Народны духавы аркестр Смалявіцкага гарадскога Дома культуры




Дата канвертавання18.11.2017
Памер208.35 Kb.
Народны духавы аркестр Смалявіцкага гарадскога Дома культуры

Народны духавы аркестр гарадскога Дома культуры быў створаны ў 1957 годзе. З 1978 года аркестр носіць ганаровае найменне «народны».

Мастацкі кіраўнік – Сяргей Феліксавіч Пятроўскі, які з’яўляецца незменным кіраўніком на працягу 28 год.

Канцэртмайстар – Леанід Красінскі.

За доўгі час свайго існавання не адно пакаленне аркестра даказала, што па праву носіць званне «народны». Праз сотні рэпетыцый, індывідуальных заняткаў прайшлі аркестранты, каб дабіцца зладжанага гучання інструментаў, злітага ў адно цэлае.

У гісторыі кожнага творчага калектыва ёсць свой зорны час. Такім часам для аркестра можна лічыць 1977 год. За ўдзел у IV фестывалі песні і танца Эстонскай ССР аркестр са Смалявіч быў удастоены Вялікага залатога медаля фестывалю.

Калектыў з’яўляецца пастаянным ўдзельнікам абласнога фестывалю духавой музыкі «Майскі вальс», і кожны раз знаходзіцца у тройцы пераможцаў фестывалю.

Сёння на рахунку аркестра шматлікія узнагароды за ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх , абласных мерапрыемствах.

Народны духавы аркестр Смалявіцкага гарадского Дома культуры вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Ён нязменны ўдзельнік раённых, гарадскіх свят, конкурсаў, фестываляў.

Арганізацыя рэпетыцый, канцэртная дзейнасць, асаблівасці падбору рэпертуару і канцэртных праграм – вось той няпоўны спіс мерапрыемстваў, якія праводзіць кіраўніцтва калектывам.


c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\1.народны духавы аркестр.jpg


Народная студыя мастацкай творчасцi

ДУА «Азярыцка-Слабадская дзіцячая школа мастацтваў»

«Спектр» Смалявіцкага раёна
Калектыў аматарскай студыi «Спектр» ДУА «Азярыцка-Слабадская ДШМ» Смалявіцкага раёна быў створаны 1 кастрычнiка 1998 г. Са дня стварэння i па цяперашнi час кiраўнiком студыi з’яуляецца Пятровiч Тамара Уладзiмiрауна. Навучэнцы студыi заусёды ўдзельнiчаюць у шматлікіх раённых,гарадскiх, абласных, рэгiянальных, мiжнародных конкурсах, фестывалях, выставах.

У калектыве iснуюць розныя напрамкi работы. Асноўнымi з’яуляюцца дэкаратыуна-прыкладное мастацтва (роспiс па дрэву, роспiс шклянога посуду, батык, роспiс па тканiне, вiтражнае майстэрства, мастэхiн). Усяго ў калектыве займаецца 30 чалавек ва узросце ад 7 да 23 гадоў. За час свайго iснавання калектыў быў неаднаразовым удзельнiкам мiжнародных конкурсаў у Польшчы (г. Сасновец, г. Тарун, г. Рубнiк), Чэхiя (г. Лiдзiца), г. Мiнск, г. Смалявiчы, абласных (г. Чэрвень), рэгiянальных (г. Барысаў). Вось толькi некаторы яз iх: Мiжнародны конкурс «Другой взгляд» г. Сасновец Польша «Твой цветной сон», Мiжнародны конкурс «Другой взгляд» г. Сасновец (Польша) «Капсула времени», Мiжнародны конкурс «Другой взгляд» г. Сасновец Польша «Мое волшебное место», XII Мiжнародны конкурс «Великие знаменитые и неизвестные» Польша, г. Рубнiк. Сальвадор Далi, XI Мiжнародны конкурс «Великие знаменитые и неизвестные» Польша, г. Рубнiк. Пауль Клее – «Прогулка с цветом», Мiжнародны конкурс «Земля и люди: вчера, сегодня, завтра» г. Ляхавiчы, VI і VII Мiжнародны конкурс «На сваей зямлi» г. Мiнск, Мiжнародны конкурс «Гэта я, тут жыву» Чэхiя, г. Лiдзiца, Мiжнародны конкурс дзiцячага малюнка «Мир с мечтой» г. Мiнск, Мiжнародны конкурс «Всегда зелено, всегда голубо» г. Торун Польша і інш.

Народная студыя «Спектр» прымае актыўны ўдзел у раенных, рэгiянальных i мясцовых мерапрыемствах, такiх як: адкрытыя конкурсы-пленэры (г. Барысаў «Залатая палiтра», г. Стаубцы «Дзе льецца Неман срэбраводны»), штогадовыя раенныя выставы-пленэры, прысвечаныя Дню г. Смалявiчы, раённаму фестывалю «Горад майго дзяцiнства», тэматычныя выставы да свят («Для любiмых мам», «8 сакавiка», «Мае родныя», «Рыбка на шчасце», «Вяселы настрой», «Да пабачэння зiмушка-зiма», «Вясна-красна», «Малюем душою», «Гуканне вясны», «Першыя пробы у графiцы», «Цеплыня» i шмат iншых; да пачатку i заканчэння навучальнага года, да усiх святаў Азярыцка-Слабадской дзiцячай школы мастацтвау i Слабадской сярэдняй школы. Калектыу народнай студыi «Спектр» актыуна удзельнiчае ў шматлiкiх мерапрыемсвах ЧУП «Азярыцкi Агра», з якiм створана цесная узаемная сувязь.

У студыі вядзецца падрыхтоука да паступлення у сярэднiя i вышэйшыя установы з мастацкiм накiрункам. У 2012 годзе навучэнка студыі Паддубоцкая Юлiя стала студэнткай Мiнскага прафесiянальна-тэхнiчнага каледжа дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва iмя Кедышка.



c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\2.народная студыя мастацкай творчасці спектр.jpg
Народны ансамбль песні «Ад шчырага сэрца»

ДУА «Смалявіцкая дзіцячая школа мастацтваў»

Народны ансамбль песні «Ад шчырага сэрца» пачаў сваю дзейнасць у 1992 годзе на сцэне Смалявіцкага гарадскога Дома культуры. У снежні 1997 года ансамбль атрымаў ганаровае званне «народны».

Адметнай рысай калектыва з’яўляецца ансамблевае гучанне, пошук, імкненне да новага і разнастайнага як у рэпертуары, так і ў стылі выканання: ад народнага да класічнага, ад свецкага да ўзнёслага духоўнага, ад акадэмічнага да эстраднага.

Калектыў выступае са шматлікімі канцэртамі не толькі ў роднай школе, але і на сцэнах гарадскога Дома культуры, розных прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна.

На працягу апошніх год ансамбль «Ад шчырага сэрца» актыўна прымаў удзел у шэрагу творчых мерапрыемстваў абласнога і міжнароднага маштабу. Сярод іх: удзел у абласным фестывалі патрыятычнай песні і паэзі «Песні юнацтва нашых бацькоў» у г. Жодзіна, дзе атрымаў дыплом II ступенi, у святочных мерапрыемствах, прысвечаных святу горада Смалявічы, удзел у вакальным конкурсе ХІІІ міжнароднага фестываля «Молодежь России и Беларуси в ХХІ веке вместе» (дыплом пераможцы ў намінацыі «Соответствие музыкального материала постановке»). Дыплом лаурэата I ступенi на XI фестывале народнай творчасцi Мiнскай вобласцi «Напеў зямлi маёй», г. Мар'iна Горка 2014 год.

Удзельнікі калектыву захапляюць гледача сваім шматгалосным выкананнем, музычнасцю і цікавым рэпертуарам.



c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\3.ад шчырага сэрца.jpg

Узорны духавы аркестра ДУА «Смалявіцкая дзіцячая школа мастацтваў»

Духавы аркестр дзіцячай школы мастацтваў г.Смалявічы створаны ў 1996 годзе. Мастацкі кіраўнік – Навінскі Юрый Аляксандравіч, канцэртмайстар – Юхнель Аляксандр Віктаравіч.

У 1996 годзе пакладзены пачатак творчай дзейнасці, якая праходзіла першы час толькі ў межах школьных канцэртаў дзіцячай школы мастацтваў. З кожным годам калектыў рос у колькасных, а таксама ў выканальніцкіх адносінах.

Аркестр дзіцячай школы мастацтваў з’яўляецца калектывам-спадарожнікам народнага духавога аркестра гарадскога Дома культуры, дзе 50% нязменных удзельнікаў – выпускнікі дзіцячага аркестра школы мастацтваў.

У 2005 годзе калектыву прысвоена ганаровае найменне «узорны». У 2010 і 2013 гадах калектыў паспяхова падцвярджае званне «абразцовы».

Дзіцячы духавы аркестр дасягнуў значных вынікаў:

2014 год – Абласны конкурс дзіцячых ансамблей г.Салігорск-дыплом I ступені.

2014 год – XI абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» – дыплом I ступені.

2014 год – Міжнародны конкурс-фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці «Цветущая Чехия» г. Цепліца (Чэхія) – гран-пры.

2014 год – V Міжнародны конкурс джазавай і эстраднай музыкі «Джаз-тайм»-дыплом I ступені.

Дзіцячы духавы аркестр школы мастацтваў г.Смалявічы вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Ён нязменны ўдзельнік раённых, гарадскіх, абласных свят, конкурсаў, фестываляў.

c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\4.узорны дзіцячы духавы аркестр.jpg

Узорная студыя сучаснага і бальнага

танца «Шарм» Смалявіцкага гарадскога Дома культуры

Студыя эстраднага бальнага танца была заснавана ў 2000 годзе. У 2002 годзе студыі прысвоена ганаровае найменне «узорны». За кароткі час «Шарм» вельмі палюбіўся гледачу.

З выступленнямі студыя пабывала ў Расіі, Прыбалтыцы, Францыі і узнагароджана медалём «Ганаровы калектыў» за высокае выканаўчае майстэрства па бальных і ўсходніх танцах, развіццё і прапаганду танцавальнай культуры.

Узорная студыя «Шарм» пастаянны ўдзельнік раённых, гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў.

За 2016 год:

У рамках Міжнароднага Дня абароны дзяцей наладжвае канцэрты ў Рэспубліканскім дзіцячым анкалагічным цэнтры;

– Падзяка беларускага дзіцячага Хоспіса кіраўніку і студыі «Шарм» за ўклад у развіццё палліатыўнай дапамогі у РБ;

– принимали участие в Гала-концерте творческих коллективов Минской области «Міншчына – наш мілы край…»;

– на Международном танцевальном турнире «Сокровища Агры» 1 место в номинации: восточный танец «Классика», 1 место в номинации: восточный танец «Шоу»;

–на VI Республиканском конкурсе «ХРУСТАЛЬНАЯ ЛИРА» были удостоены Гран-при, кроме того были заняты три 1-х места в номинациях: бальный танец, современный танец, восточный танец.


c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\5.шарм узорная студыя сучаснага і бальнага танца.jpg

Народны самадзейны клуб «Землякі»

Смалявіцкага раённага цэнтра рамёстваў
Клуб самадзейных майстроў «Землякі» працуе пры раённым цэнтры рамёстваў з 2002 года. У 2005 годзе за творчыя дасягненні, актыўную выставачную дзейнасць, за адраджэнне і развіццё беларускіх нацыянальных рамёстваў клубу было прысвоена ганаровае найменне «народны».

Сёння кіраўніком клуба з’яўляецца Валасюк Вольга Іванаўна, якая арганізуе сустрэчы з майстрамі, экскурсіі, праводзіць паседжанні клуба, рыхтуе майстроў – а іх у раёне налічваецца больш за 76 чалавек – для ўдзелу ў святах, конкурсах, кірмашах і іншых мерапрыемствах. Зараз у складзе клуба 39 майстроў народнай творчасці. Удзельнікі клуба – моладзь розных узростаў, розных прафесій; яны займаюцца рознымі відамі дзейнасці народнай творчасці: вышыўка, саломапляценне, рагозапляценне, лозапляценне, батык, пэчварк, жывапіс і інш.

Добрай нагодай паказаць вырабы мясцовых майстроў сталі святы вёсак, пасёлкаў, маланаселеных і аддаленых вёсак, якія праводзяцца на Смалявіччыне.

За асабісты ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнага мастацтва, удзельнікі клуба ўзнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела культуры Смалявіцкага райвыканкама, упраўлення культуры Мінаблвыканкама, дыпломамі.



c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\6.землякі народны клуб самадзейных майстроў.jpg

Народная студыя выяўленчага мастацтва «Карамель»

Забалоцкага СДК, Смалявіцкага раёна

Студыя выяўленчага мастацтва «Карамель» існуе на базе Забалоцкага СДК з 2008 года. Узначальвае яе педагог вышэйшай катэгорыі, загадчыца мастацкага адзялення Смалявіцкай ДШМ Камінская Наталля Аляксееўна.

Асноўнай мэтай у студыі, дзе навучаюцца мастацтву маленькія дзеці, з’яўляецца творчае узаемадзеянне ў калектыве.

Негледзячы на тое, што заняткі з’яўляюцца калектыўнымі, існуе індывідуальны падход да кожнага з навучэнцаў. Дзеці маюць магчымасць выказваць сваю думку і бачанне на тую ці іншую пастаўленую задачу. Таму у сваіх творах юныя мастакі імкнуцца шчыра перадаць тое, што здзівіла або усхвалявала.

У вясенне-летні перыяд навучэнцы студыі выходзяць з мастацкім матэрыялам на пленэр, там знаёмяцца з прыродай і наваколлем ужо цясней. Таму выставы, якія не раз ладзілі у сваім раёне юныя мастакі, адрозніваюцца яркасцю, вялікай колькасцю святла і паветра. Гэтыя выставы заўсёды збіраюць мноства гледачоў.

За гады існавання студыя «Карамель» атрымала шэраг узнагарод на розным узроўні. Работы яе навучэнцаў былі адзначаны як раённым кіраўніцтвам, так і вядомымі мастакамі, арганізатарамі розных конкурсаў.

У 2011 годзе мастацкая студзiя «Карамель» атрымала ганаровае найменне «народная».

c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\7.карамель народная студыя вяўленчага мастацтва забалацкага сдк.jpg
Узорны аркестр народных інструментаў

ДУА «Смалявіцкая дзіцячая школа мастацтваў»

Узорны аркестр народных інструментаў ДУА «Смалявіцкая дзіцячая школа мастацтваў» створаны ў 2001 годзе. Мастацкі кіраўнік – Кіслых Марыяна Міхайлаўна.

У 2006 годзе калектыву прысвоена ганаровае найменне узорны. З пачатку сваей творчай дзейнасці аркестр з’яўляецца актыўным удзельнікам школьных, гарадскіх, рэгіянальных конкурсаў і фестываляў. У 2010 і 2013 гадах калектыў паспяхова падцвярджае званне узорны.

Рэпертуар калектыва яркі і разнастайны. Ў яго ўваходзяць творы замежных, рускіх, савецкіх кампазітараў, п’есы сучасных аўтараў, апрацоўкі народных песен, эстрадныя кампазіцыі, інструментоўкі.

За апошнія 3 гады калектыў прымаў удзел у наступных мерапрыемствах, дзе атрымаў узнагароды:

2013 год – VIII Міжнародны конкурс юных выканаўцаў “Закарпацкі эдэльвейс” г.Ужгарад (Україна) - гран-пры .

2014 год – Міжнародны конкурс-фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці “Цветущая Чехия ”г. Цепліца (Чэхія)-гран-пры.

2015 год – IX Міжнародны фестываль-конкурс “Іграй, баян”, (г. Ржэў, РФ) -дыплом I ступені.

2015 год – XII Фестываль народнай тварчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй” – дыплом I ступені.

На працягу свайго існавання узорны аркестр народных інструментаў прымаў актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці школы, горада, раёна



c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\8.клавіс узорны аркестр народных инструментаў.jpg
Народны фальклорны гурт «Маладзічкі»

Усяжскага сельскага Дома культуры, Смалявіцкага раёна

Народны фальклорны гурт «Маладзічкі» існуе на базе Усяжскага сельскага Дома культуры з 1980 года. У 2011 г. калектыў атрымаў ганаровае найменне «народны». Узначальвае яго Макарэвіч Яўгенія Валер’еўна, акампаніятар – Марчэўскі Сяргей Анатольевіч.

У склад гурта ўваходзяць жанчыны, якія працуюць на прадпрыемствах, у мясцовай школе, дзіцячым садку, пенсіянеры, пражываючыя на тэрыторыі Усяжскага сельскага Савета.

Адметнай рысай гурта з’яўляецца пошук, імкненне да новага і разнастайнага рэпертуару. Калектыў выступае са шматлікімі праграмамі не толькі ў пасёлку Усяж, але і на канцэртных пляцоўках горада Смалявічы, прадпрыемстваў, арганізацый, за межамі раёна. «Маладзічкі» – нязменныя ўдзельнікі свята горада Смалявічы, святаў вёсак, кірмашоў, яны – неаднаразовыя пераможцы раённага свята гульні і гумару «Смалявіцкія пацехі».

На працягу апошніх год «Маладзічкі» прымалі ўдзел у рэспубліканскіх, рэгіянальных і абласных выставах-кірмашах (г.Мінск, г. Жодзіна, г.Барысаў 2011-2013г.г.), ІV абласным фестывалі гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (г.Капыль, 2011г.), XV Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла «Дажынкі – 2011» г. Маладзечна, І абласным свяце-конкурсе майстроў па ткацтву і пляценні паясоў «Беларускі пояс», г. Нясвіж, (2011г.), паседжанні абласнога клуба дырэктароў Дамоў і Цэнтраў рамёстваў, Цэнтраў традыцыйнай культуры, Дамоў майстроў «На шляху да традыцый» (2011г.), у тэлепраекце на канале Беларусь-2 «Наперад у мінулае» (2012г.), абласным свяце рамёстваў «Слуцкія паясы» г. Слуцк, 2013 г. і інш.
c:\users\анастасия бутор\desktop\20 декабря\маладзічкі.jpg
Народны аркестр народных інструментаў

ДУА «Пліская ДМШМ» Смалявіцкага раёна

Пачатак творчай дзейнасці аркестра народных інструментаў Пліскай дзіцячай музычнай школы пакладзены ў 2001 годзе. Мастацкі кіраўнік Іна Анатольеўна Мурашка, канцэртмайстар Чмялёва Іна Валянцінаўна.

Аркестр адразу стаў запатрабаваны ў межах Пліскай дзіцячай музычнай школы і пасёлка Кастрычніцкі, горада Смалявічы і Смалявіцкага раёна, выступае і за межамі раёна.

Практычна ўсе ўдзельнікі маюць вышэйшую адукацыю ці з’яўляюцца студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. Гэта дазволіла калектыву павысіць выканальніцкі ўзровень.

У 2006 годзе аркестр атрымаў ганаровае найменне «народны», у 2010 і 2013 гадах ганаровае найменне паспяхова пацверджана.

«Народны» аркестр народных інструментаў неаднаразова разнастаіў канцэртныя праграмы іншых творчых калектываў. Так калектыў выступаў на юбілейным канцэрце народнага ансамбля песні «Смаляначка», быў запрошаны на юбілей Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К. Агінскага. Штогод, 21 верасня, з’яўляецца удзельнікам Прыстольнага Свята Царквы Нараджэння Прысвятой Багародзіцы.

У 2015 годзе «Народны» аркестр народных інструментаў прымаў удзел у V раённым свяце-конкурсе народнай музыкі «Грай, гармонік Смалявіцкі». У лістападзе 2014 года калектыў удзельнічаў у Міжнародным інтэрнэт конкурсе «Души прекрасные порывы» (г. Масква, РФ), дзе атрымаў дыплом 3 ступені. У лютым 2015 г. прымаў удзел у абласным конкурсе творчых работ настаунікау ДМШМ памяці А. Новікава. Аркестр прайшоў у другі тур, далей конкурс быў адменены.

c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\10.народны аркестр народных інструментаў пліская дмшм.jpg
Узорны танцавальны калектыв «Ніка»

Барсукоўскага сельскага Дома культуры Смалявіцкага раёна

Танцавальны калектыў «Ніка» быў створаны ў 2001 годзе. Мастацкі кіраўнік – Ракіцкая Ганна Андрэеўна.

У 2006 годзе калектыў удастоены ганаровага наймення «узорны», а ў 2010 і 2013 гадах паспяхова яго падцвердзіў.

У рэпертуары калектыву каля 50 разнажанравых танцавальных пастановак, розных па характару і тэмпераменту. Сярод іх: беларускія, рускія, украінскія, а таксама танцы іншых народаў міра. Калектыў таксама мае пастаноўкі сучаснага напрамку: «Лягушата», «Ягадкі», «Ковбои», «Сараканожкі».

Узроставая група «Нікі» – гэта дзеці і падлеткі ад 6 да 18 гадоў. Усяго ў калектыве займаецца 46 чалавек.

За апошнія тры гады калектыў ўдзельнічаў у Міжнародным маладзёжным фестывалі «Моладзь Беларусі і Расіі ў ХХІ стагоддзі – разам!» (2013г. Жодзіна), а таксама у канцэрце, прысвечанаму Дню горада Беларэчэнска (2013г., РФ, г. Беларэчэнск); у 2012 – дыпламанты ІІ ступені VIII абласнога фестываля харэаграфічнага мастацтва «Карагод сяброў», г. Клецк, а ў 2015 годзе калектыў прыняў удзел у рэгіянальным аглядзе гэтага фестываля. У 2015 годзе калектыў удзельнічаў у Рэспубліканскім злёце працаўнікоў тарфяной прамысловасці «Працавітым рукам – слава!» (п. Усяж); у абласным мітынгу, прысвечаным 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў ВАВ (Курган Славы). У 2015 – дыпламант ІІІ ступені ў намінацыі «Харэаграфія. Дзіцячы сюжэтны танец» І Нацыянальнага конкурса эстрадных выканаўцаў «Как зажигаются звезды» (г. Мінск). Напрацягу трох гадоў калектыў шмат разоў прымаў удзел у раённых мерапрыемствах: конкурс сямей «Уладар сяла – 2013»; свята моладзі «У рытме лета – 2013»; ІХ раённы фестываль дзіцячага мастацтва «Город детства моего» (2014г.); а таксама ў тэатралізаваным пралогу «Беларусь Незалежная» і ўрачыстым канцэрце «Веліч Зямлі Смалявіцкай» (г. Смалявічы, 2015г.)

Танцавальны калектыў «Ніка» вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. За апошнія тры гады для жыхароў горада Смалявічы і раёна калектыў даў каля 200 канцэртных выступленняў. За час свайго існавання ўзорны танцавальны калектыў «Ніка» набыў багаты і цікавы рэпертуар, які мае свайго гледача. Выступленне калектыва – гэта цудоўнае падарожжа ў мір пачуццяў і эмоцый. Падарожжа, якое нікога не можа пакінуць раўнадушным.

З дня існавання калектыва стала ўжо сапраўднай традыцыяй праводзіць справаздачны канцэрт харэаграфічных калектываў Барсукоўскага СДК, галоўную ролю якога выконвае узорны танцавальны калектыў «Ніка». І з кожным годам узровень гэтага мерапрыемства павялічваецца. Гэтаму спряе танцавальнае майстэрства ўдзельнікаў і прафесійна пастаўленыя харэаграфічныя сюжэты нумароў.

У 2010 годзе быў створаны калектыў-спадарожнік «Задорынка».
c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\12.ніка узорны тацавальны калектыў барсукоўскі сдк.jpg

Узорны ансамбль народнай песні «Смолачкі»

ДУА «Смалявіцкая дзіцячая школа мастацтваў»
У 1995 годзе ў дзіцячай школе мастацтваў г. Смалявічы пачало сваю работу харавое аддзяленне з манерай народнага выканання. Вучні харавого аддзялення былі аб’яднаны ў ансамбль народнай песні «Смолачкі», у выкананні якога адбываліся пастаноўкі каляндарна-зямляробчага цыклу: каляднага, веснавога, купальскага і жніўнага абрадаў, дзе выкарыстоўваліся элементы гульні, танца і тэатралізацыі. У студзені 2007 г. ансамбль атрымаў ганаровае званне «узорны», якое паспяхова пацвердзіў у 2010 і 2013гг.

На працягу свайго існавання калектыў выступае са шматлікімі канцэртамі не толькі у роднай школе, але і на сцэнах ГДК г. Смалявічы, дзіцячых садкоў, агульнаадукацыйных школ, розных прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна.

У апошнія гады калектыў станавіўся ўдзельнікам шэрагу мерапрыемстваў. описание: e:\мои документы\буклеты\обложка смолочки.jpg

Увесь час скарбонка ансамбля «Смолачкі» папаўняецца перамогамі ў конкурсах:

2012г. – ХІІІ міжнародны фестываль дзяцей і моладзі «Солнце, радость, красота» (Нэсэбр (Балгарыя)) –лаўрэат І ступені;

2012г. – Х абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» (Мар’іна Горка) – дыпламант ІІ ступені;

2015г. – рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва «ЛьВёнок» (Лидский венок) (Ліда) – лаурэат ІІ ступені.

У красавіку 2015г. адзначыў 20-цігадовы юбілей са дня стварэння калектыва, да якога падрыхтаваў урачыстую праграму «Звініць крыніцай песня». Святочны канцэрт адбыўся на сцэне Смалявіцкага ГДК



c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\13.смолачкі узорны ансамбль народнай песні.jpg
Народны ансамбль песні «ПАСАГ»

Зялёнаборскага СДК, Смалявіцкага раёна

Народны ансамбль песні «ПАСАГ» Зялёнаборскага СДК быў створаны ў 1980 годзе. У 1998 годзе ансамбль атрымаў ганаровае найменне «народны». З часу заснавання і на працягу далейшых 30 год нязменным кіраўніком і натхняльнікам калектыву была Людміла Віктараўна Кляніцкая. На працягу апошніх трох год калектывам кіравалі: малады спецыяліст Раман Мікалаевіч Мамчанка, Сяргей Пятровіч Алёхін. Зараз кіраўніком з’яўляецца дырэктар Дома культуры Валерый Віктаравіч Гусеў.

За гады свайго існавання істотна мяняўся склад і рэпертуар калектыву. Спачатку спявалі маладыя жанчыны. Ішлі гады і да сваіх мацярок далучаліся падросшыя дзеці. Яны збераглі духоўны скарб старэйшага пакалення, збераглі свой пасаг. Адсюль і пайшла назва ансамбля «Пасаг». За гэтыя гады калектыў падрыхтаваў шэраг рознажанравых праграм. Побач з беларускай народнай песняй гучалі песні як беларускіх так і замежных аўтараў. Гучалі творы на рускай, украінскай, англійскай мовах, фарсі. Калектыў быў узнагароджаны Ганаровай граматай ЦК КПСС, ВЦСПС ды ЦК ВЛКСМ, з’яўляўся пераможцам Рэспубліканскіх конкурсах, якія ладзіў галіновы прафсаюз газавай ды паліўнай прамысловасці, прымахў удзел у абласных фестывалях «Напеў зямлі маёй» ды «Пеўчае поле».

Апошнія тры гады «Пасаг» выступае ў суправаджэнні інстументальнага ансамбля, якім кіруе акампаніятар калектыву Уладзімір Віктаравіч Гусеў. Сёння ў рэпертуары «Пасагу» пераважна беларускія народныя песні.

У красавіку мінулга года «Пасаг» урачыста адзначыў сваё 35-годдзе. На працягу трох год склад калектыву застаецца стабільным. Ансамбль прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах Дома культуры, выяздных канцэртах у межах раёну.

c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\14.пасаг народны ансамбль песні зеленоборскі сдк.jpg

Народны ансамбль песні «Смаляначка»

Смалявіцкага гарадскога Дома культуры

Калектыў створаны ў 1985 годзе. І.С.Жэлтак – першы кіраўнік ансамбля. З 1991г. кіраўніком калектыву становіцца А.Д.Пыталеў, які дае яму назву «Смаляначка» і падрыхтоўвае канцэртную праграму ансамбля на прысваенне наймення «народны». 22 лютага 1993г. ансамбль атрымлівае ганаровае найменне «народны» і становіцца другім па ліку народным калектывам у Смалявіцкім гарадскім Доме культуры. У розныя гады былі кіраўнікамі: М.А.Патаповіч, В.Г.Кур’ян, А.А.Нітчанка, А.М.Дзедавец.

З 2012 года калектывам кіруе Андрэй Вітальевіч Перадзерый.

Народны ансамбль песні «Смаляначка» выступае не толькі на сцэне гарадскога Дома культуры, яго удзельнікі прапагандуюць беларускую народную песню на розных пляцоўках краіны. Ансамбль заўсёды ўдзельнічае ў розных мерапрыемствах горада: «Каляды», «Масленка», «Купалле», «Зажынкі» і «Дажынкі». Рэпертуар калектыву рэгулярна абнаўляецца. Выступленні “Смаляначкі” кранаюць сваёй эмацыянальнасцю і лірызмам. Ансамбль узнагароджаны ганаровымі граматамі, дыпломамі, каштоўнымі падарункамі.

За апошнія тры гады (2013-2016) адбылося звыш 80-ці канцэртаў для жыхароў раёна, на прадпрыемствах, кірмашах і розных пляцоўках краіны.

2013 год – Калядныя канцэрты на Сардзініі (Італія)

– Прамысловы кірмаш у Санкт-Пецярбургу (Расія)

2014 год – Абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі» г.Узда

Чэмпіянат міру па хакеі (пляцоўка гасціннасці г.Мінск)

Прамысловы кірмаш г.Мінск, пляцоўка Чыжоўка-Арэна

2015 год – Абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі» г.Вілейка

Удзел ў міжнародным фестывалі «Купалаўскае лета на Дану»

«Смаляначка» мае калектыў-спадарожнік – гэта ўзорны ансамбль народнай песні «Смолачкі», які займаецца на базе ДУА «Смалявіцкая дзіцячая школа мастацтваў».

c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\15.смаляначка народны ансамбль песні.jpg

Народны фальклорны калектыв «Жывіца»

Барсукоўскага сельскага Дома культуры, Смалявіцкага раёна
Народны фальклорны калектыў «Жывіца» быў створаны ў 1990 годзе, на базе Барсукоўскага сельскага Дома культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама. Мастацкі кіраўнік – Шэверноўская Наталля Аляксандраўна, акампаніятар – Казлоўскі Аляксандр Міхайлавіч.

У 1997 годзе калектыву было нададзена ганаровае найменне «народны». У красавіку 2001 года, сакавіку 2004 года, сакавіку 2007 года і красавіку 2011 года калектыў паспяхова пацвердзіў найменне «народны».

Рэпертуар ансамбля налічвае шмат народных і абрадавых песень. Гэтыя песні блізкія сэрцу кожнага вяскоўца, бо ў кожнай з іх часцінка менавіта вясковага жыцця. Але ж галоўная каштоўнасць ансамбля – яго ўнікальнасць. Не народныя песні, якія ён выконвае сапраўды цудоўна, а народныя абрады. У сваёй праграме калектыў мае абрады «Вяселле», «Уваходзіны», «Хрэсьбіны», «Радзіны», «Каляды», «Юр’е», «Купалле», «Зажынкі», «Дажынкі», «Сёмуха», «Масленіца» і іншыя.

Народны фальклорны ансамбль «Жывіца» прымаў удзел у відэаздымках тэлепраэкта тэлеканала «Беларусь-2» «Наперад у мінулае» (студзень 2012г.); у семінары абласной школы дырэктароў клубных устаноў аграгарадкоў «Роля клубных устаноў у сацыяльна-культурнай сферы аграгарадкоў» (май 2012г., а\г Барсукі); у абласным фестывалі рамёстваў «Слуцкія паясы» (верасень 2013г., г.Слуцк); у раённым аглядзе-конкурсе аматарскіх аб’яднанняў «У краіне інтарэсаў» (сакавік 2014г); неаднаразова калектыў прымаў удзел у мерапрыемствах шматпрофільнага перадзвіжнога сацыяльнага цэнтра «Родник» і ў шматлікіх мерапрыемствах горада і раёна.

На базе Барсукоўскага СДК з удзелам народнага фальклорнага ансамбля «Жывіца» праходзяць абрады, вячоркі, канцэрты, пасядзелкі, вечары-сустрэчы, вечарыны пад гармонік і шмат іншых мерапрыемстваў.

Калектыў «Жывіца» не страціў сваю ўнікальнасць, паколькі яго вялікае прызначэнне (ён выбраў яго сам) – жывіць, несці ў народ адвечную мудрасць пакаленняў праз сцэнічнае ўвасабленне народных абрадаў, у якіх сканцэнтраваны духоўныя каштоўнасці народнага жыцця.



c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\16.народны фальклорны калектыў жывіца.jpg

Народны ансамбль песні «Вяжынка»

Будагоўскага сельскага Дома культуры

Ансамбль песні «Вяжынка» Будагоўскага сельскага Дома культуры быў створаны ў 1986 годзе. Мастацкі кіраўнік – Ходас Ірына Анатольеўна, акампаніятар – Палякоў Сяргей Сцяпанавіч.

У 1997 годзе ансамбль песні «Вяжынка» атрымаў ганаровае найменне «народны», якое ён апошні раз паспяхова паццвердзіў у 2013 годзе. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Больш за сто канцэртаў за апошнія тры гады было дадзена для жыхароў горада, раёна, вобласці.

Народны ансамбль песні «Вяжынка» двойчы быў госцем праграмы на беларускім тэлебачанні «Спявай, душа», прымаў удзел у Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў, у Міжнародным фестывалі моладзі «Моладзь Расіі і Беларусі ў XXI стагоддзі – разам!». Прымаў удзел у абласной ярмарцы ў г. Барысаве (2013г.), абласной навучнай канферэнцыі НАН Беларусі па жывёлагадоўлі ў г.Жодзіна (2013г.).

Аснову рэпертуара ансамбля складае народная беларуская песня. На рахунку народнага ансамбля песні «Вяжынка» дыпломы, ганаровыя граматы, каштоўныя падарункі.

З 2001 года свае веды і вопыт, песенную культуру «Вяжынка» перадае дзіцячаму ансамблю-спадарожніку «Свяціца».


c:\users\анастасия бутор\desktop\15 декабря\смалявиччыны творчы вянок\17.вяжынка народны ансамбль песні.jpg


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка