанчына. З нядаўняга часу яна працуе ў нашай бальніцы урачом-тэрапеўтам і загадчыцай аддзялення. Гэта Таццяна Леанідаўна Лазарчык. Сёння Таццяна Леанідаўна – наш госць. Мы з задавльненнем прадастаўляем ёй слова.

Вядучы: Таццяна Леанідаўна, раскажыце нам трошкі пра сябе.

  • Дзе Вы нарадзіліся?

  • Дзе прайшлі Вашы дзіцячыя гады?

  • Калі Вы пачалі пісаць вершы?

  • Ці памятаеце Вы свой першы верш?



Вядучы: У 2016 годзе Таццяна Леанідаўна выдылы зборнік “Шёл рассвет по земле”. Сярод шматлікіх вершаў тут ёсць творы і пра маленькую радзіму аўтара.

Давайце паслухаем некалькі вершаў Таццяны Леанідаўны ў выкананні вучняў.



Чытальнік: Т.Л. Лазарчык “Маёй Радзімы ціхі закуток”

Чытальнік: “Домой”

Чытальнік: “Из детства”

Вядучы: Мы пазнаёміліся сёння з творамі чатырох аўтараў – нашых землякоў. Гэта людзі рознага ўзросту, сацыяльнага становішча, розных прафесій, сярод іх – мужчыны і жанчыны…

Вядучы: Але ёсць тое, што іх яднае. Найперш – яны нашы землякі, бо нарадзіліся або жывуць у нашых мясцінах. А яшчэ – вялікая любоў да сваёй маленькай радзімы, а значыць і да нашай агульнай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

(Песня пра Беларусь)



Вядучы: Дзякую за цудоўную песню.

Вядучы: Не шкадуйце часу на сустрэчы…” (верш Валянціны Слабады) – чытае вядучы.

Вядучы: Дзякуй, дарагія сябры, за сённяшнюю сустрэчу! Спадзяёмся, што яна была цікавай і карыснай.

Вядучы: Я думаю, што сярод тых, хто прысутнічае сёння ў нашай зале, таксама ёсць юныя паэты. У сувязі з гэтым у мяне ёсць прапанова. Давайце збяром усё, што маем, і зробім яго даступным для ўсіх, хто цікавіцца паэзіяй. І не важна, на якой мове вы пішаце. Галоўнае – пішыце! Я думаю, што наступны Дзень паэзіі мы правядзём у іншым маштабе. Мы правядзём яго ў форме круглага стала. На гэтай сустрэчы мы пачытаем і паслухаем вершы юных паэтаў – вучняў нашых школ.

Вядучы: Дзякуй за ўвагу!

Вядучы: Да наступнай сустрэчы!

Намеснік дырэктара



па выхаваўчай рабоце В.Ф. Наумік



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка