Намесніку дырэктара па навучальнай рабоце Агульныя палажэнні




Дата канвертавання03.09.2018
Памер76.42 Kb.
Сенненская школа-інтэрнат ЗАЦВЕРДЖАНА

для дзяцей-сірот і дзяцей, Загад ад 20.11. 2015 г. № 297

якія засталіся без апекі бацькоў


СЛУЖБОВАЯ ІНСТРУКЦЫЯ
20.11.2015г. № 2

в. Свабодная


намесніку дырэктара па навучальнай рабоце
1. Агульныя палажэнні:

1.1. Дадзеная інструкцыя распрацавана на аснове выпуска 28 АКДП “Пасады службоўцаў, працуючых у адукацыі”, зацверджанага пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2001 г. № 53

1.2. Намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Установы прызначаецца і вызваляецца з пасады дырэктарам Установы з ліку асобаў, якія маюць вышэйшую педагагічную адукацыю ці вышэйшую адукацыю і сертыфікат аб праходжанні інтэграванага курсу псіхолага-педагагічнай падрыхтоўкі, сертыфікат аб праходжанні курсу кіраўнічай дзейнасці.

На перыяд адпачынку ці часавай непрацаздольнасці намесніка дырэктара па навучальнай рабоце яго абавязкі могуць быць ускладзены на намесніка дырэктара па навучальна-вытворчай рабоце, або на намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце ці настаўніка з ліку найбольш дасведчаных педагогаў.

1.3. Намеснік дырэктара па навучальнай рабоце падпарадкоўваецца непасрэдна дырэктару Установы.

1.4. У сваёй дзейнасці намеснік дырэктара па навучальнай рабоце карыстаецца Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь, указамі і дэкрэтамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі актамі Урада і Міністэрства адукацыі, правіламі і нормамі аховы працы, тэхнікі бяспекі, патрабаваннямі правілаў пажарнай, дарожнай і электрабяспекі, а таксама Статутам і іншымі лакальнымі прававымі актамі Установы.

1.5. Намеснік дырэктара па навучальнай рабоце выконвае Канвенцыю ААН і Закон Рэспублікі Беларусь аб правах дзіцяці.

1.6. Павінен ведаць:



  • заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь і нарматыўна-прававыя дакументы па пытаннях адукацыі, і абароны правоў вучняў, арганізацыі навучальнага працэсу;

  • арганізацыю і кіраванне адукацыйным працэсам;

  • тэорыю і методыку навучання, вучэбныя планы і праграмы;

  • педагогіку, агульную і ўзроставую псіхалогію, фізіялогію дзяцей і падлеткаў;

  • асновы працоўнага заканадаўства, правілы і нормы аховы працы.


2. Функцыі:

Асноўнымі накірункамі дзейнасці намесніка дырэктара па навучальнай рабоце з'яўляюцца:

2.1. Арганізацыя навучальнага працэсу ва Установе, кіраўніцтва ім і кантроль развіцця гэтага працэсу.

2.2. Метадычнае кіраўніцтва педагагічным калектывам.

2.3. Забеспячэнне рэжыму выканання нормаў і правілаў тэхнікі бяспекі ў адукацыйным працэсе.
3. Службовыя абавязкі:

3.1. Кіруе арганізацыяй навучальнага працэсу, забяспечвае поўнае і якаснае выкананне вучэбных планаў і праграм, ажыццяўляе кантроль вынікаў працы педагагічнага калектыва, узроўня ведаў вучняў.

3.2. Ажыццяўляе бягучае і перспектыўнае планаванне дзейнасці педагагічнага калектыву Установы, аказвае дапамогу педагагічным работнікам у падрыхтоўцы вучэбна-праграмнай дакументацыі, правядзенні заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў.

3.3. Бярэ ўдзел у рабоце па падборы і расстаноўцы кадраў, усталяванню аб'ёму іх навучальнай нагрузкі, складае расклад вучэбных заняткаў.

3.4. Арганізуе работу па павышэнню кваліфікацыі, самаадукацыі і вучобе педагагічных работнікаў

3.5. Ажыццяўляе кіраўніцтва работай настаўнікаў, загадчыка бібліятэкай, інжынера-праграміста, лабарантаў. Забяспечвае стварэнне неабходных умоў для іх высокапрадукцыйнай працы. Арганізуе іхні ўдзел у эксперыментальнай і інавацыйнай рабоце Установы;

3.6. Арганізуе метадычную работу педагагічнага калектыва, ажыццяўляе кіраўніцтва забеспячэннем вучэбных кабінетаў навучальнай і навучальна-метадычнай літаратурай, сучаснымі сродкамі навучання.

3.7. Аналізуе вынікі вучэбнай працы педагагічнага калектыва, арганізуе работу па вывучэнні перадавога педагагічнага досведу, садзейнічае яго ўкараненню ў навучальны працэс, інфармуе педагагічных работнікаў аб новых формах і метадах навучальнай работы, новых педагагічных тэхналогіях.

3.8. Арганізуе работу па прыёму і выпуску вучняў, падрыхтоўцы і правядзенню экзаменаў, кантрольных работ, падрыхтоўцы іх да ўдзелу ў прадметных конкурсах і алімпіядах.

3.9. Арганізуе дзейнасць школьнага навуковага таварыства.

3.10. Арганізуе падрыхтоўку вучняў да працягу вучобы ў іншых адукацыйных установах, іх прафесійнае самавызначэнне і працаўладкаванне.

3.11. Арганізуе і кантралюе працу па падрыхтоўцы паседжанняў педагагічнага савета Установы, кантралюе выкананне іх рашэнняў.

3.12. Арганізуе работу факультатываўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў.

3.13. Арганізуе інтэграванае навучанне вучняў.

3.14. Нясе адказнасць за жыццё і здароўе вучняў пад час арганізацыі навучальнага працэсу, забяспечвае для іх бяспечныя знаходжання ва Установе. Ажыццяўляе кантроль вучэбнай нагрузкі вучняў і выканання патрабаванняў па арганізацыі навучальнага працэсу, правілаў і нормаў аховы працы.

3.15. Забяспечвае ўсталяванне сувязяў са сваякамі вучняў і грамадскасцю па пытаннях арганізацыі навучальнага працэсу.

3.16. Ажыццяўляе адміністрацыйнае дзяжурства паводле графіка. Забяспечвае арганізацыю адукацыйнага працэсу і працэсу жыццязабеспячэння вучняў пад час адміністрацыйнага дяжурства ў адпаведнасці з графікам у выходныя, святочныя дні і вячэрні час.

3.17. Ажыццяўляе куратарства выкладання навучальных прадметаў і факультатыўных заняткаў, якія не ўваходзяць у кампетэцыю намеснікаў дырэктара па выхаваўчай і навучальна-вытворчай рабоце.

3.18. Ажыццяўляе кантроль вядзення навучальнай дакументацыі, забяспечвае своечасовую падрыхтоўку ўлікавай і справаздачнай дакументацыі.

3.19. Нясе адказнасць за арганізацыю харчавання ва Установе.

3.20. З’яўляецца старшынёй камісій па арганізацыі работы па экспертызе вартасці дакументаў і падрыхтоўцы іх да перадачы на ведамаснае захоўванне, па прызначэнню дапамогі па лістах непрацаздольнасці.

3.20. Нясе адказнасць за вучэбна-метадычнае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў сектары навучальнай падрыхтоўкі (прадметныя кабінеты, рэсурсны цэнтр, лабаранцкія і інш.).

3.21. Нясе адказнасць за афармленне агульнашкольной дакументацыі арганізацыйна-педагагічных мерапрыемстваў.

3.22. Нясе адказнасць за захаванне санітарна-гігіенічных нормаў пры арганізацыі вучэбнага працэсу, а таксама ў вучэбным корпусе. Адказвае за эстэтычнае афармленне вучэбнага корпуса.

3.23. Адказвае за выкананне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 ад 27 снежня 2006г. “Аб мерах па працягу дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата” і работу з насельніцтвам па прынцыпе "Адно акно".

3.24. Нясе адказнасць за здачу справаў, уваходзячых у сваю кампетэнцыю, ажыццяўляе кантроль вядзення наменклатуры справаў ва Установе.

3.25. Нясе адказнасць за захаванне тэхнікі бяспекі і ахову працы педработнікаў і вучняў падчас арганізацыі вучэбнага працэсу і вядзенне дакументацыі па тэхніцы бяспекі і ахове працы сярод настаўнікаў, загадчыка бібліятэкай, лабарантаў, інжынера-праграміста.

3.26. Вядзе ўлік рабочага часу настаўнікаў, музычнага кіраўніка, лабарантаў, інжынера-праграміста, загадчыка бібліятэкай і арганізатара пазаўрочнай работы па фізкультуры.

3.27. Ажыццяўляе дзейнасць па супрацоўніцтву з дабрачыннымі арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі з мэтай умацавання матэрыяльнай базы Установы.

4. Правы:

Намеснік дырэктара па навучальнай рабоце мае права ў межах сваёй кампетэнцыі:

4.1. Прысутнічаць на занятках, якія праводзяцца з вучнямі (без права ўваходзіць у клас пасля пачатку заняткаў без экстранай неабходнасці і рабіць заўвагі педагогу на працягу заняткаў).

4.2. Даваць абавязковыя для выканання распараджэнні непасрэдна падпарадкаваным работнікам.

4.3. Прыцягваць да дысцыплінарнай адказнасці вучняў за правіны, якія дэзарганізуюць навучальны працэс, у парадку, усталяваным Статутам Установы і Правіламі паводзінаў вучняў Установы.

4.4. Уносіць у неабходных выпадках часовыя змены ў расклад заняткаў, адмяняць заняткі, часова аб'ядноўваць групы ў класы для правядзення сумесных заняткаў.


5. Адказнасць:

5.1. За невыкананне ці неналежнае выкананне без паважлівых прычын Статута і Правілаў унутранага працоўнага распарадку, распараджэнняў дырэктара і іншых лакальных нарматыўных актаў, службовых абавязкаў, усталяваных дадзенай інструкцыяй, у тым ліку за невыкарыстанне прадастаўленых правоў, намеснік дырэктара па навучальнай рабоце нясе дысцыплінарную адказнасць у парадку, вызначаным працоўным заканадаўствам. За грубае парушэнне працоўных абавязкаў у якасці дысцыплінарнага пакарання можа быць ужыта звальненне.

5.2. За ўжыванне, у тым ліку аднаразовае, метадаў выхавання, злучаных з фізічным і (ці) псіхічным гвалтам над асобай вучня, а таксама здзясненне іншай амаральнай правіны намеснік дырэктара па навучальнай рабоце можа быць вызвалены ад займаемай пасады ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам.

5.3. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, аховы працы, санітарна-гігіенічных правілаў навучальнага працэсу намеснік дырэктара па навучальнай рабоце прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў парадку і ў выпадках, прадугледжаных адміністрацыйным заканадаўствам.

5.4. За вінаватае прычыненне Установе ці ўдзельнікам адукацыйнага працэсу матэрыяльных ці фінансавых стратаў ў сувязі з выкананнем (невыкананнем) сваіх службовых абавязкаў намеснік дырэктара па навучальнай рабоце нясе матэрыяльную адказнасць у парадку і ў межах, усталяваных працоўным і (ці) грамадзянскім заканадаўствам.
6. Узаемаадносіны. Сувязі па рабоце:

Намеснік дырэктара па навучальнай рабоце:

6.1. Працуе ў рэжыме ненармаванага рабочага дня па графіку, складзенаму зыходзячы з 40-гадзіннага рабочага тыдня і зацверджанаму дырэктарам.

6.2. Самастойна плануе сваю работу на кожны навучальны год і кожную навучальную чвэрць. План работы прадастаўляецца дырэктару на зацвярджэнне не пазней пяці дзён з пачатку планаванага перыяду.

6.3. Здае дырэктару пісьмовыя справы па сваей дзейнасці ў аб'ёме не больш за пяць машынапісных старонак на працягу дзесяці дзён па заканчэнні кожнай навучальнай чвэрці.

6.4. Атрымлівае ад дырэктара Установы інфармацыю нарматыўна-прававога і арганізацыйна-метадычнага характару, знаёміцца пад роспіс з адпаведнымі дакументамі.

6.5. Візуе загады дырэктара Установы па пытаннях арганізацыі навучальнага працэсу.

6.6. Сістэматычна абменьваецца інфармацыяй па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, з педагагічнымі работнікамі Установы.

6.7. Праходзіць інструктаж па ахове працы, тэхніцы бяспекі, вытворчай санітарыі і пажарнай бяспецы.
УЗГОДНЕНА

Пратакол паседжання

прафсаюзнага камітэта

ад "__" _____ 2016г. № __



З інструкцыяй азнаёмлены(на) ______________________

(подпіс, ініцыялы і прозвішча, дата)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка