Практыкаванне 24
Ф ф
Намалюйце твары з адпаведным выразам:
Шчасце
|
Крыўда
|
Сорам
|
Роспач
|
Злосць
|
Захапленне
|
Перакладзі на беларускую гэтыя імёны:
Филипп - __________________ Фёдор - _____________________
Федора - __________________ Филимон - _______________________
Пашукай і выкрэслі ўсе літары Ў. Колькі іх?
|
ВОЎК-МУЗЫКА
Воўк на поўню ўночы выў,
Спеў разносіўся наўкол.
Паляўнічы стрэліў быў -
Не патрапіў. Воўк сышоў,
Далучыўся да сяброў
І спяваў на поўню зноў.
|
Чаму ў нашай мове літара І з лацінскага алфавіта.
Як набраў Вялікі князь Абэцэдар сабе дружыну, то прыйшла туды літара И разам з братам Й. Яны былі з мясцовых, працавітыя ды сціплыя. Ды няўдала склалася ў И служба: звіхнула ў паходзе нагу. Пакінулі И дома лячыцца, а дружына ў іншы паход пайшла. І вось прыбілася да княжай дружыны літара І, лацінскага паходжання. Князь і рады: такая літара спрытная! Незаўважная, тонкая, а яшчэ і кропачку мае, якой пры зручным выпадку кінуць можа ў ворага, як каменем! Баявая літара!
Вярнулася княскае войска дахаты, і літара І з імі. А там літара И сустракае, акрыяла, ад’елася, гатовая на службу вяртацца. І пачалася блытаніна! Князь кліча І, а з’яўляецца И. І наадварот. Імёны ў іх аднолькавыя! А ў войску блытаніна недапушчальная, бо тады загады камандзіра не выконваюцца як належыць. Вось і вырашыў князь абедзве літары звольніць. Каб парадак не парушаўся. Але тут літары папрасілі дазволіць ім барукацца. Маўляў, хто пераможа, таму і заставацца на службе. Счапіліся І ды И, тузаюць адна адну. Стала літара И перамагаць. Вядома, у баруканні хто цяжэйшы, той і дужэйшы. Як ні спадзявалася на свой спрыт І, але адчула: вось-вось заламае яе И, не раўнуючы як той мядзведзь бярозку. Схапіла тады І сваю кропачку – і як трэсне літару И проста ў лоб! Ажно звон пайшоў. Закрычэла літара И не сваім голасам: Ы-Ы-Ы! І пабегла прэч. А літара І ў дружыне засталася.
Спачатку іншыя літары коса на яе пазіралі, а потым даравалі. І толькі брат Й дасюль дараваць ёй не можа: стараецца побач не стаяць, а сам час ад часу, пакуль І спіць пасля варты, імкнецца на яе месца стаць: заЙграць, паЙсці.
А літара И залячыла лоб дый пайшла ў войска да суседняга князя. А каб ганьбу яе не згадалі, стала звацца Ы. (А ты ведаеш мову, дзе літара И абазначае гук Ы?) |