Настаўнік: а зараз мы даведаемся, як добра вы ведаеце казкі. Галінка-вярбінка, Прасіў верабей, Мо пакалыхала б




Дата канвертавання14.11.2018
Памер8.99 Kb.
Настаўнік: А зараз мы даведаемся, як добра вы ведаеце казкі.

1.-Галінка-вярбінка,-

Прасіў верабей,

Мо пакалыхала б

Маіх ты дзяцей?

(М.Танк “Галінка і верабей”)

2.Сеў у полі на каменьчыку,

Узяў дуду на раменьчыку.

Ду,ду,ду – дуду гудзе,

Полем водгалас ідзе.

Надакучыла іграць,

Каля дуба лёг паспаць.

(В.Вітка “Дударык”)

3.Кідае Сонца кветкі з неба,

Яны лятуць на нашу глебу…

На ўсёй зямлі настала свята,

Яна красой уся абнята…

(У.Дубоўка “Кветкі – сонцавы дзеткі”)

4.Чыя дачка неспадзявана

Перахітрыла ў казцы пана?

(Беларуская народная казка “Разумная дачка”)

5.Хто ў зямлю ўвайшоў глыбока,

Перамог ліхога Цмока?

(Беларуская народная казка “Удовін сын”)

6.”Прайшоў дзед градку з капустай, прайшоў градку з бурачкамі, прайшоў градку з маркоўкай… А вось і рэпка. Толькі нахіліўся дзед рэпку выцягнуць, а пад кустом хтосьці: “Ппы-ы-хх! Ппы-ы-хх!”

(“Пых” – беларуская народная казка.)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка