Навагодняе падарожжа Дзеда Мароза




Дата канвертавання18.11.2017
Памер95.75 Kb.
Навагодняе

падарожжа Дзеда Мароза

З Марозам Дзедам мы сябруем –

“Падарожжы” усе не падлічыць,

Штогод газета іх друкуе,

Каб свята казкай ажывіць.
А казка то, а ці рэальнасць? –

Рашаць табе, чытач, цяпер.

Бяром мы на сябе адказнасць,

А ты ўжо вер нам, ці не вер.

* * *

І зноў зіма ў сваім гуморы –



То заснежыць, то падтопіць.

Вакол “асеннія” прасторы,

Няма ніяк з дарогі збочыць.

Вазок шыбуе па аблозе,

Бубеньчык звоніць з-пад дугі.

Дзед Мароз сядзіць на возе,

Не Мікола з ім – другі.

Пад парам конь, не да галопу,

Скрыгоча гразь на абадах.

У Круглым будзем не з наскоку,

Былі ўжо стрэчы ў гарадах.

Аб’езд вядзём, так павялося,

Традыцыі не варта парушаць.

Каб жылося, каб вялося,

Шчыра паспрабуем вас вітаць.

--Я круглянцаў паважаю, --

Так вось мовіў мне стары.

--Шчасця, міру ім жадаю,

Бо ўсе яны – Гаспадары.

Расказаць ты мне гатовы? –

Дзед пытаецца лагодна.

--З чым сустрэлі год вы Новы?

--Сустракаем годна, плённа, --

Быў адказ яму такі.

--Сам пабачыш, сам ацэніш...

Сябе хваліць – усе мастакі.

Кажы ўжо: “Куды паедзеш?”.

Аддаў ён лейцы: “Сам кіруй!”

(Нібы Сахадзе ў лепшы час,

А клумбы змятыя, мяркую,

Яны і сёння помняць нас).

--Глядзі, Мароз, так накірую,

Касцей старых не сабярэш.

--Кіруй, цябе я падстрахую.

Глядзі, мо сам пешкі папрэш...

Вось так крыху пажартавалі

І зноў аб справах завялі,

Бо ведалі, як нас чакалі

Усюды, дзе шчэ не былі.

--Спыні вазок ля гэтай ёлкі,

У Дом Саветаў я зайду.

-- У вачах дзедавых “вясёлкі” --

Сяброў, знаёмых тут знайду...

“Два Толікі – адзіная каманда,

Аб іх дваіх здаля чуваць.

Ім пазайздросціла б і Ванга

За тое, што ўмеюць прадчуваць.

Умеюць бачыць перспектывы,

Умеюць з толкам кіраваць.

Не строчаць самі дырэктывы,

Рэальна вучаць працаваць.

Шкада Дуцько, вось тут, у вас,

Сустрэць ізноў не давядзецца.

Як кіраўнік – сапраўдны АС,

Ён да большага імкнецца.

Круглянцам з ім шмат удалося,

Раён так многага дабіўся

Усе тры гады – так павялося,

У зводнах зверху ён мясціўся.

А колькі тут тых семінараў,

Прайшло, відаць, і не злічыць,

Усім свой вопыт перадалі

І нечаму змаглі мо навучыць.

Адметны факт: за тры гады

Прэзідэнт тут двойчы быў.

Пабачыў фермы новыя тады

І базу ПМК ён навясціў.

Яшчэ хваліў за “сацыялку”,

Патрончык што ў нас зрабіў.

А кпіў жа з тых, хто робіць звалкі,

Хоць сам цвіка і не забіў.

Пра парадак у вёсках нашых

Сам губернатар далажыў.

Дзе быў бур’ян, там стала паша –

Памаладзеў раён, ажыў.

Быў няпростым год і цяжкім,

Як у плыўца двайны заплыў.

За здабытак дбайны, важкі,

Дуцько ордэн зарабіў.

Побач з ім, як мы й казалі,

Заўсёды быў наш Шчуплянкоў.

Разам справы вырашалі...

Той стыль прыняў ён за аснову.

...Яго тут ведаюць з маленства:

Дзе нарадзіўся – там згадзіўся.

Упершыню то цудадзейства –

У крэсле старшыні СВОЙ паявіўся.

Быў намеснікам ён першым,

Сельскай гаспадаркай кіраваў.

За надой хвалілі лепшы,

Важкі каравай ён уздымаў.

Даваў Мароз яму наказ:

Вядзі ты землякоў да Перамог.

Працуй не так як на паказ,

Каб і пасля тым ганарыцца мог.

Цяпер, тым больш, есць і падмога,

Зелянкевіч узначаліў упраўленне,

Есць вопыту ў яго замнога –

Кадравае добрае рашэнне.

Дзед вітаў: “І ты – з мясцовых,

Тут бацькоўская зямля.

Хай у клопатах у новых

Зорка ўспыхвае твая”.

Дзед Аксёнаву ласкава

У шчокі, і з дазволу, цалаваў.

“За работу – гонар, слава”, --

Такімі словамі адараваў.

Ва ўсей сферы сацыяльнай,

Я пабачыў з прэсай сам,

Шмат поспехаў пахвальных,

За што шчыра ўдзячны Вам.

Школы вашыя на ўздыме,

Працы добрай бачны плён:

Вучні ведамі сваімі

Славяць вобласць і раён.

І культурнае работы

Вопыт можна пераймаць.

Усё з душою тут. З ахвотай

Вам жадаю: так трымаць!

Пісьмы пішуць у “раёнку”,

Каб нашых медыкаў вітаць.

Тут такая завядзёнка:

Дзякуй! -- за лячэнне ім сказаць.

І з Гронскім стрэўся дзед з павагай

Будуецца раён – значыць жыве.

Жадаў ён плёну. І развагі –

Наш “Жылкамгас” хто павядзе?

Руку Ерковічу паціснуў,

Той у райсавеце – старшыня.

Каб парадак не “завіснуў”,

На вёсцы рупіцца штодня.

Ваш “прафсаюз” названы лепшым

У вобласці сярод усіх.

Ты, Даміканаў, -- з ліку першых,

Прыклад сам для маладых.

Пытання: “Далей куды ехаць?” --

Навогул зноў жа не стаяла.

Ну, як тут быўшы, не заехаць

У ПМК, што нас чакала.

Насустрач выйшаў сам Патрончык,

Павольна, з мыліцай у руцэ.

Ды сам падаў дзядулю слончык:

“Сядай, я пастаю яшчэ”.

Пакуль прысесць, то абняліся,

Вядома, здавен – дружбакі.

Для фотакартачкі зняліся,

Хай будзе памяць – на вякі.

--Як пасля аварыі жывецца

Табе, Васільевіч, цяпер?

--Ну так, як можацца, жывецца..

Жыву ж зноў працаю, павер...

Прыселі разам, завяліся,

У размовах, мне іх не стрымаць,

Тут словы рэкамі ліліся,

Ды час, кажу, далей імчаць.

Цяпер й Патрончык сеў у вазок:

--У Лыскаўшчыну – накірунак.

Ты лейцамі падкінь “газок”,

Пакажу вам вёскі паратунак,

...Конь па дарозе бяжыць шпарка,

Патрончык – наш экскурсавод:

--Вось тут пчальнік, а будзе

з садам,

А тут вось рыбка на развод,

Вунь там, над возерам, на горцы,

Растуць гасцініцы – дамы.

Тут жыў калісь вядомы творца,

Музей яму адкрыем мы,

І будуць пірс, і рэстаран ---

Задумак розных —хоць ты ляж.

А там, дзе Цыбукоў Іван,

Мы летам зробім дзікі пляж.

Абняўся дзед зноў з сябруком:

“Ніяк у толк я не вазьму –

Як можна быць будаўніком

Й асвоіць спраў шчэ сто адну?”

--Ну, брат Васільевіч, здзівіў, --

Казаў Мароз на развітанне

Ты Неўрава карціны ажывіў,

Чакай жа і расійскага прызнання.

Сюды паедуць... Навядзем масткі,

(То раз з Папковым мы страчалі)

Пленэры. Проста мастакі,

Турысты... Толькі б запрашалі.

Яшчэ, скажу. «Ты – малаток,

Пабыў я сам ля “Изумруда”.

Дзіцячы бачыў гарадок,

Глядзеў здаля на ёлку – цуда.

А кажуць, будзе й фейерверк

І нават лазернае шоу...

Я рэдка бачыў за свой век,

Ад захаплення, «страціў мову».

Зноў конік шпарка ўзяў хаду

Ды на шляху быў наш райгаз...

-- Сюды я з дзедам забягу!

Шафранскі цёпла стрэціў нас.

Ён расказаў аб тым, як сёння

Прыродны людзям дае газ –

Хочуць жыць усе заможна...

Балоны “пакідаюць” нас.

У Дзімы планаў вельмі шмат,

Да працы плённай ён прывык,

Бо чэсна служыць, як салдат,

І ў канторы – блеск ды шык.

Ля дарожнікаў таксама

Дзед каманду даў спыніць.

Сказаў ён Лебедзеву прама:

Без снегу лепей табе жыць.

Працуй, як летам ты стараўся,

Ды так, каб іншым падзівіцца.

Вось і ў Круглым ужо прыбраўся,

Няхай завея толькі сніцца.

Радаваўся стрэчы

Дзед з Андрэем,

Зорны шлях яго даўно ў СХТ.

Сам -- круглянец. Многае ўмее,

Аўтарытэт, як у футбольнага БАТЭ.

У А. Сычова ў гэты год

Гучных поспехаў багата.

Стаў ён з дзедам у карагод,

Запрасіў на чай у хату.

Толькі ж час вярнуць у калгас

Да Сазонава Сяргея,

Той таксама любіць нас:

І сустрэне, і сагрэе.

Ён – старанны старшыня,

Ураджай сабраў багаты.

За вышынёю – вышыня...

На ферме – лад. Там сам заняты.

А ўвогуле ён – хлопец свой,

Мы з ім сустрэцца былі рады,

Багаты сэрцам і душой,

Не любіць гучнасць і парады.

Едзем к Сімчанку Аркадзю,

Той – наш слаўны аксакал.

Столькі год з калгасам зладзіў,

Ніхто яго не “абскакаў”.

Дзед доўга хлопаў па плячы:

“Кейзераў, табе -- мая падмога...

Старанны ты ў нас, хлапчо,

І вучышся, і працуеш многа”.

Валодзя Чэрнікаў – герой.

Да яго ўсе едуць семінары.

У Горках жыў. Цяпер нам – свой.

Звоняць розныя фанфары.

Размову веў і з Прэзідэнтам,

І губернатара ён часта сустракаў.

А трэба? – едзе да студэнтаў,

Маладым дамы пабудаваў.

Нам “Гару” адкрыў Жуйкоў.

-- Сустракай жа Дзеда, прэсу.

Са слынных сам кіраўнікоў,

Вядзеш “Круглянскі” да прагрэсу.

...Нам тут вядомыя карцінкі,

Дырэктар праявіў характар –

Нядаўна ездзіў на “Дажынкі” ,

Прывёз адтуль дыплом і трактар.

Макаеў жа – як той лакаматыў,

За дзве паравозныя спаркі

(і гэта ўсе яму ў актыў)

Цягне аж чатыры гаспадаркі.

Даўно ён – сябра рэдакцыйны,

Заўсёды ён сярод людзей.

Надзейны, кіраўнік актыўны...

І “Комсенічам” пажадаў:

“Надзей!”

Надзей на лепшыя часы

Для працаўнікоў вясковых.

Жадаў дзед белай паласы,

А шэрай,.. хай не будзе болей.

На прыродным на ўлонні

Конік шпаркі прыпыніўся.

У Ціханава у Лёні

Дзедаў тварык засвяціўся.

-- Ну, здароў, здароў, ваяка.

Чуў пра поспехі твае.

Ініцыятыўнасці ўсялякай

ГЛХУ твайму стае.

Бачыў зноў лясныя я ўгоддзі,

Быў на гаспадарцы дапаможнай,

Я жадаю шчыра ў Навагоддзе

Быць першым! Толькі ты і можаш.

Адсюль, відаць, далей паеду,

На бялынічы – кірунак.

Спадабалася ў вас Дзеду,

Дзякуй за прыем і пачастунак.

Народ круглянскі працавіты,

Такі якраз, як я люблю.

Ваш герб падковаю спавіты,

Слаўце ж надалей сваю зямлю!



Дзеда Мароза суправаджаў

А. ПАЎЛАЎ.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка