Намалюйце вашае любімае месца ў горадзе




Дата канвертавання09.01.2019
Памер21.82 Kb.
Практыкаванне 10 – с4. ТЭМА: «Мой горад»

  1. Намалюйце вашае любімае месца ў горадзе. Раскажыце, як туды трапіць, што адметнага ў гэтым месцы, чаму яно вам падабаецца?





  1. Гуляемся ў карэктара: шукаем і выкрэсліваем літару Й.

    Клей праліўся на падлогу. 
    Стаў Мацей анучай соўгаць - 
    І прыклеіўся. Надзейна! 
    Добры клей набыў Мацей наш! 

    Як працуе клей? Што трэба рабіць, каб паверхні трывала і надзейна склеіліся?

  2. Чыстагаворка:

Штогод гадую ў гародзе гародніну,

гады ў рады завожу ў гарады.



  1. Пра якія беларускія гарады вядзецца?

  1. Ля гэтага мястэчка ў старыя часы збудавалі зусім не белую вежу, якая не давала назвы навакольнаму лесу.

  2. Гэтае еўрапейскае мястэчка амаль згубілася на карце. Турысты жахаюцца, калі даведваюцца, што ад Рыгі туды ехаць 474 км, а ад Кіева – ўсе 573.

  3. У гэтым мястэчку ўсяго толькі выраблялі паясы, вядомыя на ўвесь навакольны свет.

  4. Ці шмат гарадоў можа пахваліцца помнікамі літарам? А гэты можа!

  5. Гэтае месца двойчы не стала сталіцай нашай краіны.

  6. У 1945 годзе гэтае мястэчка перайменавалі ў Слаўгарад, каб гвардзейская дывізія, якая яго вызваліла, не насіла імя…

  7. У гэтым мястэчку робяць самыя буйныя самазвалы ў свеце.

А якія цікавыя факты пра беларускія гарады ведаеце вы?

  1. Песенька пра аўтобус - https://www.youtube.com/watch?v=HlzmML7CldU

Колы аўтобуса круцяцца, круцяцца, круцяцца.

Катаемся мы па вуліцах цэлы дзень!

Шчоткі па шыбах шоргаюць, шоргаюць, шоргаюць –

шыбы блішчаць на сонейку цэлы дзень!

Дзверы штораз адчыняцца і зноў зачыняцца.

можна, дзе трэба выйсці нам ці зайсці!



Хай рухавік бурчыць-бурчыць, гучна гудок гудзіць-гудзіць.

Дробязь у жмені зазвініць - час білет купіць!

Нехта забрэша: “Гаў-гаў-гаў!” Нехта заплача: “Ўа-ўа-ўа!”

Кожны папросіць “Ш-ш-ш!” – цэлы дзень!

пераклад Алены Церашковай



Чакаем вас на наступных занятках! Прыходзьце самі, прыводзьце сяброў, не забывайцеся ўзяць алоўкі, асадкі і добры настрой!

Далучайцеся ў ФБ https://www.facebook.com/movadzetkam




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка