Намеснік міністра культуры рб в.І. Кураш




Дата канвертавання05.12.2018
Памер34.92 Kb.
УЗГОДНЕНА

Намеснік міністра культуры РБ


_____________В.І. Кураш
“___” ___________2009 г.
ЗАЦВЯРДЖАЮ ЗАЦВЯРДЖАЮ

Старшыня ГА Дырэктар НББ, прафесар

“Міжнародная гільдыя жывапісцаў”

Галоўны куратар __________Р.С. Матульскі


___________________Ф.А. Ястраб “___”_____________2009 г.
“___”___________________2009 г.
ПАЛАЖЭННЕ
Аб правядзенні Мінскага міжнароднага фестываля лічбавага мастацтва “Terra Nova”
1. Агульныя палажэнні


    1. Палажэнне “Аб правядзенні Мінскага міжнароднага фестываля лічбавага мастацтва “Terra Nova” (далей - Палажэнне) вызначае мэту і задачы Мінскага міжнароднага фестываля лічбавага мастацтва “Terra Nova” (далей - Фестываля), парадак яе арганізацыі і месца правядзення, умовы ўдзелу.

    2. Арганізатарамі Фестываля з’яўляюцца ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і ГА “Міжнародная гільдыя жывапісцаў”.

    3. У межах Фестываля арганізуецца конкурс.

2. Мэты і задачы Фестываля




    1. Мэта Фестываля – стымуляванне прымянення новых тэхналогій у выяўленчым мастацтве.

    2. Задачы Фестываля:

  • актывізацыя творчых кантактаў паміж мастакамі розных краін;

  • прыцягненне ў мастацкі працэс новага пакалення аўтараў;

  • пашырэнне інструментальнай і тэхналагічнай базы сучаснага мастацтва.

3. Умовы ўдзелу ў Фестывалі




    1. У Фестывалі могуць прымаць удзел галерэі, творчыя аб’яднанні, вольныя мастакі.

    2. У структуры Фестываля прадугледжана 3 праграмы: конкурсная, прагляд, гасцявая.

    3. У праглядзе удзельнічаюць творы мастакоў, адабраныя да ўдзелу куратарам. У гасцявой праграме прымаюць удзел работы вядомых і аўтарытэтных дзеячаў мастацтва, якія маюць спецыяльнае запрашэнне арганізатараў. У конкурснай праграме прымаюць удзел работы аўтараў з паметкай “конкурс”, якія прайшлі адбор і зацверджаны куратарам.

    4. Усе прадстаўленыя на конкурс работы могуць распаўсюджвацца арганізатарамі фестываля без дадатковых узгадненняў з аўтарамі, у тым ліку на WWW, CD, DVD.

    5. Пераможцы вызначаюцца журы паводле вынікаў галасавання.

    6. Рэгістрацыя работ і ўдзельнікаў – абавязковая. Прыём і рэгістрацыя работ завершыцца за 12 дзён да пачатку фестываля і будзе ажыццяўляцца на e-mail: yastreb_fa@mail.ru

    7. Разам з работамі павінны быць файл-апісальнік з адказамі на наступныя пытанні:

Імя/Прозвішча/Нік

Конкурс


Поўная назва работы/ праграма, у якой выканана работа

Краіна/ адрас/ тэлефон/ e-mail


4. Парадак арганізацыі і месца правядзення Фестываля


    1. Прымаюцца работы надрукаваныя на банернай, папяровай, тканевай, пластыкавай і інш. асновах. Фарматы прымаемых файлаў у электронным выглядзе: JPEG, TIFF, GIF, PNG.

    2. Арыгіналы твораў могуць раздрукоўвацца і дасылацца па пошце на адрас:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі,

пр-кт Незалежнасці, 116

220114, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.

З паметкай - “для Ястраба”


    1. Месца правядзення Фестываля: галерэйна-выставачны комплекс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Мінск, пр-кт Незалежнасці, 116). Пры неабходнасці могуць выкарыстоўвацца і іншыя выставачныя пляцоўкі.

    2. Тэрмін правядзення: з 8 кастрычніка па 20 лістапада.

    3. Кантакт з Галоўным куратарам: (маб.) +37529 7795348,

(сл.) +37517 2932823; e-mail: yastreb_fa@mail.ru

5. Парадак правядзення конкурсу




    1. Творы выяўленчага мастацтва разглядаюцца ў намінацыях: “Лічбавае фота”, “Камп’ютэрная графіка”, “Лічбавы жывапіс”.

    2. Творы відэамастацтва разглядаюцца ў намінацыях “Відэа-арт”, “Відэакліп музычны”, “Анімацыя”, “Рэкламны ролік”, “Кароткі метр”.

    3. Музычныя творы дэманструюцца па-за конкурсам.

    4. Галоўны куратар фарміруе склад журы, у якое ўваходзяць кампетэнтныя спецыялісты ў прадстаўленых відах мастацтва.

    5. Па выніках конкурсу ўручаюцца дыпломы: “Гран-Пры”, I, II і III ступені, а таксама Спецыяльныя дыпломы.

    6. Усім удзельнікам конкурсу ўручаюцца сертыфікаты ўдзелу.

    7. Галоўны куратар праекта – старшыня ГА “Міжнародная гільдыя жывапісцаў” – Фёдар Ястраб.

Узгоднена:

Заг. НДА бібліятэказнаўства

_____________М.Г. Алейнік


Заг. сектарам прававой работы

_______________Ю.В. Турэўскі


Намеснік дырэктара па навуковай

працы і сувязям з грамадскасцю



_______________ Л.Г. Кірухіна






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка