Наша Радзіма на гістарычнай карце




Дата канвертавання02.01.2019
Памер51.86 Kb.
Тэма: “Наша Радзіма на гістарычнай карце”

Мэта: даць вучням першапачатковыя ўяўленні аб гістарычнай карце нашай краіны.

Задачы:

вучні знаемяцца з адметнымі асаблівасцямі гістарычнай карты і ўмоўнымі абазначэннямі, якія выкарыстоўваюцца для чытання карты;

садейнічаць развіццю ў вучняў цікавасці да гістарычнага мінулага нашай краіны, фарміраванню ў іх умення працаваць з гістарычнай картай як крыніцай ведаў;

садейнічаць выхаванню ў вучняў шаноўных адносін да мінулага, да нашых продкаў.



Абсталяванне: ММП “Наша Радзіма на гістарычнай карце”, розныя віды карт, атласы і контурныя карты “Мая Радзіма - Беларусь”, карта вёскі Дарасіно.

Ход урока

  1. Арганізацыя класа. Псіхалагічны настрой на урок.

Наладкуемся на наш урок. Жадаю вам, дзеці, поспехаў і удалай работы.

2. Гісторыка-геаграфічная размінка

Пачнем з гісторыка-геаграфічнай размінкі.

Па класе развешаны лікі. Патрэбна успомніць, што абазначае гэты лік у адносінах да нашай Радзімы.



207 000 км.кв - плошча

560 км – працягласць з поўначы на поўдзень

650 км – працягласць з захаду на ўсход

6 - абласцей

3 – усходнеславянскія плямёны

116 000 км – даўжыня самай доўгай ракі Дняпро

1566 – першае ўпамінанне аб в.Дарасіно

9 500 970 – колькасць насельніцтва РБ

20 000 - рэк

53 м – самае глыбокае возера



4. Вывучэнне новага матэрыялу (вучні дома працавалі па індывідуальных лістах навучання (ІЛН) па тэме ўрока).

Алгарытм працы з ІЛН

1. Індывідуальныя лісты навучання раздаюцца дзецям за ўрок да вывучэння тэмы.

2. Вучні дома працуюць з матэрыялам падручніка і прыносяць пісьмовыя адказы на ўрок.

Праца з падручнікам прадугледжвае:

● пошук адказаў на пытанні ІЛН;

● адпрацоўку прыёмаў пошуку інфармацыі;

драбненне матэрыялу на часткі;

● тлумачэнне незразумелых слоў;

● вылучэнне галоўнага ў тэксце;

● асэнсаванне паняццяў і фарміраванне адказу.

3. Настаўнік да ўрока правярае ІЛН ва ўсіх вучняў, каб ведаць ступень цяжкасцей кожнага.

4. Урок пачынаецца з разбору заданняў ІЛН. Не кожны вучань можа адказаць на ўсе пытанні. Таму пытанні, на якія дзеці не змаглі адказаць, яны запісваюць на лістах і прымацоўваюць на дошку. Астатнія вучні на перапынку чытаюць гэтыя пытанні і, калі гатовы адказаць на тое ці іншае пытанне, бяруць яго сабе.

5. Вучні, у якіх былі прабелы ў ІЛН, могуць падчас разбору заданняў іх папоўніць. Такім чынам праходзіць паўторнае тлумачэнне матэрыялу, пры гэтым вучні з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі гэтага працэсу, а не пасіўнымі слухачамі.

4.1.Настаўнік

Карты складаць пачалі людзі даўным-даўно. Вы бачыце на экране прыклады такіх старажытных карт. ( Слайд: на гліняных таблічках, на бяросце, і т.д.).

Самымі распаўсюджанымі з карт з’яўляюцца геаграфічныя і гістарычныя. (Настаўнік знаёміць вучняў з рознымі відамі карт: картай зорнага неба, карта запаведнікаў РБ, карта воднай прасторы Зямлі, фізічная карта РБ, старажытныя карты).

Нас цікавяць больш гістарычныя карты. Як вы лічыце, дзеці, навошта трэба мець прадстаўленні аб гістарычнай карце?

Карты могуць адлюстроўваць падзеі далекага мінулага (на дошцы карта). Знайдзіце яе ў падручніку на ст.22.

Усе гістарычныя падзеі і з’явы існуюць у прасторы і часе. Для вызначэння часу гістарычных падзей існуюць даты. Для вызначэння прасторы, дзе яны адбываліся, існуе гістарычная карта. Для аддлюстравання падзей на гістарычнай карце выкарыстоўваюцца ўмоўныя абазначэнні. Яны наносяцца на карту, а ў яе ніжняй частцы даецца іх тлумачэнне. Гэты дадатак да карты называецца яе легендай.



4.2. Самастойная работа вучняў (работа ў групах)

- адзін вучань рыхтуе апавяданне пра ўзнікненне карт;



Як з’явіліся карты?

Гісторыя зараджэння карты ідзе ў далёкае мінулае. З даўніх часоў людзі жадалі пазнаць як мага больш пра навакольны свет. Але мала пайсці на пошукі ведаў у далёкія краі, трэба яшчэ і вярнуцца дадому. А для таго каб вярнуцца, трэба адшукаць шлях назад. Бо не будзеш, як казачныя героі, то збожжа, то каменьчыкі сыпаць ці клубок нітак размотваць (ці надоўга іх хопіць?). А што рабіць, калі чалавеку трэба паведаміць іншым, дзе пабываў, у якім месцы бачыў звяроў ці дзе можна вылавіць шмат рыбы? Апісваць шлях словамі доўга. Тады чалавек вырашыў намаляваць гэты шлях палачкай на пяску: вось лес, вось рака, яна цячэ ў гарах, а за гарамі — возера. «У возеры шмат рыбы», — казаў чалавек. І ўсе разумелі: трэба прайсці праз лес, пераплысці раку, перабрацца цераз горы — і выйдзеш да возера. Гэтыя малюнкі на зямлі і былі першымі картамі. Але такую карту не возьмеш з сабой.



Пазней людзі сталі маляваць карты на кавалачках кары ці выразаць нажом на дошчачках. Гэтыя карты ўжо можна было браць з сабой і нават пасылаць адзін аднаму. Некаторыя народы крэслілі карты чым-небудзь вострым на гліняных плітках, якія затым высушвалі. І карта была добра бачная.

Калі людзі навучыліся рабіць паперу, карты сталі маляваць на ёй. Навукоўцы і вандроўнікі ездзілі па розных краінах, усё больш пазнавалі нашу Зямлю і наносілі звесткі на карты (паводле А. Скрабінай, Т. Пароцкай).

- другая група – адрозненне сучаснай карты ад старажытнай (праца каля дошкі). Адказаць на пытанні:

1.Як называецца карта?

2.Як можна даказаць, што гэта карта гістарычная?

3.Ці мае гэтая карта якую-небудзь сувязь з геаграфіяй нашай краіны?

4.Якія ўмоўныя абазначэнні маюцца на карце?

5.Якія заняткі людзей паказаны на карце?

- трэцяя група – прачытаць карту (Старажытныя землі Беларусі” на с.5 атласа. Адказаць на пытанні:

1.Якім колерам абазначана Полацкае княства, а якім – Тураўскае? Якое з іх буйнейшае?

2. Якім умоўным значком абазначаны на карце галоўныя гарады гэтых княстваў? Які з гэтых гарадоў старэйшы?

3.Як называлася княства, у складзе якога знаходзіўся горад Мінск? Як гучала назва горада ў старажытнасці?

4.3. Кожная група прадстаўляе выкананае заданне.

4.4. – Адкажыце, хто ведае, як называюць людзей, якія складаюць карты. (Картографы). Мы таксама зараз з вамі будзем складаць карту нашай роднай вёскі. Прапаную вам такое заданне: карта вёскі раздзелена на часткі, яе патрэбна скласці з гэтых частак. Падказка: на частках пазначаны стораны гарызонта.).

- Кожная карта мае што? – назву. Прыдумаем назву нашай карты. “Заняткі продкаў в.Дарасіно”. У кожнай карты ёсць умоўныя абазначэнні, або яе легенда. Што мы адлюструем на нашай карце? (Заняткі нашых продкаў: выстава : ганчарныя вырабы, ткацікя вырабы).

Далей была самастойная работа вучняў па контурнай карце. Карыстаючыся картай “Старажытныя землі Беларусі” с.5 “Атласа” выканаць заданні.

ЗАДАННІ.

1.Зафарбаваць алоўкамі розных колераў тэрыторыі Полацкага і Тураўскага княстваў.

2.Падпісаць назву самага старажытнага горада. Падпісаць год яго ўзнікнення.

3.Падпісаць назву горада, дзе была рака-вуліца.



4.Абазначыць на карце стрэлкамі шлях “зварагаў у грэкі”.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка