Настаўнік Дзуа “Сярэдняя школа №1 г. Глыбокае”, метадыст аддзела адукацыі Глыбоцкага райвыканкама Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак




Дата канвертавання19.11.2017
Памер85.22 Kb.
Піскуновіч Ганна Рыгораўна,

настаўнік ДзУА “Сярэдняя школа №1 г. Глыбокае”,

метадыст аддзела адукацыі Глыбоцкага райвыканкама

Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак

Узаемасувязь з атрыманымі раней ведамі: дадзены ўрок з’яўляецца першым у сістэме ўрокаў па тэме “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” і абапіраецца на сістэму паняццяў: барока, класіцызм, асветніцтва, фальклор, фактары новай беларускай літаратуры (канца XVIII - пачатку XIX стагоддзяў): цікавасць да фальклору, народнага побыту, гістарычнага мінулага і традыцый.

Мэта: мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць

  • ведаць: стандартны мінімум звестак пра перадумовы ўзнікнення рамантызму, асноўныя рысы рамантызму, прадстаўнікоў гэтага літаратурнага напрамку;

  • умець: характарызаваць рамантычнага героя, выбіраць тэкставую інфармацыю для запаўнення табліцы “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” і характарактарыстыкі рамантычнага героя;

Задачы асобаснага развіцця:

  • садзейнічаць далейшаму развіццю ўмення прымаць пазіцыю і аргументаваць яе, садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага чытання, развіццю творчага мыслення;

  • сродкамі матэрыялу аказаць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці (уменні слухаць, уважліва адносіцца адзін да аднаго, працаваць у калектыве), уплываць на фарміраванне духоўнага свету вучняў, спрыяць выхаванню разумення каштоўнасці індывідуальнага свету чалавека.

  • Мэта на мове вучняў: зможам даць паняцце рамантызму, даведаемся калі і з якіх прычын узнік мастацкі напрамак рамантызм, вызначым асноўныя рысы рамантызму, ахарактаразуем рамантычнага героя, назавём прадстаўнікоў гэтага літаратурнага напрамку.

НАШТОБУЗУ:

  1. Буду ведаць азначэнне рамантызму.

  2. Вызначу тры прычыны ўзнікнення рамантызму.

  3. Вызначу пяць асноўных рыс рамантызму.

  4. Змагу назваць асноўных прадстаўнікоў рамантызму (у літаратуры) з розных краін.

  5. Дам характарыстыку рамантычнаму герою.

  6. Запоўню табліцу “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак”.

Абсталяванне: падручнік, карткі для зваротнай сувязі, выявы мастацкіх карцін, тэкставыя апоры і лісты з заданнямі для працы ў групах, пустыя лісты, маркеры для запаўнення табліцы.

Ключавое пытанне: пасля званка настаўнік здымае пінжак і вешае яго на стул. Пасля аб’яўляе тэму ўрока і прапануе паразважаць, як звязана тэма ўрока са знятым пінжаком.

Ход урока:

Этап І. Арганізацыйны.

Прадукт этапу:

- псіхалагічная настроенасць на ўрок.

Задачы этапу:

- стварыць добразычлівую рабочую атмасферу, арганізаваць ўвагу вучняў; наладзіць кантакт з аўдыторыяй.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

1. Арганізую ўвагу, добразычлівы настрой усіх вучняў гульнёй-размінкай “Дэкларацыя самакаштоўнасці”. На станоўчы адказ вучні і настаўнік узнімаюцца з месцаў:

-я такі, як усе;

- ва ўсім свеце няма такога, як я;

- я магу палюбіць сябе і пасябраваць з сабой;

- я незаўсёды бываю задаволеная сабой;

- я магу адчуваць, думаць, гаварыць і дзейнічаць;

- я ўмею разумець людзей, што вакол мяне.

Я – гэта я і я – гэта цудоўна!




Настройваюцца на ўзаемадзеянне на ўроку.


Этап ІІ. Падрыхтоўка вучняў да працы на асноўным этапе ўрока

Прадукт этапу:

- усведамленне вучнямі тэмы і мэт урока.

Задачы этапу:



  • забяспечыць разуменне і ўсведамленне вучнямі тэмы і мэт ўрока.



Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

2.1. Пасля званка здымаю пінжак і вешаю яго на стул. Пасля аб’яўляю тэму ўрока і прапаную паразважаць, як звязана тэма ўрока са знятым пінжаком. (Вучні даюць розныя адказы, але не змогуць яшчэ даць правільнага) Паведамляю, што напрыканцы ўрока ўсе, хто будзе ўважлівы змогуць адказаць на гэтае пытанне.

2.2. Прапаную паглядзець на тэставыя заданні (Дадатак “Тэставыя заданні”), якія трэба будзе выканаць у канцы ўрока і сігнальнымі карткамі паказаць, хто зможа ўжо выканаць, а каму трэба папрацаваць, каб атрымаць 24 балы, за якія можна атрымаць “10”.

2.3. Звяртаю ўвагу, якія балы могуць набыць вучні, выканаўшы тэставыя заданні (Дадатак “Крытэрыі ацэнкі тэставых заданняў”).

2.4. Таксама тлумачу, што прадуктам нашай дзейнасці стане табліца “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” і вызначэнне якасцей рамантычнага героя.

2.5. Звяртаю ўвагу на НАШТОБУЗУ:


  1. Буду ведаць азначэнне рамантызму.

  2. Вызначу тры прычыны ўзнікнення рамантызму.

  3. Вызначу пяць асноўных рыс рамантызму.

  4. Змагу назваць асноўных прадстаўнікоў рамантызму (у літаратуры) з розных краін.

  5. Дам характарыстыку рамантычнаму герою.

  6. Запоўню табліцу “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак”.




2.1. Запісваюць тэму ўрока ў сшыткі.

2.2. Працуюць з тэставым заданнем, вызначаюць над чым будуць працаваць (такім чынам самі агучваюць мэты ўрока)


2.3 Успрымаюць правілы ацэньвання сваёй работы на ўроку.

2.5 Усведамляюць крытэрыі паспяховай працы (НАШТОБУЗУ).




Этап ІІІ. Засваенне новых ведаў.

Прадукт этапу:

- веданне вучнямі азначэння рамантызму

Задачы этапу:

- стварыць умовы для матывацыі вучняў да пазнавальнай дзейнасці, актуалізацыя ўмення працаваць з паняццямі.


Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

3.1. Прапаную звярнуць увагу на схему (Дадатак “Прычыны ўзнікненны рамантызму”), змешчаную на дошцы, і тлумачу, што Вялікая французская рэвалюцыя (1789 – 1794) вызначыла асаблівы рубеж, які аддзяляе новую эпоху ад эпохі Асветніцтва. Мяняліся не толькі дзяржаўныя формы, сацыяльная структура грамадства, расстаноўка класаў. Не адбылося “царства розуму”, рэвалюцыя парадзіла дух эгаізму. Гэта і было гістарычнай асновай развіцця мастацкай культуры.

3.2. Творчае заданне: падабраць асацыяцыі да слова рэвалюцыя, запісваю на дошцы прапановы (бура, навала, уздым, змяненні, нягоды, ліхаманка і інш.), выбіраем пяць найбольш трапных і раю запісаць іх у сшытак.

3.3. Прапаную вучням прачытаць азначэнні рамантызму (папярэджваю, што ўсе яны правільныя), выбраць адно з іх і ,абмеркаваўшы ў пары, патлумачыць. Звяртаю ўвагу, што на сённяшнім уроку дзейнічае прынцып “неўздымання рукі”(сімвал знаходзіцца на дошцы)

3.4. Выклікаю для тлумачэння траіх вучняў.




3.1. Запаўняюць першы слупок табліцы.

3.2 Запісваюць у сшытак 5 асацыяцый да слова “рэвалюцыя”.

3.3. Выбіраюць азначэнне, абмяркоўваюць у парах.

3.4. Адказваюць (калі ёсць што дапоўніць - дапаўняюць)



Этап ІV. Засваенне новых ведаў.

Прадукт этапу: усведамленне асноўных рыс рамантызму, звесткі пра прадстаўнікоў гэтага літаратурнага напрамку.

Задачы этапу: арганізаваць мэтанакіраваную адукацыйную дзейнасць вучняў, стварыць сітуацыю творчых разважанняў з мэтай вырашэння праблемы ўрока.

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

4.1 Для вырашэння пытанняў урока арганізую групавую работу, інфармую аб правілах выканання задання.

1 ГРУПА працуе над праблемай “Асноўныя рысы рамантызму ў літаратуры”.

АПОРА: нататкі пра творчасць Дж.Байрана, В.Гюго, А.Пушкіна, А.Міцкевіча, Л.Украінкі.


2 ГРУПА працуе над тэмай “Асаблівасці рамантызму ў беларускай літаратуры”.

АПОРА: артыкул па дадзенай тэме.


3 ГРУПА працуе над праблемай “Рамантычны герой”.

АПОРА: артыкул па дадзенай тэме.


4.2. Слухаю выказванні вучняў, падкрэсліваю асноўныя думкі выступленняў, выказваю ацэначныя меркаванні.

Прадстаўнікі груп вывешваюць канчатковыя варыянты (такім чынам на дошцы з’яўляецца табліца “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” і фрак, што дапаможа раскрыць пытанне, які ён, рамантычны герой).

Асаблівую ўвагу звяртаю на выяву фрака, у якой запоўнены толькі ўнутраныя якасці, удакладняю, чаму знешнія лацканы белыя, без запісу?

4.3. Пасля таго, як кожная група прадставіць свае напрацоўкі, прапаную праглядзець рэпрадукцыі карцін вядомых мастакоў-рамантыкаў і на аснове вывучанага паспрабаваць адзначыць рысы рамантызму ў жывапісе (работа ў парах).


4.4. Апранаю пінжак і высвятляю, што я хацела сказаць сваім дзеяннем і як гэта звязана з тэмай урока.


4.1 Працуюць у групе. абмяркоўваюць, адзначаюць неабходную інфармацыю

4.2. Прадстаўнікі груп прымацоўваюць свае варыянты ў табліцу “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак”. Абараняюць меркаванні групы.


Прадстаўнік 3 групы тлумачыць, яшчэ раз звяртае ўвагу, што пісьменнікі перш за ўсё хацелі паказаць унутраны свет, імкненні, перажыванні.

4.3. Вучні, звяртаючыся да табліцы, вызначаюць, што існуюць агульныя рысы: у цэнтры ўвагі як майстроў слова, так і мастакоў – чалавек, яго ўнутраны свет; зварот да гістарычнага мінулага, матыў буры, вайны, катаклізмаў.
4.4. Вучні адказваюць, што галоўнай задачай рамантызму было адлюстраванне ўнутранага свету чалавека, паказ таго, што пад аддзеннем: душы чалавека, яго пачуццяў, перажыванняў.

V этап. Абагульненне і сістэматызацыя па тэме ўрока (5 хвілін).

Прадукт этапу: рашэнне выніковага тэставага задання.

Задача: стварыць сітуацыю творчага пошуку.




Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

5.1. Прапаную вучням рашыць тэставае заданне выніковага кантролю.



4.1. Фармулююць і запісваюць адказы.




VІ этап. Рэфлексія, дамашняе заданне.

Прадукт этапу:

- усведамленне вучнямі важнасці супольнай дзейнасці на ўроку.

Задачы этапу:

- стварэнне ўмоў для абагульнення вучнямі падзей, пачуццяў, якасцей, садзейнічанне асэнсаванню, ацэньванню вучнямі ступені дасягнення мэт урока;

- забяспечванне разумення вучнямі мэты і зместу выканання дамашняга задання;

- якасная ацэнка працы класа і асобных вучняў.




Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

  1. Прачытаць паэму А.Міцкевіча “Гражына”

  2. Паспрабаваць раскрыць тэзіс: “Паэма А.Міцкевіча “Гражына” – рамантычны твор”:

  1. Час дзеяння

  2. Падзеі, пра якія гаворыцца ў творы.

  3. Галоўныя героі, чым яны падобны на рамантычнага героя.




Усведамляюць і запісваюць дамашняе заданне.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка