Наша Сенненшчына




Дата канвертавання27.12.2017
Памер19.03 Kb.

А.Л. Чумакова, кіраўнік аб’яднання “Наша Сенненшчына” Сенненскага РЦДіМ, настаўнік Багданаўскай СШ
Сёння шмат кажуць пра важнасць дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, кампетэнцыі і прафесіяналізме, індывідуальным стылі працы, іміджы педагога дадтковай адукацыі, які накіроўвае сваю работу на раскрыццё творчых здольнасцей дзяцей ў пазаўрочны час. Ён не толькі дае веды па вызначаным профілі, але і выхоўвае. А выхаванне годнага пакалення ХХ1 стагоддзя – вялікая адказнасць і нялёгкая праца.Таму педагогу дадатковай адукацыі, таксама як і настаўніку ў школе, заўсёды трэба для сябе вызначыць сэнс сваёй працы, свае метады. c:\documents and settings\uzer\рабочий стол\02.jpg

У прадстаўленні педагога дадатковай адукацыі Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Чумаковай Алы Леанідаўны педагог XXI стагоддзя - гэта, перш за ўсё, сябар у адносінах да дзяцей, іх памочнік, дарадца і саюзнік. Не чалавек, які дае гатовыя ісціны, а шукальнік, вандроўнік, які заўсёды знаходзіцца ў дарозе. Гэты пошук павінен быць уласцівы як маладому, так і дасведчанаму педагогу.

З’яўляючыся кіраўніком аб’яднання па інтарэсах і, само сабой, творчым чалавекам, Ала Леанідаўна ўпэўненая ў тым, што пастаянны рух наперад, вывучэнне новага, асобаснае развіццё і рост - неабходныя кампаненты для дасягнення педагагічнага майстэрства і выказвання свайго творчага патэнцыялу, павагі з боку выхаванцаў, бацькоў, калег.

Працуючы над сабой, педагог памятае пра тое, што беспярэчным аўтарытэтам для дзяцей павінны стаць яе асабістыя якасці як педагога, веды і жыццёвы вопыт. Кажучы аб аўтарытэце педагога дадатковай адукацыі, Ала Леанідаўна лічыць, што гэта не патрабаванне беспярэчнага паслушэнства, кіраванне дзіцем, а пастаянны духоўны кантакт з дзецьмі, ўзаемнае пранікненне ў свет думак, пачуццяў, перажыванняў адзін за аднаго і дадае: «Я, як сучасны педагог, не толькі вучу дзяцей, прывіваю на занятках аб’яднання па інтарэсах “Наша Сенненшчына” любоў да роднага краю, выхоўваю пачуццё гонару за нашу краіну, але і сама вучуся ў сваіх выхаванцаў».



Акрамя гэтага, Ала Леанідаўна ідзе ў нагу з часам: шырока выкарыстоўвае ў сваёй працы камп’ютэрныя тэхналогіі, розныя методыкі, добра валодае выкладаемым матэрыялам, актыўна супрацоўнічае з грамадскімі аб’яднаннямі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, сацыяльнай ініцыятывай Сенненскага РЦДіМ “Дзіцячая радыёхвілінка”. Распрацоўкі выхаваўчых мерапрыемстваў, заняткаў гуртка педагога ўключаліся ў зборнікі матэрыялаў з вопыту работы ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па грамадзянска-патрыятычнам выхаванні, якія не раз займалі прызавыя месцы на абласных і рэспубліканскіх метадычных выставах.

В. Каржыцкая, дырэктар Сенненскага РЦДіМ


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка