Намалюйце, як трэба апранацца ўлетку ў розных мясцінах




Дата канвертавання14.02.2019
Памер29.28 Kb.

знайдзіце процьму цікавай і карыснай інфармацыі тут: http://www.movananova.by/


Практыкаванне 14 – с4. ТЭМА: «Апранемся па надвор’і»

  1. Намалюйце, як трэба апранацца ўлетку ў розных мясцінах. Патлумачце, чаму.

    На Паўднёвым полюсе.


    У пустыні Сахара.


    На возеры Нарач.


    У Налібоцкай пушчы.

  2. Гуляемся ў карэктара: шукаем і выкрэсліваем літару Н.

    Набыла Настачка нажніцы 
    Краіць Наталлі нагавіцы. 
    Але Наталля падвяла: 
    У краме джынсы набыла. 
    Ды не сумуйце вы, нажніцы: 
    Ў нядзелю будзем шыць спадніцу! 

    Як называецца майстра, які шые вопратку? Абутак? Шапкі?

  3. Чыстагаворка:

На дварэ халодна – апранайся цёпла,

На дварэ цяплей – апранайся лягчэй.



  1. У гэтым вершы знайдзіце ўсе імёны, у кожным з іх замяніце 1 літару, каб атрымалася слова. Кіруйцеся сэнсам!

ВОСЕНЬ ЗА ВАКНОМ

Ад самага ранку сяджу я за Мартай,

А лепей бы бегаў па восеньскім Марку.

Там піхты, як вострыя Вікі, стаяць,

Аліны лісточкі губляюць, трымцяць.

Пад вокнамі Лізы маўкліва сумуюць.

Марыны па вуліцы зрэдку шыбуюць.

А Петрык-гарэза лісты падымае

І проста ў ваконную Раду шпурляе.


  1. А ці ведаеце вы… адкуль пайшло слова “восень”? (паводле Сцяпана Нефідовіча)

Слова “восень” ідзе ад слова “асеняць” – рабіць сень, засень, гэта значыць, рабіць халадок. Ад гэтага слова пайшло і слова “сені” – прыбудова пры хаце, дзе ўлетку прахалодна. Продкі дзялілі год на дзве пары – лета і зіму. А пераходны час, калі лета станавілася дажджлівым, халодным, прырода і людзі адчувалі надыход зімы, нашыя продкі называлі блізкімі па гучанні словамі. Так, у рускай мове - осень, у беларускай - восень, ва ўкраінскай - осінь, у польскай - jesien, у славацкай, славенскай і сербскай - jecen, у балгарскай - есен.

УВАГА!

Наступныя заняткі 10.12.2017 – супольныя, пачынаем у 12. А ў 13 гадзін у нас госці – Біл і Бола!

 

Паглядзіце за вакно –

восень там стаіць даўно!

Нам надвор’е ні па чым –

апранацца мы бяжым.

Калі дзьме халодны ветрык –

апранаем цёплы швэдрык.

Ўсім  на вуліцу ахвота — 

дружна абуваем боты.

Каб з прастудай не хадзіць,

трэба шалік закруціць,

Дожджык капаць пачынае –

тут жа шапкі надзяваем,

Стыне ў лужыне вадзіца – нацягнулі рукавіцы!

Апрануліся?

А хто не ўзгадаў пра паліто?

Зачыняем дзверы ў дом – і на вуліцу бягом!


Чакаем вас на наступных занятках! Прыходзьце самі, прыводзьце сяброў, не забывайцеся ўзяць алоўкі, асадкі і добры настрой!



Далучайцеся ў ФБ https://www.facebook.com/movadzetkam



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка