Напрамкі дзейнасці – у адпаведнасці з вучэбнай праграмай




Дата канвертавання10.01.2018
Памер20.05 Kb.
“Бярозка” – крыніца педагагічнага натхнення

Напрамкі дзейнасці – у адпаведнасці з вучэбнай праграмай

Перш за ўсё, безумрўна, зазірнем у вучэбную праграму. “ Літаратура ў школе – сродак эстэтычнага спасціжэння жыцця, яго маральных нормаў і вартасцяў”,- чытаем у ей. “У арганічнай сувязі з пазнаннем літаратуры як мастацтва ідзей і працэс фапміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, людзей, працэс усведамлення сябе асобай. Урок літаратуры – гэта найперш працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоўку крытычнага і мадэлюючых тыпаў мыслення”.

Ці не ў гэтым сугуччы звяртаецца да нас, дарослых, галоўны рэдактар часопіса Алена Масла:

Шаноўныя дарослыя!

Сёння мы звяртаемся менавіта да вас – руплівых і неабыякавых бацькоў і педагогаў. Усім нам важна, чым жывуць нашыя дзеці, што глядзяць па тэлевізары, якія кнігі чытаюць, у якія гульні гуляюць… І калі мы задаемся такімі пытаннямі, то з жахам канстатуем факт, што зашмат анрэсіі выліваецца на іх з тэлеэкранаў, што камп’ютары “стралялкі” захопліваюць іх увагу – і спусташаюць, разбураюць унутраны свет. І, як гэта ні горка, рыхтуюць глебу для расчаравання ў жыцці. А на глебе, абдзеленай духоўнымі каштоўнасцямі, легка прарастае і знаёмства з наркотыкамі, і сяброўства з алкаголем. Гэта шлях у нікуды, і такога не пажадаюць свайму дзіцяці ні адны бацькі.

Канечне ж, мы заклікаем вас павыкідаць з хат тэлевізары і камп’ютары! Але, ствараючы часрпіс, мы далучаемся да той кагорты свядомых даослых, якія думаюць пра будучыню сваіх дзяцей. Мы прапануем чытачам часопіс, здольны захапіць, навучыць разважаць, арганізаваць свій час і намеціць вартыя арыенціры ў жыцці.

Беларусы славяцца сваёй добразычлівасцю, працавітасцю, талерантнасцю, гасціннасцю. Як выхоўваюцца гэтыя найлепшыя якасці? Мы лічым, што ў наш вірлівы час, калі ледзь не штогод прапануюцца новыя, але нярэдка скараспелыя сістэмы выхавання, нас можа выратавацб зварот да сваіх культурных традыцый. Распавядаючы пра Беларусь, мы хочам абуджаць пачуццё гонару ў юных грамадзян за Радзіму, жаданне быць прадаўжальнікамі яе найлепшых традыцый.

А ўсё найлепшае з мастацкай і навукова- пазнавальнай літаратыры будзе друкавацца ў “Бярозцы”. Мы пазнаёмім чытачоў з мінулым Беларус і раскажам пра сённяшні дзень краіны; нанова адкрыем славутых людзей Бацькоўшчыны і падорым сустрэчы з сучаснікамі; навучым спяваць пад гітару, майстраваць адмысловыя вырабы, запросім на “Спортпляцоўку”. Кожны нумар “Верасок”, старонка для пачаткоўцаў, будзе друкаваць творы юных паэтаў і празаікаў…



Адным словам, усе планы рэдакцыі аб’яднаныя шчырым імкненнем пазнаёміць нашых чытачоў з найкаштоўнейшымі скарбамі роднай зямлі. Мы лічым, што гэта – ключ да таямніцы, які хаваецца ў самой назве краіны – “Белая..”: чыстая, прасветленая, духоўна багатая..

Давайце ж перададдзім гэтую чысціню нашым дзецям, будзем разам ствараць сугучча і суладдзе!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка