Намалюйце альбо зрабіце дэкаратыўную талерку са звычайнай пластыкавай пры дапамозе фарбаў, пластыліну, любых падручных матэрыялаў




Дата канвертавання24.02.2019
Памер23.03 Kb.

Знайдзіце процьму цікавай і карыснай інфармацыі тут: http://www.movananova.by/


Практыкаванне 7 – с 4. ТЭМА: Збірай на стол!

  1. Намалюйце альбо зрабіце дэкаратыўную талерку са звычайнай пластыкавай пры дапамозе фарбаў, пластыліну, любых падручных матэрыялаў.






  1. Гуляемся ў карэктара: шукаем і выкрэсліваем літару Ж.

Журавіны журавель 

Шчыпле на балоце. 


Жук шукае ў журбе 

Жабку ў чароце. 


Жавароначак звініць

Над жытнёвым полем... 


Кожнаму жыццё пражыць 

Хочацца на волі. 



Ці паспее журавель пашчыпаць журавін

да адлёту ў вырай?



  1. Чыстагаворка:

Жыў у Жэнькі вожык Жменька,

жэўжык вожык, жэўжык Жэнька.



  1. Разгадайце крыжаванку пра дом, пакоі, мэблю.



Па вертыкалі:

1. Карабель пад коўдрай. Ён нас вязе ў салодкі сон.

2. З кожным рукаюцца, не ўсіх прапускаюць.

3. Ёсць у хаце памяшканне для вітанняў-развітанняў.

4. Гуляюць па парку Адэлька з Сярожкам. Вітаюць іх дрэвы абапал дарожкі.

6. Праз бліскучую вітрыну зазірнеш сабе за спіну.

7. Сцены ў яме збудавалі, каб будынак падтрымалі.

9. «Кніжка» ў хаце ля сцяны. Хто прылёг – «чытае» сны.

11. Перш чым госця запрасіць, трэба добра прапаліць.

14. Чатыры іх – не так і многа, каб столь не ўпала на падлогу.




Па гарызанталі:

2. Вітаю ногі, збіраю пыл з дарогі.

5. У бетонным вуллі – соты, мець асобную ахвота.

8. Дамаўляецца з замком, каб замок пусціў у дом.

9. Конь чатыры ножкі мае, спіну спінкаю трымае.

10. Навасёлу дапаможа, а суседа патрывожыць.

11. Чароўны пакойчык то ўнізе, то ўверсе, а дзверы ён мае на кожным паверсе.

12. Дах і падмурак, сцены з вакном. Разам усё называецца … .

13. Над белым карытам бліскучыя краны. Хто хоча памыцца, той лезе у … .

14. Дом і падворак пры ім. На гэтай зямлі мы «сядзім».

15. Рэчы, вопратку, прыпасы складаем да пары, да часу.

16. Кап-кап-кап, як барабан. Закруціць за-

былі … .




  1. А ці ведаеце вы, штоА ШТО? 

  2. Чыстагаворка

  3. Прымаўкі пра дом

Дадатак – падрыхтоўка да гульні

СОНЕЧКА-СКАРБОНАЧКА – паказваем верш.

Прэзентацыя «Маміны памочнікі»

Гульня «Інструкцыя па прыборцы»

План заняткаў 7 – 22.10

Вітальны верш

Правяраем хатнія заданні

Размінка «Ці ўсе прачнуліся?»

Прэзентацыя «»

Разбор хатніх заданняў.

Да гульні: слоўнік «Посуд»,спіс слоў пра дом, інтэр’ер і г. д.

Чакаем вас на наступных занятках! Прыходзьце самі, прыводзьце сяброў, не забывайцеся ўзяць алоўкі, асадкі і добры настрой!

Далучайцеся ў ФБ https://www.facebook.com/movadzetkam




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка